Правілы дарожнага руху Рэспублікі Беларусь
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 96с.
Мінск 2012
знакаў 3.16, 3.20.1, 3.20.3, 3.22, 3.24.1, 3.24.2, 3.26-3.30 — ад месца ўстаноўкі знака да бліжэйшага пазначанага скрыжавання, пры гэтым у населеным пункце без пазначанага скрыжавання — да канца населенага пункта;
знакаў 3.18.1 і 3.18.2 — на скрыжаванне, перад якім усталяваны знак, а таксама на бліжэйшае перасячэнне праезных частак дарог на скрыжаванні, калі дарога, на якую ажыццяўляецца паварот, утрымлівае раздзяляльную паласу (раздзяляльную зону);
знакаў 3.24.1, 3.24.2, усталяваных перад населеным пунктам, пазначаным знакам 5.22.1 або 5.22.2, — да гэтага знака.
21. Зона дзеяння можа быць зменшана для:
знакаў 3.16, 3.26 — прымяненнем таблічкі 7.2.1;
знакаў 3.20.1 — 3.20.3, 3.22, 3.24.1, 3.24.2 — усталяваннем у канцы зоны іх дзеяння адпаведна знакаў 3.21.1, 3.21.2, 3.23, 3.25.1, 3.25.2 або прымяненнем таблічкі 7.2.1;
знакаў 3.24.1, 3.24.2 — усталяваннем гэтых знакаў з іншым значэннем максімальнай хуткасці руху;
знакаў 3.27 — 3.30 — прымяненнем таблічак 7.2.1, 7.2.2 або ўсталяваннем у канцы зоны іх дзеяння паўторных знакаў 3.27 — 3.30 з таблічкай 7.2.3.
§4 . Прадпісальныя знакі
22. Прадпісальныя знакі прымяняюцца для пазначэння неабходных напрамкаў, умоў і рэжымаў руху.
23. Да прадпісальных знакаў належаць наступныя:
«4.1.1 Рух прама»;
«4.1.2 Рух направа»;
«4.1.3 Рух налева»;
«4.1.4 Рух прама або направа»;
«4.1.5 Рух прама або налева»;
«4.1.6 Рух направа або налева».
Знакі 4.1.1 —4.1.6 дазваляюць рух толькі ў напрамках, паказаных стрэлкамі. Знакі 4.1.3, 4.1.5, 4.1.6 таксама дазваляюць разварот з крайняй левай паласы руху.
Могуць прымяняцца знакі са змененай канфігурацыяй стрэлак, якая адпавядае паказаным напрамкам руху на канкрэтным скрыжаванні;
«4.2.1 Аб'езд перашкоды справа», «4.2.2 Аб'езд перашкоды злева» — аб'езд астраўкоў бяспекі і рознага роду перашкодаў для дарожнага руху, якія знаходзяцца на праезнай частцы дарогі, дазваляецца толькі з боку, паказанага стрэлкай;
«4.2.3 Аб'езд перашкоды справа або злева» — аб'езд астраўкоў бяспекі і рознага роду перашкодаў для дарожнага руху, якія знаходзяцца на праезнай частцы дарогі, дазваляецца з любога боку;
«4.3 Крутавы рух» — дазваляецца аб'езд цэнтральнага астраўка на скрыжаванні (плошчы) з кругавым рухам толькі ў напрамку, паказаным стрэлкамі;
«4.4 Рух легкавых аўтамабіляў» — дазваляецца рух толькі легкавых аўтамабіляў і матацыклаў;
«4.5.1 Веласіпедная дарожка» — дазваляецца рух толькі на веласіпедах, а пры адсутнасці тратуара або пешаходнай дарожкі — і рух пешаходаў, пры гэтым пешаходы не павінны ствараць перашкодаў для руху веласіпедыстаў. На знак можа быць дадаткова нанесены сілуэт пешахода;
«4.5.2 Канец веласіпеднай дарожкі» — канец зоны дзеяння знака
4.5.1. На знак можа быць дадаткова нанесены сілуэт пешахода;
«4.6.1 Пешаходная дарожка» — дазваляецца рух толькі пешаходам, а пры адсутнасці веласіпеднай дарожкі — і на веласіпедах, пры гэтым веласіпедысты не павінны ствараць перашкодаў для руху пешаходаў. На знак можа быць дадаткова нанесены сілуэт веласіпеда;
«4.6.2 Канец пешаходнай дарожкі» — канец зоны дзеяння знака 4.6.1. На знак можа быць дадаткова нанесены сілуэт веласіпеда;
«4.7 Абмежаванне мінімальнай хуткасці» — дазваляецца рух толькі з названай або з большай хуткасцю, але не болей за прадугледжаную пунктамі 88 і 89 Правіл;
«4.8 Канец зоны абмежавання мінімальнай хуткасці»;
«4.9.1 — 4.9.3 Напрамак руху транспартных сродкаў з небяспечнымі грузамі» — рух транспартных сродкаў з апазнавальнымі знакамі «Небяспечны груз» дазваляецца толькі ў напрамку, паказаным на знаку: 4.9.1 — налева, 4.9.2 — прама, 4.9.3 — направа;
«4.10.1 Дарожка для коннікаў» — дазваляецца рух толькі коннікам;
«4.10.2 Канец дарожкі для коннікаў».
24. Дзеянне знакаў 4.1.1 — 4.1.6, усталяваных перад скрыжаваннем, распаўсюджваецца на ўсё скрыжаванне, калі знакі 4.1.1 — 4.1.6
або 5.8.1, 5.8.2, усталяваныя на ім, не даюць іншых прадпісанняў (указанняў).
Дзеянне знакаў 4.1.1 —4.1.6 не распаўсюджваецца на маршрутныя транспартныя сродкі, якія рухаюцца па вызначаных маршрутах.
Дзеянне знака 4.1.1, усталяванага за скрыжаваннем, распаўсюджваецца да наступнага пазначанага скрыжавання. Зона дзеяння дадзенага знака можа быць паменшана прымяненнем таблічкі 7.2.1.
25. Знакі 4.2.1 і 4.2.2 могуць прымяняцца групамі (не менш за тры знакі) для пазначэння лініі адхілення траекторыі руху транспартных сродкаў ад перашкоды для дарожнага руху.
26. Дзеянне знакаў 4.4, 4.7, усталяваных з таблічкай 7.14 і размешчаных над паласой руху, распаўсюджваецца толькі на дадзеную паласу. Пры адсутнасці таблічкі 7.14 дзеянне гэтых знакаў распаўсюджваецца на ўсе палосы праезнай часткі дарогі дадзенага напрамку. Дзеянне знакаў 4.4, 4.7, выявы якіх нанесеныя на поле знакаў 5.8.1, 5.8.2, 5.8.7, 5.8.8, распаўсюджваецца на адпаведныя палосы руху.
27. Дзеянне знакаў 4.9.1 — 4.9.3 распаўсюджваецца на бліжэйшае скрыжаванне.
§5 . IНФАРМАЦЫ Й НА-ЎКАЗАЛ ЬНЫЯ ЗНАКІ
28. Інфармацыйна-ўказальнымі знакамі ўводзяцца або адмяняюцца пэўныя рэжымы руху, а таксама інфармуюцца ўдзельнікі дарожнага руху аб размяшчэнні населеных пунктаў і іншых аб'ектаў.
29. Да інфармацыйна-ўказальных знакаў належаць наступныя: «5.1 Аўтамагістраль», «5.2 Канец аўтамагістралі».
Знакі інфармуюць аб пачатку і канцы дарогі, на якой дзейнічаюць спецыяльныя патрабаванні Правіл, якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху на аўтамагістралі;
«5.3 Дарога для аўтамабіляў» — дарога, прызначаная для руху толькі аўтамабіляў, аўтобусаў і матацыклаў;
«5.4 Канец дарогі для аўтамабіляў»;
«5.5 Дарога з аднабаковым рухам» — дарога або канструктыўна аддзеленая праезная частка дарогі, па якой рух транспартных сродкаў па ўсёй шырыні ажыццяўляецца ў адным напрамку;
«5.6 Канец дарогі з аднабаковым рухам»;
«5.7.1, 5.7.2 Выезд на дарогу з аднабаковым рухам» — выезд на дарогу, па якой рух транспартных сродкаў дазволены толькі ў напрамку, паказаным на знаку;
«5.8.1 Напрамкі руху па палосах» — колькасць палос руху на скрыжаванні і дазволеныя напрамкі руху па кожнай з іх;
«5.8.2 Напрамак руху па паласе» — дазволены напрамак (напрамкі) руху па паласе.
На знаках 5.8.1, 5.8.2 можа быць адлюстравана інфармацыя аб абмежаваннях дарожнага руху на скрыжаванні (нанесены выявы забараняльных або прадпісальных знакаў). Знакі 5.8.1,
5.8.2, якія дазваляюць паварот налева з крайняй левай паласы руху, дазваляюць і разварот з гэтай паласы. Канфігурацыя стрэлак можа быць зменена ў адпаведнасці з канфігурацыяй канкрэтнага скрыжавання.
Дзеянне знакаў 5.8.1, 5.8.2, усталяваных перад скрыжаваннем, распаўсюджваецца на ўсё скрыжаванне, калі знакі 5.8.1, 5.8.2 або 4.1.1 —4.1.6, усталяваныя на скрыжаванні, не даюць іншых указанняў;
«5.8.3 Пачатак паласы» — пачатак дадатковай паласы руху на пад'ёме або паласы тармажэння.
Калі на знаку, усталяваным перад дадатковай паласой руху, нанесена выява знака 4.4 або 4.7, то кіроўца транспартнага сродку, які не можа працягнуць рух па асноўнай паласе з улікам патрабаванняў названых знакаў, павінен перастроіцца на дадатковую паласу руху;
«5.8.4 Пачатак паласы» — пачатак участка сярэдняй паласы трохпалоснай дарогі, прызначанага для руху ў дадзеным напрамку, або пачатак паласы тармажэння для павароту налева або развароту;
«5.8.5 Канец паласы» — канец дадатковай паласы руху на пад'ёме або паласы разгону;
«5.8.6 Канец паласы» — канец паласы, прызначанай для руху ў дадзеным напрамку;
«5.8.7, 5.8.8 Напрамак руху па палосах».
Калі на знаку 5.8.7 нанесена выява забараняльнага або прадпісальнага знака, то названыя абмежаванні, умовы або рэжымы руху ўводзяцца на адпаведнай паласе руху.
Часткі знакаў 5.8.7, 5.8.8, якія абазначаюць колькасць палос для сустрэчных напрамкаў руху, могуць быць выкананы ў выглядзе асобных знакаў, усталяваных на невялікай адлегласці адзін ад аднаго;
«5.9.1 Паласа ддя маршрутных транспартных сродкаў» — паласа, прызначаная для руху толькі маршрутных транспартных сродкаў;
«5.9.2 Канец паласы для маршрутных транспартных сродкаў»;
«5.10.1 Дарога з паласой для маршрутных транспартных сродкаў» — дарога, па якой рух маршрутных транспартных сродкаў ажыццяўляецца па спецыяльна выдзеленай паласе насустрач агульнаму патоку транспартных сродкаў;
«5.10.2, 5.10.3 Выезд на дарогу з паласой для маршрутных транспартных сродкаў»;
«5.10.4 Канец дарогі з паласой для маршрутных транспартных сродкаў»;
«5.11.1 Месца для развароту»;
«5.11.2 Зона для развароту» — пачатак зоны для развароту транспартных сродкаў і яе даўжыня;
«5.12.1 Пункт прыпынку аўтобуса і (або) тралейбуса».
Знак пазначае пачатак пасадачнай пляцоўкі пункта прыпынку аўтобуса і (або) тралейбуса. Па-за населенымі пунктамі знак можа быць усталяваны на павільёне з боку прыбыцця маршрутных транспартных сродкаў.
У ніжняй частцы знака можа быць нанесена выява таблічкі 7.2.1 з указаннем адлегласці, роўнай працягласці пасадачнай пляцоўкі;
«5.12.2 Месца прыпынку аўтобуса і (або) тралейбуса».
Знак можа ставіцца ў канцы пасадачнай пляцоўкі пункта прыпынку аўтобуса і (або) тралейбуса. Пад знакам размяшчаецца таблічка (таблічкі) з інфармацыяй аб разнавіднасці транспарту агульнага карыстання (аўтобус — літарны індэкс «А», тралейбус — «Т») і аб рэжыме яго руху (расклад);
«5.13.1 Пункт прыпынку трамвая».
Знак пазначае пачатак зоны пункта прыпынку трамвая. У ніжняй частцы знака можа быць нанесена выява таблічкі 7.2.1 з указаннем аддегласці, роўнай працягласці зоны пункта прыпынку трамвая;
«5.13.2 Месца прыпынку трамвая».
Знак можа ставіцца ў канцы зоны пункта прыпынку трамвая. Пад знакам размяшчаецца таблічка з інфармацыяй аб маршрутах і рэжыме руху трамваяў (расклад);
«5.14.1 Пункт прыпынку экспрэс-маршрута».
Знак пазначае пачатак пасадачнай пляцоўкі пункта прыпынку транспартнага сродку, які ажыццяўляе рух па рэгулярным экспрэсным маршруце.
Дадзены пункт прыпынку можа быць адзначаны двума знакамі 5.14.1, усталяванымі ў пачатку і ў канцы пасадачнай пляцоўкі. У гэтым выпадку ў ніжняй частцы першага па ходзе руху знака можа быць нанесена выява таблічкі 7.2.1 з указан-
ДАРОЖНЫЯ ЗНАКІ 82 нем працягласці пасадачнай пляцоўкі, а таксама інфармацыя аб колькасці транспартных сродкаў, якім дазволена адначасова знаходзіцца на пункце прыпынку;