Правілы дарожнага руху Рэспублікі Беларусь

Правілы дарожнага руху Рэспублікі Беларусь


Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 96с.
Мінск 2012
27.08 МБ
148.1.	выезд далей за 1 метр ад правага краю праезнай часткі дарогі дапускаецца толькі для аб'езду перашкоды і ў дазволеных выпадках для павароту налева ці развароту;
148.2.	калоны веласіпедыстаў пры руху па праезнай частцы дарогі павінны быць падзелены на групы не больш чым па 10 веласіпедыстаў. Адлегласць паміж групамі павінна складаць не менш за 100 метраў;
148.3.	пры наяўнасці на праезнай частцы дарогі лініі гарызантальнай дарожнай разметкі 1.2, якая пазначае яе край, гэта лінія павінна размяшчацца злева ад веласіпедыста.
149.	Пры руху па дарозе ў цёмны час сутак і (або) пры яе недастатковай бачнасці на веласіпедзе або мапедзе павінны быць уключаны: спераду — фара (ліхтар), якая выпраменьвае белае святло, ззаду — ліхтар, які выпраменьвае чырвонае святло.
150.	Па-за скрыжаваннямі на нерэгулюемым скрыжаванні веласіпеднай дарожкі з дарогай веласіпедыст абавязаны саступіць дарогу транспартным сродкам, якія рухаюцца па гэтай дарозе.
151.	Пры перасячэнні праезнай часткі дарогі па пешаходным пераходзе веласіпедыст павінен весці веласіпед побач з сабой і кіравацца патрабаваннямі, прадугледжанымі дадзенымі Правіламі для руху пешаходаў.
152.	Рух на мапедзе павінен ажыццяўляцца па ўзбочыне ці праезнай частцы дарогі не далей за 1 метр ад правага краю праезнай часткі. Пры гэтым выезд далей за 1 метр ад яе правага краю дапускаецца толькі для аб'езду перашкоды і ў дазволеных выпадках для павароту налева ці развароту.
153.	Веласіпедысту і кіроўцу мапеда забараняецца:
153.1.	выкарыстоўваць тэхнічна няспраўныя веласіпеды і мапеды, а таксама абсталяваныя з парушэннем патрабаванняў тэхнічных нарматьгўных прававых актаў;
153.2.	рухацца, не трымаючыся за руль і (або) не трымаючы ногі на педалях (падножках);
153.3.	паварочваць налева ці разварочвацца на дарозе, якая мае трамвайны пуць, і на дарозе, якая мае болып за адну паласу для руху ў дадзеным кірунку;
153.4.	рухацца па дарозе ва ўмовах снегападу і (або) галалёдзіцы;
153.5.	перавозіць пасажыраў, за выключэннем перавозкі на веласіпедзе дзяцей ва ўзросце да сямі гадоў на дадатковым спецыяльна абсталяваным сядзенні або калі перавозка пасажыраў прадугледжана канструкцыяй мапеда;
153.6.	перавозіць грузы, якія выступаюць больш чым на 0,5 метра па даўжыні або шырыні за габарыты транспартнага сродку, а таксама грузы, якія замінаюць кіраванню гэтым транспартным сродкам.
154.	Забараняецца без суправаджэння паўналетняй асобы кіраваць на дарозе асобам, маладзейшым за:
154.1.	чатырнаццаць гадоў — веласіпедам (акрамя пешаходных і жылых зон, тратуараў, веласіпедных і пешаходных дарожак);
154.2.	шаснаццаць гадоў — мапедам (акрамя пешаходных і жылых зон).
155.	Кіроўцу мапеда забараняецца ездзіць па тратуарах, веласіпедных і пешаходных дарожках, дарожках для коннікаў.
156.	Забараняецца буксіроўка веласіпеда і веласіпедам, за выключэннем веласіпеднага прычэпа прамысловай вытворчасці.
РАЗДЗЕЛ 21 РУХ ГУЖАВЫХ ТРАНСПАРТНЫХ СРОДКАЎ, КОННІКАЎ I ПРАГОН ЖЫВЁЛЫ
157.	Кіроўцы гужавых транспартных сродкаў, коннікі і паганятыя жывёлы павінны быць не маладзей за чатырнаццаць гадоў.
158.	Кіроўцам гужавых транспартных сродкаў, коннікам і паганятым жывёлы забараняецца:
158.1.	вадзіць жывёлу па дарогах агульнага карыстання з удасканаленым пакрыццём па-за населенымі пунктамі;
158.2.	пакідаць жывёлу без нагляду на дарозе, пераганяць яе праз чыгуначныя пуці і дарогі па-за спецыяльна абсталяванымі месцамі, узгодненымі ў вызначаным парадку, а таксама ў цёмны час сутак і (або) пры недастатковай бачнасці дарогі;
158.3.	ажыццяўляць выпас жывёлы ў межах паласы зямлі, на якой размяшчаюцца дарога і ўсе яе збудаванні.
159.	Пры руху па дарозе ў цёмны час сутак і (або) пры яе недастатковай бачнасці на гужавым транспартным сродку спераду павінен быць уключаны ліхтар, які выпраменьвае белае святло, ззаду — ліхтар, які выпраменьвае чырвонае святло.
160.	Рух па праезнай частцы дарогі на гужавых транспартных сродках і коннікаў дазваляецца толькі ў адзін рад на адлегласці не далей за 1 метр ад яе правага краю. Пры гэтым:
160.1.	забараняецца паварочваць налева ці разварочвацца на дарозе, якая мае трамвайны пуць, і на дарозе, якая мае больш за адну паласу для руху ў дадзеным кірунку;
160.2.	дапускаецца рух гужавых транспартных сродкаў і коннікаў па ўзбочыне, калі гэта не стварае перашкоды для бяспечнага руху пешаходаў.
161.	Кіроўца гужавога транспартнага сродку, коннік пры выездзе з другараднай дарогі на галоўную ў цёмны час сутак, пры недастатковай бачнасці дарогі або ў месцах з яе абмежаванай агляднасцю абавязаны весці жывёлу за аброць.
Раздзел 22
КАРЫСТАННЕ ЗНЕШНІМІ СВЕТЛАВЫМІ ПРЫБОРАМІ I ГУКАВЫМІ СІГНАЛАМІ ТРАНСПАРТНЫХ СРОДКАЎ
162.	Пры руху ў цёмны час сутак і (або) пры недастатковай бачнасці дарогі незалежна ад яе асветленасці на транспартным сродку павінны быць уключаны наступныя светлавыя прыборы:
162.1.	фары далёкага або блізкага святла — на механічным транспартным сродку;
162.2.	фары і (або) ліхтары — на веласіпедзе;
162.3.	габарытныя агні — на прычэпе, а таксама на механічным транспартным сродку, які буксіруюць, пры адсутнасці або няспраўнасці аварыйнай светлавой сігналізацыі.
163.	Далёкае святло фар павінна быць пераключана на блізкае:
163.1.	у населеным пункце, калі дарога асветленая;
163.2.	пры сустрэчным раз'ездзе на аддегласці не менш за 300 метраў да транспартнага сродку, а таксама на большай адлегласці, калі кіроўца сустрэчнага транспартнага сродку перыядычным пераключэннем святла фар пакажа неабходнасць гэтага;
163.3.	калі далёкае святло фар будзе асвятляць транспартны сродак, які рухаецца ў спадарожным напрамку, або яго кіроўца ўключэннем аварыйнай светлавой сігналізацыі пакажа неабходнасць такога пераключэння;
163.4.	у любых іншых выпадках для выключэння магчымасці асляплення кіроўцаў як сустрэчных, так і спадарожных транспартных сродкаў. Пры асляпленні кіроўца павінен неадкладна ўключыць аварыйную светлавую сігналізацыю і, не перастройваючыся, знізіць хуткасць руху і спыніцца.
164.	Пры прыпынку, стаянцы ў цёмны час сутак на неасветленых участках дарогі і (або) пры яе недастатковай бачнасці (акрамя жылых зон) на транспартным сродку павінны быць уключаны габарытныя або стаяначныя агні.
165.	Супрацьтуманныя фары на транспартным сродку могуць выкарыстоўвацца кіроўцам:
165.1.	у цёмны час сутак і (або) пры недастатковай бачнасці дарогі сумесна з блізкім або далёкім святлом фар;
165.2.	замест блізкага святла фар ва ўмовах, прадугледжаных пунктамі 166 і 167 дадзеных Правіл.
166.	У светлы час сутак для абазначэння транспартнага сродку, які рухаецца, павінны быць уключаны блізкае святло фар або дзённыя хадавыя агні (пры іх наяўнасці):
166.1.	на матацыкле і мапедзе;
‘ 166.2. пры руху ў транспартнай калоне;
166.3.	на маршрутным транспартным сродку, які рухаецца па спецыяльна вылучанай паласе насустрач руху;
166.4.	пры арганізаванай перавозцы групы дзяцей;
166.5.	пры перавозцы небяспечных грузаў, руху цяжкавагавых і (або) буйнагабарытных транспартных сродкаў;
166.6.	пры буксіроўцы (на транспартным сродку, які буксіруе);
166.7.	падчас навучання кіраванню механічным транспартным сродкам на дарогах;
166.8.	на механічных транспартных сродках пры арганізацыі часовага іх руху па сустрэчнай паласе руху;
166.9.	у перыяд правядзення Міністэрствам унутраных спраў рэспубліканскіх спецыяльных комплексных мерапрыемстваў па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху, якія прадугледжваюць рух транспартных сродкаў у светлы час сутак з уключанымі блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі (пры іх наяўнасці).
167.	Пры пагаршэнні бачнасці транспартнага сродку на дарозе для яго абазначэння падчас руху ў светлы час сутак могуць быць уключаны блізкае святло фар або дзённыя хадавыя агні (пры іх наяўнасці).
168.	Фарай-пражэктарам і фарай-шукальнікам дазваляецца карыстацца толькі па-за населенымі пунктамі пры адсутнасці сустрэчных транспартных сродкаў. У населеных пунктах карыстацца такімі фарамі могуць толькі кіроўцы транспартных сродкаў аператыўнага прызначэння пры выкананні службовага задання.
169.	Заднія супрацьтуманныя ліхтары на транспартных сродках могуць прымяняцца толькі пры недастатковай бачнасці дарогі.
170.	Апазнавальны знак «Аўтапоезд» павінен быць уключаны пры руху аўтапоезда, а ў цёмны час сутак на неасветленых участках дарогі і (або) пры яе недастатковай бачнасці, акрамя таго, — і на час яго прыпынку або стаянкі.
171.	Маячок аранжавага колеру павінен быць уключаны на:
171.1.	транспартным сродку, самаходнай машыне пры выкананні рамонтных і іншых работ на дарозе;
171.2.	транспартным сродку, які перавозіць небяспечныя грузы, цяжкавагавым і (або) буйнагабарытным транспартным сродку;
171.3.	механічным транспартным сродку, які ажыццяўляе суправаджэнне пры перавозцы цяжкавагавых і (або) буйнагабарытных грузаў;
171.4.	механічным транспартным сродку, спецыяльна прызначаным для транспарціроўкі пашкоджаных і няспраўных транспартных сродкаў, пры іх пагрузцы, транспарціроўцы і выгрузцы;
171.5.	механічным транспартным сродку, спецыяльна прызначаным у адпаведнасці з патрабаваннямі тэхнічных нарматыўных прававых актаў для падвозу груп дзяцей ва ўстановы адукацыі, пры пасадцы і высадцы пасажыраў;
171.6.	самаходнай машыне падчас яе руху па дарозе.
172.	Гукавыя сігналы могуць прымяняцца толькі для:
172.1.	папярэджання іншых кіроўцаў аб намеры ажыццявіць абгон па-за населенымі пунктамі;
172.2.	прадухілення дарожна-транспартнага здарэння.
173.	Для папярэджання аб абгоне замест гукавога сігналу (або сумесна з ім) можа падавацца светлавы сігнал, які ўяўляе сабой у светлы час сутак перыядычнае кароткачасовае ўключэнне і выключэнне святла фар, а ў цёмны час сутак — перыядычнае пераключэнне фар з блізкага святла на далёкі.
РАЗДЗЕЛ 23
ПЕРАВОЗКА ПАСАЖЫРАЎ
174.	Пры перавозцы пасажыраў фактычная маса транспартнага сродку не павінна перавышаць тэхнічна дапушчальную агульную масу транспартнага сродку, устаноўленую арганізацыяй (заводам) -вытворцам.
175.	Перавозка пасажыраў у кузаве грузавога аўтамабіля павінна ажыццяўляцца кіроўцамі, якія маюць стаж кіравання механічным транспартным сродкам дадзенай катэгорыі больш за тры гады і пасведчанне кіроўцы на права кіравання механічным транспартным сродкам катэгорыі «С», а пры перавозцы больш за 8 чалавек (у тым ліку пасажыраў у кабіне) — на права кіравання механічным транспартным сродкам катэгорый «С» і «D» (акрамя перавозкі пасажыраў, што ажыццяўляецца ў вызначаным парадку вайскоўцамі).