Правілы дарожнага руху Рэспублікі Беларусь
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 96с.
Мінск 2012
9.10. пакідаць сваё месца або пакідаць транспартны сродак толькі ў выпадку, калі прыняты меры, якія выключаюць самаадвольны рух транспартнага сродку;
9.11. пры перадачы кіравання механічным транспартным сродкам іншай асобе пераканацца ў наяўнасці ў яе пры сабе пасведчання кіроўцы (акрамя выпадку навучання кіраванню механічным транспартным сродкам);
9.12. прадастаўляць транспартны сродак для вызвалення праезнай часткі дарогі ад транспартных сродкаў, пашкоджаных пры дарожна-транспартным здарэнні, а таксама дастаўляць на кіруемым транспартным сродку*:
асоб, якія маюць патрэбу ў тэрміновай медыцынскай дапамозе, у бліжэйшую арганізацыю аховы здароўя па патрабаванні работнікаў праваахоўных органаў і арганізацый аховы здароўя;
работнікаў арганізацый аховы здароўя для праезду да месца знаходжання хворага, жыццё якога знаходзіцца пад пагрозай;
работнікаў праваахоўных органаў для выканання неадкладных службовых абавязкаў, звязаных з пераследам асоб, якія падазраюцца ў здзяйсненні злачынстваў, пры прыняцці названымі работнікамі належных мер па забеспячэнні бяспекі кіроўцы і пасажыраў транспартнага сродку.
Асоба, якая скарысталася транспартным сродкам, павінна па патрабаванні кіроўцы выдаць яму адпаведную даведку або зрабіць запіс у дарожны ліст з указаннем працягласці паездкі,
* Дадзенае патрабаван не не распаўсюджваецца на транспартныя сродкі, якія належаць дыпламатычным прадстаўніцтвам, консульскім усгановам, міжнародным арганізацыям і грамадзянам замежных дзяржаў, якія карыстаюцца ў адпаведнасці з міжнароднымі дамовамі Рэспубл ікі Беларусь дыпламатычным імунітэтам.
пройдзенай адлегласці, свайго прозвішча, пасады, нумара службовага пасведчання, назвы адпаведнай арганізацыі. Выдаткі, звязаныя з прадастаўленнем транспартнага сродку, па патрабаванні ўладальніка транспартнага сродку пакрываюцца ў парадку, вызначаным заканадаўствам;
9.13. навучаць кіраванню механічным транспартным сродкам у індывідуальным парадку толькі на пляцоўках або аўтадромах, закрытых для дарожнага руху, пры наяўнасці ў яго пасведчання кіроўцы і стажу кіроўцы не менш за два гады.
10. Кіроўцу забараняецца:
10.1. кіраваць транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення або ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, а таксама ўжываць алкагольныя, слабаалкагольныя напоі, піва, наркатычныя сродкі, псіхатропныя, таксічныя або іншыя адурманьваючыя рэчывы пасля падачы супрацоўнікам органаў унутраных спраў патрабавання аб спыненні транспартнага сродку да праходжання ў вызначаным парадку праверкі (агляду) на прадмет вызначэння стану алкагольнага ап'янення або стану, выкліканага ўжываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў. У гэтых выпадках супрацоўнікі ДАІ маюць права праводзіць затрыманне і прымусовую адбуксіроўку транспартнага сродку пры адсутнасці іншай правамернай магчымасці даставіць транспартны сродак да месца захоўвання;
10.2. кіраваць транспартным сродкам у хваравітым ці стомленым стане, які ставіць пад пагрозу бяспеку дарожнага руху, пад уздзеяннем лекавых сродкаў, якія зніжаюць увагу і хуткасць рэакцыі;
10.3. удзельнічаць у дарожным руху на транспартным сродку з забруджваннямі (наслаеннямі), якія абмяжоўваюць агляднасць дарогі, а таксама не дазваляюць бачыць інфармацыю на рэгістрацыйным знаку з адлегласці 40 метраў і менш;
10.4. карыстацца падчас руху транспартнага сродку апаратам радыёі тэлефоннай сувязі, не абсталяваным тэхнічнай прыладай, якая дазваляе весці перамовы без выкарыстання рук;
10.5. рухацца на цяжкавагавым і (або) буйнагабарытным транспартным сродку без спецыяльнага дазволу, які выдаецца ў парадку, вызначаным заканадаўствам, або з парушэннем умоў, вызначаных у такім дазволе, а таксама адхіляцца ад марпіруту, названага ў гэтым дазволе;
10.6. рухацца на транспартным сродку на гусенічным ходзе або з металічнымі шыпамі (акрамя ашыпаваных шын) па дарозе агульнага карыстання з удасканаленым пакрыццём.
11. Уладальніку транспартнага сродку або асобе, якая мае права на кіраванне транспартным сродкам, забараняецца перадаваць кіраванне транспартным сродкам іншай асобе:
11.1. якая не мае пры сабе пасведчання кіроўцы;
11.2. не пераканаўшыся, што асоба, якой перадаецца кіраванне транспартным сродкам, не знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення або ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў.
12. Кіроўца механічнага транспартнага сродку абавязаны мець пры сабе і перадаваць для праверкі:
12.1. супрацоўнікам ДАІ:
12.1.1. пасведчанне кіроўцы;
12.1.2. пасведчанне аб рэгістрацыі (тэхнічны пашпарт, тэхнічны талон) механічнага транспартнага сродку, прычэпа (прычэпаў) да яго або пашпарт транспартнага сродку (яго шасі), які зроблены ў Рэспубліцы Беларусь і дастаўляецца да спажыўца або да месца дзяржаўнай рэгістрацыі сваім ходам (далей — пашпарт транспартнага сродку (шасі транспартнага сродку);
12.1.3. дакумент (сертыфікат) аб праходжанні дзяржаўнага тэхнічнага агляду (за выключэннем транспартнага сродку, які раней не зарэгістраваны ў Рэспубліцы Беларусь і дастаўляецца спажыўцу або да месца дзяржаўнай рэгістрацыі сваім ходам);
12.1.4. дакумент, які пацвярджае заключэнне дагавора абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальніка транспартнага сродку (дагавор пагранічнага страхавання або сапраўдны на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дагавор страхавання «Зялёная карта»);
12.1.5. дазвол органа сувязі на выкарыстанне сродкаў радыёі спадарожнікавай сувязі пры іх наяўнасці на транспартным сродку ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам (за выключэннем кіроўцы транспартнага сродку аператыўнага прызначэння);
12.2. службовым асобам, названым у частцы трэцяй падпункта 9.1 пункта 9 дадзеных Правіл, — дакумент, які сведчыць яго асобу, або пасведчанне кіроўцы.
13. Кіроўцы механічных транспартных сродкаў, што належаць юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, якія здзяйсняюць дзейнасць у галіне аўтамабільнага транспарту, таксама павінны мець пры сабе і перадаваць для праверкі супрацоўнікам ДАІ, службовым асобам Транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту і камунікацый транспартныя і іншыя дакументы, прадугледжаныя заканадаўчымі актамі.
Іншыя службовыя асобы маюць права праверкі дакументаў у кіроўцаў механічных транспартных сродкаў толькі ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі для здзяйснення функцый, ускладзеных на адпаведныя дзяржаўныя органы.
14. Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія часова знаходзяцца ці часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, пры кіраванні механічным транспартным сродкам абавязаны мець:
14.1. дакументы, названыя ў падпунктах 12.1.4 і 12.1.5 пункта 12 дадзеных Правіл;
14.2. нацыянальнае пасведчанне кіроўцы, якое адпавядае патрабаванням Канвенцыі аб дарожным руху, падпісанай у г. Bene 8 лістапада 1968 года (далей — Канвенцыя), а ў выпадку неадпаведнасці патрабаванням Канвенцыі — нацыянальнае пасведчанне кіроўцы з завераным перакладам на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь;
14.3. пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку, якое адпавядае патрабаванням Канвенцыі, — у выпадку кіравання транспартным сродкам, які не зарэгістраваны ў Рэспубліцы Беларусь і часова знаходзіцца на яе тэрыторыі;
14.4. на транспартным сродку рэгістрацыйныя знакі, выдадзеныя кампетэнтным органам дзяржавы, у якой ён зарэгістраваны.
15. Кіроўца механічнага транспартнага сродку, абсталяванага тахографам, абавязаны прадастаўляць па патрабаванні супрацоўнікаў ДАІ, службовых асоб Транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту і камунікацый:
15.1. пры аналагавым тахографе — рэгістрацыйныя лісткі (тахаграмы);
15.2. пры лічбавым тахографе — картку кіроўцы, раздрукоўкі з тахографа, рэгістрацыйныя лісткі (тахаграмы), даць доступ да тахографа;
15.3. пасведчанне аб праверцы (каліброўцы) тахографа.
Раздзел4
ПРАВЫ I АБАВЯЗКІ ПЕШАХОДАЎ
16. Пешаход мае права:
16.1. рухацца па дарогах у адпаведнасці з дадзенымі Правіламі;
16.2. на пераважнае перасячэнне праезнай часткі дарогі па нерэгулюемым пешаходным пераходзе, а таксама па рэгулюемым пешаходным пераходзе пры дазваляльным сігнале рэгуліроўшчыка або святлафора.
17. Пешаход абавязаны:
17.1. рухацца па тратуары, пешаходнай або веласіпеднай дарожцы, а пры іх адсутнасці — па ўзбочыне.
У выпадку адсутнасці названых элементаў дарогі ці немагчымасці руху пешаходаў па іх дапускаецца рух пешахода па краі яе праезнай часткі насустрач руху транспартных сродкаў.
Пры руху па краі праезнай часткі дарогі ў цёмны час сутак пешаход павінен пазначыць сябе святлоадбівальным элементам (элементамі). Святлоадбівальныя характарыстыкі дадзеных элементаў вызначаюцца тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі;
17.2. пераходзіць (перасякаць) праезную частку дарогі па падземным, надземным пешаходных пераходах, а пры іх адсутнасці, пераканаўшыся, што выхад на праезную частку дарогі бяспечны, — па наземным пешаходным пераходзе (пры адсутнасці наземнага пешаходнага перахода — на скрыжаванні па лініі тратуараў або ўзбочын);
17.3. пры адсутнасці ў межах бачнасці пешахода падземнага, надземнага, наземнага пешаходных пераходаў і скрыжавання пераходзіць (перасякаць) праезную частку дарогі па найкарацейшай траекторыі на ўчастку, дзе дарога добра праглядаецца ў абодва бакі, пераканаўшыся, што выхад на праезную частку дарогі бяспечны і сваімі дзеяннямі пешаход не створыць перашкоды для руху транспартных сродкаў.
Пры перасячэнні праезнай часткі дарогі па-за падземным, надземным, наземным пешаходнымі пераходамі і скрыжаваннем у цёмны час сутак пешаходу рэкамендуецца пазначыць сябе святлоадбівальным элементам (элементамі).
18. Пешаходу забараняецца:
18.1. рухацца па краі праезнай часткі дарогі пры наяўнасці тратуара, пешаходнай або веласіпеднай дарожкі, узбочыны, па якіх магчымы рух пешаходаў, за выключэннем выпадкаў, названых у пунктах 21 і 135 дадзеных Правіл;
18.2. затрымлівацца і спыняцца на праезнай частцы дарогі, у тым ліку на лініі гарызантальнай дарожнай разметкі, якая падзяляе сустрэчныя і спадарожныя патокі транспартных сродкаў, за выключэннем спынення на астраўках бяспекі;