Правілы дарожнага руху Рэспублікі Беларусь
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 96с.
Мінск 2012
194.9. з няспраўнай счэпнай прыладай (у складзе аўтапоезда);
194.10. з фарамі і (або) заднімі габарытнымі агнямі, якія не гараць (адсутнічаюць) у цёмны час сутак на неасветленых участках дарогі і (або) пры яе недастатковай бачнасці (фарамі, якія не гараць, лічацца фары, у якіх не гарыць (не працуе) ні блізкае, ні далёкае святло);
194.11. з няспраўнымі шклоачышчальнікамі (падчас выпадзення ападкаў);
194.12. шкло якога мае ступень святлопрапускання менш за:
75 працэнтаў — для ветравога шкла (шкла, якое ўжываецца ддя шклення пярэдняга праёма транспартнага сродку);
70 працэнтаў — для пярэдняга бакавога шкла;
70 працэнтаў — для іншага шкла, калі на яго не нанесена арганізацыяй (заводам)-вытворцам маркіроўка, якая ўтрымлівае адно з наступных спалучэнняў знакаў: «43R», «V»; «43R», «V-VI»; «AS3»; «43R», «V», «AS3»*;
194.13. са знешне бачнымі наклейкамі (выявамі), акрамя апазнавальных знакаў транспартных сродкаў, што размяшчаюцца ў
* Дадзеныя патрабаванні не распаўсюджваюцца на транспартныя сродкі, якія выкарыстоўваюцца для транспартнага абслугоўвання, суправаджэння і забеспячэння бяспекі службовых асоб, якія падлягаюць дзяржаўнай ахове ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.
вызначаным парадку, прадугледжаных у дадатку 5 да дадзеных Правіл, дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху, рэкламы, інфармацыі аб прыналежнасці транспартнага сродку адпаведнай арганізацыі (індывідуальнаму прадпрымальніку).
195. Забараняецца ўдзел у дарожным руху тралейбусаў і трамваяў пры наяўнасці адной і больш няспраўнасці, названай у тэхнічных нарматыўных прававых актах, якія рэгламентуюць тэхнічны стан гэтых транспартных сродкаў.
196. Пры ўзнікненні няспраўнасцей, за выключэннем названых у падпунктах 194.8— 194.11 пункта 194 дадзеных Правіл, кіроўца павінен прыняць меры да іх ліквідацыі, а калі гэта немагчыма, ён можа рухацца да месца стаянкі або рамонту, выконваючы неабходныя меры засцярогі па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху.
197. На механічных транспартных сродках (акрамя трамваяў і тралейбусаў) і прычэпах у прадугледжаных месцах павінны быць усталяваны рэгістрацыйныя знакі, якія адпавядаюць тэхнічным нарматыўным прававым актам. Пры гэтым:
197.1. забараняецца ўстаноўка рэгістрацыйных знакаў, якія адрозніваюцца ад вызначаных узораў;
197.2. на трамвай і тралейбус наносяцца рэгістрацыйныя нумары, якія прысвойваюцца Міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
198. Грузавыя аўтамабілі з бартавой платформай, якія выкарыстоўваюцца для перавозкі пасажыраў, павінны быць абсталяваны сядзеннямі, замацаванымі на вышыні не менш за 0,3 метра ад верхняга краю борта ўніз да падлогі. Сядзенні, размешчаныя ўздоўж задняга і бакавых бартоў, павінны мець трывалыя спінкі.
Грузавыя аўтамабілі з кузавам-фургонам, якія выкарыстоўваюцца для перавозкі пасажыраў, павінны быць абсталяваны сядзеннямі, замацаванымі на вышыні 0,3 —0,5 метра ад паддогі.
199. Механічныя транспартныя сродкі, што выкарыстоўваюцца для навучання кіраванню механічным транспартным сродкам і належаць вучэбным арганізацыям, павінны быць дадаткова абсталяваны:
199.1. аўтамабіль (аўтобус) — педалямі прывода счаплення і тормаза, неабходнай колькасцю люстэркаў задняга віду для асобы, якая навучае кіраванню аўтамабілем (аўтобусам), а таксама пазначаны спераду і ззаду апазнавальным знакам «Вучэбны транспартны сродак». Педалі прыводаў счаплення і тормаза
для асобы, якая навучаецца, і асобы, якая навучае кіраванню аўтамабілем (аўтобусам), дапушчаным да ўдзелу ў дарожным руху з 1 ліпеня 2003 г., павінны ўздзейнічаць на рабочы орган адпаведнай сістэмы незалежна адзін ад аднаго;
199.2. тралейбус і трамвай — спецыяльнай кабінай з сядзеннем і люстэркам задняга віду для асобы, якая навучае кіраванню тралейбусам або трамваем, прыводамі тормазу, а таксама пазначаны спераду і ззаду апазнавальным знакам «Вучэбны транспартны сродак».
200. Веласіпед павінен мець спраўную тармазную сістэму, рулявое кіраванне і гукавы сігнал, быць абсталяваным люстэркам задняга віду, спераду святлоадбівальнікам белага колеру, ззаду — святлоадбівальнікам (святлоадбівальнікамі) чырвонага колеру, а з кожнага боку — святлоадбівальнікамі аранжавага колеру.
Гужавы транспартны сродак павінен быць абсталяваны спераду святлоадбівальнікамі белага колеру, ззаду — чырвонага, мець прадутледжаныя канструкцыяй спраўную стаяначную тармазную прыладу і супрацьадкатныя ўпоры.
201. На транспартных сродках павінны быць усталяваны апазнавальныя знакі, названыя ў дадатку 5 да дадзеных Правіл:
201.1. «Аўтапоезд» — у выглядзе трох ліхтароў, якія выпраменьваюць аранжавае святло, гарызантальна размешчаных на даху кабіны, з прамежкам паміж імі ад 150 да 300 мм — на грузавых аўтамабілях і колавых трактарах (класаў цягі 1,4 тоны і вышэй) з прычэпамі, на сучлененых аўтобусах і тралейбусах або ў выглядзе верхніх габарытных ліхтароў у крайніх пярэдніх габарытных кропках даху кабіны на названых транспартных сродках;
201.2. «Знак аварыйнага прыпынку» — у выпадках, прадугледжаных дадзенымі Правіламі;
201.3. «Шыпы» — у выглядзе роўнастаронняга трохвутольніка белага колеру вяршыняй уверх з аблямоўкай чырвонага колеру, у які ўпісана літара «Ш» чорнага колеру (старана трохвугольніка — не менш за 200 мм, шырыня аблямоўкі — 1/10 стараны), — ззаду механічных транспартных сродкаў, якія маюць ашыпаваныя шыны;
201.4. «Вучэбны транспартны сродак« — у выглядзе роўнастаронняга трохвугольніка белага колеру вяршыняй уверх з аблямоўкай чырвонага колеру, у які ўпісана літара «У» чорнага колеру (старана трохвутольніка — не менш за 200 мм, шырыня аблямоўкі — 1/10 стараны), — спераду і ззаду механічных транспартных сродкаў, якія выкарыстоўваюцца для навучання кіра-
65 РАЗДЗЕЛ 26. АСНОЎНЫЯ ПАЛАЖЭННІ АБДОПУСКУ... ванню механічным транспартным сродкам (на даху легкавых аўтамабіляў усталёўваецца двухбаковы знак, які свеціцца);
201.5. «Абмежаванне хуткасці» — у выглядзе паменшанай каляровай выявы дарожнага знака «Абмежаванне максімальнай хуткасці» з указаннем дазволенай хуткасці руху (дыяметр знака — не менш за 160 мм, шырыня аблямоўкі — 1/10 дыяметра) — на заднім баку кузава злева механічных транспартных сродкаў, якія кіруюцца кіроўцамі са стажам менш за два гады, механічных транспартных сродкаў, якія перавозяць небяспечныя, цяжкавагавыя і (або) буйнагабарытныя грузы, а таксама ў выпадках, калі максімальная хуткасць руху транспартнага сродку па тэхнічнай характарыстыцы ніжэй за хуткасць руху, вызначаную ў пункце 89 дадзеных Правіл;
201.6. «Перавозка дзяцей» — у выглядзе квадрата жоўтага колеру з аблямоўкай чырвонага колеру (старана квадрата — не менш за 250 мм, шырыня аблямоўкі — 1/10 стараны) з чорнай выявай сімвала дарожнага знака «Дзеці» — спераду і ззаду аўтобусаў пры перавозцы груп дзяцей;
201.7. «Калона» — у выглядзе квадрата жоўтага колеру з аблямоўкай чырвонага колеру, у які ўпісана літара «К» чорнага колеру (старана квадрата — не менш за 300 мм, шырыня аблямоўкі — 1/10 стараны), — спераду і ззаду транспартных сродкаў, якія рухаюцца ў транспартнай калоне. Пры руху ў арганізаванай транспартнай калоне дадзены апазнавальны знак усталёўваецца спераду і ззаду толькі на транспартным сродку, які замыкае дадзеную калону і не з'яўляецца транспартным сродкам аператыўнага прызначэння;
201.8. «Ціхаходны транспартны сродак» — ззаду транспартных сродкаў;
201.9. «Распазнавальны знак транспартнага сродку Рэспублікі Беларусь» — на заднім баку кузава справа механічных транспартных сродкаў у адпаведнасці з патрабаваннямі тэхнічных нарматыўных прававых актаў. Дадзены апазнавальны знак можа не ўсталёўвацца на транспартных сродках з рэгістрацыйнымі знакамі, якія змяшчаюць выяву сімвала «BY»;
201.10. «Буйнагабарытны груз» — у выглядзе квадрата памерам 400 х 400 мм з нанесенымі па дыяганалі ад левага ніжняга да правага верхняга вутла чырвонымі і белымі палосамі, якія чаргуюцца, шырынёй 50 мм са святлоадбівальнай паверхняй — на крайніх знешніх частках грузу, які выступае за габарыты транспартных сродкаў;
201.11. «Небяспечны груз» — у выглядзе прамавутольніка аранжавага колеру памерам 400x300 мм з аблямоўкай чорнага колеру шырынёй 15 мм, у верхняй частцы якога паказваецца
ідэнтыфікацыйны нумар віду небяспекі, у ніжняй частцы — ідэнтыфікацыйны нумар адпаведнага небяспечнага рэчыва, і «Знак небяспекі» — у выглядзе ромба са стараной 250 мм, выява якога павінна адпавядаць класу небяспечнага рэчыва, — усталёўваюцца ў адпаведнасці з правіламі перавозкі небяспечных грузаў аўтамабільным транспартам;
201.12. «Інвалід па слыху» — у выглядзе жоўтага круга дыяметрам 160 мм з нанесенымі ўнутры трыма чорнымі кружкамі дыяметрам 40 мм, размешчанымі па вутлах уяўнага роўнастаронняга трохвугольніка вяршыняй уніз, — спераду і ззаду механічных транспартных сродкаў, якімі кіруюць кіроўцы — інваліды па слыху;
201.13. «Транспартны сродак вялікай грузападымальнасці», «Транспартны сродак вялікай даўжыні».
202. Апазнавальныя знакі «Ціхаходны транспартны сродак», «Транспартны сродак вялікай грузападымальнасці», «Транспартны сродак вялікай даўжыні» павінны быць выраблены і ўсталяваны на транспартных сродках, а «Знак аварыйнага прыпынку» — выраблены ў адпаведнасці з патрабаваннямі тэхнічных нарматыўных прававых актаў.
203. Па жаданні кіроўцы могуць быць усталяваны апазнавальныя знакі:
203.1. «Інвалід» — у выглядзе квадрата жоўтага колеру са стараной 150 мм і з выявай сімвала дарожнага знака «Інваліды» чорнага колеру — спераду і ззаду механічных транспартных сродкаў, якімі кіруюць інваліды I, II групы, а таксама інваліды III групы з парушэннямі апорна-рухальнага апарата або якія перавозяць такіх інвалідаў;
203.2. «Урач» — у выглядзе квадрата сіняга колеру са стараной 140 мм з упісаным у яго белым крутам дыяметрам 125 мм, на які нанесены зялёны крыж (вышыня квадрата — 90 мм, шырыня рыскі штрыха — 25 мм), — спераду і ззаду аўтамабіляў, якімі кіруюць кіроўцы-ўрачы.
204. Дазваляецца ўстаноўка святлоадбівальных стужак (палос) чырвонага колеру ззаду і белага колеру спераду транспартных сродкаў у адпаведнасці з патрабаваннямі тэхнічных нарматыўных прававых актаў.
205. Транспартныя сродкі (акрамя тых, якія належаць Міністэрству абароны, Міністэрству ўнутраных спраў, Міністэрству па надзвычайных сітуацыях, Камітэту дзяржаўнай бяспекі, Дзяржаўнаму пагранічнаму камітэту, іншым войскам і вайсковым фарміраванням Рэспублікі Беларусь) павінны быць пазначаны маркіроўкай з палепшанымі святлоадбівальнымі