Правілы дарожнага руху Рэспублікі Беларусь
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 96с.
Мінск 2012
8. Знакі 1.1, 1.2, 1.9, 1.10, 1.21, 1.23 паўтараюцца па-за населенымі пунктамі і ўстанаўліваюцца на аддегласці ад 20 да 50 метраў да пачатку небяспечнага ўчастка дарогі. Знак 1.23 паўтараецца таксама ў населеных пунктах і ўстанаўліваецца непасрэдна ў пачатку ўчастка правядзення рамонтных і іншых работ. За пачатак участка трэба лічыць першую па ходзе руху прыладу, якая агароджвае або накіроўвае.
9. Знакі 1.3.1, 1.3.2, 1.31.1 — 1.31.5 ставяцца ў межах небяспечнага ўчастка дарогі або непасрэдна перад ім.
10. Знакі 1.4.1 —1.4.3 ставяцца на правым баку, а знакі 1.4.4 — 1.4.6 — на левым баку дарогі.
§ 2. ЗНАКІ ПРЫЯРЫТЭТУ
11. Знакі прыярытэту ўстанаўліваюць чарговасць праезду скрыжаванняў, перасячэнняў асобных праезных частак дарог, вузкіх участкаў дарог, рух на якіх не рэгулюецца сігналамі рэгуліроўшчыка або святлафора.
12. Да знакаў прыярытэту належаць наступныя:
«2.1 Галоўная дарога» — даецца права пераважнага праезду скрыжавання (перасячэння праезных частак дарог);
«2.2 Канец галоўнай дарогі» — адмяняецца права пераважнага праезду скрыжавання (перасячэння праезных частак дарог);
«2.3.1 Перасячэнне з друтараднай дарогай»;
«2.3.2, 2.3.3 Прымыканне другараднай дарогі» — прымыканне другараднай дарогі: 2.3.2 — справа, 2.3.3 — злева;
«2.3.4 Перасячэнне раўназначных дарог» — набліжэнне да скрыжавання роўных па значэнні дарог, на якім дзейнічаюць патрабаванні пункта 110 Правіл;
«2.4 Саступіць дарогу» — трэба саступіць дарогу транспартным сродкам, якія рухаюцца па дарозе, што перасякаецца, а пры наяўнасці таблічкі 7.13 — транспартным сродкам, якія руха-
юцца па галоўнай дарозе, а таксама справа па раўназначнай дарозе. Знак, усталяваны на галоўнай дарозе, абазначае таксама канец галоўнай дарогі;
«2.5 Рух без спынення забаронены» — забараняецца рух без спынення перад «стоп-лініяй» (гарызантальнай дарожнай разметкай 1.12), а пры яе адсутнасці — перад краем праезнай часткі дарогі, што перасякаецца. Трэба саступіць дарогу транспартным сродкам, якія рухаюцца па дарозе, што перасякаецца, а пры наяўнасці таблічкі 7.13 — транспартным сродкам, якія рухаюцца па галоўнай дарозе, а таксама справа па раўназначнай дарозе;
«2.6.1, 2.6.2 Перавага сустрэчнага руху» — забараняецца ўезд на ўчастак дарогі, калі гэта можа абцяжарыць сустрэчны рух. Трэба саступіць дарогу транспартным сродкам, якія знаходзяцца на дадзеным участку дарогі або на процілеглым пад'ездзе да яго;
«2.7 Перавага перад сустрэчным рухам» — участак дарогі, пры руху па якім кіроўца карыстаецца перавагай у дачыненні да сустрэчных транспартных сродкаў.
13. Знак 2.1 ставіцца непасрэдна перад скрыжаваннем, у тым ліку з таблічкай 7.13 — перад скрыжаваннем са складанай планіроўкай або на якім галоўная дарога змяняе напрамак. Пры гэтым па-за населенымі пунктамі перад скрыжаваннем, на якім галоўная дарога змяняе напрамак, знак 2.1 паўтараецца: першы знак 2.1 з таблічкамі 7.1.1 і 7.13 ставіцца на адлегласці ад 100 да 150 метраў да скрыжавання, другі знак 2.1 з таблічкай 7.13 — непасрэдна перад скрыжаваннем.
Знак 2.1, усталяваны са знакам 5.22.1 або 5.22.2, дае перавагу пры праездзе ўсіх скрыжаванняў населенага пункта, размешчаных на дадзенай дарозе.
14. Усталяваныя на рэгулюемых скрыжаваннях знакі 2.1, 2.4, 2.5 не вызначаюць чарговасць праезду скрыжаванняў і асобных праезных частак дарогі, а інфармуюць кіроўцаў, што скрыжаванні з'яўляюцца пазначанымі.
15. Знакі 2.3.1—2.3.3 прымяняюцца па-за населенымі пунктамі для пазначэння дарог, на якіх даецца перавага пры праездзе скрыжаванняў, і ставяцца на аддегласці ад 150 да 300 метраў да скрыжавання.
Знак 2.3.4 ставіцца па-за населенымі пунктамі на аддегласці ад 150 да 300 метраў, а ў населеных пунктах — як правіла, на адлегласці ад 50 да 100 метраў да скрыжавання.
16. Знак 2.4 ставіцца непасрэдна перад скрыжаваннем, а пры наяўнасці паласы разгону — перад пачаткам гэтай паласы.
Перад скрыжаваннем, на якім галоўная дарога змяняе напрамак, знак 2.4 ставіцца з таблічкай 7.13.
Па-за населенымі пунктамі на дарогах з удасканаленым пакрыццём знак 2.4 з таблічкай 7.1.1 або 7.1.2 ставіцца на адлегласці ад 150 да 300 метраў да скрыжавання. У населеных пунктах знак 2.4 з таблічкай 7.1.1 або 7.1.2 можа ставіцца на адлегласці ад 50 да 100 метраў да скрыжавання.
§ 3. Забараняльныя знакі
17. Забараняльныя знакі ўводзяць або адмяняюць пэўныя абмежаванні дарожнага руху.
18. Да забараняльных знакаў належаць наступныя:
«3.1 Уезд забаронены» — забараняецца ўезд транспартных сродкаў;
«3.2 Рух забаронены» — забараняецца рух транспартных сродкаў;
«3.3 Рух механічных транспартных сродкаў забаронены»;
«3.4 Рух грузавых аўтамабіляў забаронены» — забараняецца рух грузавых аўтамабіляў (аўтапаяздоў) з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай болей за 3,5 тоны (калі на знаку не ўказана маса) або з фактычнай масай, якая перавышае названую на знаку, а таксама колавых трактароў і самаходных машын;
«3.5 Рух матацыклаў забаронены» — забараняецца рух матацыклаў і мапедаў;
«3.6 Рух трактароў забаронены» — забараняецца рух колавых трактароў і самаходных машын;
«3.7 Рух з прычэпам забаронены» — забараняюцца рух грузавых аўтамабіляў, колавых трактароў і самаходных машын з прычэпамі, а таксама буксіроўка механічных транспартных сродкаў;
«3.8 Рух гужавых транспартных сродкаў забаронены» — забараняюцца рух гужавых транспартных сродкаў, жывёл пад сядлом або ўюком, а таксама прагон жывёлы;
«3.9 Рух веласіпедаў забаронены»;
«3.10 Рух пешаходаў забаронены»;
«3.11.1,3.11.2 Абмежаванне масы» — забараняецца рух транспартных сродкаў, у тым ліку аўтапаяздоў, агульная фактычная маса якіх большая за названую на знаку;
«3.12.1, 3.12.2 Абмежаванне нагрузкі на вось» — забараняецца рух транспартных сродкаў, у якіх фактычная нагрузка на любую вось большая за названую на знаку;
«3.13 Абмежаванне вышыні» — забараняецца рух транспартных сродкаў, габарытная вышыня якіх (з грузам або без груза) большая за названую на знаку;
«3.14 Абмежаванне шырыні» — забараняецца рух транспартных сродкаў, габарытная шырыня якіх (з грузам або без груза) большая за названую на знаку;
«3.15.1, 3.15.2 Абмежаванне даўжыні» — забараняецца рух транспартных сродкаў (аўтапаяздоў), габарытная даўжыня якіх (з грузам або без груза) большая за названую на знаку;
«3.16 Абмежаванне мінімальнай дыстанцыі» — забараняецца рух транспартных сродкаў з дыстанцыяй паміж імі меншай за названую на знаку;
«3.17.1 Мытня» — забараняецца праезд без спынення каля мытні (кантрольнага пункта). Дазвол на далейшы рух дае супрацоўнік мытні (кантрольнага пункта);
«3.17.2 Небяспека» — забараняецца рух усіх без выключэння транспартных сродкаў у сувязі з дарожна-транспартным здарэннем, аварыяй, стыхійным бедствам або іншай небяспекай для руху;
«3.18.1 Паварот направа забаронены»;
«3.18.2 Паварот налева забаронены» — забараняецца паварот налева, пры гэтым разварот дазваляецца;
«3.19 Разварот забаронены» — забараняецца разварот, пры гэтым паварот налева дазваляецца;
«3.20.1, 3.20.2 Абгон забаронены» — забараняецца абгон транспартных сродкаў, акрамя адзінкавых, якія рухаюцца з хуткасцю меншай за 30 км/г;
«3.20.3 Абгон забаронены» — забараняецца абгон транспартных сродкаў, хуткасць руху якіх большая за названую на знаку;
«3.21.1, 3.21.2 Канец зоны забароны абгону»;
«3.22 Абгон грузавым аўтамабілям забаронены» — грузавым аўтамабілям з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай болей за 3,5 тоны забараняецца абгон транспартных сродкаў, акрамя адзінкавых, якія рухаюцца з хуткасцю меншай за 30 км/г. Колавым трактарам і самаходным машынам забараняецца абгон транспартных сродкаў, акрамя адзінкавых веласіпедаў, гужавых транспартных сродкаў;
«3.23 Канец зоны забароны абгону грузавым аўтамабілям»;
«3.24.1, 3.24.2 Абмежаванне максімальнай хуткасці» — забараняецца рух з хуткасцю (км/г), якая перавышае названую на знаку;
«3.25.1, 3.25.2 Канец зоны абмежавання максімальнай хуткасці»;
«3.26 Падача гукавога сігнала забароненая» — забараняецца карыстацца гукавым сігналам, акрамя выпадку падачы яго для прадухілення дарожна-транспартнага здарэння;
«3.27 Прыпынак забаронены» — забараняюцца прыпынак і стаянка транспартных сродкаў;
«3.28 Стаянка забароненая»;
«3.29 Стаянка забароненая па няцотных чыслах месяца»;
«3.30 Стаянка забароненая па цотных чыслах месяца».
Пры адначасовым прымяненні знакаў 3.29 і 3.30 на процілеглых баках дарогі транспартныя сродкі павінны быць перастаўлены з аднаго яе боку на іншы ў перыяд з 19 да 24 гадзін;
«3.31 Канец зоны ўсіх абмежаванняў» — знак канца зоны дзеяння наступных знакаў: 3.16, 3.20.1—3.20.3, 3.22, 3.24.1, 3.24.2, 3.26-3.30;
«3.32 Рух транспартных сродкаў з небяспечнымі грузамі забаронены» — забараняецца рух транспартных сродкаў з апазнавальнымі знакамі «Небяспечны груз».
19. Дзеянне не распаўсюджваецца:
знакаў 3.1—3.3, 3.18.1—3.19, 3.27 — на маршрутныя транспартныя сродкі, якія рухаюцца па вызначаных маршрутах;
знакаў 3.2 —3.8 — на транспартныя сродкі дарожна-эксплуатацыйнай і камунальнай службаў, аўтамабілі з нахіленай белай паласой на бартах і на іншыя транспартныя сродкі, якія абслугоўваюць гандлёвыя і іншыя арганізацыі, размешчаныя ў пазначанай зоне (грамадзянаў, якія пражываюць або працуюць у дадзенай зоне), а таксама на транспартныя сродкі, якія належаць грамадзянам, якія пражываюць або працуюць у гэтай зоне, пры адсутнасці іншых магчымасцей іх пад'езда. Такія транспартныя сродкі павінны ўязджаць у пазначаную зону і выязджаць з яе на бліжэйшым да месца прызначэння скрыжаванні;
знакаў 3.2, 3.3, 3.28 — 3.30 — на транспартныя сродкі, якія кіруюцца інвалідамі I або II групы, III групы з парушэннямі апорна-рухальнага апарата, або транспартныя сродкі, якія перавозяць інвалідаў гэтых груп;
знака 3.4 — на грузавыя аўтамабілі, прызначаныя для перавозкі пасажыраў;
знакаў 3.27 — 3.30 — на месцы, пазначаныя знакам 5.15;
знакаў 3.28 — 3.30 — на таксі з уключаным таксометрам.
20. Дзеянне распаўсюджваецца:
знакаў 3.10, 3.27 — 3.30 — толькі на той бок дарогі, у якім (над якім) яны ўсталяваны. Дзеянне знакаў 3.27 — 3.30, усталяваных
на тэрыторыі, прылеглай да дарогі, распаўсюджваецца на гэтую тэрыторыю з улікам патрабаванняў таблічак, усталяваных з такімі знакамі;