Раяль з адламаным вечкам
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 526с.
Мінск 2016
— I гэтак — два гады!
— Нават больш. Калі дакладна — восемсот адзінаццаць дзён! Сорак шэсць сутак я выкідваю, бо не працавала ў камендатуры, а сядзела ў турме.
— За што?
— Ды за афіцэра таго, эсэсаўца Эрыха, якога я забіла і якога мне і цяпер некаторыя ў каханкі прыпісваюць. Эх, ведалі б яны, як ненавідзела я гэтага самага Эрыха, як сапсаваў ён мне жыццё! I тады там, у камендатуры, і потым... Гэта ж праз яго мяне ў турму ўкінулі, скалечылі, ледзь на той свет не адправілі...
Маргарыта Мікалаеўна задумалася, галаву апусціла, відаць, успамінаючы тое, даўняе...
— А падрабязней расказаць не можаце? — прасіў я.
— Што расказваць? Я гаварыла: тады, у тых умовах, думаць асабліва не было калі, трэба было дзейнічаць. Дзейнічаць хутка, імгненна. I я дзейнічала. Зноў жа — не дзеля сябе шчыравала, а дзеля справы. I афіцэр гэты, Эрых... Нечакана ўзнік на маёй дарозе. Ён працаваў у сакрэтным аддзеле, часта прыносіў перадрукаваць ці перакласці той ці іншы дакумент. I стаяў за спіною, дыхаў у шыю, як тады мне здавалася, назіраў, сачыў, каб я не зрабіла для сябе лішні экзэмпляр, не пакінула копіі... Я, вядома ж, хвалявалася,
чырванела, гублялася — дакументы, што прыносіў Эрых, былі заўсёды важныя, якраз тыя, якія трэба было перадаць тым, хто ў лесе. Ён жа, Эрых, як цяпер я разумею, думаў пра іншае. I, відаць, з майго хвалявання рабіў свае вывады. He выключана, вельмі магчыма, што я яму падабалася — была я тады маладая, і хоць трымалася смела, незалежна, але ў душы была сарамяжлівая, палахлівая. Кожны мой погляд, кожны рух ён разумеў па-свойму: значыцца, не раўнадушная да яго, калі так рэагую на словы, жарты, усмешкі. А я... Думала пра іншае — як бы той ці іншы дакумент займець, запомніць ці копію з яго сабе пакінуць. Ды так усё зрабіць, каб Эрых не заўважыў, не выкрыў. I калі аднойчы ён сустрэў мяне на вуліцы — я вярталася з працы — і пайшоў побач, быццам праводзіць, мне здалося: ён нешта падазронае ўлавіў у маіх паводзінах і хоча праверыць. Трымалася я з ім карэктна, не давала ніякіх падстаў ні для флірту, ні для чаго іншага. I ён, Эрых, трымаўся са мною таксама гэтак жа карэктна, не даючы ніякіх намёкаў ці падстаў меркаваць, чаго ён мяне праводзіць, ідзе побач. Ноч, вядома, тую я не спала, думала, што значаць гэтыя «праводзіны». Нават на сувязь са сваімі не выйшла, не перадала таго, што за дзень сабрала. Гэта занепакоіла тых, з кім я мела сувязь. Калі ўранні ішла на працу, адна з жанчын, незнаёмая мне, але яўна з падлольшчыц, нават спыніла, спыталі, чаму не наведала Насці. Насця — гэта было імя жанчыны, у якой я штодзень купляла малако і якой перадавала разам з грашыма тое, што трэба было перадацьтым, хто быў у лесе. «Сёння пабуду»,— паабяцала я. Але і ў той дзень, ды і назаўтра, напаслязаўтра я не змагла пабыць у Насці, бо зноў і зноў, калі ўвечары выходзіла з камендатуры і кіравалася дадому, мяне чакаў Эрых і праводзіў да самага дома, дзе жыла. I я баялася, думала — за мною сочаць. I Эрых гэты праводзіць мяне знарок, каб куды-небудзь не ўцякла. I калі ён адыходзіць, пакідае мяне, то за мною
нехта іншы сочыць. Выдаваць сябе, ды і тых, з кім мела сувязь... He, трэба было чакаць, цярпліва чакаць, што будзе далей... Партызаны прывыклі мець ад мяне звесткі, без іх яны былі ў няведанні, дзе што робіцца. I яны пайшлі зноў самі на сувязь са мною — Насця прынесла малако мне дадому. Я перадала ўсё, што ў мяне было. Сказала і пра Эрыха, пра сваю занепакоенасць — не проста так, ад няма чаго рабіць, ён, фашыст, кожны вечар чакае мяне, праводзіць дахаты. 3 лесу паведамілі: удакладняць, чаму Эрых праводзіць мяне, і калі што — папярэдзяць, дадуць знаць. Мне ж паступіў загад — рабіць выгляд, што ён, Эрых, падабаецца, нераўнадушная я да яго. I старацца «вывуджваць» з яго ўсё, што можна...
Маргарыта Мікалаеўна зноў памаўчала, нібы засяродзілася на нечым сваім. А можа, прыйшла ёй у галаву нейкая нечаканая, новая думка, якая раней ніколі не прыходзіла. I спыніла яе разважанні, яе расказ.
— Тое, што цяпер некаторыя называюць «каханнем», цягнулася тры месяцы,— як бы ўздыхнула раптам Маргарыта Мікалаеўна.— Эрых штовечар праводзіў мяне дахаты, і гэта бачылі людзі. Больш таго, ён пачаў заходзіць і да мяне на кватэру. Я доўга гэтаму супраціўлялася, зноў жа, паведамляла ў лес. I зноў з лесу прыходзіў загад: рабіць усё магчымае, каб мяне ні ў чым не западозрылі, каб я працавала ў камендатуры. I я рабіла... Ведалі б тыя, хто распускае плёткі, як ненавідзела я акупантаў. Эрых не быў выключэннем. Але я і сама ўсведамляла,— неабходны тым, хто ў лесе, звесткі, што прыносіла з камендатуры. Ды з часам сёе-тое навучылася «вывуджваць» і з Эрыха... I дзеля гэтага, толькі дзеля гэтага цярпела «заляцанні» эсэсаўца-гітлераўца. Але ўсяму, як вядома, бывае канец. I калі Эрых пачаў дамагацца... Словам, я папрасілася ў тых, хто быў у лесе,— усё, болын не магу працаваць у камендатуры, больш не магу цярпець «заляцанняў» Эрыха. 3 лесу паступіў зноў той жа загад — рабі што
заўгодна, але камендатуры не пакідай... I я... Надумала забіць Эрыха. I калі ён пачаў усё больш настойліва дамагацца мяне, я сказала сабе: лепш смерць, чым гэта...
У мяне быў пісталет, я насіла яго з сабою. I аднойчы ўвечары, зразумеўшы, што Эрых гэты раз не пакіне мяне так, як пакідаў раней, а будзе яшчэ больш рашуча, настойліва дамагацца свайго, я забіла яго. Як — і сама дасюль не ўсвядомлю. Помню, адстала, быццам панчоху паправіць, выхапіла пісталет і стрэліла і раз, і два, і тры яму ў спіну. I адчайна закрычаўшы: «Партызаны! Партызаны!» — кінулася назад, у камендатуру. Выгляд у тую хвіліну ў мяне быў, вядома, страшны. Я ж, як-ніяк, забіла эсэсаўца. Ды дзе... У самім іхнім логаве — горадзе... Пісталет, з якім не расставалася і з якога забіла Эрыха, я ўсё ж здагадалася адкінуць ад сябе, шпурнуць у чыйсьці агарод...
Ніхто з немцаў не спрабаваў мяне супакоіць. Наадварот, тут жа арыштавалі, агледзелі сумачку, абмацалі мяне ўсю і пагналі ў турму. Але і там я іграла сваю ролю — забілі майго каханага, і я крычала, прасіла даць хоць з ім развітацца. I гэтак усюды, куды мяне ні вадзілі, што ў мяне ні пыталі, He ведаю, што падзейнічала на немцаў — мая апантанасць ці... Можа, праверыць хацелі, хто я. Ва ўсякім выпадку, калі прывялі пад аховай на могілкі, я, бачачы, як насцярожана на мяне ўсе ўставіліся вачыма, чакаючы, што буду рабіць, вырашыла сыграць сваю ролю да канца — падышла да дамавіны і ўпала на калені, загаласіла, закрычала... Відаць, і слёзы, і крык мой здаліся многім непрытворнымі. А можа, так яно і было — я ж столькі ўсяго перажыла на допытах і ў турме! Чым толькі мне не пагражалі, як не катавалі — патрабавалі, каб прызналася, хто я... Дый заданне ў мяне ж было — не пакідаць камендатуры, працаваць там... I я, наіўная, яшчэ спадзявалася веру немцаў вярнуць. Можа, выпусцяць яны мяне, зноў дазволяць працаваць у камендатуры...
He, нічога я так і не дамаглася, а ў вачах сваіх людзей з таго часу я «шкура», «нямецкая падкладка»... 3 могілак мяне пагналі зноў у турму. I пачалі яшчэ часцей вадзіць на допыты, яшчэ адчайней біць, патрабаваць прызнання... Урэшце, мяне вырашылі расстраляць...
— I далей, што было далей? — вырвалася ў мяне міжвольна, як бы падагнаў я Маргарыту Мікалаеўну.
— Далей... Помню, як вязлі разам з іншымі асуджанымі на смерць, у кузаве абцягнутай зверху брызентам машыны, помню, як ставілі ля выкапанай загадзя ямы, у нейкім густым змрочным хвойніку, помню, як пачуўся першы залп... Астатняе... Цемра...
— Вас адкапаў хто ці самі выбраліся з ямы?
— Выбралася сама. Але калі і як — не помню. I паўзла... Мяне падабралі... Аж тры кулі прашылі маё цела. Але я, як бачыце, асталася жыць... Вызваленне прыйшло, дык я ў горад вярнулася, канчатковага разгрому фашыстаў пачала, як і ўсе тады, чакаць. Каханы ў мяне быў, жаніцца са мной збіраўся. Яшчэ перад вайною. To і яго чакала. А ён нават не захацеў і сустрэцца са мной...
— Чаму?
— Ды, мусіць, усё таму ж — расказалі, пачуў ён, як я «з немцамі, афіцар’ём, гуляла», як на могілках на калені падала, галасіла перад вылюдкам тым, якога я ненавідзела і якога сама застрэліла... Значыцца, падумаў, як і іншыя, што сапраўды я закахалася ў Эрыха, жыць без яго не магла...
— Трэба было вам нешта зрабіць, каб спыніць гэтыя размовы і плёткі, каб ведалі, усе ведалі, хто вы такая, як і што з немцам, афіцэрам тым, у вас было,— сказаў, параіў я.
— Хм,— ухмыльнулася Маргарыта Мікалаеўна.— Лёгка сказаць... А зрабіць... Што можна ў маіх умовах, у маім становішчы зрабіць? Дый...— махнула яна нарэшце рашуча рукою.— Спярша мяне гэта непакоіла, злавала. Ну а потым... Прывыкла. Галоўнае, перад самім сабою быць
чыстым, ні ў чым не вінаватым. А ўсё астатняе... Гаварыце, думайце, што каму хочацца...
— Але ж гэта...
— Разумею. Толькі ж і я... Гордая. Што каму даказваць? Сведак жа не было. Калі каханы, той, хто мяне больш за ўсіх ведаў, дзеля каго аднаго берагла сябе, чакала, як Бога, і той... Плёткам паверыў...
I не ўтрымалася — усхліпнула, заплакала Маргарыта Мікалаеўна.
— Можа, вам варта было паехаць з горада, жыць у іншым месцы,— зноў набраўся смеласці, пачаў раіць я.
— Паехаць? А куды? Ды і чаго? — падняла на мяне вочы — заплаканыя, з кропелькамі слёз на вейках Маргарыта Мікалаеўна. I тут жа, не чакаючы майго адказу, адказала сама.— Няхай едуць тыя, хто распускае плёткі. А мне... Няма чаго адсюль ехаць. Я сумленна пражыла жыццё, віны ў мяне ні перад кім няма. Дый магілы бацькі, маці, сясцёр, брата тут... Чаго ж мне ад іх уцякаць, ехаць, куды б там ні было?.. I тут неяк дажыву свой век, спадзяюся, ён у мяне будзе нядоўгі...
— Кіньце вы,— спрабаваў я адагнаць нядобрыя думкі.— Вам жыць ды жыць...
— Сябе і сваё здароўе я ведаю,— сумна паківала галавою, нявесела ўсміхнулася Маргарыта Мікалаеўна.— Дый... Э-э... Я ж... Баліць усё ў мяне... Ды і тут,— паказала яна на сэрца,— смыліць, смыліць...
...Стаю ля невысокага, зробленага з чорнага, як ноч, мармуру, помніка, што ўзвышаецца на магіле Маргарыты Мікалаеўны Хлопчык. Цяпер не адзін я, а многія ведаюць: усё, пра што гаварыла, у чым прызнавалася Маргарыта Мікалаеўна, праўда. I ў гэтым пераканалі не толькі мяне, а і іншых людзей і былыя кіраўнікі партызанскага руху, і дакументы, што захаваліся ў архіве — нашы, савецкія, і тыя, што былі ўзяты ў нямецкай камендатуры. Пра Маргарыту Мікалаеўну Хлопчык, яе гераічнае, самаахвярнае