• Газеты, часопісы і г.д.
  • Развагі  Зянон Пазьняк

    Развагі

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 315с.
    Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
    202.95 МБ
    Як бы та.й ні было, але бязьдзейнасьць Ураду Беларусі, Вярхоўнага Савету і палітыка неадэкватных дзеяньняў зьяўляецца першапрычынай рэзкага пагаршэньня жыцьця насельніцтва Беларусі, паставіла Рэспубліку ў падпарадкаеаную залежнасьць ад зканамічных працэсаў у суседніх рзспубліках, перш заўсё, ад Расеі, пагражае стратай суеерэнітэту дзяржавы. У гзтай сітуацыі стараньні С. Шушкевіча, В. Кебіча і іншага кампрадорскага кіраўніцтва падыграць Гарбачоеу зь Ельцыным, заключыць „ саюзны дагавор” і рэанімаваць СССР (у выглядзе Расеі) выглядае самазабойчай бязглуздасьцю.
    Беларускі Народны Фронт ацэньвае такія дзеяньні, як здраду Рэспубліцы з усімі выцякаючымі адсюль высновамі. Апазыцыя БНФ у Вярхоўным Савеце запатрабавала адстаўкі Ўраду, новых выбараў і роспуску Вярхоўнага Савета Беларусі. Цяпер Апазыцыяй падрыхтаваны праект канстытуцыйнай рэформы існуючага Вярхоўнага Савету. Гэта будзе яшчэ адна спроба павярнуць уладу тварам да беларускага народа. Калі і гэты праект будзе адкінуты, тады нічога не застанецца, як ствараць паралельную структуру ўлады на аснове Апазыцыі БНФ і спадзявацца на падтрымку грамадзтва, выбух у якім набліжаецца.
    У Расеі  краіне з сьмяртэльна хворай эканомікай і маральлю, з імпэрскімі замашкамі і псэўдадэмакратычнай уладай  пачынаецца абвал, які неўзабаве можа выліцца ў гаспадарчапалітычную катастрофу. Верх неразумнасьці заставацца цяпер эканамічна залежнымі ад паставак з Расеі нафты і іншых рэсурсаў, вытворчасьць якіх абвальна дэградуе. Самазабойства  карыстацца абясцэненымі савецкімі рублямі ў той час, калі Дзяржбанк СССР (адпаведна і права эмісіі грошай) груба, у аднабаковым парадку захапіла сабе Расея. Савецкія аўтары пры гэтым цынічна пішуць, што рэспублікі, якія карыстаюцца рублямі, „теперь явочным порядком попадают в жесткую фннансовую завнснмость от Росснн. Н блеск республнканскнх сувереннтетов начннает меркнуть на фоне нніцеты республнканскнх банков”. (Комсомольская правда,  1991, 4 сьнежня.) Прытым, што надзвычай небясьпечна, рычагамі эмісіі завалодала краіна, якая эканамічна, фінансава і сацыяльна топіцца. Зразумела, якімі мэтадамі яна будзе ратавацца.
    Халуйствам зьяўляюцца дзеяньні па заключэньні розных аднабоказалежных пагадненьняў з вераломнымі палітыкамі тыпу Ельцына, з урадамі, якія не прытрымліваюцца ніякіх дамоваў, карыстаюцца мэтадамі экспрапрыяцыі агульных каштоўнасьцяў (золата, алмазаў, фабрык Дзяржзнака, Дзяржаўнага банку, пасольстваў і г.д.), праводзяць палітыку эканамічнага шантажу і фінансавага бандытызму.
    Апазыцыя БНФ яшчэ ў 1990 годзе, прадбачачы падзеі, паставіла перад Ўрадам пытаньне аб падрыхтоўцы нацыянальнай валюты  беларускага талера. Прапанова не была адкінута, але і зроблена нічога не было. Цяпер ужо позна, але толкам таксама нічога ня робіцца. Павышэньне цэнаў у Летуве, Латвіі ўжо прывяло да вынішчэньня нашага таварнага рынку. Лібэралізацыя цэнаў у Расеі з 1992 года яшчэ больш пагоршыць становішча. А калі суседнія рэспублікі ўвядуць свае грошы, Беларусь ператворыцца ў сьметніцу папяровых рублёў. Ніякіх тавараў у нас не застанецца. Усё будзе скуплена за пустыя рублёвыя паперкі, наша праца змарнуецца за бясцэнак.
    Беларускія грошы?  „Гэта сьмешна”. Суверэнітэт?  „Гэта жарт”,  усклікае ў стане непраходзячай эйфарыі ад улады наш
    68
    новы Старшыня Вярхоўнага Савета Станіслаў Шушкевіч, Як бы там ні было, але, калі суверэнітэт будзе растаптаны, а беларускі народ без віны давядуць да жабрацтва  пытаньне аб пэрсанальнай адказнасьці кіраўнікоў ніколі ня будзе зьнята. У гэтым можна не сумнявацца.
    He вырашаецца пытаньне з войскам. Войска зьяўляецца часткай дзяржаўнай сістэмы. У СССР рэальную дзяржаўную сістэму ўяўляла, перш за ўсё, КПСС, і войска было „ завязана” на гэтую структуру. Пасьля краху КПСС армія засталася сама сабой, стала ператварацца ў асобную сацыяльнапалітычную
    Аднак намэнклятурныя дэпутаты Вярхоўнага Савета не зразумелі нічога і прагаласавалі супраць рэальных прапаноў Апазыцыі. Цяпер ужо час страчаны. Мы стаім перад выбарам: альбо мы тэрмінова возьмем пад сваё падпарадкаваньне і на свой бюджэт цяпер ужо ўсе савецкія войскі на тэрыторыі Беларусі і правядзем пасьлядоўна ўсе апэрацыі па стварэньні Беларускага войска з большымі стратамі, альбо мы будзем мець на сваёй зямлі чужое войска і будзем яго карміць.
    3 боку Расеі ўжо чуваць пагрозьлівыя заявы, што яна забясьпечыць утрыманьне войска ў „некаторых рэспубліках”. Пус
    42. Дзень Беларускай Вайсковай славы. Шэсьце на КрапівенскЫ полі пад Воршай на трэці год незалежнасьці.
    структуру, узброеную да зубоў. Армія стала самапалітызавацца. Гэта вельмі небясьпечны працэс. Бюджэт неіснуючага СССР заканчваецца ў канцы 1991 г., і савецкая армія застанецца бяз сродкаў да існаваньня. Можа ўзьнікнуць вострая сацыяльная праблема са стральбой і крывёй. Рэспублікі прапанавалі выхад  стварэньне рэспубліканскіх узброеных сілаў на аснове савецкай арміі. Усе ўрады і парляманты зразумелі гэтую неабходнасьць, акрамя беларускага Вярхоўнага Савета.
    Апазыцыя БНФ яшчэ ў верасьні падрыхтавала пакет заканапраектаў па войску і дамаглася скліканьня нечарговай сэсіі. Прапаноўвалася падпарадкаваць войскі Беларускай ваеннай акругі Вярхоўнаму Савету Рэспублікі, узяць іх на свой бюджэт, тут жа правесьці скарачэньне асабовага складу і прыступіць да фармаваньня Беларускіх узброеных сілаў, стварыць Ваеннае міністэрства, прывесьці да прысягі Беларусі афіцэраў і салдат, прыступіць да вырашэньня пытаньня аб вывадзе астатніх войскаў, аб міжрэспубліканскіх пагадненьнях пра ПВА, пра стратэгічныя сілы, пра канвэрсію, раззбраеньне і г.д.
    тымі рублямі, вядома, надрукаванымі ў Маскве. Аднак таварнае напаўненьне іх будзе рабіць не Расея, а тая рэспубліка, дзе разьмешчана гэтае войска, якое яна не захацела пераўтварыць у нацыянальную армію, Так спраўджваецца мудрасьць: народ, які ня хоча мець і карміць сваё войска, корміць чужое.
    Адмаўленьне Украіны ад „саюзнага дагавору” праваліла гарбачоўскую авантуру і дае надзею Беларусі, але мала што зьменіць у яе становішчы. Ня выключана, што Расея і Украіна паспрабуюць дамовіцца паміж сабой аб прыярытэтах, як даў зразумець спадар Краўчук. Ня выключана, што за кошт інтарэсаў нашай рэспублікі.
    Выступленьне прэзыдэнта РСФСР Б. Ельцына ў Вярхоўным Савеце ў Менску 7 сьнежня гэтага году пацьверджае такія апасеньні. Б. Ельцын прадэманстраваў грубую аднабаковую пазыцыю і нежаданьне, як і раней, прытрымлівацца палажэньняў дамовы аб эканамічным супольніцтве. Яго погляды, выкладзеныя ў просталінейных лапідарных выказваньнях, зьдзівілі не аднаго палітыка. Нельга патрабаваць адзін ад аднаго немаг
    69
    чымага,  сказаў прэзыдэнт РСФСР,  неабавязкова, каб усё супадала, мы пачнем лібэралізацыю цэнаў у сябе на два тыдні раней, а тое, што вы адстаеце,  гэта ўжо вашы праблемы.
    Добра, што выступ паказалі па тэлебачаньні і беларускі народ змог убачыць сам, які ў яго ўсходні партнёр. За два тыдні пры адкрытай рублёвай зоне маскоўцам можна будзе абрабаваць усю Беларусь. Яны і да гэтага ўжо шмат папрацавалі на вывазе тавараў з нашай рэспублікі.
    Далей выказваньні Б. Ельцына набылі „проста „дзівосны” характар. Ён выявіў гатоўнасьць дапамагчы Беларусі рублямі. Маўляў, чаму ж не, мы во нядаўна і Ўкраіне аддрукавалі мільярд рублёў. Як усклікнуў адзін мой калега, фенаменальна! Аддрукаваць пустыя грашовыя паперкі і закінуць іх у якуюнебудзь краіну  гэта значыць падарваць эканоміку гэтай краіны,
    43. Прамова на Крапівенскім полі.
    спрыяць інфляцыі. (Дарэчы, у час 1й Сусьветнай вайны некаторыя дзяржавы спэцыяльна рабілі такія грашовыя дыверсіі супраць сваіх ворагаў.)
    Я ўжо не кажу пра тое, што гэты пусты мільярд з Украіны тут жа можа апынуцца на Беларусі (а нашы тавары  адпаведна на Ўкраіне). Зрэшты, мне здалося, што, гаворачы такое, Б. Ельцын  цяпер ужо ўладальнік грашовага друкарскага станка  проста зьдзекваўся з прысутных, бачачы іх халуйскую залежнасьць ад пустога рубля. Добры ж партнёр.
    Потым было сказана пра гандаль зброяй, пра тое, што „мы” (гэта значыць РСФСР) можам прадаваць ваенныя самалёты МНГ29, што амэрыканцы ўжо хочуць іх купіць. „Ну, мы амэрыканцам іх не прададзім”,  паведаміў Б. Ельцын. Прададуць іншым, больш надзейным.
    Зброяй, вядома, гандлююць, але гэта брыдкі гандаль. У голас палітыкі пра такое стараюцца не гаварыць, тым больш у час афіцыйных перамоваў ды ў тэлекамэру, на ўвесь сьвет. Гэта няпісанае палітычнае правіла.
    Аднак найбольш усіх уразіла грубая, на павышаных танах адмова Б. Ельцына сплаціць Беларусі саюзную кампэнсацыю за вынікі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Як жа так, мяркуе кожны са здаровым сэнсам чалавек. Расея ўзурпавала ўладу над цэлымі сфэрамі былога СССР, прэтэндуе стаць яго пераемнікам, ні з кім не параіўшыся, захапіла агульныя каштоўнасьці і маёмасьць, а вось выконваць абавязкі па даўгах СССР перад Беларусяй адмаўляецца. „СССР банкрот! Нет больше СССР!”  крычыць у залю Барыс Мікалаевіч. Шкада, што ў прэзыдэнта РСФСР не хапае вытрымкі, але калі Расея, захапіўшы каштоўнасьці былога Савецкага Саюза, згадзілася сплочваць сваю частку пазыкі СССР заходнім краінам, то какмпэнсацыю Беларусі за Чарнобыль (нагадваю  100 мільярдаў рублёў у цэнах 1989 г.) плаціць таксама прыдзецца, прытым не паперкамі, a матэрыяльна забясьпечанымі грашыма.
    У канцы такога мэтанакіраванага выступу расейскага прэзыдэнта адбыўся ўвогуле канфуз, які пры трансьляцыі запісу тэлебачаньне вялікадушна не паказала. Б. Ельцына падвяло няведаньне гісторыі Расеі і Беларусі. Нічога не падазраючы, ён падараваў С. Шушкевічу грамату з 1654 г. маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча жыхарам Оршы аб узяцьці іх пад сваю
    апеку. Прэзыдэнт Барыс Ельцын хацеў, магчыма, „тонка” намякнуць беларусам аб поглядзе рускіх цароў на Беларусь і аб працягу ім іхняе палітыкі (што цалкам стасавалася зь яго выступленьнем і развагамі). Аднак справа ў тым, што старажытная ЛітваБеларусь, якая больш трохсот гадоў знаходзілася ў стане пэрманэнтнай вайны з Расеяй, вяла тады, у 1654 годзе, якраз самую крывавую вайну з рускім царом Аляксеем Міхайлавічам. У выніку гэтае вайны Расея пацярпела паражэньне. Так што намёк Барыса Мікалаевіча аказаўся для яго крайне няўдалым.
    На часова акупаваных тэрыторыях Беларусі войскі Аляксея Міхайлавіча праводзілі мэтанакіраваны генацыд усяго беларускага насельніцтва. Спэцыяльныя рускія атрады разьязджалі па вёсках, спальвалі іх і забівалі ўсіх да аднаго. У выніку такой „ вайны” Беларусь страціла 51 адсотак свайго насельніцтва (асабліва на Мсьціслаўшчыне, Аршаншчыне, Смаленшчыне, дзе вынішчылі амаль усіх). Перамога далася дарагой цаной. Гэта была самая страшная за ўсю гісторыю Беларусі вайна. Так і цяпер вынікі пустарублёвай экспансіі будуць на Беларусі жахлівыя, але ўрэшце рэшт (калі сачыць за „намёкам”) перамога будзе за беларусамі.