Правілы дарожнага руху Рэспублікі Беларусь
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 96с.
Мінск 2012
двухколернай сігналізацыі з вертыкальным або гарызантальным размяшчэннем сігналаў, адзін з якіх выкананы ў выглядзе чырвонага сілуэта трамвая на чорным фоне, а другі — у выглядзе стрэлкі бела-месяцовага колеру на чорным фоне (толькі для рэгулявання руху трамваяў). Бела-месяцовы сігналтакога святлафора дазваляе рух трамваяў у кірунку, які паказвае стрэлка, чырвоны сігнал забараняе рух трамваяў у гэтым кірунку. Святлафоры могуць быць дапоўнены таблічкай белага колеру з чорным сілуэтам трамвая.
Кіроўцы трамваяў і іншых маршрутных транспартных сродкаў, якія рухаюцца па вылучанай для іх паласе руху, павінны кіравацца сігналамі святлафораў, названымі ў частцы першай гэтага пункта, у выпадках прымянення гэтых святлафораў сумесна з іншымі транспартнымі святлафорамі.
46. Для рэгулявання руху на чыгуначных пераездах прымяняюцца святлафоры з двума чырвонымі сігналамі або адным бела-месяцовым і двума чырвонымі сігналамі, якія маюць наступныя значэнні:
46.1. перарывістыя чырвоныя сігналы забараняюць рух транспартных сродкаў праз чыгуначны пераезд. Адначасова з гэтымі сігналамі павінен быць уключаны гукавы сігнал, які дадаткова інфармуе ўдзельнікаў дарожнага руху аб забароне руху праз чыгуначны пераезд;
46.2. перарывісты бела-месяцовы сігнал інфармуе аб спраўнасці сігналізацыі і не забараняе рух транспартных сродкаў;
46.3. выключаныя чырвоны і бела-месяцовы сігналы азначаюць, што сігналізацыя не працуе ці няспраўная. У гэтым выпадку дазваляецца рух транспартных сродкаў пасля таго, як кіроўца пераканаецца ў адсутнасці чыгуначнага транспартнага сродку.
47. Для пазначэння нерэгулюемых скрыжаванняў і пешаходных пераходаў могуць прымяняцца святлафоры з адным або двума перарывістымі жоўтымі сігналамі.
48. На скрыжаванні пры забараняльным сігнале рэгуліроўшчыка або святлафора кіроўцы павінны спыніцца перад дарожным знакам «Стоп-лінія» (лініяй гарызантальнай дарожнай разметкі 1.12), а пры яе адсутнасці:
48.1. перад святлафорам, кіруючыся пунктам 106 дадзеных Правіл;
48.2. перад пешаходным пераходам — пры адсутнасці святлафора;
48.3. перад бліжэйшым да кіроўцы краем тратуара — пры адсутнасці святлафора і пешаходнага пераходу;
48.4. перад краем праезнай часткі дарогі, што перасякаецца, — пры адсутнасці святлафора, пешаходнага пераходу і тратуара.
49. Па-за скрыжаваннем пры забараняльным сігнале рэгуліроўшчыка або святлафора (акрамя рэверсіўнага) кіроўцы павінны спыніцца перад дарожным знакам «Стоп-лінія» (лініяй гарызантальнай дарожнай разметкі 1.12), а пры яго адсутнасці:
49.1. на рэгулюемым пешаходным пераходзе — перад святлафорам, а пры яго адсутнасці — перад пешаходным пераходам;
49.2. перад чыгуначным пераездам — у адпаведнасці з пунктам 129 дадзеных Правіл;
49.3. у іншых месцах — перад рэгуліроўшчыкам або святлафорам, не ствараючы перашкоды і небяспекі ддя дарожнага руху.
50. Пры ўзняцці рэгуліроўшчыкам рукі ўверх або ўключэнні жоўтага сігналу святлафора:
50.1. кіроўцам, якія не могуць спыніцца, не звяртаючыся да экстраннага тармажэння, у месцах, вызначаных пунктамі 48 і 49 дадзеных Правіл, дазваляецца далейшы рух;
50.2. пешаходам, якія знаходзяцца на праезнай частцы дарогі, дазваляецца працягнуць рух у тым жа кірунку да астраўка бяспекі (пры яго наяўнасці) або завяршыць пераход праезнай часткі дарогі (пры адсутнасці астраўка бяспекі);
50.3. пешаходам забараняецца:
50.3.1. выходзіць на праезную частку дарогі;
50.3.2. пакідаць астравок бяспекі.
Раздзел 8 ПРЫМЯНЕННЕ АВАРЫЙНАЙ СВЕТЛАВОЙ СІГНАЛІЗАЦЫІ, ЗНАКА АВАРЫЙНАГА ПРЫПЫНКУ, ЛІХТАРА
3 ПЕРАРЫВІСТЫМ ЧЫРВОНЫМ СВЯТЛОМ
51. Аварыйная светлавая сігналізацыя павінна быць уключана ў выпадках:
51.1. дарожна-транспартнага здарэння;
51.2. вымушанага спынення транспартнага сродку на праезнай частцы дарогі і ў месцах, дзе прыпынак забаронены;
51.3. асляплення кіроўцы святлом фар;
51.4. буксіроўкі механічнага транспартнага сродку (калі не вызначана іншае, далей — буксіроўка) — на механічным транспартным сродку, які буксіруецца;
51.5. прыпынку, стаянкі транспартнага сродку ў цёмны час сутак на неасветленых участках дарогі (акрамя жылых зон) і (або) пры недастатковай бачнасці дарогі пры няспраўных габарытных і стаяначных агнях;
51.6. руху на транспартным сродку з тэхнічнай няспраўнасцю, названай у дадатку 4 да дадзеных Правіл, калі рух не забаронены дадзенымі Правіламі;
51.7. папярэджання ўдзельнікаў дарожнага руху аб небяспецы для руху;
51.8. пасадкі (высадкі) груп дзяцей у аўтобусы, якія перавозяць іх, — на аўтобусах;
51.9. набліжэння трамвая да зоны пункта прыпынку трамвая, пазначанай дарожнымі знакамі «Пункт прыпынку трамвая», «Месца прыпынкутрамвая» і (або) гарызантальнай дарожнай разметкай 1.17.2, і ў час знаходжання яго ў гэтай зоне — на трамваях. На трамваях, не абсталяваных аварыйнай светлавой сігналізацыяй, павінен быць уключаны светлавы паказальнік правага павароту.
52. Аварыйную светлавую сігналізацыю рэкамендуецца ўключаць у выпадку руху транспартнага сродку заднім ходам.
53. Пасля ўключэння аварыйнай светлавой сігналізацыі, а таксама пры яе адсутнасці або няспраўнасці павінен быць неадкладна выстаўлены знак аварыйнага прыпынку (у цёмны час сутак у дадатак да знака аварыйнага прыпынку можа быць выстаўлены ліхтар з перарывістым чырвоным святлом):
53.1. пры дарожна-транспартным здарэнні;
53.2. пры вымушаным прыпынку транспартнага сродку на праезнай частцы дарогі і ў месцах, дзе прыпынак забаронены, за выключэннем спынення руху транспартнага сродку ў сувязі з вялікай колькасцю іншых транспартных сродкаў, што спыніліся на праезнай частцы дарогі (далей — затор);
53.3. у выпадку прыпынку, стаянкі транспартнага сродку ў цёмны час сутак на неасветленых участках дарогі (акрамя жылых зон) і (або) пры недастатковай бачнасці дарогі пры няспраўных габарытных і стаяначных агнях.
54. Знак аварыйнага прыпынку і ліхтар з перарывістым чырвоным святлом усталёўваюцца на адлегласці, якая забяспечвае ў канкрэтных дарожна-транспартных абставінах своечасовае папярэджанне іншых кіроўцаў аб небяспецы, але не менш за 15 метраў ад транспартнага сродку ў населеных пунктах і не менш за 40 метраў — па-за населенымі пунктамі.
55. Пры адсутнасці або няспраўнасці аварыйнай светлавой сігналізацыі на механічным транспартным сродку, які буксіруецца, або транспартным сродку, які рухаецца з тэхнічнай няспраўнасцю, на яго задняй частцы злева павінен быць замацаваны знак аварыйнага прыпынку.
РАЗДЗЕЛ 9 МАНЕЎРАВАННЕ
56. Перад пачаткам руху, перастраеннем, паваротам налева ці направа, разваротам і спыненнем кіроўца абавязаны падаваць сігнал светлавымі паказальнікамі павароту адпаведнага кірунку, а калі яны адсутнічаюць або няспраўныя або ўключана аварыйная светлавая сігналізацыя, — рукой, упэўніўшыся, што яго дзеянні будуць бяспечнымі і не створаць перашкоды для дарожнага руху. Пры гэтым:
56.1. сігналу левага светлавога паказальніка павароту адпавядае левая рука, выцягнутая ўбок, ці правая рука, выцягнутая ўбок і сагнутая ў локці пад прамым вуглом уверх;
56.2. сігналу правага светлавога паказальніка павароту адпавядае правая рука, выцягнутая ўбок, ці левая рука, выцягнутая ўбок і сагнутая ў локці пад прамым вутлом уверх;
56.3. сігнал тармажэння падаецца паднятай уверх левай ці правай рукой.
57. Падача сігналу светлавымі паказальнікамі павароту або рукой павінна ажыццяўляцца да пачатку манеўравання (за выключэннем выпадкаў руху заднім ходам) такім чынам, каб іншыя ўдзельнікі дарожнага руху мелі магчымасць бяспечнага працягу руху, і спыняцца неадкладна пасля завяршэння манеўравання (падача сігналу рукой можа быць скончана непасрэдна перад манеўраваннем). Пры гэтым:
57.1. падача сігналу не дае кіроўцу перавагі;
57.2. сігнал не павінен падавацца, калі ён можа ўвесці ў зман іншых удзельнікаў дарожнага руху.
58. Пасля прыпынку або стаянкі кіроўца транспартнага сродку, які пачынае рух, абавязаны саступіць дарогу транспартным сродкам, якія рухаюцца, акрамя выпадку, прадугледжанага пунктам 125 дадзеных Правіл.
Пры з'ездзе з праезнай часткі дарогі кіроўца абавязаны саступіць дарогу пешаходам, коннікам і веласіпедыстам, шлях руху якіх ён перасякае.
59. Пры перастраенні кіроўца павінен саступіць дарогу транспартным сродкам, якія рухаюцца ў спадарожным напрамку, без змены іх напрамку руху. Пры адначасовым перастраенні транспартных сродкаў, якія рухаюцца ў спадарожным напрамку, кіроўца павінен саступіць дарогу транспартнаму сродку, які знаходзіцца справа.
60. Перастраенне транспартных сродкаў на скрыжаванні забараняецца, акрамя скрыжавання, на якім арганізаваны кругавы рух.
61. Перастройвацца на суседнюю паласу руху на дарозе з дзвюма і больш палосамі руху ў адным кірунку, пазначанымі гарызантальнай дарожнай разметкай, калі гэтыя палосы раўнамерна занятыя транспартнымі сродкамі, якія рухаюцца, дазваляецца толькі для павароту налева ці направа, развароту, прыпынку або аб'езду перашкоды.
62. Калі на дарозе, якая мае дзве і больш паласы руху ў адным напрамку, з-за перашкоды на адной з іх утварыўся затор, кіроўца кожнага транспартнага сродку, які рухаецца па суседняй паласе руху, павінен даць магчымасць перастроіцца на яго паласу аднаму з транспартных сродкаў, якія стаяць у заторы.
63. Перад разваротам, паваротам налева ці направа кіроўца абавязаны, не ствараючы перашкоды і небяспекі для руху іншых удзельнікаў дарожнага руху, заняць адпаведнае крайняе становішча на праезнай частцы дарогі, прызначанай ддя руху ў дадзеным кірунку, акрамя выпадкаў, калі паварот пры ўездзе на скрыжаванне і выездзе з яго здзяйсняецца ў тых месцах, дзе арганізаваны кругавы рух, а таксама ў месцах, дзе напрамак руху па праезнай частцы дарогі (скрыжаванні) вызначаны дарожнымі знакамі і (або) гарызантальнай дарожнай разметкай.
64. Пры наяўнасці трамвайных пуцей спадарожнага напрамку, размешчаных злева на адным узроўні з праезнай часткай дарогі:
64.1. паварот налева або разварот павінен выконвацца з гэтых пуцей, калі дарожнымі знакамі «Напрамкі руху па палосах», «Напрамак руху па паласе» не вызначаны іншы парадак руху;
64.2. калі выезд на трамвайныя пуці створыць перашкоду для руху трамвая, кіроўца павінен застацца на паласе руху, не выязджаючы на трамвайныя ггуці, у чаканні праезду спадарожнага трамвая і сустрэчных транспартных сродкаў;