Правілы дарожнага руху Рэспублікі Беларусь
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 96с.
Мінск 2012
131.2. прыпынак транспартных сродкаў па-за пляцоўкамі для стаянкі, пазначанымі дарожнымі знакамі «Месца стаянкі», «Месца адпачынку»;
131.3. разварот і ўезд у разрывы раздзяляльнай паласы, за выключэннем месцаў, пазначаных дарожнымі знакамі «Месца для развароту», «Зона для развароту»;
131.4. рух заднім ходам;
131.5. буксіроўка механічнага транспартнага сродку (пры яго эвакуацыі неабходна пакінуць аўтамагістраль на бліжэйшым з'ездзе з яе);
131.6. навучанне кіраванню механічным транспартным сродкам.
132. Патрабаванні дадзеных Правіл, устаноўленыя для руху па аўтамагістралі, распаўсюджваюцца таксама на дарогі, пазначаныя дарожным знакам «Дарога для аўтамабіляў».
Раздзел 18 РУХ У ЖЫЛОЙ I ПЕШАХОДНАЙ ЗОНАХ, НА ПРЫЛЕГЛАЙ ТЭРЫТОРЫІ
133. Рух транспартных сродкаў у жылой і пешаходнай зонах, на прылеглай тэрыторыі дапускаецца з улікам патрабаванняў дадзенага раздзела пры ўмове прыняцця кіроўцамі ўсіх мер па забеспячэнні бяспекі пешаходаў, веласіпедыстаў, іншых удзельнікаў дарожнага руху.
134. У пешаходнай зоне дапускаецца рух толькі транспартных сродкаў дарожна-эксплуатацыйнай і камунальнай службаў, аўтамабіляў з нахіленай белай паласой на бартах, а таксама іншых транспартных сродкаў, якія абслугоўваюць гандлёвыя і іншыя арганізацыі, размешчаныя ў пешаходнай зоне (грамадзян, якія жывуць у дадзенай зоне), транспартных сродкаў, што належаць грамадзянам, якія пражываюць у гэтай зоне, пры адсутнасці іншых магчымасцей пад'езду.
135. У жылой і пешаходнай зонах, на прылеглай тэрыторыі рух пешаходаў дазваляецца па тратуары, узбочыне і па праезнай частцы дарогі. Пешаходы маюць перавагу перад транспартнымі сродкамі, але не павінны неабгрунтавана перашкаджаць іх руху.
136. Пры выездзе з жылой і пешаходнай зон, прылеглай тэрыторыі кіроўцы павінны саступіць дарогу транспартным сродкам, якія рухаюцца па дарозе, а таксама пешаходам, веласіпедыстам і коннікам, шлях руху якіх яны перасякаюць.
137. У жылой і пешаходнай зонах, на прылеглай тэрыторыі кіроўцам механічных транспартных сродкаў забараняецца:
137.1. рух з хуткасцю болып за 20 км/г;
137.2. транзітны рух;
137.3. навучанне кіраванню механічным транспартным сродкам;
137.4. стаянка механічнага транспартнага сродку з вядомай кіроўцу няспраўнасцю супрацьутоннай гукавой сігналізацыі, якая адвольна падае бесперапынныя гукавыя сігналы;
137.5. стаянка грузавых аўтамабіляў з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны, аўтобусаў, колавых трактароў і самаходных машын па-за спецыяльна адведзенымі месцамі, пазначанымі дарожным знакам «Месца стаянкі», калі гэта не звязана з выкананнем імі работ.
РАЗДЗЕЛ 19
ПРЫПЫНАК I СТАЯНКА ТРАНСПАРТНЫХ СРОДКАЎ
138. Прыпынак і стаянка транспартных сродкаў дазваляюцца:
138.1. у спецыяльна адведзеным месцы, пазначаным дарожным знакам «Месца стаянкі» («Месца стаянкі таксі», «Месца адпачынку»);
138.2. на правай па ходзе руху ўзбочыне, а пры адсутнасці ўзбочыны або немагчымасці спыніцца на ёй — каля краю праезнай часткі дарогі паралельна яму, за выключэннем тых месцаў, дзе з дапамогай дарожных знакаў або дарожнай разметкі дапускаецца іншае размяшчэнне транспартных сродкаў (па-за населенымі пунктамі дазваляецца толькі прыпынак транспартных сродкаў);
138.3. на левай узбочыне дарогі з аднабаковым рухам, а пры яе адсутнасці або немагчымасці спыніцца на ёй — каля левага краю праезнай часткі дарогі паралельна яму, за выключэннем тых месцаў, дзе з дапамогай дарожных знакаў або дарожнай разметкі дапускаецца іншае размяшчэнне транспартных сродкаў, пры наяўнасці там тратуара, які непасрэдна прылягае да праезнай часткі дарогі, а ў населеных пунктах — таксама на
дарозе з адной паласой руху для кожнага напрамку без трамвайных пуцей пасярэдзіне (па-за населенымі пунктамі дазваляецца толькі прыпынак транспартных сродкаў).
139. Транспартныя сродкі дазваляецца ставіць на стаянку з выкананнем патрабаванняў дарожных знакаў і гарызантальнай дарожнай разметкі, а пры іх адсутнасці — пры ўмове рацыянальнага выкарыстання месца стаянкі, не ствараючы перашкоды ддя доступу да іншых транспартных сродкаў, якія знаходзяцца на ім, і іх наступнага руху.
140. Прыпынак на час больш за 5 хвілін і стаянка транспартнага сродку, у тым ліку ў месцах, спецыяльна адведзеных для адпачынку, павінна ажыццяўляцца з непрацуючым рухавіком транспартнага сродку.
141. Пры вымушаным прыпынку транспартнага сродку на праезнай частцы дарогі і ў месцах, дзе прыпынак забаронены, кіроўца павінен прыняць усе магчымыя меры для вывядзення яго за межы праезнай часткі дарогі.
Выпраўляць тэхнічныя няспраўнасці транспартнага сродку па магчымасці неабходна за межамі праезнай часткі дарогі. У выпадку ліквідацыі тэхнічных няспраўнасцей транспартнага сродку на праезнай частцы дарогі асобам, якія выконваюць такія дзеянні, рэкамендуецца знаходзіцца ў адзенні павышанай бачнасці са святлоадбівальнымі элементамі.
142. Транспартныя сродкі, за выключэннем веласіпеда, мапеда, матацыкла без бакавога прычэпа, штурхаць па праезнай частцы дарогі забараняецца (за выключэннем выпадку вывядзення іх за межы праезнай часткі дарогі).
143. Прыпынак і стаянка транспартных сродкаў забараняюцца:
143.1. у зоне дзеяння адпаведна дарожных знакаў «Прыпынак забаронены», «Стаянка забаронена», «Стаянка забаронена па няцотных чыслах месяца», «Стаянка забаронена па цотных чыслах месяца» і (або) ліній гарызантальнай дарожнай разметкі 1.4, 1.10;
143.2. у месцах, дзе адлегласць паміж суцэльнай лініяй гарызантальнай дарожнай разметкі (акрамя той, якая пазначае край праезнай часткі дарогі) і спыненым транспартным сродкам складае менш за 3 метры;
143.3. на пешаходных пераходах і бліжэй за 15 метраў ад іх на дарозе ў абодва бакі;
143.4. на скрыжаваннях і бліжэй за 15 метраў ад краю перасякаемай праезнай часткі дарогі (акрамя жылых зон), за выключэннем боку насупраць бакавога праезду трохбаковых скрыжаванняў, якія маюць суцэльную лінію гарызантальнай дарожнай разметкі або суцэльную раздзяляльную паласу;
143.5. на пунктах прыпынку маршрутных транспартных сродкаў і бліжэй за 15 метраў ад іх, акрамя выпадкаў прыпынку для пасадкі (высадкі) пасажыраў, калі гэта не створыць перашкоды для руху маршрутных транспартных сродкаў;
143.6. на мастах, пуцеправодах, эстакадах і пад імі, акрамя спецыяльна абсталяваных месцаў для стаянкі;
143.7. на палосах разгону і тармажэння, з'ездах транспартных развязак у розных узроўнях і ўездах на іх;
143.8. на чыгуначных пераездах і бліжэй за 50 метраў ад іх у абодва бакі;
143.9. на паваротах дарогі, пазначаных дарожнымі знакамі «Небяспечны паварот», «Небяспечныя павароты», у іншых месцах з абмежаванай агляднасцю дарогі і дзе бачнасць дарогі менш за 100 метраў хоць бы ў адным напрамку руху;
143.10. на праезнай частцы двухпалоснай дарогі насупраць транспартнага сродку, які стаіць на супрацьлеглым баку дарогі;
143.11. на левым баку дарогі, за выключэннем выпадкаў, названых у падпункце 138.3 пункта 138 дадзеных Правіл;
143.12. на трамвайных пуцях і ў непасрэднай блізкасці ад іх, калі гэта створыць перашкоду для руху трамваяў;
143.13. у месцах, дзе транспартны сродак закрые ад іншых кіроўцаў сігналы святлафора, дарожныя знакі або іншыя тэхнічныя сродкі арганізацыі дарожнага руху;
143.14. на тратуарах, акрамя спецыяльна адведзеных месцаў, пазначаных дарожным знакам «Месца стаянкі» («Месца стаянкі таксі»), Дапускаецца прыпынак транспартных сродкаў дарожна-эксплуатацыйнай і камунальнай службаў, аўтамабіляў з нахіленай белай паласой на бартах, а таксама іншых транспартных сродкаў, якія абслугоўваюць гандлёвыя і іншыя арганізацыі, размешчаныя непасрэдна каля тратуараў, на час выканання работ або загрузкі (разгрузкі) транспартнага сродку пры ўмове забеспячэння бяспекі дарожнага руху;
143.15. на газонах і іншых участках з зялёнымі насаджэннямі;
143.16. на праездах у дварах з боку, прылеглага да жылой забудовы;
143.17. у месцах, дзе транспартны сродак, які стаіць, створыць перашкоду для руху, працы транспартных сродкаў аператыўнага прызначэння і транспартных сродкаў дарожна-эксплуатацыйнай і камунальных службаў (уезды ў двары і выезды з іх, праезды ў арках, вузкія мясцовыя праезды, месцы размяшчэння кантэйнераў для збору бытавых адыходаў і інш.);
143.18. бліжэй за 10 метраў ад службовых дзвярэй магазінаў, праз якія ажыццяўляюцца пагрузачна-разгрузачныя работы, зачыненых варот, у тым ліку варот гаражоў.
144. Уключэнне кіроўцам аварыйнай светлавой сігналізацыі пры наўмысным прыпынку і стаянцы ў месцах, дзе яны забароненыя, не вызваляе яго ад адказнасці за парушэнне патрабаванняў пункта 143 дадзеных Правіл.
145. Стаянка забараняецца:
145.1. па-за населенымі пунктамі транспартных сродкаў на праезнай частцы дарогі і на ўзбочыне;
145.2. транспартных сродкаў з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай звыш 3,5 тоны па-за спецыяльна адведзенымі месцамі, пазначанымі дарожным знакам «Месца стаянкі» («Месца адпачынку»).
146. Забараняецца адчыняць (зачыняць) дзверы транспартнага сродку або трымаць іх адчыненымі, калі гэта створыць перашкоду ддя руху іншых удзельнікаў дарожнага руху.
147. Пры парушэнні кіроўцамі прадугледжаных дадзеным раздзелам правіл прыпынку або стаянкі транспартных сродкаў, у выніку якога створана перашкода для дарожнага руху або паўстала пагроза бяспекі грамадзян, супрацоўнікі ДАІ маюць права ажыццявіць прымусовую эвакуацыю такіх транспартных сродкаў у парадку, вызначаным заканадаўчымі актамі і Інструкцыяй аб парадку прымусовай эвакуацыі (блакіроўцы колаў) транспартных сродкаў, зацверджанай Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Пры парушэнні кіроўцамі прадугледжаных дадзеным раздзелам правіл прыпынку або стаянкі грузавых аўтамабіляў з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны, аўтобусаў, колавых трактароў, самаходных машын супрацоўнікамі ДАІ можа быць ажыццёўлена блакіроўка колаў гэтых транспартных сродкаў у парадку, вызначаным заканадаўчымі актамі і Інструкцыяй, названай у частцы першай дадзенага пункта.
Раздзел 20
РУХ НА ВЕЛАСІПЕДАХ I МАПЕДАХ
148. Рух на веласіпедзе павінен ажыццяўляцца па веласіпеднай дарожцы, а пры яе адсутнасці — па ўзбочыне, тратуары або пешаходнай дарожцы, не ствараючы перашкоды для бяспечнага руху пешаходаў. Пры адсутнасці названых элементаў дарогі ці немагчымасці руху па іх дапускаецца рух веласіпедыстаў па праезнай частцы дарогі ў адзін рад не далей за 1 метр ад яе правага краю. Пры гэтым: