Правілы дарожнага руху Рэспублікі Беларусь

Правілы дарожнага руху Рэспублікі Беларусь


Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 96с.
Мінск 2012
27.08 МБ
«5.14.2 Месца стаянкі таксі».
Знак пазначае зону на праезнай частцы дарогі або спецыяльную пляцоўку, прызначаную толькі для стаянкі таксі. На знаку можа быць названа колькасць таксі, якім дазволена адначасова знаходзіцца на стаянцы.
У населеных пунктах зона стаянкі таксі можа быць пазначана двума знакамі 5.14.2, адзін з якіх ставіцца ў пачатку зоны з таблічкай 7.2.1, друті — у канцы зоны стаянкі;
«5.15 Месца стаянкі».
Знак пазначае спецыяльную пляцоўку, зону на праезнай частцы дарогі або на тратуары, якія адведзеныя для стаянкі транспартных сродкаў. Для ўдакладнення напрамку руху, адлегласці да спецыяльнай пляцоўкі і дазволеных на ёй умоў стаянкі са знакам 5.15 могуць прымяняцца таблічкі;
«5.16.1, 5.16.2 Пешаходны пераход».
Знакі пазначаюць зону для перахода пешаходамі праезнай часткі дарогі. На пешаходных пераходах шырынёй болей за 10 метраў са знакам 5.16.2 можа быць усталявана таблічка 7.2.1 або 7.2.2, на якой указваецца шырыня зоны пешаходнага перахода;
«5.17.1, 5.17.2 Падземны пешаходны пераход»;
«5.17.3, 5.17.4 Надземны пешаходны пераход»;
«5.18.1 Рэкамендаваная хуткасць».
Зона дзеяння знака распаўсюджваецца да знака 5.18.2 або да знака 5.18.1 з іншым значэннем рэкамендаванай хуткасці або да бліжэйшага пазначанага скрыжавання, а пры прымяненні знака 5.18.1 з папераджальным знакам вызначаецца працягласцю небяспечнага ўчастка дарогі;
«5.18.2 Канец дзеяння знака «Рэкамендаваная хуткасць»;
«5.19.1 —5.19.3 Тупік» — дарога без скразнога праезду;
«5.20.1, 5.20.2 Папярэдні паказальнік напрамкаў» — напрамак руху да населеных пунктаў або іншых аб'ектаў.
На знаках могуць быць нанесены сімвалы аўтамагістралі, аэрапорта, выявы знакаў 5.29.1, 5.29.2, а таксама іншых сімвалаў і знакаў, якія інфармуюць аб асаблівасцях дарожнага руху.
У ніжняй частцы знака 5.20.1 указваецца адлегласць ад месца яго ўстаноўкі да скрыжавання або пачатку паласы тармажэння.
Знак 5.20.1 прымяняецца таксама для паказання схемы маршрута аб’езду ўчасткаў дарог, на якіх усталяваны адзін з забараняльных знакаў 3.4, 3.6, 3.11.1, 3.12.1, 3.13 — 3.15.1. У гэтым выпадку на знаку павінны быць нанесены схема маршрута аб'езду і выява адпаведнага забараняльнага знака;
«5.20.3 Схема руху» — маршрут руху на скрыжаванні ў выпадку забароны асобных манеўраў, паказванне дазволеных напрамкаў руху на скрыжаванні са складанай планіроўкай;
«5.21.1 Паказальнік напрамку», «5.21.2 Паказальнік напрамкаў» — напрамак (напрамкі) руху да населеных пунктаў або іншых аб'ектаў.
На знаках могуць быць нанесены адлегласці да названых на іх аб'ектаў, сімвалы аўтамагістралі, аэрапорта, выявы знакаў 5.29.1, 5.29.2, а таксама іншых сімвалаў і знакаў, якія інфармуюць аб асаблівасцях дарожнага руху;
«5.22.1, 5.22.2 Пачатак населенага пункта» — пачатак населенага пункта, у якім дзейнічаюць спецыяльныя патрабаванні Правіл, якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху ў населеных пунктах;
«5.23.1, 5.23.2 Канец населенага пункта» — месца дарогі, з якога губляюць сілу спецыяльныя патрабаванні Правіл, якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху ў населеных пунктах;
«5.24 Пачатак мяжы населенага пункта» — пачатак мяжы населенага пункта, пры руху па якім на дадзенай дарозе не дзейнічаюць спецыяльныя патрабаванні Правіл, якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху ў населеных пунктах;
«5.25 Канец мяжы населенага пункта» — канец мяжы населенага пункта, пазначанага знакам 5.24;
«5.26.1 Найменне аб'екта» — найменне аб'екта, які не з'яўляецца населеным пунктам (рака, возера, славутасці і г. д.), а таксама знак між адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі і тэрытарыяльнымі адзінкамі;
«5.26.2 Найменне аб'екта» — найменне аб'екта ў населеным пункце (назва вуліцы, тэатра, музея і г. д.);
«5.27 Паказальнік аддегласцей» — аддегласць да населеных пунктаў або іншых аб'ектаў (км);
«5.28 Кіламетровы знак» — адлегласць ад пачатку дарогі (км);
«5.29.1 Нумар дарогі» — нумар дарогі, на якой усталяваны дадзены знак.
На знаках 5.29.1, 5.29.3 з зялёным фонам называецца нумар дарогі, уключанай у Еўрапейскую сістэму аўтамабільных магістралей, з чырвоным фонам — нумар магістральнай або
рэспубліканскай дарогі, з белым фонам — нумар мясцовай дарогі;
«5.29.2 Нумар дарогі» — нумар дарогі, у напрамку да якой ажыццяўляецца рух;
«5.29.3 Нумар і напрамак дарогі»;
«5.30.1 — 5.30.3 Напрамак руху грузавых аўтамабіляў» — напрамак, які рэкамендуецца для руху грузавых аўтамабіляў, колавых трактароў і самаходных машын, калі іх рух на скрыжаванні ў адным або некалькіх напрамках забаронены;
«5.31 Схема аб'езду» — маршрут аб'езду ўчастка дарогі, часова зачыненага для руху;
«5.32.1—5.32.3 Напрамак аб'езду» — напрамак аб'езду ўчастка дарогі, часова зачыненага для руху;
«5.33 Стоп-лінія» — месца прыпынку транспартных сродкаў пры забараняльным сігнале рэгуліроўшчыка, святлафора;
«5.34.1, 5.34.2 Папярэдні паказальнік перастраення на іншую праезную частку» — адпаведна напрамак аб'езду ўчастка праезнай часткі дарогі з раздзяляльнай паласой, часова зачыненага для руху, і напрамак руху для вяртання на правую праезную частку дарогі;
«5.35 Рэверсіўны рух» — пачатак участка дарогі, на адной або некалькіх палосах якога напрамак руху можа мяняцца на процілеглы;
«5.36 Канец рэверсіўнага руху»;
«5.37 Выезд на дарогу з рэверсіўным рухам»;
«5.38 Жылая зона», «5.39 Канец жылой зоны».
Знакі інфармуюць адпаведна аб пачатку і канцы тэрыторыі, на якой дзейнічаюць спецыяльныя патрабаванні Правіл, якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху ў жылых зонах;
«5.40 Пешаходная зона», «5.41 Канец пешаходнай зоны».
Знакі інфармуюць адпаведна аб пачатку і канцы тэрыторыі, на якой дзейнічаюць спецыяльныя патрабаванні Правіл, якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху ў пешаходных зонах.
30.	Зялёны або сіні фон знакаў 5.20.1—5.21.2, усталяваных па-за населеным пунктам (уставак на знаках 5.20.1, 5.20.2, асобных палёў знака 5.21.2), інфармуе аб тым, што рух да названага населенага пункта або да іншага аб'екта будзе ажыццяўляцца адпаведна па аўтамагістралі або па іншай дарозе. Зялёны або сіні фон усталяваных у населеным пункце знакаў 5.20.1 — 5.21.2 інфармуе аб тым, што пасля выезда з дадзенага населенага пункта рух да названага на знаку населенага пункта або да
іншага аб'екта будзе ажыццяўляцца адпаведна па аўтамагістралі або па іншай дарозе, белы фон — аб тым, што названы аб'ект знаходзіцца ў дадзеным населеным пункце.
31.	Фон знакаў 5.24 — 5.26.1, 5.27, 5.28, усталяваных на аўтамагістралі, — зялёны.
§6	. ЗНАКІ СЭРВІСУ
32.	Знакі сэрвісу інфармуюць аб распалажэнні адпаведных аб'ектаў.
33.	Да знакаў сэрвісу належаць наступныя:
«6.1 Пункт першай медыцынскай дапамогі»;
«6.2 Бальніца»;
«6.3.1 —6.3.3 Аўтазаправачная станцыя».
Знакам 6.3.2 пазначаюцца толькі газавыя аўтазаправачныя станцыі, знакам 6.3.3 — сумесныя аўтазаправачныя станцыі;
«6.4 Тэхнічнае абслугоўванне аўтамабіляў»;
«6.5 Мыйка аўтамабіляў»;
«6.6 Тэлефон»;
«6.7 Пункт харчавання»;
«6.8 Пітная вада»;
«6.9 Гасцініца або матэль»;
«6.10 Кемпінг»;
«6.11 Месца адпачынку»;
«6.12.1 Міліцыя»;
«6.12.2 ДАІ»;
«6.13 Туалет»;
«6.14 Пункт кантролю аўтамабільных перавозак»;
«6.15 Славутасць».
§ 7. ЗНАКІ ДАДАТКОВАЙ ІНФАРМАЦЫІ (ТАБЛІЧКі)
34.	Знакі дадатковай інфармацыі (таблічкі) удакладняюць або абмяжоўваюць дзеянне іншых дарожных знакаў.
35.	Да знакаў дадатковай інфармацыі (таблічак) належаць наступныя:
«7.1.1 —7.1.4 Аддегласць да аб'екта».
Таблічкі паказваюць:
7.1.1	— адлегласць ад знака да пачатку небяспечнага ўчастка дарогі або да месца, з якога пачынае дзейнічаць абмежаванне дарожнага руху, або да пэўнага аб’екта (месца), размешчанага па ходзе руху;
7.1.2	— адлегласць ад знака 2.4 да скрыжавання, калі непасрэдна перад скрыжаваннем усталяваны знак 2.5;
7.1.3	, 7.1.4 — адлегласць да аб'екта, размешчанага ўзбоч ад дарогі;
«7.2.1 —7.2.6 Зона дзеяння».
Таблічкі:
7.2.1	— указвае працягласць небяспечнага ўчастка дарогі, пазначанага папераджальнымі знакамі, або зону дзеяння забараняльных, прадпісальных або інфармацыйна-ўказальных знакаў;
7.2.2	— паказвае зону дзеяння знакаў 3.27 — 3.30, калі яна не распаўсюджваецца да бліжэйшага пазначанага скрыжавання, а таксама шырыню зоны пешаходнага перахода, пазначанага знакамі 5.16.1, 5.16.2;
7.2.3	— пазначае канец зоны дзеяння знакаў 3.27 — 3.30;
7.2.4	— інфармуе кіроўцаў аб знаходжанні транспартных сродкаў у зоне дзеяння знакаў 3.27 — 3.30;
7.2.5	, 7.2.6 — паказваюць напрамак і зону дзеяння знакаў 3.27 — 3.30 справа і (або) злева ад іх;
«7.3.1 —7.3.3 Напрамак дзеяння».
Таблічкі паказваюць напрамак дзеяння знакаў, усталяваных перад скрыжаваннем, або напрамак руху да пазначаных аб'ектаў, якія знаходзяцца непасрэдна каля дарогі;
«7.4.1 —7.4.8 Від транспартнага сродку».
Таблічкі паказваюць від транспартнага сродку, на які распаўсюджваецца дзеянне знака. Пры гэтым таблічка 7.4.1 распаўсюджвае дзеянне знака на грузавыя аўтамабілі (у тым ліку з прычэпам) з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай большай за 3,5 тоны, таблічка 7.4.3 — на легкавыя аўтамабілі, а таксама на грузавыя аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 тоны ўключна;
«7.5.1 Суботнія, нядзельныя і святочныя дні», «7.5.2 Працоўныя дні», «7.5.3 Дні тыдня», «7.5.4 —7.5.7 Час дзеяння».
Таблічкі паказваюць:
7.5.1	—7.5.3 — дні тыдня, на працягу якіх дзейнічае знак;
7.5.4	— час сутак, на працягу якога дзейнічае знак;
7.5.5	—7.5.7 — дні тыдня і час сутак, на працягу якіх дзейнічае знак;
«7.6.1 — 7.6.18 Спосаб пастаноўкі транспартнага сродку на стаянку».
Таблічкі 7.6.1,7.6.10 указваюць, што ўсе транспартныя сродкі павінны быць пастаўлены на стаянку на праезнай частцы дарогі ўздоўж тратуара адпаведна злева або справа ад яго.
Таблічкі 7.6.2 —7.6.9, 7.6.11—7.6.18 паказваюць спосабы пастаноўкі легкавых аўтамабіляў і матацыклаў на стаянку. Прыпынак і стаянка іншых транспартных сродкаў забараняюцца;
«7.7 Колькасць небяспечных паваротаў».
Таблічка ставіцца са знакамі 1.12.1, 1.12.2 і інфармуе аб колькасці небяспечных паваротаў, размешчаных адзін за адным;
«7.8 Платныя паслугі»;
«7.9 Абмежаванне працягласці стаянкі».
Таблічка паказвае максімальную працягласць знаходжання транспартнага сродку на стаянцы, пазначанай знакам 5.15;