Правілы дарожнага руху Рэспублікі Беларусь
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 96с.
Мінск 2012
67 Раздзел 27. Абавязкі СЛУЖБОВЫХ I ІНШЫХАСОБ... характарыстыкамі ў выпадках, прадугледжаных тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі.
206. Папераджальныя прылады для абазначэння гнуткіх сувязных звёнаў пры буксіроўцы механічных транспартных сродкаў павінны выконвацца ў выглядзе сцяжкоў ці шчыткоў памерам 200 х 200 мм з нанесенымі на іх па дыяганалі чырвонымі і белымі палосамі, якія чаргуюцца, шырынёй 50 мм са святлоадбівальнай паверхняй. На гнуткім сувязным звяне павінна быць усталявана не менш за дзве названыя папераджальныя прылады.
207. Канструкцыя жорсткай буксіруючай прылады павінна адпавядаць патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў.
207.1. Пры наяўнасці снежнага покрыва рэкамендуецца ўдзел у дарожным руху транспартных сродкаў, якія абсталяваны шынамі, прызначанымі для эксплуатацыі ў зімовых умовах.
Раздзел 27
АБАВЯЗКІ СЛУЖБОВЫХ I ІНШЫХ АСОБ ПАЗАБЕСПЯЧЭННІ БЯСПЕКІ ДАРОЖНАГА РУХУ
208. Службовым і іншым асобам транспартных і іншых арганізацый, адказным за тэхнічны стан і эксплуатацыю транспартных сродкаў, забараняецца дапускаць іх да ўдзелу ў дарожным руху і дапускаць кіроўцаў да кіравання транспартнымі сродкамі з парушэннем патрабаванняў, вызначаных дадзенымі Правіламі і іншымі актамі заканадаўства.
209. Службовыя і іншыя асобы, адказныя за эксплуатацыю дарог, дарожных збудаванняў, чыгуначных пераездаў і тэхнічных сродкаў арганізацыі дарожнага руху, абавязаны:
209.1. утрымліваць дарогі, дарожныя збудаванні, чыгуначныя пераезды і тэхнічныя сродкі арганізацыі дарожнага руху ў адпаведнасці з патрабаваннямі тэхнічных нарматыўных прававых актаў у стане, бяспечным для дарожнага руху;
209.2. своечасова прымаць меры да абмежавання або забароны руху транспартных сродкаў па дарогах або іх асобных участках з папярэднім інфармаваннем ДАІ.
210. Службовыя асобы дарожных, будаўнічых і іншых арганізацый, а таксама грамадзяне, якія ажыццяўляюць на дарозе і (або) прылеглай тэрыторыі рамонтныя і іншыя работы, абавязаны:
210.1. арганізаваць пазначэнне месцаў правядзення на дарозе і (або) прылеглай тэрыторыі рамонтных і іншых работ, пакінутых на дарозе і (або) прылеглай тэрыторыі дарожна-будаўнічых ма-
РАЗДЗЕЛ 27. АБАВЯЗКІ СЛУЖБОВЫХ I ІНШЫХАСОБ... 68 шын, будаўнічых матэрыялаў, канструкцый і іншых аб'ектаў дарожнымі знакамі, прыладамі, якія агароджваюць і накіроўваюць, паказальнікамі аб'езду, а ў цёмны час сутак і (або) пры недастатковай бачнасці дарогі — дадаткова ліхтарамі, якія выпраменьваюць чырвонае або жоўтае святло;
210.2. пасля заканчэння на дарозе і (або) прылеглай тэрыторыі рамонтных і іншых работ прыняць неадкладныя меры па прывядзенні яе ў стан, які забяспечвае бесперашкодны і бяспечны дарожны рух;
210.3. прымаць меры па папярэджанні забруджвання дарог.
211. Работнікі дарожных, будаўнічых і іншых арганізацый, а таксама грамадзяне пры правядзенні на дарозе рамонтных і іншых работ павінны знаходзіцца ў адзенні павышанай бачнасці, апісанне якой вызначаецца Міністэрствам транспарту і камунікацый.
212. Дарожна-эксплуатацыйныя і камунальныя службы павінны прымаць неадкладныя меры па ліквідацыі наступстваў, якія ўзніклі на дарозе ў выніку надзвычайных і іншых сітуацый, якія зніжаюць бяспеку дарожнага руху, а таксама па эвакуацыі транспартных сродкаў, пашкоджаных у выніку дарожнатранспартных здарэнняў. Органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях удзельнічаюць у ліквідацыі надзвычайных сітуацый, якія ўзніклі на дарозе ў выніку дарожна-транспартных здарэнняў.
Дадатак 1 ДА ПРАВІЛ ДАРОЖНАГА РУХУ
ДАРОЖНЫЯ СВЯТЛАФОРЫ
(гл. каляровы ўкладыш)
ДАРОЖНЫЯ ЗНАКІ
Раздзел 1 АПІСАННЕ ДАРОЖНЫХ ЗНАКАЎ
Дадатак 2 ДА ПРАВІЛ ДАРОЖНАГА РУХУ
1. Дарожныя знакі (калі не вызначана іншае, далей — знакі) вырабляюцца і ўстанаўліваюцца ў адпаведнасці з дадзеным дадаткам і патрабаваннямі тэхнічных нарматыўных прававых актаў рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі.
2. Знакі дзеляцца на:
пастаянныя і часовыя;
папераджальныя, знакі прыярытэту, забараняльныя, прадпісальныя, інфармацыйна-ўказальныя, знакі сэрвісу і знакі дадатковай інфармацыі (таблічкі) (калі не ўказана іншае, далей — таблічкі).
3. Знакі на жоўтым фоне належаць да часовых і прымяняюцца як асобна, так і ў спалучэнні з іншымі часовымі тэхнічнымі сродкамі арганізацыі дарожнага руху ў месцах правядзення рамонтных і іншых работ на дарозе, а таксама ў выпадках аператыўных змен у арганізацыі дарожнага руху, звязаных з забеспячэннем яго бяспекі або правядзеннем спецыяльных мерапрыемстваў.
4. У выпадках, калі значэнні часовых і пастаянных знакаў супярэчаць адзін аднаму, удзельнікі дарожнага руху павінны кіравацца часовымі знакамі.
§ 1. Папераджальныя знакі*
5. Папераджальныя знакі інфармуюць кіроўцаў аб набліжэнні да небяспечнага ўчастка дарогі, рух па якім патрабуе прыняцця мер, якія адпавядаюць дарожнай абстаноўцы.
6. Да папераджальных знакаў належаць наступныя:
«1.1 Чыгуначны пераезд са шлагбаумам»;
«1.2 Чыгуначны пераезд без шлагбаума»;
«1.3.1 Аднакалейная чыгунка» — пераезд праз чыгунку з адной каляінай;
«1.3.2 Шматкалейная чыгунка» — пераезд праз чыгунку з дзвюма і болей каляінамі;
«1.4.1 — 1.4.6 Набліжэнне да чыгуначнага пераезду» — дадатковае папярэджанне аб набліжэнні да чыгуначнага пераезду па-за населенымі пунктамі;
«1.5 Перасячэнне з трамвайнай лініяй»;
* У дадзеным дадатку выкарыстоўваюцца параграфы — структурныя элементы раздзелаў, якія аб'ядноўваюць пункты (акрамя пунктаў 1-4) і маюць скразную нумарацыю для кожнага раздзела дадатку.
«1.6 Канец дарогі з удасканаленым пакрыццём» — пераход дарогі з удасканаленым пакрыццём у гравійную або грунтавую дарогу;
«1.7 Перасячэнне з кругавым рухам»;
«1.8 Святлафорнае рэгуляванне» — скрыжаванне, пешаходны пераход або ўчастак дарогі, рух на якіх рэгулюецца святлафорам;
«1.9 Развадны мост або паромная пераправа»;
«1.10 Выезд на набярэжную» — выезд на набярэжную (бераг вадаёма);
«1.11.1, 1.11.2 Небяспечны паварот» — закругленне дарогі малога радыуса (1.11.1 — направа, 1.11.2 — налева) або з абмежаванай агляднасцю;
«1.12.1, 1.12.2 Небяспечныя павароты» — участак дарогі з двума і болей небяспечнымі паваротамі, размешчанымі адзін за другім (1.12.1 — першы паварот направа, 1.12.2 — першы паварот налева). Пры трох і болей паваротах знак прымяняецца з таблічкай
7.7, а таксама можа прымяняцца з таблічкай 7.2.1;
«1.13 Круты спуск», «1.14 Круты пад'ём» — спуск або пад'ём, на якім дзейнічаюць спецыяльныя патрабаванні Правіл дарожнага руху (далей —Правілы), якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху адпаведна на крутых спусках або крутых пад'ёмах.
Знакі 1.13, 1.14 могуць усталёўвацца без таблічкі 7.1.1 непасрэдна перад пачаткам спуску або пад'ёму, калі спускі і пад'ёмы ідуць адзін за другім;
«1.15 Слізкая дарога»;
«1.16.1 Штучная няроўнасць» — участак дарогі з вызначанай штучнай няроўнасцю (штучнымі няроўнасцямі) на праезнай частцы дарогі;
«1.16.2 Няроўная дарога» — участак дарогі з няроўнасцямі на праезнай частцы (хвалі, наплывы, грэбень і г. д.);
«1.16.3 Няроўная дарога» — участак дарогі, які мае няплаўныя спалучэнні з пакрыццём дарогі ў выглядзе наплыву (пагорка);
«1.16.4 Няроўная дарога» — участак дарогі, які мае пашкоджанні пакрыцця ў выглядзе асобных выбоінаў, прасадак;
«1.17 Выкід шчэбню» — участак дарогі з удасканаленым пакрыццём, на якім магчымы выкід шчэбню з-пад колаў транспартных сродкаў;
«1.18.1 —1.18.6 Звужэннедарогі»— звужэнне дарогі: 1.18.1, 1.18.4 — з абодвух бакоў, 1.18.2, 1.18.5 — справа, 1.18.3, 1.18.6 — злева;
1.1 9.1, 1.19.2 Двухбаковы рух» — пачатак участка дарогі (праезнай часткі дарогі) з сустрэчным рухам пасля ўчастка дарогі з аднабаковым рухам;
1.20 Наперадзе пешаходны пераход» — набліжэнне да нерэгулюемага пешаходнага перахода, пазначанага знакамі 5.16.1, 5.16.2 і (або) гарызантальнай дарожнай разметкай 1.14.1, 1.14.2;
1.21 Дзеці» — участак дарогі, на якім магчыма з'яўленне дзяцей з тэрыторыі дзіцячай або іншай установы (школы, аздараўленчага летніка, бальніцы і г. д.), прылеглай непасрэдна да дарогі;
1.22 Перасячэнне з веласіпеднай дарожкай» — месца перасячэння веласіпеднай дарожкі з дарогай па-за скрыжаваннем;
1.23 Дарожныя работы» — участак дарогі, на якім у вызначаным парадку выконваюцца рамонтныя і іншыя работы;
1.24 Перагон жывёлы» — участак дарогі, на якім магчыма з'яўленне жывёлы;
1.25 Дзікія жывёлы» — участак дарогі, які праходзіць па тэрыторыі запаведнікаў (паляўнічых гаспадарак, лясных масіваў і г. д.), на якім магчыма з'яўленне дзікіх жывёл;
1.26 Падзенне камянёў» — участак дарогі, на якім магчымыя абвалы, апоўзні, падзенне камянёў;
1.27 Бакавы вецер» — участак дарогі, на якім магчымы моцны бакавы вецер або яго раптоўныя парывы;
1.28 Нізка ляцяць самалёты» — участак дарогі недалёка ад аэрадромаў або над якім пралятаюць самалёты ці верталёты на невялікай вышыні;
1.29 Аварыйна-небяспечны ўчастак» — участак дарогі, на якім часта адбываюцца дарожна-транспартныя здарэнні;
1.30 Іншыя небяспекі» — небяспечны ўчастак дарогі, які немагчыма пазначыць іншымі папераджальнымі знакамі;
1.3 1.1 — 1.31.5 Напрамак павароту» — напрамак руху на павароце дарогі малога радыуса з абмежаванай агляднасцю (знакі 1.31.1, 1.31.2, 1.31.4, 1.31.5); напрамак аб'езду перашкоды для дарожнага руху на ўчастку дарогі, які рамантуецца (знакі 1.31.1, 1.31.2); напрамак аб'езду цэнтральнага астраўка на скрыжаванні з кругавым рухам (знак 1.31.1); напрамак руху на Т-падобным скрыжаванні, разгалінаванні дарог (знакі 1.31.1 — 1.31.3); напрамак аб'езду ўчастка дарогі, які рамантуецца (знак 1.31.3);
1.32 Небяспечная ўзбочына» — участак дарогі з заніжанай або зруйнаванай узбочынай або на якім вядуцца работы па рамонце ўзбочын;
1.33 Галалёдзіца» — участак дарогі, на якім магчымы снежныя заносы або ледзяныя ці снежна-ледзяныя ўтварэнні;
«1.34 Затор на дарозе»;
«1.35 Сезонныя міграцыі земнаводных» — участак дарогі, на якім магчымы масавыя з'яўленні земнаводных на праезнай частцы.
7. Знакі 1.1, 1.2, 1.5—1.30, 1.32— 1.35 устанаўліваюцца па-за населенымі пунктамі на адлегласці ад 150 да 300 метраў, а ў населеных пунктах — як правіла, на аддегласці ад 50 да 100 метраў да пачатку небяспечнага ўчастка дарогі. Пры неабходнасці (пачатак небяспечнага ўчастка дарогі схаваны ад кіроўцы крутым паваротам, пераломам падоўжнага профілю, будынкам і г. д.) названыя знакі могуць быць усталяваныя на іншай адлегласці, якая ў такім выпадку ўказваецца на таблічцы 7.1.1.