Правілы дарожнага руху Рэспублікі Беларусь

Правілы дарожнага руху Рэспублікі Беларусь


Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 96с.
Мінск 2012
27.08 МБ
176.	Перад паездкай кіроўца грузавога аўтамабіля абавязаны праінструктаваць пасажыраў аб парадку іх пасадкі (размяшчэння і высадкі) у кузаў, а таксама аб правілах паводзін у час руху.
177.	Колькасць пасажыраў, якія перавозяцца ў кузаве грузавога аўтамабіля з бартавой платформай, у кузаве-фургоне, не павінна перавышаць колькасці месцаў, абсталяваных ддя сядзення.
Праезд у кузаве грузавога аўтамабіля з бартавой платформай або ў кузаве-фургоне, не абсталяваных для перавозкі пасажыраў, дазваляецца толькі асобам, якія едуць за атрыманнем грузу або суправаджаюць яго, пры ўмове, што яны забяспечаны месцамі для сядзення, размешчанымі ніжэй за ўзровень бартоў.
178.	Пры перавозцы дзяцей да дванаццаці гадоў на заднім сядзенні легкавога аўтамабіля рэкамендуецца выкарыстоўваць спецыяльнае дзіцячае стрымліваючае прыстасаванне (сядзенне).
Паўналетні пасажыр на заднім сядзенні легкавога аўтамабіля можа трымаць на каленях адно дзіця ва ўзросце да дванаццаці гадоў пры ўмове, што названы пасажыр прышпілены рамянём бяспекі.
179.	Пры перавозцы груп дзяцей у аўтобусе кожнае дзіця павінна быць забяспечана асобным пасадачным месцам, а ў салоне павінна знаходзіцца не менш за аднаго паўналетняга суправаджальніка на дваццаць дзяцей. На аўтобусе спераду і ззаду ўсталёўваецца апазнавальны знак «Перавозка дзяцей».
180.	Кіроўца транспартнага сродку абавязаны ажыццяўляць пасадку (высадку) пасажыраў толькі пасля поўнага спынення транспартнага сродку, а пачынаць рух — толькі з зачыненымі дзвярыма і не адчыняць іх да поўнага спынення. Пры гэтым кіроўца маршрутнага транспартнага сродку для пасадкі (высадкі) пасажыраў абавязаны спыняцца толькі на пазначаных пунктах прыпынку.
181.	Забараняецца перавозіць:
181.1.	пасажыраў з парушэннем патрабаванняў, выкладзеных у пунктах 174—180 дадзеных Правіл, і іншых патрабаванняў, вызначаных дадзенымі Правіламі ў дачыненні да перавозкі пасажыраў;
181.2.	пасажыраў па-за салонам (кабінай) аўгамабіля (акрамя выпадкаў перавозкі пасажыраў у кузаве грузавога аўтамабіля з бартавой платформай або ў кузаве-фургоне), кабінай колавага трактара, самаходнай машыны, на прычэпе, у кузаве грузавога матацыкла і па-за прадугледжанымі канструкцыяй матацыкла месцамі для сядзення;
181.3.	пасажыраў звыш колькасці, прадугледжанай тэхнічнай характарыстыкай транспартнага сродку;
181.4.	пасажыраў на вучэбным механічным транспартным сродку, якім кіруе асоба, што навучаецца кіраванню механічным транспартным сродкам, за выключэннем выпадкаў прыёму кваліфікацыйнага практычнага экзамену на права кіравання механічным транспартным сродкам і правядзення кантрольных праверак вучэбнай арганізацыі;
181.5.	дзяцей да дванаццаці гадоў на пярэднім сядзенні легкавога аўтамабіля пры адсутнасці спецыяльнай дзіцячай стрымліваючай прылады (сядзення), а таксама на заднім сядзенні матацыкла, мапеда;
181.6.	дзяцей на каленях у кіроўцы, у пасажыра на пярэднім сядзенні легкавога аўтамабіля;
181.7.	дзяцей у кузаве грузавога аўтамабіля з бартавой платформай і ў кузаве-фургоне.
РАЗДЗЕЛ 24 ПЕРАВОЗКА ГРУЗАЎ
182.	Маса грузу, які перавозіцца, і размеркаванне нагрузкі па восях не павінны перавышаць велічынь, устаноўленых арганізацыяй (заводам)-вытворцам ддя дадзенага транспартнага сродку.
183.	Перад пачаткам руху і падчас руху кіроўца абавязаны пры наяўнасці аб'ектыўнай магчымасці кантраляваць размяшчэнне, мацаванне і стан грузу, каб пазбегнуць яго зрушэння і падзення. Калі размяшчэнне, мацаванне, стан грузу ствараюць пагрозу бяспецы дарожнага руху, кіроўца павінен прыняць меры да ліквідацыі ўзніклай небяспекі альбо спыніць далейшы рух.
184.	Перавозка грузу забараняецца, калі ён:
184.1.	стварае пагрозу бяспецы дарожнага руху;
184.2.	абмяжоўвае кіроўцу агляднасць дарогі;
184.3.	ускладняе кіраванне транспартным сродкам, парушае яго ўстойлівасць;
184.4.	закрывае знешнія светлавыя прыборы і святлоадбівальнікі, рэгістрацыйныя і апазнавальныя знакі транспартных сродкаў, а таксама перашкаджае ўспрыняццю сігналаў, якія падаюцца рукой пры няспраўных (адсутных) светлавых паказальніках паваротаў;
184.5.	стварае шум, пыліць, забруджвае дароіу і навакольнае асяроддзе.
185.	Груз, які выступае за габарыты транспартнага сродку спераду або ззаду больш чым на 1 метр або збоку больш чым на 0,4 метра ад знешняга краю габарытнага агню, павінен быць пазначаны апазнавальнымі знакамі «Буйнагабарытны груз», а ў цёмны час сутак і (або) пры недастатковай бачнасці дарогі, акрамя таго, спераду — ліхтаром, які выпраменьвае белае святло, ззаду — ліхтаром, які выпраменьвае чырвонае святло.
186.	У адпаведнасці са спецыяльнымі дазволам і правіламі ажыццяўляецца рух цяжкавагавага транспартнага сродку і транспартнага сродку, габарытныя памеры якога з грузам або без грузу перавышаюць хоць бы адзін з наступных паказчыкаў:
186.1.	па вышыні — 4 метра ад паверхні дарогі;
186.2.	па даўжыні:
186.2.1.	12 метраў для аўтамабіля, тралейбуса, прычэпа;
186.2.2.	13,5 метра для аўтобуса з дзвюма восямі, 15 метраў для аўтобуса з болыіі чым дзвюма восямі;
186.2.3.	18,75 метра для сучлененага аўтобуса, сучлененага тралейбуса;
186.2.4.	20 метраўдля аўтапоезда;
186.3.	па шырыні:
186.3.1.	2,6 метра для транспартных сродкаў з ізатэрмічным кузавам;
186.3.2.	2,75 метра для аўтамабілей КрАЗ, МАЗ-509А, MA3-543, MA3-5316, MA3-6317, МАЗ-6425, МЗКТ-6906 і іх мадыфікацый;
186.3.3.	2,55 метра для іншых транспартных сродкаў;
186.4.	калі груз выступае за габарыты транспартнага сродку па даўжыні на 2 метра і больш, то гэты транспартны сродак адносіцца да катэгорыі буйнагабарытных.
187.	Перавозка небяспечных грузаў і выкарыстанай для іх перавозкі неачышчанай тары ажыццяўляецца ў адпаведнасці з правіламі перавозкі небяспечных грузаў аўтамабільным транспартам, зацверджанымі Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях.
Раздзел 25 БУКСІРОЎКА МЕХАНІЧНЫХ ТРАНСПАРТНЫХ СРОДКАЎ
188.	Буксіроўка механічнага транспартнага сродку ажыццяўляецца пры дапамозе счэпкі (гнуткай ці жорсткай) або шляхам яго частковай пагрузкі на транспартны сродак, які буксіруе.
189.	Буксіроўка пры дапамозе счэпкі павінна ажыццяўляцца толькі пры наяўнасці кіроўцы за рулём транспартнага сродку, які буксіруецца, акрамя выпадку, калі канструкцыя жорсткай счэпкі забяспечвае рух транспартнага сродку, які буксіруецца, па траекторыі транспартнага сродку, які буксіруе.
190.	Пры буксіроўцы аўтобуса, тралейбуса, трамвая, грузавога аўтамабіля, колавага трактара, самаходнай машыны пры дапамозе счэпкі забараняецца перавозка ў іх пасажыраў.
Пры буксіроўцы шляхам частковай пагрузкі забараняецца знаходжанне людзей у транспартным сродку, які буксіруецца, а таксама ў кузаве транспартнага сродку, які буксіруе.
191.	Пры буксіроўцы з дапамогай гнуткай счэпкі адлегласць паміж транспартнымі сродкамі, які буксіруе і які буксіруецца, павінна быць у межах 4 — 6 метраў, а пры буксіроўцы з дапамогай жорсткай счэпкі — не больш за 4 метры. Для пазначэння гнуткіх сувязных звёнаў прымяняюцца папераджальныя прылады ў адпаведнасці з пунктам 206 дадзеных Правіл.
192.	Пры буксіроўцы:
192.1.	з дапамогай гнуткай счэпкі ў транспартнага сродку, які буксіруецца, павінны быць спраўныя рабочая тармазная сістэма і рулявое кіраванне;
192.2.	з дапамогай жорсткай счэпкі ў транспартнага сродку, які буксіруецца, павінна быць спраўна рулявое кіраванне, акрамя выпадку, калі канструкцыя жорсткай счэпкі забяспечвае рух транспартнага сродку, які буксіруецца, па траекторыі транспартнага сродку, які буксіруе, а пры масе транспартнага сродку, які буксіруецца, больш за палову масы транспартнага сродку, які буксіруе, таксама павінна быць спраўная рабочая тармазная сістэма;
192.3.	шляхам частковай пагрузкі дапускаюцца няспраўнасці рабочай тармазной сістэмы і рулявога кіравання транспартнага сродку, які буксіруецца.
193.	Забараняецца буксіроўка:
193.1.	якая ажыццяўляецца з парушэннем патрабаванняў, вызначаных у пунктах 189—192 дадзеных Правіл, і іншых патрабаванняў, вызначаных дадзенымі Правіламі ў дачыненні да буксіроўкі;
193.2.	у галалёдзіцу пры дапамозе гнуткай счэпкі;
193.3.	аўтапаяздамі;
193.4.	матацыкламі без бакавых прычэпаў, а таксама такіх матацыклаў, акрамя буксіроўкі прычэпаў, спецыяльна прызначаных ддя матацыклаў;
193.5.	механічных транспартных сродкаў на гнуткай счэпцы, калі работа іх працоўных тармазных і (або) рулявых сістэм звязана з працай рухавіка, які спынены;
193.6.	двух і больш транспартных сродкаў, за выключэннем буксіроўкі на жорсткай счэпцы седлавога цягача з паўпрычэпам;
193.7.	мапедаў і мапедамі, за выключэннем буксіроўкі веласіпеднага прычэпа прамысловай вытворчасці.
РАЗДЗЕЛ 26
АСНОЎНЫЯ ПАЛАЖЭННІ АБ ДОПУСКУ ТРАНСПАРТНЫХ СРОДКАЎ ДА ЎДЗЕЛУ Ў ДАРОЖНЫМ РУХУ, IX ТЭХНІЧНЫ СТАН. АБСТАЛЯВАННЕ
194.	Забараняецца ўдзел у дарожным руху транспартнага сродку:
194.1.	канструкцыя і тэхнічны стан якога не адпавядае патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў;
194.2.	без усталяваных у прадутледжаных месцах рэгістрацыйных знакаў, транспартнага сродку, які мае сляды відазмянення або знішчэння рэгістрацыйных знакаў, а таксама маркіровак кузава, шасі, рамы, нанесеных на іх раней арганізацыяй
(заводам)-вытворцам (за выключэннем зарэгістраваных у вызначаным парадку);
194.3,	з правабаковым размяшчэннем органаў кіравання транспартным сродкам (акрамя транспартных сродкаў, зарэгістраваных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь да 10 жніўня 2002 г., а таксама тых, якія належаць асобам, якія часова прыбылі ў Рэспубліку Беларусь);
194.4.	пераабсталяванага (шляхам змянення яго тыпу і (або) прызначэння, а таксама вагавых, габарытных і іншых тэхнічных характарыстык, прадугледжаных дакументацыяй арганізацыі (завода)-вытворцы, у тым ліку шляхам абсталявання транспартнага сродку маячкамі, спецыяльнымі гукавымі сігналамі) без узгаднення з ДАІ ў парадку, вызначаным Міністэрствам унутраных спраў;
194.5.	не зарэгістраванага ў парадку, вызначаным Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;
194.6.	які не прайшоў дзяржаўны тэхнічны агляд, парадак правядзення якога вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;
194.7.	пры наяўнасці няспраўнасці, названай у дадатку 4 да дадзеных Правіл;
194.8.	з няспраўнай рабочай тармазной сістэмай, рулявым кіраваннем;