• Газеты, часопісы і г.д.
  • Правілы дарожнага руху Рэспублікі Беларусь

    Правілы дарожнага руху Рэспублікі Беларусь


    Выдавец: Радыёла-плюс
    Памер: 96с.
    Мінск 2012
    27.08 МБ
    31.5.	да прыбыцця супрацоўнікаў ДАІ прыняць усе магчымыя меры па захаванні слядоў і прадметаў, якія адносяцца да дарожнатранспартнага здарэння, іх абгароджванні і арганізацыі аб'езду месца дарожна-транспартнага здарэння.
    32.	Удзельніку дарожнага руху, які з'яўляецца ўдзельнікам дарожна-транспартнага здарэння, забараняецца:
    32.1.	пакідаць месца дарожна-транспартнага здарэння, перамяшчаць транспартны сродак і прадметы, якія маюць дачыненне да дарожна-транспартнага здарэння, акрамя выпадкаў, названых у падпункце 31.3 і частцы другой падпункта 31.4 пункта 31 дадзеных Правіл;
    32.2.	ужываць алкагольныя, слабаалкагольныя напоі, піва, наркатычныя сродкі, псіхатропныя, таксічныя або іншыя адурманьваючыя рэчывы да праходжання ў вызначаным парадку праверкі (агляду) на прадмет вызначэння стану алкагольнага ап'янення або стану, выкліканага ўжываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў;
    32.3.	адкрываць тахограф без дазволу супрацоўніка ДАІ.
    33.	Удзельнікі дарожна-транспартнага здарэння, не названыя ў пункце 31 дадзеных Правіл, і яго відавочцы абавязаны:
    33.1.	аказаць магчымую дапамогу пацярпеламу (пацярпелым);
    33.2.	запісаць прозвішчы і адрасы іншых відавочцаў дарожна-транспартнага здарэння, а таксама рэгістрацыйныя знакі транспартных сродкаў, якія знаходзіліся пры здзяйсненні дарожна-
    транспартнага здарэння;
    33.3.	паведаміць у міліцыю аб дарожна-транспартным здарэнні;
    33.4.	знаходзіцца па магчымасці на месцы дарожна-транспартнага здарэння па-за праезнай часткай дарогі да прыбыцця супрацоўнікаў ДАІ, пасля чаго паведаміць ім інфармацыю аб дарожна-транспартным здарэнні, відавочцамі якога яны сталі.
    34.	У выпадку выяўлення або стварэння на дарозе перашкоды, якая стварае небяспеку для руху, удзельнікі дарожнага руху абавязаны:
    34.1.	прыняць меры па яе ліквідацыі;
    34.2.	пры немагчымасці ліквідацыі перашкоды пазначыць яе ў адпаведнасці з дадзенымі Правіламі ці іншым спосабам, які забяспечвае бяспеку дарожнага руху, пасля чаго паведаміць аб перашкодзе ў міліцыю або дарожна-эксплуатацыйную ці камунальную службу.
    РАЗДЗЕЛ 7
    СІГНАЛЫ РЭГУЛІРОЎШЧЫКА I СВЯТЛАФОРАЎ
    35.	Патрабаванне рэгуліроўшчыка аб спыненні транспартнага сродку выражаецца шляхам падачы сігналу жазлом ці жэстам рукі, а таксама з дапамогай гукаўзмацняльніка. Для дадатковага прыцягнення ўвагі ўдзельнікаў дарожнага руху рэгуліроўшчык можа падаваць сігнал свістком. Кіроўца павінен спыніцца ў паказаным яму рэгуліроўшчыкам месцы.
    Сігналы рэгуліроўшчыка абавязковыя для выканання ўдзельнікамі дарожнага руху, нават калі яны не адпавядаюць патрабаванням сігналаў святлафораў і іншых тэхнічных сродкаў арганізацыі дарожнага руху.
    36.	Сігналы рэгуліроўшчыка маюць наступныя значэнні:
    36.1.	рукі выцягнутыя ў бакі ці апушчаныя:
    36.1.1.	з левага і правага боку дазволена: трамваю — рух прама, іншым транспартным сродкам — рух прама і направа, пешаходам — пераходзіць праезную частку дарогі;
    36.1.2.	з боку грудзей і спіны: рух усіх транспартных сродкаў і пешаходаў забаронены;
    36.2.	правая рука выцягнутая наперад:
    36.2.1.	з левага боку дазволена: трамваю — рух налева, іншым транспартным сродкам — рух ва ўсіх кірунках;
    36.2.2.	з боку грудзей: усім транспартным сродкам дазволены рух толькі направа;
    36.2.3.	з правага боку і спіны: рух усіх транспартных сродкаў забаронены, пешаходам дазволена пераходзіць праезную частку дарогі за спінай рэгуліроўшчыка;
    36.3.	рука паднятая ўверх: рух усіх транспартных сродкаў і пешаходаў забаронены ва ўсіх кірунках, акрамя выпадкаў, прадугледжаных падпунктамі 50.1 і 50.2 пункта 50 дадзеных Правіл.
    37.	Рэгуліроўшчык можа падаваць зразумелыя ўдзельнікам дарожнага руху сігналы, не названыя ў пункце 36 дадзеных Правіл.
    38.	Святлафоры адносяцца да тэхнічных сродкаў арганізацыі дарожнага руху і прымяняюцца для рэгулявання чарговасці пропуску транспартных сродкаў і пешаходаў, а таксама для пазначэння небяспечных участкаў дарог. Святлафоры падзяляюцца на транспартныя і пешаходныя.
    Са святлафорамі можа прымяняцца дадатковае абсталяванне: экраны, інфармацыйныя секцыі, інфармацыйныя і пазначальныя таблічкі, лічбавыя табло, кнопкі ўключэння дазваляльнага сігналу для пешаходаў (табло выклікальныя пешаходныя). У святлафорах прымяняюцца светлавыя сігналы зялёнага, жоўтага, чырвонага і бела-месяцовага колераў.
    У залежнасці ад прызначэння сігналы святлафораў могуць быць круглымі, у выглядзе стрэлкі (стрэлак), сілуэта пешахода, веласіпеда, трамвая і Х-падобныя.
    Святлафоры з круглымі сігналамі могуць мець адну ці дзве дадатковыя секцыі з сігналамі ў выглядзе зялёнай стрэлкі (стрэлак), якія размяшчаюцца на ўзроўні зялёнага круглага сігналу.
    Святлафоры з Х-падобным чырвоным сігналам, жоўтым сігналам у выглядзе стрэлкі (пры яго наяўнасці), скіраванай направа, і зялёным сігналам у выглядзе стрэлкі, скіраванай уніз, называюцца рэверсіўнымі і прызначаны для рэгулявання руху транспартных сродкаў па палосах праезнай часткі дарогі, па якіх напрамак руху можа змяняцца на процілеглы.
    39.	Круглыя сігналы святлафора маюць наступныя значэнні:
    39.1.	зялёны сігнал дазваляе рух;
    39.2.	зялёны перарывісты сігнал дазваляе рух і інфармуе, што час яго дзеяння заканчваецца і неўзабаве будзе ўключаны забараняльны сігнал;
    39.3.	жоўты сігнал папярэджвае аб маючай адбыцца змене сігналаў і забараняе рух, акрамя выпадкаў, названых у падпунктах 50.1, 50.2 пункта 50 і пункце 106 дадзеных Правіл;
    39.4.	жоўты перарывісты сігналдазваляе рух і інфармуе аб наяўнасці нерэгулюемага скрыжавання ці пешаходнага пераходу, папярэджвае аб магчымай небяспецы для руху;
    39.5.	чырвоны сігнал, у тым ліку перарывісты (два міганні чырвонага сігналу), забараняе рух;
    39.6.	спалучэнне чырвонага і жоўтага сігналаў забараняе рух і інфармуе аб маючым адбыцца ўключэнні зялёнага сігналу.
    40.	Сігналы святлафора, выкананыя ў выглядзе стрэлак чырвонага, жоўтага і зялёнага колераў, маюць тое ж значэнне, што і круглыя сігналы адпаведнага колеру. Рух ажыццяўляецца пры ўключэнні дазваляльнага сігналу святлафора толькі ў напрамках, паказаных стрэлкамі. Замест чырвоных, жоўтых і зялёных стрэлак у тым жа значэнні могуць выкарыстоўвацца круглыя чырвоныя, жоўтыя і зялёныя сігналы з нанесенымі на іх чорнымі контурнымі стрэлкамі.
    Пры гэтым стрэлка, якая дазваляе паварот налева, дазваляе і разварот, калі гэта не забаронена адпаведным дарожным знакам. Такое ж значэнне мае зялёная стрэлка ў дадатковай секцыі. Выключаны сігнал дадатковай секцыі азначае забарону руху ў напрамку, які рэгулюецца гэтай секцыяй.
    41.	Калі на асноўны зялёны сігнал святлафора нанесена чорная контурная стрэлка (стрэлкі), то яна інфармуе кіроўцаў аб наяўнасці дадатковай секцыі святлафора і паказвае іншыя, чым сігнал дадатковай секцыі, дазволеныя напрамкі руху.
    42.	Калі сігнал святлафора выкананы ў выглядзе зялёнага або чырвонага сілуэта пешахода, то яго дзеянне распаўсюджваецца толькі на пешаходаў. Зялёны сігнал дазваляе, а чырвоны забараняе рух пешаходаў. Пры гэтым:
    42.1.	перарывісты зялёны сігнал пешаходнага святлафора забараняе выхад пешаходаў на праезную частку дарогі з тратуара або астраўка бяспекі, але дазваляе пешаходам, якія знаходзяцца на праезнай частцы, працягнуць рух у тым жа напрамку да астраўка бяспекі (пры яго наяўнасці) або завяршыць пераход праезнай часткі дарогі (пры адсутнасці астраўка бяспекі);
    42.2.	калі чырвоны сігнал пешаходнага святлафора заспеў пешахода на праезнай частцы дарогі, на якой адсутнічае астравок бяспекі, то пешаход павінен завяршыць пераход праезнай часткі дарогі;
    42.3.	калі чырвоны сігнал пешаходнага святлафора заспеў пешахода на праезнай частцы дарогі да астраўка бяспекі, то пешаход павінен працягнуць рух у тым жа кірунку да астраўка бяспекі і спыніцца на ім;
    42.4.	калі чырвоны сігнал пешаходнага святлафора заспеў пешахода на астраўку бяспекі, то пешаход павінен заставацца на ім да ўключэння дазваляльнага сігналу святлафора;
    42.5.	калі чырвоны сігнал пешаходнага святлафора заспеў пешахода на праезнай частцы дарогі пасля астраўка бяспекі, то пешаход павінен завяршыць пераход праезнай часткі дарогі;
    42.6.	для інфармавання пешаходаў аб тым, што ў перыяд дазволенага для іх руху па пешаходным пераходзе праз пераход могуць рухацца транспартныя сродкі, якія выконваюць на скрыжаванні правы і (або) левы паварот, дазваляльны сігнал пешаходнага святлафора можа быць дапоўнены па перыметры кальцом жоўтага колеру;
    42.7.	для дадатковага інфармавання пешаходаў аб магчымасці перасячэння праезнай часткі дарогі светлавыя сігналы святлафораў могуць быць дапоўнены гукавым сігналам;
    42.8.	для інфармавання пешаходаў пра час чакання дазваляльнага сігналу і (або) пра час, які застаўся для бяспечнага завяршэння пераходу праезнай часткі дарогі, сумесна з пешаходнымі святлафорамі могуць прымяняцца лічбавыя табло;
    42.9.	пры адсутнасці на пешаходным пераходзе пешаходнага святлафора пешаходы павінны кіравацца сігналамі транспартнага святлафора.
    43.	Калі на сігналы святлафора нанесены сілуэты веласіпеда або пад святлафорам устаноўлена пазначальная таблічка белага колеру з чорным сілуэтам веласіпеда, дзеянне сігналаў такога святлафора распаўсюджваецца толькі на веласіпедыстаў. Значэнні сігналаў святлафора для іх аналагічныя значэнню круглых сігналаў, названых у пункце 39 дадзеных Правіл.
    44.	Чырвоны сігнал рэверсіўнага святлафора забараняе, а зялёны дазваляе рух.
    Пры выключаных сігналах рэверсіўнага святлафора, які размешчаны над паласой руху, пазначанай з абодвух бакоў гарызантальнай дарожнай разметкай 1.9, уезд на гэтую паласу забаронены.
    Асноўныя сігналы рэверсіўнага святлафора могуць быць дапоўнены жоўтым сігналам у выглядзе стрэлкі, нахіленай па дыяганалі ўніз направа, уключэнне якой інфармуе аб маючай адбыцца змене сігналу і неабходнасці перастроіцца на паласу руху справа.
    45.	Для рэгулявання руху трамваяў, а таксама іншых маршрутных транспартных сродкаў, якія рухаюцца па вылучанай ддя іх паласе руху, могуць прымяняцца святлафоры: аднакаляровай сігналізацыі з чатырма круглымі сігналамі бела-месяцовага колеру, размешчанымі ў выглядзе літары «Т», пры гэтым рух дазваляецца толькі пры ўключэнні адначасова ніжняга сігналу і аднаго або некалькіх верхніх, з якіх левы азначае рух налева (на разварот для маршрутных транспартных сродкаў, акрамя трамвая), сярэдні — прама, правы — направа. Калі ўключаны толькі тры верхнія сігналы, рух забаронены;