Правілы дарожнага руху Рэспублікі Беларусь

Правілы дарожнага руху Рэспублікі Беларусь


Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 96с.
Мінск 2012
27.08 МБ
«7.10 Месца для агляду аўтамабіляў».
Таблічка паказвае, што на пляцоўцы, пазначанай знакам 5.15 або 6.11, ёсць аглядная канава для агляду транспартных сродкаў;
«7.11 Абмежаванне максімальнай масы».
Таблічка паказвае, што дзеянне знака распаўсюджваецца толькі на транспартныя сродкі з фактычнай масай болей за пазначаную на таблічцы;
«7.12 Нанясенне разметкі».
Таблічка ставіцца са знакам 1.23 і інфармуе аб правядзенні работ па нанясенні дарожнай разметкі;
«7.13 Напрамак галоўнай дарогі».
Таблічка ставіцца са знакамі 2.1, 2.4, 2.5 і паказвае напрамак галоўнай дарогі на скрыжаванні;
«7.14 Паласа руху».
Таблічка паказвае паласу руху, на якую распаўсюджваецца дзеянне святлафора або знака;
«7.15 Пешаходы — інваліды па зроку».
Таблічка паказвае, што пешаходным пераходам часта карыстаюцца інваліды па зроку;
«7.16 Вільготнае пакрыццё».
Таблічка паказвае, што дзеянне знака распаўсюджваецца толькі на перыяд часу, калі пакрыццё праезнай часткі дарогі з'яўляецца вільготным;
«7.17 Інваліды».
Таблічка выкарыстоўваецца з дарожным знакам 5.15 і інфармуе, што стаяначная пляцоўка або яе частка адведзена ддя стаянкі транспартных сродкаў з апазнавальным знакам «Інвалід»;
«7.18 Акрамя інвалідаў».
Таблічка паказвае, што дзеянне знака не распаўсюджваецца на транспартныя сродкі з апазнавальным знакам «Інвалід»;
«7.19 Клас небяспечнага грузу».
Таблічка ставіцца са знакам 3.32 і ўказвае нумар класа небяспечнага груза, з якім рух транспартных сродкаў забаронены;
«7.20 Эвакуатар».
Таблічка ставіцца са знакамі 3.27 — 3.30 і інфармуе аб магчымай эвакуацыі (блакаванні колаў) транспартнага сродку пры адсутнасці кіроўцы ў транспартным сродку або ў непасрэднай блізкасці ад яго;
«7.21 Слізкая паласа накату».
Таблічка ставіцца са знакам 1.23 і інфармуе аб магчымым змяненні каэфіцыента счаплення па шырыні праезнай часткі дарогі;
«7.22.1 —7.22.4 Від небяспекі».
Таблічка ставіцца са знакам 1.29 і інфармуе аб магчымым відзе дарожна-транспартнага здарэння;
«7.23 Экстранная дапамога».
Таблічка інфармуе аб наяўнасці экстраннай сувязі на дарозе.
36.	Дапускаецца з дазволу ДАІ прымяненне на дарогах таблічак, якія маюць сціслы надпіс з адназначным тлумачэннем.
Дадатак3 да ПРАВІЛ ДАРОЖНАГА РУХУ
ДАРОЖНАЯ РАЗМЕТКА
(гл. каляровы ўкладыш)
Дадатак 4
ДА ПРАВІЛ ДАРОЖНАГА
РУХУ
ПЕРАЛІК
НЯСПРАЎНАСЦЕЙ ТРАНСПАРТНЫХ СРОДКАЎ I ЎМОЎ, ПРЫ ЯКІХ ЗАБАРАНЯЕЦЦА IX УДЗЕЛ У ДАРОЖНЫМ РУХУ
Дадзеным пералікам вызначаюцца няспраўнасці аўтамабіляў, аўтобусаў, аўтапаяздоў, прычэпаў, матацыклаў, мапедаў, колавых трактароў і самаходных машын.
Раздзел 1 ТАРМАЗНЫЯ СІСТЭМЫ
1.	Эфектыўнасць тармажэння рабочай тармазной сістэмы не адпавядае патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі (далей — тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты).
2.	Парушаная герметычнасць гідраўлічнага тармазнога прывода, маецца падцяканне тармазной вадкасці.
3.	Парушаная герметычнасць пнеўматычнага або пнеўмагідраўлічнага тармазнога прывода, якая вядзе да падзення ціску паветра пры непрацуючым рухавіку болей чым на 0,05 МПА (0,5 кг/см2) за 15 хвілін пасля поўнага прывядзення названага прывода ў дзеянне.
4.	Не дзейнічае манометр пнеўматычнага або пнеўмагідраўлічнага тармазнога прывода.
5.	Стаяначная тармазная сістэма не забяспечвае нерухомага стану:
транспартных сродкаў з поўнай нагрузкай на ўхіле да 16 працэнтаў уключна;
легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў у падрыхтаваным стане на ўхіле да 23 працэнтаў уключна;
грузавых аўтамабіляў і аўтапаяздоў у падрыхтаваным стане на ўхіле да 31 працэнта ўключна.
6.	Рычаг (ручка) кіравання стаяначнай тармазной сістэмай не ўтрымліваецца замыкальнай прыладай.
7.	Ёсць:
дэталі з трэшчынамі або рэшткавай дэфармацыяй;
не прадутледжаны канструкцыяй кантакт трубаправода тармазнога прывода з элементамі транспартнага сродку.
Раздзел 2
РУЛЯВОЕ КІРАВАННЕ
8.	Сумарны люфт у рулявым кіраванні перавышае наступныя значэнні:
легкавыя аўтамабілі і створаныя на іх базе грузавыя аўтамабілі і аўтобусы — 10 градусаў;
аўтобусы — 20 градусаў;
грузавыя аўтамабілі — 25 градусаў.
9.	Ёсць перамяшчэнні дэталяў і вузлоў, не прадугледжаныя канструкцыяй, разьбовыя злучэнні не зацягнуты або не зафіксаваны вызначаным чынам.
10.	Няспраўны або адсутнічае прадутледжаны канструкцыяй узмацняльнік рулявога кіравання або рулявы дэмпфер (для матацыклаў).
11.	Прыменены дэталі са слядамі рэшткавай дэфармацыі, з трэшчынамі, іншымі дэфектамі.
12.	Кручэнне рулявога кола адбываецца з рыўкамі і (або) заяданнямі.
Раздзел 3
ЗНЕШНІЯ СВЕТЛАВЫЯ ПРЫБОРЫ
13.	Колькасць, тып, колер, размяшчэнне і рэжым працы знешніх светлавых прыбораў не адпавядаюць патрабаванням канструкцыі транспартнага сродку. На транспартных сродках, знятых з вытворчасці, дапускаецца ўстаноўка знешніх светлавых прыбораў ад транспартных сродкаў іншых марак і мадэлей. Забараняецца падключаць заднія супрацьтуманныя ліхтары да стоп-сігналаў.
14.	Парушана прадутледжаная тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі (тэхнічнай дакументацыяй) рэгуліроўка фар.
15.	Не працуюць у вызначаным рэжыме або забруджаныя знешнія светлавыя прыборы і святлоадбівальнікі.
16.	На светлавых прыборах адсутнічаюць рассейвальнікі або выкарыстоўваюцца рассейвальнікі і лямпы, якія не адпавядаюць тыпу дадзенага светлавога прыбора.
17.	Устаноўка пробліскавых сігналаў (маячкоў) не адпавядае патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў.
18.	Спераду транспартнага сродку ўсталяваны светлавыя прыборы з агнямі або святлоадбівальнікамі чырвонага колеру ці ззаду — белага колеру (за выключэннем ліхтароў задняга ходу і асвятлення рэгістрацыйнага знака, святлоадбівальных рэгістрацыйнага, распазнавальнага і апазнавальнага знакаў).
19.	Унутры аптычных элементаў знаходзяцца не прадугледжаныя канструкцыяй прадметы (вадкасці).
20.	Сігналы тармажэння або апазнавальны знак «Аўтапоезд» працуюць у пробліскавым рэжыме.
21.	Акрамя дзвюх супрацьтуманных, усталяваны дадатковыя фары, дадатковыя фары ўсталяваны на даху аўтамабіля.
Раздзел 4
ШКЛОАЧЫШЧАЛЬНІКІ
I ШКЛОАБМЫВАЛЬНІКІ ВЕТРАВОЙ ШЫБЫ
22.	Не працуюць у вызначаным рэжыме шклоачышчальнікі. Частата перамяшчэння шчотак па мокрай шыбе ў рэжыме максімальнай хуткасці шклоачышчальнікаў меншая за 35 двайных хадоў за хвіліну.
23.	Не працуюць прадугледжаныя канструкцыяй транспартнага сродку шклоабмывальнікі.
24.	Ветравая шыба транспартнага сродку з боку кіроўцы мае трэшчыну (трэшчыны) у зоне, якая ачышчаецца шклоачышчальнікам.
РАЗДЗЕЛ 5 КОЛЫ I ШЫНЫ
25.	Шыны легкавых аўтамабіляў маюць рэшткавую вышыню малюнка пратэктара меншую за 1,6 мм, грузавых аўтамабіляў — 1 мм, аўтобусаў — 2 мм, матацыклаў і мапедаў — 0,8 мм. Для прычэпаў устанаўліваюцца нормы рэшткавай вышыні малюнка пратэктара шынаў, аналагічныя нормам для шынаў механічных транспартных сродкаў, у счапленні з якімі яны ўдзельнічаюць у дарожным руху.
Шына лічыцца непрыгоднай да эксплуатацыі, калі з'явіўся адзін індыкатар зносу, размешчаны па дне канаўкі пратэктара, пры раўнамерным зносе або два індыкатары ў кожным з двух сячэнняў — пры нераўнамерным зносе бегавой дарожкі.
26.	Шыны маюцьмясцовыя пашкоджанні (прабоі, парэзы, разрывы), якія абгольваюць корд, а таксама расслаенне каркаса, адслаенне пратэктара і бакавіны, растрэскванні ад старэння гумы.
27.	Адсутнічае болт (гайка) мацавання і (або) ёсць трэшчыны дыска і обадаў колаў.
28.	Шыны па памеры або дапушчальнай нагрузцы не адпавядаюць мадэлі транспартнага сродку.
29.	На адну вось аўтобуса, легкавога аўтамабіля або прычэпа да яго ўсталяваныя дыяганальныя шыны сумесна з радыяльнымі або шыны з розным малюнкам пратэктара.
На адну вось грузавога аўтамабіля або прычэпа да яго ўсталяваныя дыяганальныя шыны сумесна з радыяльнымі або шыны з розным тыпам малюнка пратэктара.
Раздзел 6 РУХАВІК
30.	Утрыманне шкодных рэчываў у адпрацаваных газах і іх дымнасць перавышаюць велічыні, устаноўленыя тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі.
31.	Парушаная герметычнасць сістэмы сілкавання.
32.	Няспраўная сістэма выпуску адпрацаваных газаў.
33.	Негерметычная газавая сістэма сілкавання на транспартным сродку з газавай паліўнай апаратурай.
34.	Скончыўся тэрмін перыядычнага агляду балонаў на газабалонных транспартных сродках.
РАЗДЗЕЛ 7
ІНШЫЯ ЭЛЕМЕНТЫ КАНСТРУКЦЫІ ТРАНСПАРТНАГА СРОДКУ
35.	Адсутнічаюць прадугледжаныя канструкцыяй транспартнага сродку сістэмы, агрэгаты, элементы кузава і асобныя дэталі.
36.	Не працуе гукавы сігнал.
37.	На шыбах і (або) у аконных праёмах транспартнага сродку ўсталяваны не прадугледжаныя яго канструкцыяй дадатковыя прадметы або нанесены пакрыцці, у тым ліку плёначныя.*
38.	Не працуюць прадугледжаньія канструкцыяй транспартнага сродку:
замкі дзвярэй кузава або кабіны;
запоры бартоў грузавой платформы;
запоры паліўных бакаў;
запоры гарлавін цыстэрн.
39.	Негерметычныя коркі паліўных бакаў, гарлавін цыстэрн.
40.	Не працуюць:
механізм рэгуліроўкі палажэння сядзення кіроўцы; аварыйныя выхады, прылады прывядзення іх у дзеянне;
прывад кіравання дзвярыма;
спідометр;
* Дадзеныя патрабаванні:
не датычацца нанесеных на верхнюю частку ветравой шыбы транспартнага сродку плёнак, пакрыццяў або напыленняў шырынёй не болей за 140 мм, а таксама да шторак на вокнах аўтобуса, жалюзі або шторак на задняй шыбе легкавога аўтамабіля пры наяўнасці ў іх з абодвух бакоў вонкавых люстэркаў задняга віду;
не распаўсюджваюцца на транспартныя сродкі, якія выкарыстоўваюцца для транспартнага абслугоўвання, суправаджэння і забеспячэння бяспекі службовых асоб, якія падлягаюць дзяржаўнай ахове ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.
супрацьугонныя прылады;
прылада абагрэву і абдзімання шыбаў.
41.	Адсутнічаюць прадугледжаныя канструкцыяй транспартнага сродку задняя абаронная прылада, гразеабаронныя фартухі і пырскавікі.
42.	Няспраўныя цягава-счэпная і апорна-счэпная прылады цягача і прычапнога звяна, а таксама адсутнічаюць або няспраўныя прадугледжаныя іх канструкцыяй страховачныя тросы (ланцуті). Ёсць люфты ў злучэннях рамы матацыклаў з рамай бакавога прычэпа.
43.	Няспраўны або не працуе тахограф.
44.	Адсутнічаюць: