Правілы дарожнага руху Рэспублікі Беларусь
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 96с.
Мінск 2012
18.3. пераходзіць (перасякаць) праезную частку па-за падземным, надземным, наземным пешаходнымі пераходамі на ўчастку дарогі:
18.3.1. з раздзяляльнай зонай, раздзяляльнай паласой;
18.3.2. з агульнай колькасцю палос руху шэсць і болып;
18.3.3. дзе ўсталяваныя дарожныя агароджванні;
18.4. выходзіць на праезную частку дарогі з-за транспартнага сродку, які стаіць, або іншага аб'екта, які абмяжоўвае агляднасць
21 РАЗДЗЕЛ 5. АБАВЯЗКІ ПАСАЖЫРАЎ дарогі, не пераканаўшыся ў адсутнасці транспартных сродкаў, якія набліжаюцца.
19. У цёмны час сутак і (або) пры недастатковай бачнасці дарогі ў выпадку руху па ўзбочыне ці па краі праезнай часткі дарогі пешаход, які вядзе веласіпед, мапед, матацыкл без бакавога прычэпа, пазначаны габарытнымі агнямі, сігнальнымі ліхтарамі ці святлоадбівальнікамі (святлоадбівальнымі стужкамі), павінен рухацца па ходу руху транспартных сродкаў.
20. Пры набліжэнні транспартнага сродку з уключанымі маячкамі сіняга або сіняга і чырвонага колераў пешаходу забараняецца пераходзіць (перасякаць) праезную частку дарогі, а пешаход, які знаходзіцца на праезнай частцы дарогі, павінен сысці з яе, выконваючы меры засцярогі.
21. Рух арганізаванай пешаходнай калоны па праезнай частцы дарогі дазваляецца толькі ў кірунку руху транспартных сродкаў па правым баку не болып за чатырох чалавек у радзе. У светлы час сутак спераду і ззаду з левага боку гэтай калоны павінны быць суправаджальнікі са сцяжкамі чырвонага колеру, а ў цёмны час сутак і (або) пры недастатковай бачнасці дарогі спераду — суправаджальнікі з ліхтаром, які выпраменьвае белае святло, і ззаду — які выпраменьвае чырвонае святло.
22. Групы дзяцей дазваляецца вадзіць толькі па тратуарах, пешаходных і веласіпедных дарожках, а пры іх адсутнасці — па ўзбочынах насустрач руху транспартных сродкаў і толькі ў светлы час сутак. Пры гэтым іх перамяшчэнне ажыццяўляецца калонай не больш чым па двое дзяцей у радзе ў суправаджэнні паўналетніх з разліку не менш за аднаго суправаджальніка на дваццаць дзяцей.
РАЗДЗЕЛ 5
АБАВЯЗКІ ПАСАЖЫРАЎ
23. Пасажыр абавязаны:
23.1. ажыццяўляць пасадку (высадку) толькі пасля поўнага спынення транспартнага сродку з пасадачнай пляцоўкі, а ў выпадку яе адсутнасці — з тратуара або ўзбочыны;
23.2. быць прышпіленым пры руху ў механічным транспартным сродку, абсталяваным рамянямі бяспекі, акрамя выпадкаў, названых у абзацах трэцім і чацвёртым часткі друтой падпункта 9.5 пункта 9 дадзеных Правіл, а пры паездцы на матацыкле, мапедзе — быць у зашпіленым моташлеме;
23.3. выконваць меры бяспекі, прадугледжаныя канструкцыяй транспартнага сродку і правіламі перавозкі пасажыраў на адпаведным відзе транспартнага сродку.
24. Пасажыру забараняецца:
24.1. адцягваць кіроўцу ад кіравання транспартным сродкам падчас яго руху і (або) перашкаджаць кіроўцу ў кіраванні транспартным сродкам;
24.2. перашкаджаць закрыццю дзвярэй транспартнага сродку, а падчас яго руху высоўвацца ў аконныя праёмы, адчыняць дзверы транспартнага сродку;
24.3. пры руху на грузавым аўтамабілі з бартавой платформай стаяць, сядзець на яго бартах або на грузе, які знаходзіцца вышэй за барты.
Раздзел 6 ПРАВЫ I АБАВЯЗКІ КІРОЎЦАЎ I ІНШЫХ АСОБ У АСАБЛІВЫХ ВЫПАДКАХ
25. Кіроўцы транспартных сродкаў аператыўнага прызначэння з уключанымі маячкамі сіняга або сіняга і чырвонага колераў могуць адыходзіць ад патрабаванняў святлафораў, дарожных знакаў і дарожнай разметкі, а таксама падпункта 9.8 пункта 9, падпункта 10.4 пункта 10, раздзела 9 (акрамя пунктаў 56 і 57), раздзелаў 10— 15, 17— 19 дадзеных Правіл пры ўмове забеспячэння бяспекі дарожнага руху.
Гэтым жа правам карыстаюцца кіроўцы транспартных сродкаў, якія суправаджаюцца транспартнымі сродкамі аператыўнага прызначэння з уключанымі маячкамі сіняга або сіняга і чырвонага колераў.
Правы і абавязкі кіроўцаў і іншых асоб пры ажыццяўленні дзяржаўнай аховы вызначаюцца дадзенымі Правіламі з улікам асаблівасцей, прадугледжаных заканадаўчымі актамі ў галіне дзяржаўнай аховы.
26. Пры набліжэнні транспартнага сродку аператыўнага прызначэння з уключаным маячком сіняга колеру кіроўцы незалежна ад напрамку іх руху павінны саступіць дарогу і забяспечыць бесперашкодны праезд дадзенаму транспартнаму сродку аператыўнага прызначэння, а ў выпадку яго руху ў арганізаванай транспартнай калоне — і іншым транспартным сродкам, якія рухаюцца ў гэтай калоне.
Пры набліжэнні транспартнага сродку аператыўнага прызначэння з уключанымі маячкамі сіняга і чырвонага колераў кіроўцы спадарожных, а пры адсутнасці раздзяляльнай паласы таксама і кіроўцы сустрэчных транспартных сродкаў павінны спыніцца на ўзбочыне, а пры яе адсутнасці — заняць крайняе правае становішча ў правай паласе руху і спыніцца.
Пачынаць рух дазваляецца пасля праезду транспартнага сродку аператыўнага прызначэння з уключанымі маячкамі сіня-
га і чырвонага колераў. Пры руху арганізаванай транспартнай калоны ў суправаджэнні транспартнага сродку аператыўнага прызначэння з уключанымі маячкамі сіняга і чырвонага колераў пачынаць рух дазваляецца толькі пасля праезду транспартнага сродку аператыўнага прызначэння з уключаным маячком сіняга колеру (транспартнага сродку з апазнавальным знакам «Калона»), які замыкае дадзеную калону.
2 7. Кіроўцам забараняецца выконваць абгон і апярэджанне транспартных сродкаў аператыўнага прызначэння з уключанымі маячкамі сіняга або сіняга і чырвонага колераў, рухацца па суседніх палосах руху з іх хуткасцю руху, а таксама займаць месца ў арганізаванай транспартнай калоне або перасякаць яе.
28. Набліжаючыся да транспартнага сродку аператыўнага прызначэння, які стаіць, з уключаным:
28.1. маячком сіняга колеру, кіроўца павінен знізіць хуткасць руху, каб мець магчымасць неадкладна спыніцца ў выпадку неабходнасці;
28.2. маячком чырвонага колеру, кіроўца павінен спыніцца, не даязджаючы да транспартнага сродку аператыўнага прызначэння. Працягнуць рух можна пасля дазволу рэгуліроўшчыка або выключэння маячка чырвонага колеру.
29. Для прыцягнення ўвагі ўдзельнікаў дарожнага руху кіроўцамі транспартных сродкаў аператыўнага прызначэння можа падавацца спецыяльны гукавы сігнал.
30. Кіроўцы транспартных сродкаў дарожна-эксплуатацыйнай службы, абсталяваных маячком аранжавага колеру, пры яго ўключэнні падчас выканання работ на дарозе могуць адыходзіць ад патрабаванняў дарожных знакаў і дарожнай разметкі, а таксама падпункта 9.8 пункта 9, пунктаў 78 — 80, 82 і падпунктаў 131.1 — 131.5 пункта 131 дадзеных Правіл пры ўмове забеспячэння бяспекі дарожнага руху. Удзельнікі дарожнага руху не павінны перашкаджаць іх працы.
Маячок аранжавага колеру, усталяваны на іншых транспартных сродках і самаходных машынах, не дае перавагі ў руху і служыць для прыцягнення ўвагі і папярэджання ўдзельнікаў дарожнага руху аб магчымай небяспецы.
31. Кіроўца, які з'яўляецца ўдзельнікам дарожна-транспартнага здарэння, абавязаны:
31.1. неадкладна спыніцца і не прымаць мер па змяненні становішча транспартнага сродку, пры ўдзеле якога здзейснена дарожна-транспартнае здарэнне, уключыць аварыйную светлавую сігналізацыю і выставіць знак аварыйнага прыпынку з выка-
наннем палажэнняў раздзела 8 дадзеных Правіл, заставацца на месцы дарожна-транспартнага здарэння па магчымасці паза праезнай часткай дарогі;
31.2. прыняць меры па аказанні неабходнай дапамогі пацярпеламу (пацярпелым), выклікаць хуткую медыцынскую дапамогу, а калі гэта немагчыма, прыняць меры па дастаўцы пацярпелага (пацярпелых) у бліжэйшую арганізацыю аховы здароўя на адным або некалькіх спадарожных транспартных сродках (пры іх адсутнасці даставіць пацярпелага (пацярпелых) на транспартным сродку, пры ўдзеле якога здзейснена дарожна-транспартнае здарэнне).
Кіроўца, які даставіў пацярпелага (пацярпелых) у арганізацыю аховы здароўя, абавязаны паведаміць у гэтай арганізацыі сваё прозвішча, рэгістрацыйны знак транспартнага сродку, прад'явіўшы пасведчанне кіроўцы ці іншы дакумент, які сведчыць асобу, і пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку (пашпарт транспартнага сродку або шасі транспартнага сродку), і вярнуцца да месца дарожна-транспартнага здарэння;
31.3. у выпадку неабходнасці дастаўкі пацярпелага (пацярпелых) у арганізацыю аховы здароўя на транспартным сродку, пры ўдзеле якога здзейснена дарожна-транспартнае здарэнне, папярэдне зафіксаваць у прысутнасці відавочцаў становішча транспартнага сродку, сляды і прадметы, якія адносяцца да дарожна-транспартнага здарэння;
31.4. запісаць прозвішчы і адрасы відавочцаўдарожна-транспартнага здарэння, паведаміць аб здарэнні ў міліцыю і чакаць прыбыцця супрацоўнікаў ДАІ, за выключэннем выпадку, прадутледжанага часткай друтой дадзенага падпункта.
Кіроўца ў выпадку дарожна-транспартнага здарэння мае права не паведамляць пра яго ў ДАІ пры наяўнасці адначасова наступных абставін:
у выніку дарожна-транспартнага здарэння шкода нанесена толькі маёмасці яго ўдзельнікаў;
дарожна-транспартнае здарэнне адбылося з удзелам двух транспартных сродкаў;
асобы, якія кіравалі транспартнымі сродкамі, маюць права на кіраванне транспартным сродкам адпаведнай катэгорыі;
у дачыненні да транспартных сродкаў маюцца дзеючыя дагаворы абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці іх уладальнікаў;
абставіны прычынення шкоды ў сувязі з пашкоджаннем маёмасці ў выніку дарожна-транспартнага здарэння, характар і пералік бачных пашкоджанняў транспартных сродкаў не
выклікаюць рознагалоссяў ва ўдзельнікаў дадзенага здарэння і зафіксаваныя ў паведамленнях аб дарожна-транспартным здарэнні, бланкі якіх запоўненыя асобамі, якія кіравалі транспартнымі сродкамі, у адпаведнасці з Палажэннем аб страхавой дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня 2006 г. № 530 «Аб страхавой дзейнасці» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г„ № 143,1 /7866);
асобы, якія кіравалі транспартнымі сродкамі, не маюць прэтэнзій да стану адзін аднаго (дадзеныя асобы не знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення або ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, у выніку дарожна-транспартнага здарэння не нанесена шкода жыццю або здароўю); шкода, нанесеная маёмасці кожнага з удзельнікаў дарожнатранспартнага здарэння, ацэньваецца імі ў памеры да 200 еўра па вызначаным Нацыянальным банкам афіцыйным курсе беларускага рубля ў адносінах да еўра;