Раяль з адламаным вечкам

Раяль з адламаным вечкам

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 526с.
Мінск 2016
101.9 МБ
— I пра іх нічога не чуваць?
— Нічога...Аты кладзіся спаць... Нічога. Толькі Арсеніха казала, што і нашых лягло там. У Арсеніхі камандзір у хаце стаяў. Як бо яго прозвішча?
— Кандраценя.
— He інакш Кандраценя. To яго забілі. Яна плакала, як па сыне. I яшчэ багата загінула. А Грышку таго рудога бачыла раненага. Уся галава ў марлях. Пра Бондара і Казлова пыталася, дык — не, кажа, не бачыў... Скінь боты, я прасушу іх...
Яна памагла яму зняць боты. Слала на печы анучы, калі стукнулі ў сенцах дзверы. У хату увайшоў Казлоў. Адзін рукаў яго шыняля быў адрэзаны да локця. Рука да таго месца, дакуль адрэзаны рукаў, была забінтавана і вісела на марлевай касынцы.
— Што так гледзіцё? He чакалі? А? Нечаканы госць!.. Здарова, салдат!.. Ну што, даплёўся?
— Выходзіць, даплёўся. I сам аж не спадзяваўся, што даграбуся. А дзе Бондар?
— Кепска з Бондарам... А Сіманава і Пятра забілі. Разведцы нашай дасталося больш за ўсіх. У нашым узводзе
ты ды я ды мы з табой — чатыры чалавекі засталіся, a то ўсе раненыя. Я таксама ледзь не згуляў у скрынку, у бога душу яго!.. Але і фрыцаў намалацілі — поле ўсё пачарнела ад трупаў. У такую пагоду палезлі. 3 імі гэтых дзіваў яшчэ не здаралася... Увогуле, заўтра, кажуць, трэба таксама чакаць...
Засмужац спытаў, хто застаўся жывы,— імя за імем назваў таварышаў. Казлоў адказаў, і перад Засмужцам паступова маляваўся ўпарты крывавы бой, што прайшоў мінулай ноччу. Бой гэты маляваўся яму нейкім нячутным, нерэальным. Засмужац ніяк не мог адчуць мёртвымі тых, якія ўжо не жылі. Усё ж ранейшы бесклапотна-радасны настрой, хоць і нялёгка, змяняўся трывогай і прадчуваннем недалёкага бою. Яшчэ разам з гэтым, як дамешак, было глухое пачуццё няёмкасці за сябе, за тое, што ён цягнуўся недзе ў тыле тады, як тут біліся насмерць.
— Фрыцам вельмі не падабаецца наш клін. Ім ён — што нож у сэрца. Наўрад ці астылі і цяпер... Але хай паспрабуюць! — пагрозліва прагаварыў Казлоў, здымаючы шынель.
Болыл Засмужац нічога не чуў. Сон захапіў яго нечакана, адразу. Галава бяссільна ўпала на кулакі, пакладзеныя адзін на другі на стале.
Снілася — спакойна блішчыць Прыпяць. Засмужац узмахвае вёсламі. 3 вёслаў са звонам падаюць кроплі вады. А на карме, каля руля, сядзіць Галя, яго нявеста. Яна ў шаўковым белым плацці, на галаве вянок, што сплялі на лузе. Такая харошая, жаданая! Ён выпусціў вёслы з рук, пацягнуў Галю да сябе, каб пацалаваць, і нечакана пахаладзеў ад агіды. Гэта была не Галя, а немец. Той засмяяўся і выставіў губы для пацалунка. Раптам змяніўся з твару, нахмурыўся і штурхнуў Засмужца ў ваду. Смяротная стома скавала цела... Нехта схапіў яго, вывалак на бераг, валтузіў, каб вярнуць к жыццю. Засмужац чуў, як яго клічуць, і ніяк не мог падаць голасу.
Калі ён прачнуўся нарэшце, то ўбачыў, што сядзіць за сталом, а перад ім стаіць капітан, начальнік разведкі.
Казлоў, з рукой на марлевай падвязцы, неспакойна ходзіць па хаце і курыць.
— Ну і спіце ж вы, Засмужац!
— Што?— не даўмеў ён.
— Спіце, кажу, моцна...
— Здарожыўся вельмі, таварыш капітан.
— Разумею... Але спаць больш не давядзецца. Трэба адвезці пакет у штаб арміі. Вельмі тэрмінова, неадкладна.
— Таварыш капітан...— папрасіўся Засмужац.
— Ведаю, што змарыўся.
— Я проста больш не магу.
— Спачуваю. Але некага паслаць.
— Пашліце каго... Ну, Бондара...
— Памёр... ад ран.
Пры апошніх словах капітана Засмужцу раптам прыгадалася нядаўняя размова з Казловым, забытая таму, што хлопец усё яшчэ быў у паўсне. Капітан кіўнуў галавою на лаўку. Толькі цяпер Засмужац убачыў за спіною капітана на лаўцы цела таварыша. Яго прынеслі, калі Засмужац спаў. Трывожна і вінавата падышоў Засмужац да Бондара.
Капітан ступіў убок, і святло лямпы, якое загароджвала яго спіна, упала на нябожчыка. Бондар ляжаў на лаўцы, выпрастаўшыся, да грудзей накрыты шынялём, заплямленым закарэлай крывёю.
Засмужац некалькі хвілін стаяў, як скамянелы, не маючы сілы адарваць позірк ад твару таварыша. Рысы таго былі скрыўлены болем, выраз перадсмяротнай пакуты так і застыў на пабялелых, моцна сціснутых тонкіх вуснах, у напаўадкрытых цёмных вачах Засмужца ўзрушыў не столькі выраз пакуты, колькі нечаканы выраз гневу, які не магла сцерці нават смерць. Засмужцу здалося раптам, што Бондар зараз ускочыць і закрычыць яму: «Што ты яшчэ можаш патрабаваць ад мяне?! Як ты смееш звальваць на мяне?! I як ты можаш адмаўляцца пасля мяне!»
Засмужац ад неспадзеўкі спалохана выпрастаўся, падцягнуўся, як ад сапраўднага вокрыку. Стома адступіла.
На яе месца прыйшлі туга ад сустрэчы са смерцю, страх і вінаватасць.
Ён быў мала знаёмы з Бондарам. Яны ўпершыню пазнаёміліся ўсяго некалькі дзён назад. Хадзілі разам перад цёмным начным полем, ахоўвалі свае зямлянкі, потым разам грэліся ў зямлянцы кіпенем з аднаго кацялка...
Ён толькі і ведаў, што Бондар — не раўня яму, вопытны, заслужаны разведчык, ваюе другі год. У іх узводзе разведкі ўсе паважалі Бондара; ён жа, Засмужац, навічок, крыху нават пабойваўся...
Цяпер, блізка стоячы перад загінуўшым, Засмужац упершыню адчуў, што нейкія невядомыя дасюль сувязі збліжаюць і моцна яднаюць іх. Тое, што яны ваявалі ў адным узводзе, што ў іх была адна мэта, адзін вораг, паўстала цяпер у новым, вострым, святле. Чалавек, якога ён мала ведаў, зрабіўся блізкі, як бы родны.
Побач з Засмужцам стаяла і плакала жанчына. У яго ж не было ні слёз, ні думак, усю яго істоту запаўняла адно вялікае пачуццё. У тым пачуцці неразрыўна спляталіся тужлівае адчуванне смерці, горыч віны і імкненне як-небудзь паправіцца.
Ён нічога не гаварыў, не кляўся. Тое, што ён перажываў, было такім вялікім, складаным і цяжкім, што словы нічога не значылі. Засмужцу хацелася дзейнічаць, страляць, а не гаварыць. Яго вялікае пачуццё патрабавала вялікага, гераічнага.
Капітан, нібы заўважыўшы забытае, нахіліўся да мёртвага, скрыжаваў яго рукі на грудзях. Потым моўчкі павярнуўся да Засмужца. Той адвёў позірк.
— Таварыш капітан, мне патрэбен другі конь... Каштан не можа ісці...
— Вам асядлалі Бондарава Звера.
Болей Засмужац не сказаў ні слова, абуўся, адзеўся і, не развітаўшыся, выйшаў з хаты.
У твар біў сцюдзёны вецер. Курэла. Засмужцу было лягчэй стаяць пад ледзянымі ўдарамі ветру. Падвялі каня. Засмужац узняўся ў сядло, нацягнуў повад.
— Ну, бывай,— сказаў капітан, аддаючы пакет,— Шчасліва даехаць.
— Шчасліва заставацца, таварыш капітан.
Конь хутка вынес яго за сяло. Зноў аклікнулі патрулі і, пазнаўшы, прапусцілі ў поле.
Ад бяссонніцы звінела ў галаве. «Спаў дрэнна і мала; мабыць, і гадзіны не паспаў,— падумаў ён.— Нават у сне не адчэпішся ад немцаў».
Хлопец сутаргава пазяхнуў, успомніўшы перарваны сон, але ўжо не шкадаваў, што ён так нечакана скончыўся.
Халодны вецер памагаў адганяць сон. Паплылі думкі. «Цяжка будзе,— падумаў ён, згадаўшы ўвесь шлях наперадзе.— Але — нічога,— падбадзёрыў ён сябе.— Вытрымаю. Усю сілу збяру, але вытрымаю... Хоць і цяжка будзе, а дайду...»
Застаяўшыся ў хляве, конь ішоў лёгка, праворна. Засмужац, задумаўшыся, не заўважыў, як апынуўся сярод поля. Тут схамянуўся і агледзеўся.
Агеньчыка ззаду не было — патух ці закрыла мітуслівая заслона завірухі.
Больш Засмужац не азіраўся. Уперадзе зноў ляжала далёкая цяжкая дарога. He змаўкаючы, гула завіруха.
Ноччу
Маша ўвайшла ў хату і пачала моўчкі распранацца. Развязала хустку, на якой блішчалі сняжынкі, скінула залубянелую ватоўку. Распраналася яна марудна — ад утомы, што роўным цёплым цяжарам наліла цела.
— Ад Сямёна нічога не было? — спытала яна, зірнуўшы на свякруху пільнымі, знарок спакойнымі вачыма. Хоць па твары старой бачыла, што не было.
— Нічога...— адказала свякруха.
Сум зноў балюча здушыў Машына сэрца. Толькі зараз было цяжэй, чым днём у лесе, але гэта быў той жа важкі
сум ад трывожных думак пра мужа, ад якога болей за два месяцы не прыходзіла пісьмаў. Гэты сум толькі часова адышоў у дарозе, калі жанчыны збіраліся ля яе воза і жартавалі.
ІУІаша, расціраючы рукамі пунцовыя намёрзлыя шчокі, падышла да стала. Была яна невысокая, павольная і, відаць, дужая. Шарсцяны світар шчыльна аблягаў поўныя грудзі і круглыя плечы. Нерасчасаныя валасы былі прымяты і пераблытаны. За сталом сядзеў сын і чытаў, ён не звяртаў увагі на прыход маткі. Маша наблізілася да яго, пяшчотна пагладзіла любыя белыя валасы. («Зусім як у Сямёна»,— падумала яна.) Мікола, не адрываючыся ад кніжкі, нецярпліва крутнуў галавою. Ён не любіў, калі маці лашчыла, бо лічыў сябе ледзь не сталым мужчынам. Яму пайшоў дзясяты год.
— Якая кніга, Мікола?
— «Рускі характар».
— Цікавая?
— Угу,— адказаў сын, не ўзнімаючы вачэй ад кніжкі.
Маша зноў пагладзіла яго белую галоўку, затым адышла і села каля процілеглага ўскрайку стала. Свякруха — сухенькая, з худымі вострымі плячыма бабулька — паставіла на стол вячэру, падала ўсім лыжкі і села таксама.
— Кінь кнігу, Мікалай. Бяры лыжку ды вячэрай.
— He хачу.
— Кінь, кажу,— строга загадала бабуля.
Мікола нічога не адказаў, як бы не чуў загаду, працягваў чытаць. Маці і бабуля пачалі вячэраць.
— Што ж гэта ты такая сумная, нявестачка? Змарнавалася, родная? Хіба жаночая справа — дровы вазіць? Гэта і мужчыну не ўсякаму пад сілу... Усё — жанкі... Ох, ліха...
Маша маўчала. Ад ласкавага, спагадлівага слова сэрца сціснулася яшчэ цяжэй. Словы не ішлі, думкі нібы застылі, нібы завалакліся змрокам.
— За Сямёна ты не бойся,— лагодным голасам гаманіла свякруха,— Будзе жывы, Мар’ечка. Вернецца. Я ўжо ведаю. Чаго толькі сябе зводзіць, у сухоты ўганяць...
— He магу я. Так баюся, каб чаго з ім, крый божа, не сталася.
— А ты паплач, Мар’ечка. Паплач. Жаночая сляза, што вада, а паплачаш і — лягчэй. Лепш робіцца. Ты паплач.
— Нашто? Хіба слязьмі паможаш чаму?
Мікола дачытаў раздзел да канца, паглядзеўшы для памяці на нумар старонкі, закрыў кнігу і пачаў сёрбаць крупнік. Еў ён спачатку маўкліва і задуменна, пад уражаннем прачытанага.
— Мам,— раптам загаварыў ён.— Васеў бацька ўчора прыехаў з фронту. Прыйшоў вечарам, а яго не пазналі. Кажуць — наш чалавек на фронце. А я свайго бацьку адразу пазнаў бы, каб толькі прыйшоў... А потым пусцілі. А сягоння ён быў у нас у класе. У шынялі і з пагонамі. А на пагоне дзве зорачкі і адна пасачка. Я сам бачыў. Яго бацька лейтэнант, а Вася гаворыць, што ён скора будзе капітанам. А я сказаў, што ён спачатку павінен быць старшым лейтэнантам, а пасля — капітанам. Праўда, мама?