Правілы дарожнага руху Рэспублікі Беларусь
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 96с.
Мінск 2012
110. На скрыжаванні раўназначных дарог кіроўца транспартнага сродку, акрамя трамвая, абавязаны саступіць дарогу транспартным сродкам, якія набліжаюцца справа. Гэтым жа правілам павінны кіравацца паміж сабой кіроўцы трамваяў. На такіх скрыжаваннях кіроўца трамвая мае перавагу перад іншымі транспартнымі сродкамі (акрамя трамваяў) незалежна ад кірунку яго руху.
111. Пры павароце налева ці развароце кіроўца транспартнага сродку абавязаны саступіць дарогу сустрэчным транспартным сродкам, якія рухаюцца па раўназначнай дарозе прама або направа, і спадарожнаму трамваю. Гэтым жа правілам павінны кіравацца паміж сабой кіроўцы трамваяў. Пры адначасовым
праве на рух кіроўцы трамваяў маюць перавагу перад іншымі транспартнымі сродкамі (акрамя трамваяў) незалежна ад напрамку іх руху.
112. Калі кіроўца не можа вызначыць паслядоўнасць праезду скрыжавання (з-за немагчымасці распазнаць наяўнасць пакрыцця на праезнай частцы дарогі (цёмны час сутак, бруд, снег і іншае) або адсутнічае дарожны знак прыярытэту ў кірунку руху), ён павінен дзейнічаць так, нібы знаходзіцца на другараднай дарозе.
113. На рэгулюемых скрыжаваннях могуць прымяняцца інфармацыйныя секцыі з бела-месяцовым перарывістым сігналам на чорным фоне або інфармацыйныя таблічкі белага колеру з чорнымі сімваламі. Інфармацыйныя секцыі або таблічкі могуць размяшчацца пад правай дадатковай секцыяй транспартных святлафораў або перад пешаходным пераходам разам з дарожнымі знакамі «Пешаходны пераход». Інфармацыйная секцыя або таблічка не змяняе значэння сігналаў святлафораў, патрабаванняў дарожных знакаў, дадзеных Правіл і дадаткова папярэджвае кіроўцаў аб неабходнасці саступіць дарогу пешаходам, веласіпедыстам і кіроўцам трамваяў.
Раздзел 14 ПЕШАХОДНЫЯ ПЕРАХОДЫ I ПУНКТЫ ПРЫПЫНКУ МАРШРУТНЫХ ТРАНСПАРТНЫХ СРОДКАЎ
114. Пешаходны пераход пазначаецца дарожнымі знакамі «Пешаходны пераход» і (або) гарызантальнай дарожнай разметкай 1.14.1 — 1.14.3. Дадаткова на пешаходным пераходзе могуць быць устаноўлены іншыя тэхнічныя сродкі арганізацыі дарожнага руху.
Пры адсутнасці гарызантальнай дарожнай разметкі 1.14.1 — 1.14.3 шырыня пешаходнага пераходу вызначаецца адлегласцю паміж дарожнымі знакамі «Пешаходны пераход», а пры ўстаноўцы дарожных знакаў толькі са знешняй у адносінах да цэнтру скрыжавання мяжы пешаходнага пераходу — адлегласцю паміж створам устаноўкі дарожных знакаў і ўмоўнай лініяй, якая злучае пачаткі закругленняў краёў прылеглай да тратуара праезнай часткі дарогі.
115. Пешаходны пераход, на якім рух пешаходаў праз праезную частку дарогі рэгулюецца рэгуліроўшчыкам або святлафорам, называецца рэгулюемым.
На рэгулюемым пешаходным пераходзе пры падачы дазваляльнага сігналу рэіуліроўшчыкам або ўключэнні дазваляльнага сігналу святлафора кіроўца павінен саступіць дарогу пешаходам, якія не скончылі пераход праезнай часткі дарогі.
116. Пры пад' ездзе да нерэгулюемага пешаходнага пераходу кіроўца павінен знізіць хуткасць, аж да спынення транспартнага сродку, каб саступіць дарогу пешаходам.
117. Калі перад пешаходным пераходам спыніўся (стаіць) або запаволіў рух транспартны сродак, то кіроўцы іншых транспартных сродкаў, якія рухаюцца па суседніх палосах руху ў спадарожным напрамку, павінны знізіць хуткасць руху і пры наяўнасці пешаходаў саступіць ім дарогу.
118. Кіроўцу забараняецца заязджаць на пешаходны пераход, калі ўтварыўся затор, які вымусіць яго спыніцца на пешаходным пераходзе.
119. Усюды, у тым ліку і па-за пешаходнымі пераходамі, кіроўца павінен саступіць дарогу пешаходу — інваліду па зроку, які падае сігнал кіем белага колеру або кіем з пакрыццём павышанай бачнасці, у тым ліку са святлоадбівальным элементам (элементамі). Кіроўца павінен быць гатовы знізіць хуткасць руху або спыніцца, каб выключыць верагоднасць наезду на такіх удзельнікаў дарожнага руху, а таксама дзяцей і пешаходаў з бачнымі парушэннямі апорна-рухальнага апарату.
120. Кіроўца павінен спыніцца, саступіўшы дарогу пешаходам, якія ідуць да маршрутнага транспартнага сродку, што стаіць на пункце прыпынку, або ад яго (з бокудзвярэй), калі пасадка (высадка) пасажыраў ажыццяўляецца з праезнай часткі дарогі або з пасадачнай пляцоўкі, размешчанай на ёй. Пачынаць рух дазваляецца толькі пасля закрыцця дзвярэй маршрутнага транспартнага сродку і выключэння на ім аварыйнай светлавой сігналізацыі (светлавога паказальніка правага павароту).
121. Забараняецца апярэджваць трамвай, які рухаецца, у якога ўключана аварыйная светлавая сігналізацыя (светлавы паказальнік правага павароту), у зоне пункта прыпынку трамвая, пазначанай дарожным знакам «Пункт прыпынку трамвая» і (або) гарызантальнай дарожнай разметкай 1.17.2.
122. Набліжаючыся да транспартнага сродку, які стаіць з уключанай аварыйнай светлавой сігналізацыяй і які мае апазнавальны знак «Перавозка дзяцей», кіроўца павінен знізіць хуткасць руху, пры неабходнасці спыніцца і саступіць дарогу пешаходам.
РАЗДЗЕЛ 15
ПЕРАВАГА МАРШРУТНЫХ ТРАНСПАРТНЫХ СРОДКАЎ
123. Па-за скрыжаваннямі ў месцах, дзе трамвайныя пуці перасякаюць праезную частку дарогі, трамвай мае перавагу перад іншымі транспартнымі сродкамі, акрамя выпадкаў выезду з дэпо і месцаў, дзе чарговасць руху вызначаецца дарожнымі знакамі прыярытэту або сігналамі святлафораў.
124. На дарогах з паласой руху для маршрутных транспартных сродкаў, пазначаных дарожнымі знакамі «Паласа для маршрутных транспартных сродкаў», «Дарога з паласой для маршрутных транспартных сродкаў», забараняюцца рух, прыпынак і стаянка іншых транспартных сродкаў на гэтай паласе.
Калі паласа руху, пазначаная дарожным знакам «Паласа для маршругных транспартных сродкаў», аддзелена ад астатняй праезнай часткі дарогі перарывістай лініяй гарызантальнай дарожнай разметкі, то для ажыццяўлення павароту кіроўца абавязаны перастройвацца на яе. Дазваляецца таксама ў такіх месцах заязджаць на гэтую паласу для пасадкі (высадкі) пасажыраў каля правага краю праезнай часткі, калі гэта не створыць перашкоды для руху маршрутных транспартных сродкаў.
125. У населеным пункце кіроўца транспартнага сродку, які рухаецца па крайняй правай паласе, павінен саступіць дарогу маршрутнаму транспартнаму сродку, які пачынае рух ад пазначанага пункта прыпынку, пры яго перастраенні на крайнюю правую паласу руху.
Раздзел 16 ЧЫГУНАЧНЫЯ ПЕРАЕЗДЫ
126. Кіроўцы могуць перасякаць чыгуначныя пуці толькі па чыгуначных пераездах, саступаючы дарогу чыгуначнаму транспартнаму сродку.
127. Пры пад'ездзе да чыгуначнага пераезда кіроўца абавязаны пераканацца ў адсутнасці чыгуначнага транспартнага сродку, які набліжаецца, і кіравацца ўказаннямі дзяжурнага па чыгуначным пераездзе, патрабаваннямі святлафораў, дарожных знакаў, дарожнай разметкі, становішчам шлагбаума і гукавым сігналам.
128. Забараняецца:
128.1. выязджаць на чыгуначны пераезд:
128.1.1. пры закрытым шлагбауме ці калі ён пачынае закрывацца незалежна ад сігналу святлафора;
128.1.2. пры забараняльным сігнале святлафора незалежна ад наяўнасці і становішча шлагбаума;
128.1.3. пры забараняльным сігнале дзяжурнага па чыгуначным пераездзе (дзяжурны звернуты да кіроўцы грудзьмі або спінай з паднятым над галавой ліхтаром, які выпраменьвае чырвонае святло, або сцяжком чырвонага колеру, або з выцягнутымі ў бок рукамі);
128.1.4. калі за чыгуначным пераездам утварыўся затор, які вымусіць кіроўцу спыніцца на чыгуначным пераездзе;
128.1.5. калі да чыгуначнага пераезда ў межах бачнасці набліжаецца чыгуначны транспартны сродак;
128.2. аб'язджаць з выездам на сустрэчную паласу руху транспартныя сродкі, якія стаяць перад чыгуначным пераездам;
128.3. самавольна адкрываць шлагбаум;
128.4. правозіць праз чыгуначны пераезд сельскагаспадарчыя, дарожныя, будаўнічыя і іншыя машыны і механізмы ў становішчы, пры якім яны пры транспарціроўцы могуць стаць перашкодай для дарожнага руху, пашкодзіць пакрыццё дарогі, чыгуначны пуць, абсталяванне чыгуначнага пераезда, тэхнічныя сродкі арганізацыі дарожнага руху;
128.5. рух праз чыгуначны пераезд на электрыфікаваных участках транспартных сродкаў, габарытныя памеры якіх з грузам або без грузу перавышаюць па вышыні 4 метра ад паверхні дарогі, — без узгаднення з начальнікам дыстанцыі электразабеспячэння арганізацыі Беларускай чыгункі;
128.6. рух праз чыгуначны пераезд ціхаходных транспартных сродкаў, хуткасць руху якіх менш за 8 км/г, і саней-валакуш — без дазволу начальніка дыстанцыі пуці чыгункі.
129. У выпадку, калі рух праз чыгуначны пераезд забаронены, кіроўца павінен спыніцца каля дарожнага знака «Рух без спынення забаронены» ці «Стоп-лінія» (лініі гарызантальнай дарожнай разметкі 1.12), пры іх адсутнасці — перад святлафорам, пры адсутнасці святлафора — не бліжэй за 5 метраў ад шлагбаума, пры адсутнасці шлагбаума — каля дарожнага знака «Аднакалейная чыгунка» або «Шматкалейная чыгунка», пры адсутнасці тэхнічных сродкаў арганізацыі дарожнага руху — не бліжэй за 10 метраў да бліжэйшай рэйкі.
130. Пры вымушаным прыпынку транспартнага сродку на чыгуначным пераездзе кіроўца абавязаны ўключыць аварыйную светлавую сігналізацыю, неадкладна высадзіць пасажыраў і прыняць меры для вызвалення чыгуначнага пераезда.
Адначасова кіроўца павінен пры наяўнай магчымасці накіраваць двух чалавек уздоўж чыгуначных пуцей у абодва бакі ад пераезда на 1 кіламетр (калі аднаго, то ў бок горшай бачнасці чыгуначнага пуці), патлумачыўшы ім парадак падачы сігналу прыпынку машыністу чыгуначнага транспартнага сродку, які набліжаецца, а сам — заставацца каля транспартнага сродку і падаваць сігналы агульнай трывогі (серыі з аднаго доўтага і трох кароткіх гукавых сігналаў).
Пры з'яўленні чыгуначнага транспартнага сродку кіроўца (пасажыр) абавязаны бегчы яму насустрач, падаваць сігнал прыпынку, захоўваючы меры засцярогі. Сігналам прыпынку
РАЗДЗЕЛ 17. РУХ ПААЎТАМАПСТРАЛІ 48 служыць крутавы рух рукі (днём — з кавалкам яркай тканіны або якім-небудзь добра бачным прадметам, ноччу — з ліхтаром або факелам).
Раздзел 17 РУХ ПА АЎТАМАГІСТРАЛІ
131. Аўтамагістраль пазначаецца дарожным знакам «Аўтамагістраль». На аўтамагістралях забараняецца:
131.1. рух пешаходаў, гужавых транспартных сродкаў, коннікаў, паганятых жывёлы, рух на веласіпедах, мапедах, колавых трактарах, самаходных машынах і транспартных сродках, якія па тэхнічных прычынах не могуць развіваць хуткасць руху больш за 40 км/г;