Правілы дарожнага руху Рэспублікі Беларусь

Правілы дарожнага руху Рэспублікі Беларусь


Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 96с.
Мінск 2012
27.08 МБ
2.31.	абгон — апярэджанне аднаго або некалькіх транспартных сродкаў, якія рухаюцца, звязанае з выездам на сустрэчную паласу руху (бок праезнай часткі дарогі);
2.32.	агляднасць дарогі — аб'ектыўная магчымасць бачыць дарожнае становішча з месца кіроўцы;
2.33.	пазначанае скрыжаВанне — скрыжаванне, перад якім на дадзенай дарозе ўсталяваны дарожныя знакі прыярытэту;
2.34.	узбочына — вылучаны канструктыўна ці суцэльнай лініяй гарызантальнай дарожнай разметкі элемент дарогі, які прымыкае непасрэдна да знешняга краю праезнай часткі, размешчаны з ёй на адным узроўні і не прызначаны для руху транспартных сродкаў, акрамя выпадкаў, прадугледжаных дадзенымі Правіламі;
2.35.	абмежаВаная агляднасць дарогі — агляднасць дарогі, абмежаваная геаметрычнымі параметрамі дарогі, прыдарожнымі інжынернымі збудаваннямі, насаджэннямі і іншымі аб'ектамі, а таксама транспартнымі сродкамі;
2.36.	аднакалейны транспартны сродак — транспартны сродак на колах, якія размешчаны на адной лініі адно за адным;
2.37.	небяспека для руху — змяненне ўмоў дарожнага руху або тэхнічнага стану транспартнага сродку, якое пагражае бяспецы ўдзельнікаў дарожнага руху, змушае кіроўцу знізіць хуткасць руху або спыніцца;
2.38.	апярэджанне — рух транспартнага сродку з хуткасцю, якая перавышае хуткасць транспартнага сродку (транспартных сродкаў), які рухаецца ў спадарожным напрамку;
2.39.	арганізаВаная пешаходная калона — група пешаходаў, пазначаная ў адпаведнасці з дадзенымі Правіламі, якая мае кіраўніка і перамяшчаецца па вызначаным маршруце;
2.40.	арганізаВаная транспартная калона — транспартны сродак або транспартная калона, якія рухаюцца з пастаянна ўключаным блізкім святлом фар у суправаджэнні транспартнага сродку (транспартных сродкаў) аператыўнага прызначэння з уключанымі пробліскавымі сігналамі (маячкамі) (далей — маячкі) сіняга або сіняга і чырвонага колераў;
2.401. пакіданне несца дарожна-транспартнага здарэння — дзеянні ўдзельніка дарожна-транспартнага здарэння, накіраваныя на ўтойванне факта такога здарэння або абставін яго здзяйснення, якія выклікалі неабходнасць правядзення супрацоўнікамі Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі Міністэрства ўнутраных спраў (далей — ДАІ) мерапрыемстваў па ўстанаўленні (вышуку) дадзенага ўдзельніка і (або) вышуку транспартнага сродку;
2.41.	прыпынак транспартнага сродку — наўмыснае спыненне руху транспартнага сродку на час да 5 хвілін, а таксама болып чым на 5 хвілін, калі гэта неабходна для пасадкі (высадкі) пасажыраў або загрузкі (разгрузкі) транспартнага сродку;
2.42.	астраВок бяспекі — тэхнічны сродак арганізацыі дарожнага руху на наземных пешаходных пераходах (калі не вызначана іншае, далей — пешаходны пераход), канструктыўна выдзелены над праезнай часткай дарогі і прызначаны ў якасці ахоўнага элемента для прыпынку пешаходаў пры пераходзе праезнай часткі дарогі. Да астраўка бяспекі адносіцца ўчастак раздзяляльнай паласы, праз якую праходзіць пешаходны пераход. У выпадках, вызначаных Міністрам унутраных спраў, дапускаецца пазначэнне астраўкоў бяспекі пры дапамозе ліній гарызантальнай дарожнай разметкі;
2.43.	ВідаВочца дарожна-транспартнага здарэння — фізічная асоба, якая непасрэдна назірала дарожна-транспартнае здарэнне, валодае адпаведнай інфармацыяй і можа яе паведаміць;
2.44.	пасажыр — недатычная да кіравання транспартным сродкам фізічная асоба, якая знаходзіцца ў (на) транспартным сродку, а таксама ўваходзіць (садзіцца) у (на) транспартны сродак або сыходзіць (высаджваецца) з транспартнага сродку;
2.45.	скрыжаВанне — месца перасячэння, прымыкання ці разгалінавання дарог на адным узроўні. Мяжа скрыжавання вызначаецца ўяўнымі лініямі, якія злучаюць адпаведна процілеглыя, найбольш аддаленыя ад цэнтра скрыжавання пачаткі закругленняў праезных частак дарог. Не з'яўляюцца скрыжаваннямі перасячэнні з веласіпеднымі, пешаходнымі дарожкамі і дарожкамі для коннікаў;
2.46.	пешаход — фізічная асоба, якая ўдзельнічае ў дарожным руху па-за транспартным сродкам, у тым ліку рухаецца ў інваліднай калясцы, на ролікавых каньках, лыжах, на іншым спартыўным
інвентары, якая вядзе веласіпед, мапед або матацыкл, вязе санкі або каляску і не выконвае ў вызначаным парадку на дарозе рамонтныя і іншыя работы;
2.47.	пешаходная дарожка — вылучаны канструктыўна ці з дапамогай ліній гарызантальнай дарожнай разметкі элемент дарогі, прызначаны для руху пешаходаў, пазначаны дарожным знакам «Пешаходная дарожка»;
2.48.	пешаходная зона — тэрыторыя, прызначаная для руху пешаходаў і веласіпедыстаў, уезды на якую і выезды з якой пазначаны дарожнымі знакамі «Пешаходная зона» і «Канец пешаходнай зоны»;
2.49.	пешаходны пераход — участак праезнай часткі, прызначаны для руху пешаходаў праз праезную частку дарогі і пазначаны дарожнымі знакамі «Пешаходны пераход» і (або) гарызантальнай дарожнай разметкай;
2.50.	паласа руху — любая з падоўжных палос праезнай часткі дарогі, пазначаная або не пазначаная гарызантальнай дарожнай разметкай, якая мае шырыню, дастатковую для руху транспартных сродкаў (за выключэннем аднакалейных) у адзін рад;
2.51.	nepaßasa — права на першачарговы рух у вызначаным напрамку ў адносінах да іншых удзельнікаў дарожнага руху;
2.52.	перашкода для дарожнага руху — аб'ект, які знаходзіцца на шляху ўдзельніка дарожнага руху і змушае яго знізіць хуткасць руху, здзейсніць аб'езд або спыніцца;
2.53.	прылеглая тэрыторыя — тэрыторыя, якая непасрэдна прылягае да праезнай часткі дарогі, не прызначаная ддя скразнога праезду, на якой размешчаны двары, пляцоўкі, спецыяльна адведзеныя ддя стаянкі транспартных сродкаў, аўтазаправачныя станцыі, будаўнічыя пляцоўкі і іншыя аб'екты;
2.54.	прычэп — транспартны сродак, прызначаны для руху ў саставе з механічным транспартным сродкам;
2.55.	праезная частка дарозі — элемент дарогі, прызначаны для руху транспартных сродкаў і ў выпадках, прадугледжаных дадзенымі Правіламі, — для руху пешаходаў;
2.56.	пуцепрабод — інжынернае збудаванне над дарогай (чыгуначнымі пуцямі), якая мае з'езды на іншую дарогу, што забяспечвае рух на розных узроўнях;
2.57.	раздзяляльная зона — вылучаны гарызантальнай дарожнай разметкай элемент дарогі, які падзяляе сумежныя праезныя часткі і не прызначаны для руху або спынення транспартных сродкаў і пешаходаў па-за спецыяльна абазначанымі месцамі;
2.58.	раздзяляльная паласа — вылучаны канструктыўна элемент дарогі, які падзяляе сумежныя праезныя часткі і не прызначаны
для руху або спынення транспартных сродкаў і пешаходаў па-за спецыяльна абсталяванымі і пазначанымі месцамі;
2.59.	рэгуліроўшчык — супрацоўнік ДАІ, які ажыццяўляе рэгуляванне дарожнага руху ў экіпіроўцы (форменным адзенні павышанай бачнасці з элементамі са святлоадбівальнага матэрыялу, з жазлом і свістком). Да рэгуліроўшчыка прыраўноўваецца супрацоўнік Ваеннай аўтамабільнай інспекцыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у экіпіроўцы (форменным адзенні павышанай бачнасці з элементамі са святлоадбівальнага матэрыялу, з дыскам з чырвоным сігналам (святлоадбівальнікам) і свістком) пры забеспячэнні руху арганізаваных транспартных калон, у склад якіх уваходзяць транспартныя сродкі, якія належаць Міністэрству абароны, Міністэрству ўнутраных спраў, Камітэту дзяржаўнай бяспекі, Дзяржаўнаму пагранічнаму камітэту, іншым войскам і воінскім фарміраванням Рэспублікі Беларусь;
2.60.	самаходная машына — гусенічны трактар, сельскагаспадарчая, дарожная, будаўнічая, іншая машына, якія без дадатковых мер забеспячэння бяспекі дарожнага руху, прадугледжаных арганізацыяц (заводам)-вытворцам, не прызначаны для ўдзелу ў дарожным руху. Удзел у дарожным руху самаходных машын павінен'ажыццяўляцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі дадзеных Правіл, якія прад'яўляюцца да транспартных сродкаў, калі гэтымі Правіламі не вызначана іншае ў адносінах да самаходных машын;
2.61.	стаянка транспартнага сродку — наўмыснае спыненне руху транспартнага сродку больш чым на 5 хвілін па прычынах, не звязаных з пасадкай (высадкай) пасажыраў або загрузкай (разгрузкай) транспартнага сродку;
2.62.	тахограф — кантрольная прылада (сродак вымярэння), якая ўсталёўваецца на механічных транспартных сродках з мэтай бесперапыннага вымярэння і (або) рэгістрацыі ў аўтаматычным рэжыме пройдзенага шляху, хуткасці руху гэтых транспартных сродкаў, перыядаў работы, адпачынку кіроўцаў і іншай інфармацыі;
2.63.	цёмны час сутак — прамежак часу, які пачынаецца пасля заходу сонца і заканчваецца з узыходам сонца;
2.64.	тэхнічна дапушчальная агульная маса — максімальная маса транспартнага сродку, вызначаная арганізацыяй (заводам)-вытворцам (з грузам, кіроўцам і пасажырамі). Тэхнічна дапушчальнай агульнай масай аўтапоезда з'яўляецца сума тэхнічна дапушчальных аіульных мас аўтамабіля (колавага трактара) і прычэпа;
2.65.	тэхнічныя сродкі арганізацыі дарожнага руху — прылады, канструкцыі і выявы, якія прымяняюцца на дарогах для рэгуля-
вання дарожнага руху, забеспячэння яго бяспекі і павышэння прапускной здольнасці дарог;
2.66.	ціхаходны транспартны cpoqax — механічны транспартны сродак, які па сваёй канструкцыі ці па ўмовах забеспячэння бяспекі пры перавозцы грузу не можа рухацца з хуткасцю, якая перавышае 30 км/г, пазначаны апазнавальным знакам «Ціхаходны транспартны сродак»;
2.67.	транбай — механічны транспартны сродак, прызначаны для руху па рэйках, які ўдзельнічае ў дарожным руху і не з'яўляецца чыгуначным транспартным сродкам;
2.68.	транспартная калона — група з двух і больш механічных транспартных сродкаў, якія ідуць адзін за адным па адной паласе руху з пастаянна ўключаным блізкім святлом фар, пазначаная апазнавальнымі знакамі «Калона», калі іншае не вызначана падпунктам 201.7 пункта 201 дадзеных Правіл;
2.69.	транспартны cpoqax — прылада, прызначаная для руху па дарозе і для перавозкі пасажыраў, грузаў або ўстаноўленага на ім абсталявання;
2.70.	транспартны cpoqax аператыўнага прызначэння — транспартны сродак, які мае спецыяльную колераграфічную афарбоўку і (або) светлавую і гукавую сігналізацыю;
2.71.	тралейбус — механічны транспартны сродак, які прыводзіцца ў рух электрарухавіком, сілкаванне якога забяспечваецца па падвеснай кантактнай сетцы ад знешняй крыніцы электрычнага току;