Правілы дарожнага руху Рэспублікі Беларусь

Правілы дарожнага руху Рэспублікі Беларусь


Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 96с.
Мінск 2012
27.08 МБ
64.3.	у выпадку стварэння перашкоды для руху трамвая трамвайны пуць па магчымасці павінен быць вызвалены. Кіроўцы транспартных сродкаў, якія рухаюцца побач у спадарожным напрамку, павінны даць магчымасць ддя гэтага.
65.	Паварот налева або направа павінен ажыццяўляцца такім чынам, каб пры выездзе з перасячэння праезных частак дарог транспартны сродак не апынуўся на сустрэчнай паласе руху:
65.1.	пры павароце налева транспартны сродак павінен рухацца як мага бліжэй да цэнтра скрыжавання, калі дарожнымі знакамі (гарызантальнай дарожнай разметкай) не вызначаны іншы парадак руху, пры гэтым сустрэчны транспартны сродак, які паварочвае налева, павінен знаходзіцца справа;
65.2.	пры павароце направа транспартны сродак павінен рухацца бліжэй да правага краю праезнай часткі дарогі, калі дарожнымі знакамі (гарызантальнай дарожнай разметкай) не вызначаны іншы парадак руху.
66.	Калі транспартны сродак з-за сваіх габарытаў або па іншых прычынах не можа выканаць разварот, паварот налева або направа з выкананнем патрабаванняў пунктаў 63, 65 і 77 дадзеных Правіл, дапускаецца ажыццяўляць яго з адступленнем ад гэтых патрабаванняў, калі гэта не створыць перашкоды для руху іншых удзельнікаў дарожнага руху.
67.	Перад паваротам налева ці разваротам па-за скрыжаваннем кіроўца транспартнага сродку абавязаны саступіць дарогу сустрэчным транспартным сродкам і спадарожнаму трамваю.
68.	Калі для развароту па-за скрыжаваннем шырыня праезнай часткі дарогі недастатковая для яго выканання з крайняга левага становішча, разварот дапускаецца ажыццяўляць ад правага краю праезнай часткі дарогі або з правай па ходзе руху ўзбочыны. Пры гэтым кіроўца павінен саступіць дарогу спадарожным і сустрэчным транспартным сродкам.
69.	У выпадках, калі траекторыі руху транспартных сродкаў перасякаюцца, а чарговасць праезду не вызначана дадзенымі Правіламі, дарогу абавязаны саступіць кіроўца, да якога транспартны сродак набліжаецца справа.
70.	Пры наяўнасці паласы тармажэння кіроўца, які мае намер павярнуць, павінен своечасова перастроіцца на гэтую паласу і зніжаць хуткасць руху толькі на ёй.
71.	Пры наяўнасці ў месцы ўезду на дарогу паласы разгону кіроўца павінен рухацца па ёй і перастройвацца на суседнюю паласу руху, саступаючы дарогу транспартным сродкам, якія рухаюцца па гэтай дарозе.
72.	Разварот забараняецца:
72.1.	на пешаходных пераходах і бліжэй за 15 метраў ад іх з абодвух бакоў, акрамя выпадку дазволенага развароту на скрыжаванні;
72.2.	у месцах, дзе бачнасць дарогі хоць бы ў адным кірунку руху менш за 100 метраў;
72.3.	на пунктах прыпынку маршрутных транспартных сродкаў;
72.4.	на мастах, пуцеправодах, эстакадах і пад імі;
72.5.	на чыгуначных пераездах.
73.	Рух транспартнага сродку заднім ходам дазваляецца пры ўмове, калі гэтыя дзеянні не створаць перашкоды для іншых удзельнікаў дарожнага руху і будзе забяспечана бяспека дарожнага руху. Пры неабходнасці кіроўца павінен звярнуцца
	РАЗДЗЕЛ 10. РЛЗМЯШЧЭННЕТРАНСПАРТНЫХ СРОДКАЎ...  36 	 да дапамогі іншых асоб, якія б сігналізавалі аб сітуацыі, якая складваецца ззаду транспартнага сродку.
74.	Рух заднім ходам забараняецца на скрыжаваннях (акрамя скрыжаванняў, размешчаных у жылых зонах) і ў месцах, дзе забаронены разварот згодна з пунктам 72 дадзеных Правіл.
Раздзел 10
РАЗМЯШЧЭННЕ ТРАНСПАРТНЫХ СРОДКАЎ НА ПРАЕЗНАЙ ЧАСТЦЫ ДАРОГІ
75.	Колькасць палос руху для транспартных сродкаў (за выключэннем трамваяў і аднакалейных транспартных сродкаў) вызначаецца дарожнымі знакамі «Напрамкі руху па палосах», «Напрамак руху па паласе», «Напрамак руху па палосах» і (або) гарызантальнай дарожнай разметкай, а калі іх няма, то самімі кіроўцамі з улікам шырыні праезнай часткі дарогі, габарытаў транспартных сродкаў і неабходных бакавых інтэрвалаў паміж імі.
Пры адсутнасці дарожных знакаў і гарызантальнай дарожнай разметкі палова шырыні праезнай часткі дарогі, размешчаная злева, лічыцца яе сустрэчным бокам. На дарозе з аднабаковым рухам палова шырыні праезнай часткі дарогі, размешчаная злева, лічыцца левым бокам праезнай часткі.
7	6. На дарозе з двухбаковым рухам пры наяўнасці ў кірунку руху дзвюх і больш палос забараняецца выязджаць на сустрэчную паласу руху.
77.	На дарозе з двухбаковым рухам, якая мае тры паласы руху, пазначаныя гарызантальнай дарожнай разметкай (за выключэннем гарызантальнай дарожнай разметкі 1.9), з якіх сярэдняя паласа руху выкарыстоўваецца для руху ў абодвух напрамках, перастройвацца на гэтую паласу дазваляецца толькі для абгону, аб'езду перашкоды, павароту налева або развароту, пры гэтым паварот налева або разварот павінен ажыццяўляцца з гэтай паласы. Перастройвацца на сустрэчную крайнюю левую паласу руху забараняецца.
78.	Калі дарожнымі знакамі забаронены рух веласіпедыстаў, коннікаў і гужавых транспартных сродкаў, кіроўцы транспартных сродкаў павінны весці іх па магчымасці бліжэй да правага краю праезнай часткі дарогі (лініі гарызантальнай дарожнай разметкі 1.2, якая абазначае край праезнай часткі дарогі).
Калі такая забарона адсутнічае, то кіроўцы павінны весці транспартны сродак па магчымасці бліжэй да левага краю ў межах правай крайняй паласы руху.
7	9. Пры руху перастройвацца на іншую паласу руху можна толькі перад абгонам, апярэджаннем, аб'ездам перашкоды, паваротам налева ці направа, разваротам або спыненнем. Пры гэтым:
79.1.	па-за населенымі пунктамі забараняецца займаць левыя палосы руху пры свабодных правых;
79.2.	пры трох і больш палосах руху ў дадзеным кірунку займаць крайнюю левую паласу руху дазваляецца толькі тады, калі занятыя іншыя палосы руху, або для апярэджання, аб'езду перашкоды, павароту налева ці развароту, а таксама для прыпынку, стаянкі на левым баку дарогі з аднабаковым рухам у выпадку, названым у падпункце 138.3 пункта 138 дадзеных Правіл;
79.3.	пры трох і больш палосах руху ў дадзеным кірунку забараняецца ажыццяўляць перастраенне на крайнюю правую паласу руху з мэтай апярэджання па ёй;
79.4.	грузавыя аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны, колавыя трактары і самаходныя машыны могуць перастройвацца ў іншыя палосы руху лявей за другую паласу толькі для аб'езду перашкоды, павароту налева ці развароту, а таксама ддя прыпынку, стаянкі на левым баку дарогі з аднабаковым рухам у выпадку, названым у падпункце 138.3 пункта 138 дадзеных ІДравіл;
79.5.	у населеных пунктах маршрутныя транспартныя сродкі павінны рухацца па вылучанай ддя іх паласе руху, а пры яе адсутнасці — па крайняй правай паласе руху. Перастройвацца на іншыя палосы руху можна толькі ддя аб'езду перашкоды, павароту налева ці развароту. Маршрутным транспартным сродкам дазваляецца апярэджанне транспартных сродкаў, якія рухаюцца па крайняй'правай паласе руху з хуткасцю менш за 40 км/г, па другой справа паласе руху;
79.6.	у выпадку ўзнікнення затору, які перашкаджае руху транспартных сродкаў аператыўнага прызначэння, кіроўцы павінны забяспечыць «калідор бяспекі», па якім дазваляецца праезд толькі названых транспартных сродкаў. Для гэтага транспартныя сродкі, якія знаходзяцца ў крайняй левай паласе руху, павінны заняць у гэтай паласе крайняе правае становішча.
80.	Транспартныя сродкі, хуткасць руху якіх не павінна перавышаць 40 км/г або якія па тэхнічных прычынах не могуць развіваць больш высокую хуткасць руху ў параўнанні з названай, павінны рухацца па крайняй правай паласе руху, акрамя выпадкаў абгону, апярэджання, аб'езду перашкоды або перастраення перад паваротам або разваротам.
81.	Рух па трамвайных пуцях спадарожнага напрамку, якія размешчаны злева на адным узроўні з праезнай часткай дарогі,
	 Раздзел 10. Размяшчэннетранспартныхсродкаў...  38 	 дазваляецца толькі для апярэджання (па-за пазначанымі і рэгулюемымі скрыжаваннямі), аб'езду перашкоды пры ўмове, што ўсе палосы руху ў дадзеным кірунку занятыя, а таксама для павароту налева ці развароту ў адпаведнасці з пунктам 64 дадзеных Правіл. Пры гэтым забараняецца выязджаць на трамвайныя пуці сустрэчнага напрамку і ажыццяўляць рух па іх, а таксама рух па трамвайных пуцях спадарожнага напрамку пры наяўнасці канструктыўна выдзеленай над праезнай часткай дарогі пасадачнай пляцоўкі, з якой ажыццяўляецца пасадка (высадка) пасажыраў у трамвай.
82.	На дарозе, праезная частка якой падзелена на палосы руху лініямі гарызантальнай дарожнай разметкі, рух транспартных сродкаў павінен ажыццяўляцца строга па гэтых палосах. Наязджаць на перарывістыя лініі гарызантальнай дарожнай разметкі дазваляецца толькі пры манеўраванні.
83.	Пры павароце на дарогу з рэверсіўным рухам кіроўца павінен кіраваць транспартным сродкам такім чынам, каб пры выездзе з перасячэння праезных частак дарог транспартны сродак заняў крайнюю правую паласу руху. Перастраенне можна ажыццяўляць толькі пасля таго, як кіроўца пераканаецца, што рух у дадзеным напрамку дазваляецца і па іншых палосах руху.
84.	Забараняецца рух транспартных сродкаў па ўзбочынах, тратуарах, веласіпедных, пешаходных дарожках і дарожках для коннікаў, за выключэннем выпадкаў, названых у частцы другой пункта 26, пунктах 68, 138, 148, 152 і падпункце 160.2 пункта 160 дадзеных Правіл. Дапускаецца рух па названых элементах дарогі транспартных сродкаў дарожна-эксплуатацыйнай і камунальнай службаў, аўтамабіляў з нахіленай белай паласой на бартах, а таксама іншых транспартных сродкаў, якія абслутоўваюць ганддёвыя і іншыя арганізацыі, размешчаныя непасрэдна каля ўзбочын, тратуараў, веласіпедных, пешаходных дарожак, дарожак для коннікаў або пешаходных зон, пры адсутнасці іншых магчымасцяў пад'езда. Пры гэтым павінна быць забяспечана бяспека дарожнага руху.
85.	Кіроўца абавязаны прытрымлівацца такой дыстанцыі да транспартнага сродку, які рухаецца наперадзе, якая дазволіла б пазбегнуць сутыкнення ў выпадку яго экстраннага тармажэння або спынення, і неабходны бакавы інтэрвал, які забяспечвае бяспеку дарожнага руху, з транспартнымі сродкамі, якія стаяць або рухаюцца па суседніх палосах руху.
86.	На дарозе па-за населеным пунктам кіроўца транспартнага сродку даўжынёй больш за 10 метраў або хуткасць руху якога не павінна перавышаць 40 км/г, або якое па тэхнічных прычынах не можа развіваць больш высокую хуткасць руху ў