• Газеты, часопісы і г.д.
  • Раяль з адламаным вечкам

    Раяль з адламаным вечкам


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 526с.
    Мінск 2016
    101.9 МБ
    — Мама, а чаму нас вучаць па-чужому гаварыць? Чаму там не гавораць так, як дома?
    — Бо там... чужыя настаўнікі.
    — А чаму там чужыя настаўнікі? Хіба ў нас сваіх няма?
    — Ёсць і свае, дачушка. Толькі ім не дазваляюць вучыць...
    Анька тулілася да роднага пляча, дапытвалася:
    — А чаму не дазваляюць?
    — Таму, што паны хочуць, каб тут былі іх парадкі... Каб усё па-іхняму.
    — Ну і хай не дазваляюць. А ён бы ўзяў ды і ўсё роўна вучыў па-нашаму.
    — Нельга, дачушка. Яго б пасадзілі ў турму... Або як... тату нашага...
    Маці больш не гаварыла, моўчкі гладзіла белую галоўку дачкі. Пачынала моргаць вачыма, што станавіліся бліскучымі, закрывала іх, адварочвалася. Анька прыціскалася галоўкаю да матчыных грудзей і не дыхала.
    Згадалася: маці век гаравала па яе, Аніным, бацьку. Аня сама не помніла яго; маці казала: у той час, калі яна, Анька, нарадзілася, бацькі не было дома, быў на вайне, і вярнуўся, калі ёй было паўгода. Агародамі, хаваючыся
    падышоў да хаты, прынёс з сабою з роднай Чырвонай Арміі рускую вінтоўку, увечар змазаў яе, абгарнуў анучамі і схаваў у застрэшшы ў хляве.
    Жыць ім было неспакойна: улада белай Польшчы, што запанавала нібы навек, не забыла, што бацька на фронце біўся супраць яе. Праз год наведаліся гайнёю — перакапалі, раскідалі ўсё ў хаце, на двары, у хляве, чагосьці шукаючы. Потым звязалі бацьку рукі за спіною і павялі, лаючыся, штурхаючы ў спіну карабінамі.
    Назад бацька не вярнуўся...
    Успомніла, як упершыню разлучылася з мамаю. Мама адвяла яе да Рыгора Лельчука, далёкага іх родзіча і першага багацея на ўсю вёску. Аньцы дазвалялі хадзіць у школу, увесь іншы час яна павінна была нянчыць дзіця гаспадара. Да заняткаў яна цяпер мала рыхтавалася, а часта і зусім прыходзіла непадрыхтаваная. Настаўнік лаяўся і гразіўся выкінуць яе са школы.
    Дома злаваў Ляльчук,— яму не падабалася, што нянька, якая есць яго хлеб, ходзячы ў школу, марнуе час.
    — Або школу пакінь, або ідзі ад мяне. Мне трэба няньку, а не дармаедку...— сказаў ён аднойчы.
    Анька сабрала свае лахманы і вярнулася дамоў. Маці спаткала яе занепакоена. Паслухаўшы дачку, яна заплакала, а калі выплакалася, накінула на галаву хустку, пайшла да Рыгора. Вярнуўшыся, сказала:
    — Трэба ісці назад, дачушка. Ён болыл не будзе так, ён сказаў мне.
    Правяла на ганак, прытуліла пяшчотна да грудзей і ўздыхнула.
    Яна часта наведвалася. I кожны раз што-небудзь прынясе: ці сшытак, ці кніжку, ці гасцінец які. Сядзела ў каморцы, на ложку, дзе спала Аня, і ўсё пыталася, як яна вучыцца, ці не думае, не дай бог, кідаць школу, ды настаўляла:
    — Вучыся, дачушка, вучаным усюды дарога... От, што я, невучоная?!
    Тады з імі звычайна сядзела і Рыгорыха. Аня ведала, што Рыгорыха баялася, каб маці чаго не ўзяла ў яе. Анька чырванела ад сораму і абурэння: як яна можа думаць такое пра яе маму!..
    Рыгорыха адрывала Аньку ад маці, прыдумляла знарок якую-небудзь работу...
    «Эх, чаго гэта ўсё ўспамінаць»,— схамянулася Аня. Яна паволі перавязала хустку, устала са снапа, выпіла з гладышкі цёплай вады і падалася да сястры жаць...
    Пасля полудня Аня пайшла ў лес, па ягады.
    Хораша летам у лесе! Стаіць млосная, з густым пахам соснаў і ягад, цішыня. He варушачыся, дрэмлюць зялёныя іголчастыя лапкі, як раса, блішчыць смала. На палянцы — чырвоныя россыпы суніц. Буйныя, як клубнічныя, галоўкі суніц усцілаюць яркім агнём зямлю.
    Аня збірае ягаду за ягадай у вязаны лазовы кораб, час ад часу кладзе сунічку ў рот. «Тут можна набраць адразу поўны кораб,— падумала Аня.— Пэўна, ніхто і не быў тут».
    Аня любіць і ведае лес. Ёй тут, у гэтым вялізным лесе, бадай, знаёмая кожная паляначка, кожная сцяжынка. Яна яшчэ малой, бывала, цэлымі днямі прападала ў лесе, заміраючы ад страху, хадзіла па цёмных сцежках, забіралася ў гушчары.
    За дрэвамі ў цемры ёй маляваліся страшныя здані, ваўкі, мядзведзі, але неадольная сіла вабіла ў загадкавую глыбіню.
    Далей, за палянкай, на ігліцы і ў траве Аня заўважыла ўмяціны. Сляды ад ботаў. Аня знайшла на пясчанай лапінцы два ясныя адбіткі: дзяўчыне здалося, што невядомцы былі ў вайсковых ботах.
    Ззаду хруснула. Яна азірнулася і ўбачыла высокага чалавека ў вайсковым адзенні з партупеяй цераз плячо, без шапкі. Бялявыя густыя валасы рэзка аддзяляліся на чырвоным загары шырокага лба.
    Чалавек уважліва пазіраў на яе. Усміхнуўся.
    — Добры дзень!
    Падышоў, узяў ягад з кораба.
    — Смачныя ягады! — пахваліў, неўпрыкметку ўсё прыглядваючыся да Ані.
    — Бярыце яшчэ,— сказала Аня.
    Вайсковы чалавек моўчкі ўзяў яшчэ жменю і стаў кідаць у рот. Чалавек быў няголены, і гэта надавала яму пажылы выгляд, насуперак маладому позірку вачэй.
    Кінуўшы ў рот некалькі ягад, незаёмы прамовіў:
    — Добрыя ягады. У нас, бадай, горшыя.
    — Дзе гэта ў вас?
    — Там,— чалавек махнуў рукою,— Далёка.
    На баку яго ў кабуры ляжаў пісталет ТТ.
    — Адкуль сама? — гледзячы ў вочы, проста, з прыяцельскай ноткай, нібы ён яе ведае, запытаўся чалавек.
    — 3 Чапліч.
    — 3 Чапліч?.. Далёка адсюль да іх?
    — Кіламетры два.
    Ён пацікавіўся, ці ёсць немцы ў сяле, дзе яны стаяць. Аня, расказаўшы пра гэта, запыталася:
    — Туды ідзяце? — Яна махнула на ўсход.
    Чалавек узяў суніц у руку, кінуў некалькі ў рот, кіўнуў галавою.
    — Дзе тут лепш ісці на Полацк?
    Аня адказала. Потым уласцівым ёй пачуццём адчуўшы, што гэты чалавек сапраўды свой, што яму патрэбна дапамога, яна без усякай перасцярогі адразу заявіла:
    — Я магу вас правесці...
    Чалавек, відаць, здзівіўся такому хуткаму рашэнню, але нічога не адказаў,— ён таксама рызыкаваў і не ведаў: верыць ці не верыць гэтай незнаёмай дзяўчыне, якая сама набіваецца ісці ў небяспечны шлях.
    А дзяўчына, не даючы разважыць, меркавала ўжо спрытна:
    — Вы тут застанецеся. Або не, лепей пройдзем бліжэй да сяла. Там ёсць адно глухое месца — ніхто не ўбачыць. А я пайду ў сяло, занясу ягады, скажу сястры, каб не чакала і не трывожылася. А ўвечары мы выйдзем, добра?
    Аня, не чакаючы згоды, узяла кораб і павесіла на плячо. Яна не любіла марудзіць.
    — А калі я цябе зараз завяду ў паліцыю? — чалавек узяў Аню за руку,— Можа, я правакатар?
    — Вы — правакатар? Вы — лейтэнант, засталіся ў акружэнні. Тут недзе недалёка ад вас хаваюцца некалькі байцоў вашых.
    Лейтэнант здзівіўся зноў, але стараўся не выдаць гэтага.
    — Чаму вы так думаеце?
    — Таму, што тут ёсць сляды не толькі вашы, і яшчэ — таму, што дрэнны той лейтэнант, які застаўся адзін... А вы, здаецца, не такі... А што вы мяне палохаеце — гаворыць аб тым, што вы не ўпэўнены. He верыце мне... He бойцеся, я не падвяду!
    I чалавек згадзіўся. Гэтай бялявай, худзенькай дзяўчыне нельга было не верыць.
    ...Увечары, ледзь трохі сцямнела, Аня выйшла з сяла.
    У лесе яна сустрэлася з лейтэнантам, з якім было пяцёра байцоў.
    Усю ноч без супынку ішлі па сцежках, a то і проста па полі, мінаючы вёскі, варожыя паліцэйскія пасты. Калі добра развіднелася, яны былі ўжо на ўскрайку лесу, за невялікім мястэчкам, кіламетраў за трыццаць ад сяла.
    — Дай руку, сястра,— сказаў адзін з байцоў.— Дзякуй табе... Жыць буду — не забуду.
    Ён памаўчаў, відаць, яшчэ хацеў штосьці сказаць, але не сказаў нічога, а раптам сціснуў Аніну далонь так, што занылі пальцы.
    Другім стаў развітвацца лейтэнант.
    — Дзякую, Анна Іванаўна. I ад мяне, і ад усіх.
    Аня перабіла яго:
    — Нашто дзякаваць столькі? Хіба ж я магла інакш? Якая трэба яшчэ падзяка — толькі б дайшлі...
    — Так, дайсці б. Далёка вельмі!
    — Слухай, Анна Іванаўна,— загаварыў лейтэнант,— думаю, не памыляюся, што кажу гэта. У лесе за Паставамі я захаваў вінтоўкі. Людзі палеглі... А вінтоўкі я падабраў і закапаў. Патрэбны будуць, можа, каму-небудзь з нашых — аддай іх...
    Ён выняў з кішэні лісток паперы.
    — Тут напісана, як знайсці тое месца.
    Ён даў паперку, зашпіліў кішэню і адразу прамовіў да сваіх:
    — Пайшлі.
    Яны хутка зніклі ў росных кустах. Ані, калі яна, трымаючы ў руцэ паперку, засталася адна, зрабілася раптам журботна, нібы рассталася з сябрамі.
    Гадзіны дзве Аня перабыла ў лесе, што абуджаўся ад начной цішыні, а потым, як угрэла сонца, падалася назад. Яна адчувала сябе змарнелай. Бяссонная ноч і трыццацікіламетровы начны шлях даваліся ў знакі. Балелі ногі, і яна некалькі разоў садзілася адпачываць.
    Дадому Аня дабралася толькі пад вечар.
    Ill
    Ішлі дзень за днём, аднастайныя, здавалася, незвычайна доўгія і пустыя. Аня ўсё таксама ж хадзіла на поле, на агарод, старалася дапамагчы Арыне, і ўсё таксама ж за ёй услед хадзіла адчуванне адзінокасці, адарванасці, спусцеласці і непакой аб тым, што трэба штосьці рабіць, штосьці рабіць для тых, што на фронце, для той вялікай справы, якая чакала яе.
    Дзе хлопцы, дзе Андрэй? Вось каго б знайсці, вось хто б даў ёй справу...
    Але ішлі дні,— хутка тыдзень будзе,— а яна не магла знайсці нікога і вымушана была сядзець, адна, адна...
    I вось зноў знайшлася справа.
    — Анечка,— усхвалявана зашаптала Арына,— у жыце тры чырвонаармейцы. Раненыя ляжаць... У сяло не паказваюцца — баяцца, што немцы расстраляюць іх...
    — Дзе ў жыце?
    — На нашым полі, каля трох бяроз.
    — Ты нікому не казала пра гэта? — запыталася Аня.
    — Нікому.
    — Добра... I не кажы нікому.
    «Памагчы ім»,— падумала Аня. Гэтая думка адразу захапіла дзяўчыну, якая не так занепакоілася, як узрадавалася, адчуўшы, што зноў з’явіўся раптам клопат.
    — Мы іх перанясём да цябе ў хлеў, добра?
    Яна пачне з гэтага... А там... а там будзе відаць, што рабіць...
    Як толькі сцямнела, Аня накінула хустку і ціха выйшла з хаты. Услед за ёй стукнула клямкаю, выйшла Арына. «Пайду з табой,— прашаптала яна і, нібы апраўдваючыся, дадала: — Яны ж параненыя, трэба весці».
    Мінулі хлеў, між жывога плота з кіяшніку і маку, што буялі на агародзе, выбраліся на прыгуменне. Каля цёмнай сцяны гумна Аня прыпынілася, прыслухалася.
    За гумном — поле. Туды хадзіць ноччу забаронена. Стараста гаварыў, што на гэта ёсць строгі загад.
    Ці не заўважылі іх? He, не заўважылі, здаецца.
    Ах, якая цішыня вакол. Няўжо ж толькі што змерклася! Калісьці (дзіўна, гэта ж было менш за месяц таму назад, а здаецца, даўно-даўно) у такі час сяло як бы абуджалася пасля дзённай цішыні. Вярнуўшыся з поля, хутка павячэраўшы, збіраліся дзяўчаты і хлопцы каля прызбаў. Усплёсквалі ў начным змроку звонкія маладыя галасы, час ад часу гамонку перабіваў вясёлы дружны рогат або раптоўны віск дзяўчыны...