• Газеты, часопісы і г.д.
  • Правілы дарожнага руху Рэспублікі Беларусь

    Правілы дарожнага руху Рэспублікі Беларусь


    Выдавец: Радыёла-плюс
    Памер: 96с.
    Мінск 2012
    27.08 МБ
    ПРАВІЛЫ
    ДАРОЖНАГА РУХУ
    РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
    ПРАВІЛЫ ДАРОЖНАГА РУХУ
    РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
    «Радыёла-плюс»
    ІП Сіўчыкаў Ул. М.
    УДК 656.11.05(083.151(476)
    ББК 67-99(4Бен)
    П683
    Правілы дарожнага руху Рэспублікі Беларусь. —
    П683 Мінск: Уладзімір Сіўчыкаў, 2012. — 96 с., іл. 8 л. укл. ISBN 978-985-7030-03-3.
    Гэта першае выданне Правілаў дарожнага руху Рэспублікі Беларусь на беларускай мове, якое дапаможа вывучаць правілы дарожнага руху і здаваць на дзяржаўнай беларускай мове экзамены для атрымання правоў кіроўцы.
    УДК 656.11.05(083.151(476)
    ББК 67-99(4Бен)
    © ГА «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны». Пераклад з рускай мовы. 2012
    ISBN 978-985-7030-03-3	© Афармленне. ІП Уладзімір Сіўчыкаў,
    ПРАДМОВА
    У найноўшай гісторыі наша краіна адсвяткавала 20-годдзе сваёй незалежнасці. Аднак да гэтага часу існуюць прабелы ў функцыянаванні дзяржаўнай беларускай мовы. Адзін з іх — адсутнасць Правілаў дарожнага руху на беларускай мове. Між тым усе грамадзяне Рэспублікі Беларусь з'яўляюцца ўдзельнікамі дарожнага руху. Немагчымасць вывучаць Правілы дарожнага руху і здаваць на дзяржаўнай беларускай мове экзамены для атрымання правоў кіроўцы яскрава дэманструе моўную дыскрымінацыю значнай часткі грамадства.
    Неаднаразова ў нашу арганізацыю звярталіся грамадзяне Беларусі са скаргамі на адсутнасць як Правілаў дарожнага руху выдадзеных па-беларуску, так і дапаможных беларускамоўных матэрыялаў па іх вывучэнні ў аўташколах. На працягу пяці гадоў ТБМ шмат разоў звярталася да ўладаў Беларусі, а таксама да Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Схода Рэспублікі Беларусь з просьбай зацвердзіць і выдаць афіцыйны беларускамоўны варыянт вышэйзгаданага дакумента. Нягледзячы на пэўныя абяцанні, сітуацыя ніяк не вырашалася.
    Каб забяспечыць канстытуцыйныя правы беларускамоўных грамадзян нашай краіны, ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» ажыццявіла пераклад тэксту Правілаў з рускай мовы на беларускую. Падчас працы над перакладам мы звярталіся да прадстаўнікоў розных галін улады з прапановай супрацоўнічаць, і ад некаторых з іх мы атрымалі пэўную падтрымку. Непасрэдна пераклад Правілаў дарожнага руху выканалі сябры Таварыства, супрацоўнікі Інстытута мовы і літаратуры НАН Беларусі, а таксама Святлана і Юрась Гецэвічы.
    Мы выказваем шчырую падзяку супрацоўнікам ДАІ МУС Рэспублікі Беларусь за узаемадзеянне падчас падрыхтоўкі перакладу, а таксама кіраўніцтву Інстытута мовы і літаратуры НАН Беларусі за навуковае заключэнне адносна тэксту нашага перакладу.
    Гэта першае выданне Правілаў дарожнага руху на беларускай мове, якое пакуль з'яўляецца неафіцыйным. Спадзяёмся, што неўзабаве з'явіцца афіцыйны беларускамоўны дакумент па Правілах дарожнага руху.
    Першы намеснік старшыні ТБМ
    Алена Анісім
    Раздзел 1
    АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
    1.	Дадзенымі Правіламі вызначаецца парадак руху на дарогах Рэспублікі Беларусь.
    2.	У дадзеных Правілах прымяняюцца наступныя асноўныя тэрміны і паняцці:
    2.1.	аўтобус — аўтамабіль з колькасцю месцаў для сядзення больш за дзевяць, уключаючы месца кіроўцы;
    2.2.	аўтамабіль — механічны транспартны сродак, які мае не менш за чатыры колы, размешчаныя не менш чым на дзвюх восях, за выключэннем колавых трактароў і самаходных машын. Да аўтамабіляў прыраўноўваюцца квадрыцыклы (мотакаляскі) — чатырохколавыя транспартныя сродкі, якія маюць прыводы кіравання аўтамабільнага тыпу і масу ў падрыхтаваным стане не больш за 550 кілаграмаў;
    2.3.	аўтапоезд — састаў транспартных сродкаў, які складаецца з аўтамабіля (колавага трактара) і прычэпа, які ім буксіруецца, прычэпа-роспуску, паўпрычэпа (калі не пазначана іншае, далей — прычэп);
    2.4.	бяспека дарожнага руху — стан дарожнага руху, які забяспечвае мінімальную верагоднасць узнікнення небяспекі для руху і дарожна-транспартнага здарэння;
    2.5.	Веласіпед, Веламабіль (далей — беласіпед) — транспартны сродак, за выключэннем інвалідных калясак, які прыводзіцца ў рух мускульнай сілай чалавека (людзей), які знаходзіцца на (у) ім;
    2.6.	беласіпедная дарожка — вылучаны канструктыўна ці з дапамогай ліній гарызантальнай дарожнай разметкі элемент дарогі, прызначаны для руху кіроўцаў веласіпедаў (далей — веласіпедысты), пазначаны дарожным знакам «Веласіпедная дарожка»;
    2.7.	бачнасць дарогі — максімальная адлегласць у кірунку руху, на якой з месца кіроўцы можна распазнаць элементы дарогі і тэхнічныя сродкі арганізацыі дарожнага руху перад транспартным сродкам і правільна арыентавацца пры кіраванні ім;
    2.8.	кіроўца — фізічная асоба, якая кіруе транспартным сродкам, за выключэннем асобы, якая навучаецца кіраванню механічным транспартным сродкам (здае кваліфікацыйны практычны экзамен на права кіравання механічным транспартным сродкам). Да кіроўцы прыраўноўваюцца асоба, якая навучае кіраванню механічным транспартным сродкам (прымае кваліфікацыйны практычны экзамен на права кіравання механічным транспартным сродкам) і пры гэтым знаходзіцца ў ім, а таксама коннік, паганяты жывёлы;
    2.9.	бынушаны прыпынак транспартнага сродку — спыненне руху транспартнага сродку з-за яго тэхнічнай няспраўнасці або небяспекі, створанай удзельнікамі дарожнага руху, грузам, які перавозіцца, станам кіроўцы (пасажыра), з'яўленнем аб'екта, які перашкаджае дарожнаму руху;
    2.10.	газон — участак зямлі з натуральным або штучна створаным раслінным, пераважна травяным, покрывам;
    2.11.	галоўная дарога — дарога, пазначаная дарожнымі знакамі «Галоўная дарога», «Перасячэнне з другараднай дарогай», «Прымыканне друтараднай дарогі», «Аўтамагістраль» або «Дарога для аўтамабіляў» у адносінах да дарогі, якая перасякаецца (якая прымыкае), дарога з удасканаленым пакрыццём у адносінах да дарогі без такога пакрыцця, дарога з гравійным пакрыццём у адносінах да грунтавой, любая дарога ў адносінах да выездаў з прылеглых тэрыторый або жылых зон. Наяўнасць на другараднай дарозе непасрэдна перад скрыжаваннем участка з пакрыццём (удасканаленым або гравійным) не робіць яе роўнай па значэнні з дарогай, якая перасякаецца;
    2.12.	дзяржаўны тэхнічны агляд — сукупнасць арганізацыйнатэхнічных мер, накіраваных на недапушчэнне да ўдзелу ў дарожным руху транспартных сродкаў, якія не адпавядаюць патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі (далей — тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты);
    2.13.	зужаВы транспартны сродак — транспартны сродак, які прыводзіцца ў рух мускульнай сілай жывёлы (жывёл);
    2.14.	дзеці — непаўналетнія ўдзельнікі дарожнага руху, узрост якіх вядомы або відавочны па знешніх прыкметах іншым удзельнікам дарожнага руху;
    2.15.	дарога — комплекс інжынерных збудаванняў або паласа зямлі, якія прызначаны і выкарыстоўваюцца для руху ў вызначаным парадку транспартных сродкаў і пешаходаў;
    2.16.	дарожка для коннікаў — паласа зямлі, прызначаная для руху ў вызначаным парадку коннікаў, пазначаная дарожным знакам «Дарожка для коннікаў»;
    2.17.	дарожны рух — рух пешаходаў і (або) транспартных сродкаў па дарозе, у тым ліку стаянка і прыпынак у межах дарогі, і звязаныя з ім грамадскія адносіны;
    2.18.	дарожна-транспартнае здарэнне — здарэнне, здзейсненае з удзелам хоць бы аднаго механічнага транспартнага сродку, які знаходзіўся ў руху, у выніку якога нанесена шкода жыццю або здароўю фізічнай асобы, яе маёмасці або маёмасці юрыдычнай асобы;
    2.19.	чыгуначны транспартны сродак — лакаматыў, электрацягнік, дызель-цягнік, аўтаматрыса, іншы транспартны сродак, прызначаны для перавозкі пасажыраў і грузаў па чыгуначным пуці;
    2.20.	чыгуначны пераезд — перасячэнне дарогі з чыгуначнымі пуцямі на адным узроўні;
    2.21.	жылая зона — тэрыторыя, уезды на якую і выезды з якой пазначаны дарожнымі знакамі «Жылая зона» і «Канец жылой зоны», а таксама дваровая тэрыторыя, прылеглая да жылой забудовы;
    2.22.	колабы трактар — механічны транспартны сродак для выканання разнастайных тэхналагічных аперацый пры дапамозе навясных, паўнавясных і прычапных машын або прылад, а таксама для прывода стацыянарных машын або руху ў саставе з прычэпам;
    2.23.	крайняе прабае (лебае) размяшчэнне на праезнай частцы дарогі — становішча транспартнага сродку на праезнай частцы дарогі, прызначанай для руху ў дадзеным кірунку, якое не дае магчымасці руху нават аднакалейных транспартных сродкаў адпаведна правей (лявей) у спадарожным напрамку;
    2.24.	манеўрабанне (манеўр) — пачатак руху, перастраенне транспартнага сродку ў руху з адной паласы руху ў іншую (далей — перастраенне), а таксама яго паварот направа або налева, разварот, з'езд з праезнай часткі дарогі, рух заднім ходам;
    2.25.	маршрутны транспартны сродак — механічны транспартны сродак (аўтобус, тралейбус, трамвай, іншы транспартны сродак, які ажыццяўляе рух у рэгулярных звычайных, хуткасных зносінах, у тым ліку экспрэсных), які рухаецца па вызначаным маршруце з пазначанымі пунктамі прыпынку;
    2.26.	механічны транспартны сродак — транспартны сродак, які прыводзіцца ў рух рухавіком;
    2.27.	мапед — механічны транспартны сродак, які прыводзіцца ў рух рухавіком з рабочым аб'ёмам да 50 куб. сантыметраў і мае максімальную канструктыўную хуткасць руху, вызначаную яго тэхнічнай характарыстыкай, не больш за 50 км/г. Да мапедаў прыраўноўваюцца веласіпеды з падвесным рухавіком, мокікі і іншыя механічныя транспартныя сродкі з аналагічнымі характарыстыкамі;
    2.28.	патацыкл — двухколавы механічны транспартны сродак з бакавым прычэпам або без яго, які прыводзіцца ў рух рухавіком з рабочым аб'ёмам больш за 50 куб. сантыметраў. Да матацыклаў прыраўноўваюцца трохколавыя механічныя транспартныя сродкі, якія маюць масу ў падрыхтаваным стане не болып за 400 кілаграмаў, а таксама механічныя транспартныя сродкі,
    абсталяваныя рухавіком з рабочым аб'ёмам да 50 куб. сантыметраў, якія маюць максімальную канструктыўную хуткасць руху, вызначануто іх тэхнічнай характарыстыкай, больш за 50 км/г;
    2.29.	населены пункт — тэрыторыя, уезды на якую і выезды з якой пазначаны дарожнымі знакамі «Пачатак населенага пункта» і «Канец населенага пункта» або дарожнымі знакамі «Пачатак мяжы населенага пункта» і «Канец мяжы населенага пункта»;
    2.30.	недастаткоВая бачнасць дарогі — бачнасць дарогі ў напрамку руху менш за 300 метраў, абумоўленая метэаралагічнымі ўмовамі (дождж, снег і іншыя атмасферныя ападкі) і іншымі фактарамі, якія зніжаюць празрыстасць атмасферы (пыл, дым, туман, смог);