Правілы дарожнага руху Рэспублікі Беларусь
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 96с.
Мінск 2012
39 Раздзел Н.Хуткасцьрухутранспартныхсродкаў параўнанні з названай, абавязаны падтрымліваць паміж кіруемым ім транспартным сродкам і тым транспартным сродкам, які рухаецца наперадзе, дыстанцыю, якая дазваляе транспартным сродкам, што здзяйсняюць абгон, бесперашкодна перастройвацца на раней займаную паласу руху.
Гэта правіла не дзейнічае ў выпадках, калі кіроўцы названых транспартных сродкаў здзяйсняюць абгон або рыхтуюцца да яго, а таксама пры руху ў калоне з трох і больш транспартных сродкаў, пазначаных апазнавальнымі знакамі «Калона», і ў арганізаванай транспартнай калоне.
Раздзел 11
ХУТКАСЦЬ РУХУ ТРАНСПАРТНЫХ СРОДКАЎ
87. Пры выбары хуткасці руху кіроўца павінен улічваць абмежаванні хуткасці, вызначаныя пунктамі 88, 89 дадзеных Правіл і тэхнічнымі сродкамі арганізацыі дарожнага руху, а таксама інтэнсіўнасць руху, агляднасць дарогі, асаблівасці і стан транспартнага сродку і грузу, які ім перавозіцца, дарожныя, метэаралагічныя ўмовы і іншыя фактары, якія зніжаюць празрыстасць атмасферы і ўплываюць на бачнасць дарогі ў кірунку руху. Пры гэтым:
87.1. у цёмны час сутак і (або) пры недастатковай бачнасці дарогі хуткасць руху павінна дазваляць кіроўцу спыніць транспартны сродак у межах бачнасці дарогі ў напрамку руху;
87.2. пры ўзнікненні перашкоды або небяспекі для руху, якія кіроўца ў стане выявіць, ён абавязаны неадкладна прыняць меры да зніжэння хуткасці руху, аж да прыпынку транспартнага сродку.
88. У населеных пунктах дазваляецца рух транспартных сродкаў з хуткасцю не больш за 60 км/г, а тым, якія буксіруюць механічныя транспартныя сродкі, — не больш за 50 км/г, у жылых і пешаходных зонах, на прылеглых тэрыторыях — не больш за 20 км/г.
89. Па-за населенымі пунктамі дазваляецца рух з хуткасцю:
89.1. легкавым аўтамабілям і грузавым аўтамабілям з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 тоны на аўтамагістралях — не больш за 110 км/г, на астатніх дарогах — не больш за 90 км/г;
89.2. аўтобусам і матацыклам — не болып за 90 км/г;
89.3. аўтобусам, легкавым і грузавым аўтамабілям пры іх руху з прычэпам, грузавым аўтамабілям з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны на аўтамагістралях — не больш за 90 км/г, на астатніх дарогах — не больш за 70 км/г;
89.4. механічным транспартным сродкам, якімі кіруюць кіроўцы са стажам да двух гадоў, а таксама пры навучанні кіраванню механічным транспартным сродкам, калі транспартным сродкам кіруе асоба, якая навучаецца кіраванню, — не болып за 70 км/г;
89.5. грузавым аўтамабілям, якія перавозяць пасажыраў у кузаве, — не болып за 60 км/г;
89.6. транспартным сродкам, якія буксіруюць механічныя транспартныя сродкі, — не больш за 50 км/г;
89.7. транспартным сродкам, якія перавозяць небяспечныя грузы, цяжкавагавым і (або) буйнагабарытным транспартным сродкам — з хуткасцю, якая не перавышае хуткасць руху, вызначаную пры ўзгадненні ўмоў перавозкі.
90. 3 улікам дарожных умоў і забеспячэння бяспекі дарожнага руху дазволеная пунктамі 88 і 89 дадзеных Правіл хуткасць руху можа быць зменена (паніжана або павышана) прымяненнем дарожных знакаў «Абмежаванне максімальнай хуткасці».
Дзеянне дарожных знакаў «Абмежаванне максімальнай хуткасці» не распаўсюджваецца на названыя ў пункце 88 дадзеных Правіл транспартныя сродкі, якія буксіруюць механічныя транспартныя сродкі, і на транспартныя сродкі, пералічаныя ў падпунктах 89.4 — 89.7 пункта 89 дадзеных Правіл, калі паказаная на гэтых знаках велічыня хуткасці перавышае абмежаванне максімальнай хуткасці, вызначанай у дадзеных палажэннях.
91. Кіроўцу забараняецца:
91.1. перавышаць максімальную хуткасць руху, вызначаную тэхнічнай характарыстыкай транспартнага сродку;
91.2. перавышаць хуткасць руху, вызначаную дарожным знакам «Абмежаванне максімальнай хуткасці», пунктамі 88 і 89 дадзеных Правіл;
91.3. перавышаць хуткасць руху, паказаную на апазнавальным знаку «Абмежаванне хуткасці», устаноўленым на транспартным сродку ў адпаведнасці з падпунктам 201.5 пункта 201 дадзеных Правіл;
91.4. ствараць перашкоду для дарожнага руху, рухаючыся без вымушанай неабходнасці з малой хуткасцю, а таксама рухацца з меншай хуткасцю, чым устаноўлена дарожным знакам «Абмежаванне мінімальнай хуткасці»;
91.5. рэзка тармазіць, калі гэта не патрабуецца для прадухілення дарожна-транспартнага здарэння.
Раздзел 12 АБГОН, СУСТРЭЧНЫ РАЗ’ЕЗД
92. Да пачатку абгону кіроўца павінен пераканацца ў тым, што паласа руху, на якую ён мае намер выехаць, вольная і сваімі дзеяннямі ён не створыць пагрозу бяспецы дарожнага руху, не прымусіць удзельнікаў дарожнага руху змяніць напрамак і (або) знізіць хуткасць руху.
93. Кіроўцу забараняецца выконваць абгон:
93.1. калі кіроўца транспартнага сродку, які рухаецца наперадзе па той жа паласе руху, падаў сігнал левага павароту;
93.2. калі кіроўцы, якія рухаюцца ўслед за ім, пачалі абгон.
94. Аб'езд транспартнага сродку, кіроўца якога падаў сігнал павароту налева і распачаў выкананне манеўра, ажыццяўляецца з правага боку.
95. Кіроўца транспартнага сродку, які абганяюць, абавязаны з улікам дарожна-транспартных абставін рухацца бліжэй да правага краю праезнай часткі дарогі і не перашкаджаць абгону павелічэннем хуткасці руху або іншымі дзеяннямі.
96. Абгон забараняецца:
96.1. у зоне дзеяння дарожных знакаў «Абгон забаронены», «Абгон грузавым аўтамабілям забаронены», на паваротах дарогі, пазначаных дарожнымі знакамі «Небяспечны паварот», «Небяспечныя павароты», на пад'ёмах, пазначаных дарожным знакам «Круты пад'ём», а таксама пры наяўнасці дарожнай разметкі 1.1 у канцы пад’ёмаў і на іншых участках дарог з абмежаванай агляднасцю дарогі;
96.2. на пазначаных і рэгулюемых скрыжаваннях;
96.3. на пешаходных пераходах і бліжэй чым за 50 метраў ад іх у абодва бакі;
96.4. транспартнага сродку, які ажыццяўляе абгон або аб'езд перашкоды;
96.5. пры недастатковай бачнасці дарогі;
96.6. на мастах, пуцеправодах, эстакадах і пад імі;
96.7. на чыгуначных пераездах і бліжэй чым за 100 метраў перад імі.
97. Па-за населенымі пунктамі кіроўца ціхаходнага, цяжкавагавага і (або) буйнагабарытнага транспартнага сродку, а таксама транспартнага сродку, канструкцыя якога, груз, што перавозіцца, або тэхнічны стан ускладняюць яго абгон, павінен заняць становішча на дарозе як мага правей, а пры неабходнасці і спыніцца, каб прапусціць транспартныя сродкі, што сабраліся за ім.
98. Калі сустрэчны раз'езд транспартных сродкаў ускладнены, то кіроўца, на баку якога маецца перашкода для дарожнага руху, абавязаны саступіць дарогу.
99. На ўхілах, пазначаных дарожнымі знакамі «Круты спуск», «Круты пад'ём», пры наяўнасці перашкоды ддя дарожнага руху саступіць дарогу абавязаны кіроўца транспартнага сродку, які рухаецца на спуск.
Раздзел 13 ПРАЕЗД СКРЫЖАВАННЯЎ
100. Пры павароце налева ці направа кіроўца абавязаны саступіць дарогу пешаходам, якія пераходзяць (перасякаюць) праезную частку дарогі (па пешаходным пераходзе, а пры яго адсутнасці па лініі тратуараў або ўзбочын), на якую ён паварочвае, а таксама веласіпедыстам і коннікам, якія перасякаюць яе адпаведна па веласіпеднай дарожцы і дарожцы для коннікаў.
101. Забараняецца выязджаць на скрыжаванне, калі ўтварыўся затор, які вымусіць кіроўцу спыніцца.
102. Скрыжаванне, на якім чарговасць руху вызначаецца сігналамі рэгуліроўшчыка або святлафора, з'яўляецца рэгулюемым.
Пры жоўтым перарывістым сігнале святлафора, непрацуючых святлафорах і адсутнасці рэгуліроўшчыка скрыжаванне з'яўляецца нерэгулюемым і кіроўцы абавязаны кіравацца правіламі праезду нерэгулюемых скрыжаванняў і дарожнымі знакамі прыярытэту. Святлафоры лічацца непрацуючымі, калі адсутнічаюць сігналы адначасова ва ўсіх святлафорах дадзенага кірунку або сігналы супярэчаць адзін аднаму.
103. Пры павароце налева ці развароце па зялёным сігнале святлафора кіроўца транспартнага сродку, за выключэннем трамвая, абавязаны саступіць дарогу сустрэчным транспартным сродкам, якія рухаюцца прама або направа, і спадарожнаму трамваю. Такім жа правілам павінны кіравацца паміж сабой кіроўцы трамваяў.
104. Пры руху ў кірунку стрэлкі, уключанай у дадатковай секцыі адначасова з жоўтым або чырвоным сігналам святлафора, кіроўца абавязаны саступіць дарогу транспартным сродкам, якія рухаюцца з іншых напрамкаў.
Пры ўключанай стрэлцы дадатковай секцыі святлафора (адначасова з забараняльным сігналам) кіроўца, які знаходзіцца на крайняй паласе праезнай часткі дарогі, павінен працягваць рух у кірунку названай стрэлкі, калі яго спыненне створыць перашкоду для руху транспартных сродкаў, якія рухаюцца за ім па гэтай жа паласе, калі іншы парадак руху не вызначаны дарож-
нымі знакамі «Напрамкі руху па палосах», «Напрамак руху па паласе» ці адпаведнай гарызантальнай дарожнай разметкай.
105. Калі сігналы рэгуліроўшчыка або святлафора дазваляюць рух адначасова трамваю і іншым транспартным сродкам, то трамвай мае перавагу незалежна ад кірунку яго руху. Пры руху па сігнале стрэлкі, уключанай у дадатковай секцыі адначасова з чырвоным або жоўтым сігналам святлафора, кіроўца трамвая павінен саступіць дарогу транспартным сродкам, якія рухаюцца з іншых напрамкаў.
106. Кіроўца, які заехаў на скрыжаванне пры дазваляльным сігнале святлафора, павінен выехаць у абраным напрамку незалежна ад сігналу святлафора на выхадзе са скрыжавання, пры гэтым ён абавязаны саступіць дарогу сустрэчным транспартным сродкам, якія рухаюцца прама або направа. Калі на скрыжаванні перад святлафорамі, размешчанымі на шляху руху кіроўцы, маецца дарожны знак «Стоп-лінія» (лінія гарызантальнай дарожнай разметкі 1.12), кіроўца абавязаны кіравацца сігналамі кожнага святлафора.
107. Пры ўключэнні дазваляльнага сігналу святлафора кіроўца павінен саступіць дарогу транспартным сродкам, якія завяршаюць рух праз скрыжаванне, і пешаходам, якія не скончылі пераход праезнай часткі дарогі.
108. На скрыжаванні нераўназначных дарог кіроўца транспартнага сродку, які рухаецца па другараднай дарозе, павінен саступіць дарогу транспартным сродкам, якія набліжаюцца да яго па галоўнай дарозе, незалежна ад напрамку іх далейшага руху.
109. У выпадку, калі галоўная дарога на скрыжаванні змяняе напрамак, кіроўцы транспартных сродкаў, якія рухаюцца па галоўнай дарозе, павінны кіравацца паміж сабой правіламі праезду скрыжаванняў раўназначных дарог. Гэтымі ж правіламі кіруюцца кіроўцы транспартных сродкаў, якія рухаюцца па другараднай дарозе.