Раяль з адламаным вечкам

Раяль з адламаным вечкам

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 526с.
Мінск 2016
101.9 МБ
што Валік Самок жыве на другім паверсе ў дзевяностым пакоі. Трэба было развітвацца, і старая, усхліпнуўшы, пацалавала Агрыпінку ў шчаку.
Першая ўдача ўзрадавала. Агрыпінка паднялася на другі паверх і крыху пастаяла каля акна ў канцы вузкага прыцемненага калідора. Нарэшце адшукала патрэбны нумар і пастукала ў дзверы. Пачулася маладое, бадзёрае: «Заходзьце». Агрыпінка падзівілася сваёй смеласці, але зайшла...
Лёні тут не было. У пакоі стаялі чатыры ложкі, засланыя аднолькавымі баваўнянымі коўдрамі, на якіх ляжалі белыя невялікія падушкі. Двое хлопцаў у шэрых пінжаках, адзін, праўда, вельмі ж худы і пласкагруды, сядзелі за сталом і цягалі відэльцамі проста з патэльні смажаную бульбу. На Агрыпінчына пытанне, ці жыве тут Валік Самок, кіўнулі згодна, запрасілі ў пакой і прапанавалі сесці на ложак. А калі захоча, дык і паляжаць можа, бо калі той Валік яшчэ прыйдзе. Агрыпінка і праўда скінула старэнькія сандалі і села на ложак. Выпрастала спіну. Пад грудзі падступіла такая нуда, што яна і сапраўды прылегла, удыхаючы з падушкі незнаёмы мужчынскі пах. Нечакана ддя сябе пачала драмаць. Аднак хутка насцярожылася, праз дрымоту пачуўшы, як адзін з хлопцаў, ці не той пласкагруды, міжволі прамовіў «маліна-ягадка». Узрадавалася, затузалася на ложку, але падняцца не было сілы. Яна ляжала з заплюшчанымі вачамі і не прапускала цяпер ні аднаго слова, як чакаючы, што хлопцы ўспомняць пра Лёню. Чула, як яны, пад’еўшы, кінулі ў тумбачку нямытыя відэльцы і патэльню. Нарэшце селі за стол, пачалі гартаць кніжкі. Чытаць, відно, не вельмі стараліся, бо ўсчыналі не зразумелыя ёй спрэчкі. Калі пачалі гаварыць пра дзяўчат, ледзь стрымалася, каб не засмяяцца, але пасаромелася. Хлопцы гаварылі ціха, але павольна і разважліва, падрабляючыся пад дарослых і сталых мужчын. Насцярожыў толькі той высокі, пласкагруды, які з самага пачатку прапанаваў ёй адпачыць. Цяпер ён ужо гарачыўся, даказваў свайму сябру, што ніякага сакрэту ў гэтай любоўнай справе няма. Паніжаў голас да непрыемнага піску і ўвесь час паўтараў Лёнева «маліна-ягадка».
— Я во што, маліна-ягадка... Я не як усе! Вы прыгожых выбіраеце. Каб па вуліцы азіраліся. Ну, і выбірайце! А я, маліна, не! Я шэранькіх люблю! На такіх ніхто не азіраецца... Ну і што?!
— Знайшоў, чым хваліцца!
— А чым ты пахвалішся? Мая просценькая сабе цану знае. А я ёй пару ласкавых скажу, Афрадзітай назаву, яна і гатова. A? He прывыкла, значыць... А тады рабі з ёй што хочаш! Хоць у гаршку вары!
«Шэранькая, значыць?.. Просценькая? У гаршку, значыць... А калі яшчэ такая, як я?»
Упершыню за апошнія месяцы Агрыпінка раптам адчула, як на яе спіне пачаў разрастацца той балючы вялізны мурашнік, пра які яна ўжо амаль забыла. Забыла і супакоілася. Дарма!..
Агрыпінка ведала, што зараз падымецца і пойдзе адсюль, сілілася сабраць апошнія сілы.
I раптам раззлавалася. Зусім не на Лёню ці гэтых хлопцаў, а на сябе: як жа хутка прыняла яна напавер усю гэтую бязглуздзіцу?! I ўвогуле, ёй не трэба было сюды прыязджаць. He трэба! Бо Лёня хутка вернецца і прыйдзе да яе, ці на кватэру, ці ў швейную майстэрню.
3 ягоным вяртаннем пачнецца новае жыццё. I ўсё ў тым новым жыцці будзе добрым і шчаслівым. Бо іначай — нельга...
Змагаючы боль, Агрыпінка ледзьве ўсунула свае разбухлыя ногі ў цесныя сандалі, паднялася з ложка і павольна патупала да дзвярэй. Прыпынілася толькі на хвілінку, каб развітацца з хлопцамі. Спускаючыся па лесвіцы, пачула, як яе яшчэ ненароджанае, але жывое дзіця ўдарыла пад сэрца. Нібы паклікала ў дарогу.
Яна доўга ішла па вуліцы і мінула ўжо мост. Чула, як у душы нараджаецца яшчэ не знаёмае ёй, але моцнае пачуццё жаласці — да ўсяго і ўсіх. Кожнаю клетачкаю Агрыпінка стала адчуваць вялікі магутны чужы свет навокал сябе, які яна чамусьці вельмі шкадавала цяпер і які, здавалася, шкадаваў таксама і яе. Шкадаваў, але нічым не мог дапамагчы.
Па шырокай вуліцы насустрач Агрыпінцы спяшаліся маладыя і прыгожыя, як царыцы, дзяўчаты, штурхаліся, гле-
дзячы паверх натоўпу некуды далёка-далёка, у сваё, яшчэ няўведанае, малінавае шчасце.
Яна не асмельвалася запытаць у каго-небудзь з іх, якім аўтобусам можна дастацца на вакзал. Толькі затрымалася на хвілінку, калі здалося, што па другім баку вуліцы крочыць Лёня. Аднак жа не, хіба гэта Лёня?!
На ўсякі выпадак Агрыпінка ўсё ж адвярнулася, каб не дай бог ён таксама яе не заўважыў, і пакрочыла яшчэ хутчэй.
Лёгкі ветрык лашчыў збалелую спіну, выбіраў з цела стомленасць.
Агрыпінка адчула сябе здаравейшаю і ўжо не сыходзіла з роўнай дарогі, быццам напэўна ведала, што тая вядзе якраз на вакзал.
Калінавая гронка залатая
Вольга здзівілася, калі ёй, амаль невядомай яшчэ мастачцы, прапанавалі афармляць гэтае новае маладзёжнае кафэ.
Пасля таго як усё было абгледжана і абмерана, адміністратар паставіў на дагаворы круглую пячатку, быццам павесіў першую падкоўку на прывідныя дзверы ў доўгачаканую ўдачу. Вольга заспяшалася дамоў. На вуліцы яна схавалася пад парасонам, аб які адразу ж гучна забарабанілі вялікія дажджыны.
I раптам убачыла Ігара Іванавіча. I адразу ж зразумела, па чыёй рэкамендацыі атрымала заказ.
Былы інстытуцкі выкладчык, не хаваючыся ад дажджу, стаяў каля самага кафэ ў сваім старым цёмна-карычневым касцюме. Вользе здалося, што намоклы цеснаваты пінжак на яго шырачэзных плячах-крушнях вось-вось лопне і распаўзецца па швах. Ігар Іванавіч стаяў задумлівы, з апушчанай галавою, нібыта яму было цяжка трымаць грыву сваіх непаслухмяных, ужо сівых валасоў.
Вольгу ён вылучыў з усёй групы на першых жа занятках. Кожны раз, узіраючыся ў яе новы малюнак, яшчэ
болей горбіўся і задаволена пакашліваў у вялізны квадратны кулак. Здзівіўся толькі аднойчы, на абароне дыпломных работ. Вольга сама тады не разумела, чаму ў яе ўзнік гэты, увогуле неўласцівы яе строгай манеры, сюжэт: у шырокую зімовую дарогу на першым плане свердзелам увінчваўся блакітнаваты вецер, а з глыбіні, з-пад самага мярэжлівага гарызонту ішоўхлопчык у расхрыстаным паліто, трымаючы перад сабою калінавую гронку.
Здаецца, ажно заблытаўшыся позіркам у насупленых густых бровах, Ігар Іванавіч выдыхнуў тады толькі адно: «Каліна не такая...» Але перарабляць малюнак у Вольгі ўжо не было часу.
...Па ўсім непагодным свеце шалелі восеньскія маршы, патокі дажджу залівалі асфалы. Вольга рашуча закрыла парасон і праз дождж, які ўсё ніяк не мог аціхнуць, пайшла насустрач Ігару Іванавічу.
Яны не сустракаліся амаль два гады пасля таго, як адразу ж пасля інстытута яна выйшла замуж за свайго аднакурсніка Сашу Радзівонава. Цяпер былы выкладчык нават не хаваў таго, што стаіць каля гэтага кафэ знарок. Чакае менавіта Вольгу.
— Рады... Рады...
Ігар Іванавіч з цяжкасцю шукаў словы, і па ягоным крыху васпаватым, як высечаным з каменю, твары імкліва скочваліся дажджыны. Сумеўшыся, ён нарэшце павітаўся, загаварыў таропка, не падымаючы галавы:
— У нас ёсць месца, Вольга... У аспірантуры. Лепшай кандыдатуры, на маю думку...
Вольга стомлена, але крыху скептычна хмыкнула, ацерла рукою мокры твар, і Ігар Іванавіч, заўважыўшы гэтую абыякавасць, адразу ж замаўчаў. Нібыта адчуў марнасць сваёй прапановы. Перавёў на іншае:
— Ну, як вы? Як ваш... Саша?
— Саша? Добра Саша... Разам, у выдавецтве, працуем...
Ігар Іванавіч замітусіўся, паспешліва ўсунуў у кішэню пінжака руку, выняў адтуль і падаў Вользе невялікую каробачку з цукеркамі. Гэта былі яе любімыя «Журавіны
ў цукры». Вольга ўзяла іх і схавала ад дажджу ў сумачку. Думала, аб чым жа далей гаварыць з Ігарам Іванавічам, якога яшчэ і цяпер, як некалі ў студэнцтве, саромелася і нават пабойвалася, і раптам адчула на сабе нечы пільны позірк. Азірнулася. Зусім блізка, на аўтобусным прыпынку, стаяў Саша. I спадылба пазіраў на Ігара Іванавіча. Вольга ад нечаканасці ажно адхіснулася назад, але тут жа ўзрадавалася, чакаючы, што Саша падыдзе да іх. Але той нават не павітаўся з былым выкладчыкам і кінуўся ў першы ж перапоўнены аўтобус...
Яна спыніла таксі, але прыехала дахаты ўсё роўна пазней за Сашу. На кухні паставіла чайнік і захінула вокны фіранкамі.
Заварыўшы чай, прыгатавала бутэрброды, выглянула, каб паклікаць Сашу вячэраць. Саша сядзеў на канапе і трымаў у руках адкрытую папку з паперамі. Гэта быў, мабыць, рукапіс той самай паэтэсы, якая ўчора хацела забраць работу ад Сашы, каб перадаць Вользе. Бачыце, ёй падабаецца, як Вольга працуе! Аб чым толькі людзі думаюць?.. Вольга, вядома, адмовілася, нават пасварылася з аўтаркай. Але адчувала сябе так, быццам па душы прапоўз нейкі агідны слімак. Сашу яна нічога не сказала, але той, мусіць, неяк дачуўся пра ўсё. Глянуўшы на нерухомы, напружаны Сашаў твар, Вольга хацела першаю загаварыць пра Ігара Іванавіча і кафэ. Але не асмелілася. Проста ўспомніла нядаўнюю ўспышку Сашавай рэўнасці. Прычын, здаецца, зусім і не было, яны гаварылі пра былых аднакурснікаў, і раптам Сашу быццам падмянілі: злосна, скептычна высмеяў колішнюю асаблівую ўвагу Ігара Іванавіча да Вольгі, нават пакпіў з яго захаплення Вользінымі работамі. Ён заўсёды быў самастойны і таленавіты, яе Саша, яшчэ ў інстытуце гарачыўся і задзірыста адмаўляў усё, чаму вучыў іх Ігар Іванавіч. А той проста не зважаў на гэта.
Праз некалькі месяцаў пасля вяселля, з нечаканай для сябе самой жаночай мудрасцю, Вольга змірылася з Сашавым максімалізмам. Урэшце, не гэта галоўнае.
Цяпер яна прынесла і паставіла на часопісны столік перад ім кубак з чаем, засмяялася прымірэнча.
— Саш...
Але ён, не падняўшы вачэй, выняў з папкі і кінуў на KaHany рукапіс.
— Ну, гэта ж глупства, чуеш? Я сустрэла яго выпадкова... Мне... бачыш... прапанавалі афармляць гэтае кафэ... Як ты думаеш?
Саша ледзь не падскочыў на канапе, ажно рукапіс слізгануў на падлогу, кінуўся ў спальню і са стукам адчыніў шафу.
— А гэта?.. А гэта што?.. Колькі я магу цярпець?! Мне што, самому мыць? I прасаваць? — ён кідаў на падлогу свае сарочкі.
I Вольга не стрымалася.
— Прывыкай... I не крычы! Хутка я ўжо і праўда не змагу добра згінацца. Так што... Ты ж, думаю, таксама захочаш, каб дзіця было здаровенькае...
Саша стаяў перад раскіданымі, толькі заўчора вымытымі і адпрасаванымі сарочкамі, наліваўся чырванню і раптам, зразумеўшы сказанае Вольгаю, заплюшчыў вочы. Ахрыплым, але цвёрдым голасам адрэзаў: