Раяль з адламаным вечкам
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 526с.
Мінск 2016
— He пазнаеш мяне? — спытаў ён, гледзячы проста ў вочы Івану Кузьмічу.
— He,— шчыра прызнаўся Іван Кузьміч.
— А я цябе пазнаў. Ды і як не пазнаць — мы з табой у партызанах разам былі.
— Міхась?
— Ну, вядома ж!
Падняўся Іван Кузьміч, абняў Міхася за плечы I праўда, як можна забыцца, не пазнаць! 3 ім, Міхасём, ды яшчэ Колем Дзямідчыкам некалі ён, Іван, і ў школу разам хадзіў, і ў лес па грыбы і ягады, разам і партызаніў...
— Як ты жывеш? — спытаў Іван Кузьміч.— Раскажы...
— Лепш за ўсіх,— весела адказаў Міхась,— Усё жыццё за плугам, за бараною прахадзіў. Парадак дома, парадак і за домам... I ў дастатку — адных пчол і то вуллёў з семдзесят. Так што заходзь, госцем будзеш...
— Абавязкова зайду,— паабяцаў Іван Кузьміч.
Падышло і яшчэ некалькі чалавек. Хоць Іван Кузьміч напачатку іх і не пазнаваў, але потым быццам павалока з вачэй спадала, успамінаў былых сваіх аднавяскоўцаў, a то і сяброў. I гаварыў з імі, распытваў пра іх жыццёбыццё, сам пра сябе тое-сёе расказваў. На радасці, што сустрэліся, выпівалі, хадзілі гуртам ад кампаніі да кампаніі, набліжаліся да магіл былых сваіх таварышаў, стаялі, успаміналі... I хоць Іван Кузьміч і не ахвотнік да выпіўкі быў, а ўсё ж назбіраўся, прыгубляючы то тут, то там чарку, то за сустрэчу, то за супакой душы. I бачыў, адчуваў Іван Кузьміч, што яго не забылі ў Ліпаўцы, помняць. I рады, шчыра рады, што прыехаў, прыйшоў сёння разам з усімі на могілкі. I ён, Іван Кузьміч, таксама быў рады, забыўся на ўсе свае нялёгкія думкі і крыўды. He, не ўсё яшчэ страчана! Іван Кузьміч зноў быццам стаў тым, кім і быў,— звычайным чалавекам, такім, якімі былі на могілках у той дзень усе.
Маргарыта Мікалаеўна Хлопчык
Пра яе хадзілі ў горадзе розныя, самыя супярэчлівыя размовы. Асабліва — як паводзіла сябе ў часе вайны — у нямецка-фашысцкую акупацыю.
— О, якая мужная, смелая і знаходлівая гэта была падпольшчыца! — выказвалі захапленне адны,— He шкадавала нічога дзеля перамогі, кожны дзень, кожную хвіліну рызыкавала жыццём. Каб не такія, як яна, няхутка б мы прагналі са сваёй зямлі немцаў...
— Цьфу, брыдота,— пляваліся другія.— Як такую шкуру зямля носіць? I выкруцілася ж, не пасадзілі. Хай бы згніла, як іншыя, у турме...
I калі хто-небудзь спрабаваў абараніць жанчыну, не даць налюдна ганьбіць, на яго накідваліся, быццам звяры, з усіх бакоў:
— He ведаеш, дык маўчы. Бо я... Сама, сама, на свае вочы бачыла. 3 немцамі, афіцар’ём, шкура, гуляла. I калі аднаго з іх, самага каханага, партызаны забілі, дык яна... Цьфу, аж успамінаць не хочацца. На дамавіну ўпала, рукамі, быццам жывога, абхапіла і галасіла, крычала, бы вар'ятка, на ўсе могілкі... Ледзь адвалаклі... А ты...
I, пагардліва акінуўшы вачамі абаронцу, адварочваліся, адыходзілі, аж кулакі сціскалі ад гневу і злосці...
Выпала так, што мне давялося пазнаёміцца з гэтай жанчынай. А потым і даволі блізка сысціся, стаць адным з тых нешматлікіх людзей, хто бываў у яе дома, сядзеў за філіжанкаю кавы, слухаў — і неаднойчы — яе ўспаміны пра мінулае, у тым ліку і пра жыццё, барацьбу падпольшчыкаў у акупацыю. Але раскажу пра ўсё падрабязна. Мы, вучні дзявятага класа, на чале з нашым настаўнікам, выкладчыкам гісторыі, надумалі стварыць краязнаўчы музей. Вядома, адно з галоўных месцаў у музеі павінны былі заняць матэрыялы, так ці інакш звязаныя з Айчыннай вайной. Камандзір партызанскага атрада, што дзейнічаў у нашай мясцовасці, жыў на Украіне, пад Кіевам. I калі мы звярнуліся да яго з лістом, ён параіў звязацца з Маргарытай Мікалаеўнай Хлопчык. «Яна ведае на багата болыд усяго і лепш за мяне,— пісаў былы камандзір партызанскага атрада,— Па-першае, яна мясцовая, падругое, амаль усю акупацыю была ў горадзе, ні на дзень не пакідала яго...»
Калі мы, вучні, пачалі высвятляць, хто такая Маргарыта Мікалаеўна Хлопчык, дык выявілася: гэта і ёсць тая жанчына, пра якую хадзілі ў нашым горадзе розныя, самыя супярэчлівыя размовы. Яшчэ раз напісалі былому
камандзіру партызанскага атрада. Але ён рассеяў усякія нашы сумненні, запэўніў, што жанчыне гэтай — Маргарыце Мікалаеўне — можна верыць, як сабе. «У самыя цяжкія хвіліны яна выручала нас, рабіла ўсё, што было ў сілах, дзеля перамогі. Гэта адна з самых непахісных гераінь вайны, чалавек рэдкай сумленнасці і мужнасці. А тое, што пра яе ходзяць розныя плёткі — не надавайце ім значэння. Больш таго — пастарайцеся іх развеяць, каб перамагла праўда. Калі не верыце мне, звярніцеся да дакументаў. I тых, што мы здалі ў архіў адразу ж пасля вызвалення, і іншых, якія, вядома ж, захаваліся. Але, паўтараю: Маргарыта Мікалаеўна — крыштальна чысты, сумленны чалавек, сапраўдная гераіня вайны. Такімі людзьмі трэба ганарыцца, браць з іх прыклад...»
He верыць камандзіру партызанскага атрада... Ды яшчэ, калі ён спасылаецца на дакументы, якія здаў у архіў адразу ж пасля вызвалення... I я, спярша з вучнямі-аднакласнікамі, а потым усё часцей і часцей і адзін, пачаў заходзіць да Маргарыты Мікалаеўны. Жыла яна непадалёку ад нашай школы, у старым цагляным доме, які неяк ацалеў у вайну, займала невялікі, з густам абстаўлены пакойчык у агульнай, з доўгім, амаль бясконцым, калідорам, кватэры. Жыла адна — ні дзяцей, ні мужа ў Маргарыты Мікалаеўны не было. He было, як сама яна прызналася, у яе нікога і з родзічаў — усе — бацька, маці, дзве сястры і брат — загінулі, калі нямецкія карнікі палілі вёску, дзе яны жылі і дзе нарадзілася сама Маргарыта Мікалаеўна.
— I здарылася гэта на другі год акупацыі, увосень,— расказвала Маргарыта Мікалаеўна.— Карнікі некуды ехалі і спыніліся пераначаваць. На іх і напалі партызаны... Б'ой быў жорсткі, адчайны. Семдзесят шэсць карнікаў загінула ў тым баі. Былі, вядома, ахвяры і сярод партызан, вяскоўцаў... Але якія — мала хто ведае, бо як толькі партызаны адступілі, немцы акружылі вёску і ўсіх да аднаго жыхароў знішчылі. Каго застрэлілі, каго спалілі... I раней я ненавідзела прышэльцаў. Можаце ўявіць, як зненавідзела
я іх пасля ўсяго таго, што здарылася, што зрабілі яны з маімі бацькам, маці, сёстрамі, братам, іншымі людзьмі, самой нашай вёскай...
Тая даверлівасць, амаль інтым, якія ўсталяваліся ў нашых адносінах, калі мы, вучні дзявятага класа, упершыню пераступілі парог гэтай кватэры, захоўваліся і далей, калі прыходзіў я да Маргарыты Мікалаеўны — і будучы студэнтам, і потым, закончыўшы вучобу. Адзінота, ды і хвароба, якая амаль не дазваляла Маргарыце Мікалаеўне паказвацца на людзі, па ўсёй верагоднасці, давалі пра сябе знаць, і жанчына была рада кожнаму чалавеку, хто наведваўся да яе. I асабліва — маладым, хто многага не ведаў, і яна, былая падпольшчыца, магла расказаць, зацікавіць тым, чым жыла сама. А жыла яна, як неўзабаве я пераканаўся, вайною. Надта ж жорстка абышлася яна, праклятая, з Маргарытай Мікалаеўнай, праехалася бязлітаснымі сталёвымі коламі, пакарала, як рэдка каго. Мала што бацьку, маці, дзве меншыя сястры і брата забрала, скалечыла яе самую, дык яшчэ... Эх, была, была крыўда ў Маргарыты Мікалаеўны на многае і многіх, а найперш — на сваіх жа людзей, тых, хто жыў разам, побач з ёю, у адным горадзе.
— He дзеля каго ж я ўсё, што магла рабіла, а дзеля іх. Каб шчаслівыя былі яны, гора не ведалі. I каб зямлю нашу, бацькаўшчыну вораг-акупант не таптаў. I мяне... He зразумелі. Многія-многія не зразумелі,— з крыўдай у голасе гаварыла, прызнавалася Маргарыта Мікалаеўна,— Ды каб жа толькі не зразумелі! A то ж... Быццам нават помсціць пачалі. Брыдкія, злосныя плёткі пра мяне некаторыя распускаюць. Відаць, у сім-тым я і сама вінавата, трэба было быць болыл абачлівай, больш думаць пра сябе... А я... Hi пра што іншае тады не думала... Ворагу больш бы нашкодзіць, прагнаць хутчэй з нашай зямлі, адпомсціць за слёзы і кроў... Ды і думаць асабліва не было калі, трэба было дзейнічаць. Кожная нерашучасць, марудлівасць, замінка маглі прывесці да правалу, смерці соцень людзей...
Ды дзе соцень — тысяч! I адна, адна я сярод ворагаў была. Hi параіцца з кім, ні расказаць, што на душы. I лёс не толькі мой, а многіх вырашаўся як бач, у адну хвіліну. Слова не тое ці дзеянне — крок адзін! — і ўсё... Ух, і цяпер як успомню — дрыжыкі бяруць!..
Маргарыта Мікалаеўна і сапраўды сціналася, калацілася ўся — і непрытворна! — так ахапляў, спавіваў яе жах, страх.
— Дзіўна, але тады ні жаху, ні страху не было. Быў нейкі халодны, дакладны разлік. I ніякай нерашучасці, разгубленасці. Быццам прадумана ўсё да канца было. Прычым — на розныя выпадкі жыцця. Так, і толькі так. Дрыжыкі пачыналіся пасля, калі самае страшнае і жахлівае аставалася ззаду. Іншы раз аж ванітавала. Ці то ад перажыванняў, напружання, ці то так ад чаго. Апаноўваў, ні на чым не даваў засяродзіцца одум: «Што я зрабіла? I ці так, тое?»
— Вы ў нямецкай камендатуры машыністкай працавалі? — неяк спытаў я пра тое, што ведаў, але не ад самой Маргарыты Мікалаеўны, а ад людзей.
— Ага. Машыністкай-перакладчыцай. Я ж даволі нядрэнна ведаю нямецкую мову. Адкуль? Ды, можна сказаць, са школы. Вучыла мяне нямецкай мове настаўніца, сама немка, з Паволжа. Там некалі шмат немцаў жыло. Нават аўтаномная нямецкая рэспубліка была. Дарэчы, яна, тая настаўніца, мяне і працаваць у камендатуру парэкамендавала. Праз мяне праходзілі самыя розныя сакрэтныя дакументы. Я іх перадрукоўвала, некаторыя перакладала...
— I самае каштоўнае, патрэбнае — перадавалі ў лес, партызанам? — пытаў я.
— Так.
— Раскажыце, як гэта вы рабілі?
— Звычайна. Сёе-тое запамінала, сёе-тое непрыкметна перапісвала, асабліва лічбы. Капірку пакідала, а ўжо дома з капіркі копію здымала...
— Вас што, хіба не правяралі?
— Ого, ды яшчэ як правяралі! Пералічвалі кожную староначку паперы, кожны лісток капіркі. I калі нешта важнае друкавала — не адыходзілі, каб лішняга экзэмпляра не зрабіла, не вынесла з камендатуры. Ды і так сачылі. Нават калі па патрэбе ў туалет хадзіла... Даводзілася рызыкаваць, хітраваць, шукаць розныя спосабы. To памылку быццам незнарок зробіш і яшчэ раз перадрукуеш, каб лепш запомніць, то экзэмпляр капіркі непрыкметна кудынебудзь засунеш, схаваеш. Словам, як магла, так і выкручвалася, лавіла кожны момант, каб нічога вельмі важнага міма маіх вачэй і вушэй не прайшло, каб запомніць, захапіць з сабою тое, што можа зацікавіць, спатрэбіцца тым, хто ў лесе...