Правілы дарожнага руху Рэспублікі Беларусь
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 96с.
Мінск 2012
2.72. тратуар — элемент дарогі, які прымыкае да праезнай часткі або аддзелены ад яе газонам, прызначаны для руху пешаходаў і веласіпедыстаў у адпаведнасці з дадзенымі Правіламі;
2.73. цяжхаВагаВы і (або) буйнагабарытны транспартны cpoqax — транспартны сродак такіх масы і (або) габарытаў, пры якіх ддя праезду па дарогах патрабуецца спецыяльны дазвол, які выдаецца ў парадку, вызначаным заканадаўствам;
2.74. хірабанне транспартным cpoqxan — уздзеянне на органы кіравання транспартнага сродку, якое прывяло да змены яго размяшчэння адносна першапачатковага;
2.75. yqacxaHaAGHae пахрыццё — пакрыццё дарогі з асфальтабетонных або цэментабетонных сумесяў, са шчэбеневых, гравійных, шлакавых або іншых мінеральных матэрыялаў, апрацаваных арганічнымі або мінеральнымі вяжучымі матэрыяламі, а таксама са штучных матэрыялаў: брусчаткі, каменю, клінкеру, мазаікі і да т. п.;
2.76. саступіць qapocy (не мець nepaßaci) — патрабаванне, якое азначае не аднаўляць ці не працягваць рух або не ажыццяўляць
які-небудзь манеўр (за выключэннем патрабавання вызваліць занятую паласу руху, якое падаецца рэгуліроўшчыкам або кіроўцам транспартнага сродку аператыўнага прызначэння), калі гэта можа прымусіць іншага ўдзельніка (іншых удзельнікаў) дарожнага руху змяніць напрамак і (або) хуткасць руху;
2.77. удзельнік дарожназа руху — фізічная асоба, якая знаходзіцца ў межах дарогі ў (на) транспартным сродку або па-за ім, за выключэннем рэгуліроўшчыка і работніка, які выконвае ў вызначаным парадку на дарозе рамонтныя і іншыя работы;
2.771. шасі транспартназа сродку — састаўная частка грузавога аўтамабіля, прычэпа да яго, грузапасажырскага аўтамабіля, цягача, прызначаная для наступнага вырабу транспартнага сродку, якая не мае састаўляючых частак для перавозкі пасажыраў і (або) грузаў і ўстаноўленага абсталявання. Удзел у дарожным руху шасі транспартных сродкаў павінен ажыццяўляцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі дадзеных Правіл, якія прад'яўляюцца да транспартных сродкаў, калі гэтымі Правіламі не вызначана іншае ў адносінах да шасі транспартных сродкаў;
2.78. элементы дарогі — адна або некалькі праезных частак дарогі, трамвайныя пуці, тратуары, пешаходныя і веласіпедныя дарожкі, раздзяляльныя зоны, раздзяляльныя палосы, насцілы чыгуначных пераездаў і ўзбочыны;
2.79. эстакада — інжынернае збудаванне для ўзняцця адной дарогі над іншай у месцы іх перасячэння, а таксама для размяшчэння на пэўнай вышыні дарогі, якая не мае з'ездаў на іншую дарогу.
3. На дарогах Рэспублікі Беларусь устаноўлены правабаковы рух транспартных сродкаў.
4. ДАІ ажыццяўляе ўзгадненне дарожнага руху ў выпадках, якія не вызначаны дадзенымі Правіламі, а таксама пры прымяненні з эксперыментальнымі мэтамі тэхнічных сродкаў арганізацыі дарожнага руху, не прадугледжаных дадзенымі Правіламі і тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі. Своечасовае давядзенне ў даступных формах да ведама фізічных і юрыдычных асоб тэхнічных нарматыўных прававых актаў у сферы дарожнага руху і забеспячэння яго бяспекі ўскладаецца на рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі.
Формы і метады кантролю за выкананнем удзельнікамі дарожнага руху патрабаванняў дадзеных Правіл вызначаюцца Міністэрствам унутраных спраў.
5. Парушэнне дадзеных Правіл цягне адказнасць, вызначаную заканадаўчымі актамі.
Раздзел 2
АГУЛЬНЫЯ ПРАВЫ I АБАВЯЗКІ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ ДАРОЖНАГА РУХУ
6. Удзельнікі дарожнага руху маюць права на:
6.1. забеспячэнне бяспечных і эфектыўных умоў дарожнага руху;
6.2. атрыманне ад дзяржаўных органаў і ўпаўнаважаных службовых асоб дакладнай інфармацыі аб бяспечных умовах дарожнага руху, прычынах увядзення абмежавання або забароны руху па дарогах, якасці прадукцыі, работ і паслут, звязаных з забеспячэннем бяспекі дарожнага руху;
6.3. атрыманне медыцынскай дапамогі ў выпадку дарожна-транспартнага здарэння;
6.4. абскарджанне ў парадку, вызначаным заканадаўствам, дзеянняў (бяздзеяння) дзяржаўных органаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўнае рэгуляванне і кіраванне ў сферы дарожнага руху і забеспячэння яго бяспекі (іх службовых асоб);
6.5. пакрыццё нанесенай ім і (або) іх маёмасці шкоды ў парадку, вызначаным заканадаўствам;
6.6. карыстанне іншымі правамі ў галіне дарожнага руху, прадугледжанымі дадзенымі Правіламі і іншымі актамі заканадаўства.
7. Удзельнікі дарожнага руху абавязаны:
7.1. ведаць і выконваць патрабаванні дадзеных Правіл, якія адносяцца да іх, і кіравацца:
7.1.1. сігналамі (указаннямі) рэгуліроўшчыка (далей — сігналы рэгуліроўшчыка);
7.1.2. сігналамі дарожных святлафораў (калі не вызначана іншае, далей — святлафоры), віды якіх прыведзены ў дадатку 1 да дадзеных Правіл;
7.1.3. дарожнымі знакамі згодна з дадаткам 2 да дадзеных Правіл;
7.1.4. гарызантальнай і вертыкальнай дарожнай разметкай згодна з дадаткам 3 да дадзеных Правіл;
7.1.5. пералікам няспраўнасцей транспартных сродкаў і ўмоў, пры якіх забараняецца іх удзел у дарожным руху, згодна з дадаткам 4 да дадзеных Правіл;
7.1.6. апазнавальнымі знакамі транспартных сродкаў згодна з дадаткам 5 да дадзеных Правіл;
7.2. не ствараць перашкод і небяспекі для дарожнага руху, дзейнічаць добрасумленна, карэктна, быць уважлівымі і ўзаемна ветлівымі. Кожны ўдзельнік дарожнага руху, які выконвае дадзеныя Правілы, мае права разлічваць на тое, што і іншыя ўдзельнікі дарожнага руху будуць выконваць патрабаванні, якія змяшчаюцца ў іх;
7.3. пры суправаджэнні дзяцей прымаць усе магчымыя меры па недапушчэнні іх самастойнага выхаду на праезную частку дарогі (акрамя жылых і пешаходных зон);
7.4. прымаць меры па недапушчэнні забруджвання дарог і навакольнага асяроддзя, не выкідваць смецце і іншыя прадметы па-за спецыяльна адведзенымі месцамі;
7.5. выконваць іншыя абавязкі ў галіне дарожнага руху, вызначаныя дадзенымі Правіламі і іншымі актамі заканадаўства.
РАЗДЗЕЛ 3 ПРАВЫ I АБАВЯЗКІ КІРОЎЦАЎ
8. Кіроўца мае права:
8.1. кіраваць транспартным сродкам у вызначаным парадку;
8.2. ведаць прычыну, па якой супрацоўнікам ДАІ, іншымі службовымі асобамі, названымі ў частцы трэцяй падпункта 9.1 пункта 9 дадзеных Правіл, спынены транспартны сродак, а таксама прозвішча і пасаду гэтых асоб. Пры гэтым асобы, якія валодаюць правам правяраць у кіроўцы дакументы, абавязаны прад'явіць па патрабаванні кіроўцы службовае пасведчанне;
8.3. перадаваць кіраванне транспартным сродкам іншай асобе, якая мае пры сабе пасведчанне кіроўцы на права кіравання механічным транспартным сродкам адпаведнай катэгорыі з талонам да яго (пасведчанне трактарыста-машыніста адпаведнай катэгорыі з талонам да яго, часовы дазвол на права кіравання механічным транспартным сродкам) (калі не пазначана іншае, далей — пасведчанне кіроўцы).
9. Кіроўца абавязаны:
9.1. спыняцца па патрабаванні супрацоўніка ДАІ ў форменным адзенні, а таксама службовых асоб, названых у частцы трэцяй дадзенага падпункта.
Патрабаванне супрацоўніка ДАІ аб спыненні транспартнага сродку павінна быць пададзена ім своечасова, зразумела кіроўцу і выяўляецца шляхам падачы сігналу жазлом, жэстам рукі, з дапамогай гукаўзмацняльніка або шляхам уключэння на транспартным сродку аператыўнага прызначэння маячка чырвонага колеру.
Службовыя асобы органаў унутраных спраў (акрамя супрацоўнікаў ДАІ), органаў дзяржаўнай аховы, Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, унутраных войск Міністэрства ўнутраных спраў, органаў дзяржаўнай бяспекі, органаў пагранічнай службы,
мытных органаў, Транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту і камунікацый маюць права спынення транспартных сродкаў толькі для ажыццяўлення ўскладзеных на названыя органы функцый. Пры гэтым яны павінны быць у форменным адзенні (акрамя службовых асоб Транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту і камунікацый), камізэльцы павышанай бачнасці з элементамі са святлоадбівальнага матэрыялу і выкарыстоўваць для падачы сігналу дыск з чырвоным сігналам (святлоадбівальнікам).
У цёмны час сутак па-за населеным пунктам побач з названымі асобамі павінен знаходзіцца транспартны сродак аператыўнага прызначэння з уключаным маячком;
9.2. па патрабаванні супрацоўніка ДАІ прайсці ў вызначаным парадку праверку (агляд) для вызначэння стану алкагольнага ап'янення або стану, выкліканага ўжываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў;
9.3. трымаць транспартны сродак, які ўдзельнічае ў дарожным руху, у тэхнічна спраўным стане, правяраць яго тэхнічны стан перад пачаткам руху, а таксама трымаць у чысціні шкло і знешнія светлавыя прыборы;
9.4. своечасова прадстаўляць на дзяржаўны тэхнічны агляд механічны транспартны сродак, які ўдзельнічае ў дарожным руху і знаходзіцца ў яго валоданні, а таксама прычэп (прычэпы) да яго;
9.5. быць прышпіленым і не перавозіць пасажыраў з непрышпіленымі рамянямі бяспекі пры руху ў механічным транспартным сродку, абсталяваным рамянямі бяспекі, а пры руху на матацыкле, мапедзе — быць у зашпіленым моташлеме і не перавозіць пасажыраў без зашпіленага моташлема. Рамянём бяспекі таксама павінна быць прышпілена асоба, якая навучаецца кіраванню механічным транспартным сродкам.
Дапускаецца не прышпільвацца рамянямі бяспекі толькі для:
асобы, якая навучае кіраванню механічным транспартным сродкам, калі транспартным сродкам кіруе асоба, якая навучаецца кіраванню;
пасажыра транспартнага сродку аператыўнага прызначэння, кіроўцы аўтамабіля-таксі — пры руху ў населеным пункце;
пасажыра і кіроўцы з медыцынскімі супрацьпаказаннямі, пералік якіх вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя;
9.6. не выконваць дзеянняў, якія адцягваюць яго ад кіравання транспартным сродкам;
9.7. забяспечыць бяспечныя ўмовы перавозкі пасажыраў;
9.8. выязджаць на дарогу і з'язджаць з яе, пераязджаць раздзяляльную паласу, раздзяляльную зону ў вызначаных для гэтага месцах (месцы, пазначаныя адпаведнымі дарожнымі знакамі, дарожнай разметкай, абсталяваныя прыладамі, якія агароджваюць ці накіроўваюць і да т. п.);
9.9. прымаць меры па зніжэнні хуткасці ў сітуацыі, што складваецца, аж да спынення транспартнага сродку, якія забяспечваюць бяспечныя ўмовы для дарожнага руху пешаходаў (у тым ліку дзяцей, інвалідаў, людзей сталага ўзросту, а таксама веласіпедыстаў, якія знаходзяцца на дарозе), саступаць дарогу пешаходам на нерэгулюемых пешаходных пераходах і рэгулюемых пешаходных пераходах пры адначасовым для кіроўцаў і пешаходаў дазваляльным сігнале рэгуліроўшчыка або святлафора;