Развагі
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 315с.
Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
Першае, што трэба адзначыць, насуперак пракамуністычнай прапагандзе на Беларусі ўся ўлада (ад Вярхоўнага Савету і Савету Міністраў да сельсавету) знаходзіцца ў руках былой камуністычнай намэнклятуры. Ніякіх пераменаў у сфэры ўлады ў нас не адбылося. Камуністы пасьля жніўня 1991 г. згубілі свае ідэалягічныя структуры, але ўлада засталася ў іхных намэнклятурных функцыянераў. Таму эканамічная і сацыяльная палітыка на Беларусі не зьмянілася, ніякіх рыначных рэфэрмаў не назіраецца, ніякага пераходу да рынку няма, захавалася гаспадарчая структура адміністрацыйнакаманднай сістэмы.
Кіруючыя начальнікі на Беларусі прадоўжваюць палітыку Гарбачова, які хацеў злучыць незлучальнае камунізм з рынкам і захаваць уладу КПСС. На чым і „пагарэў”.
Разумныя эканамісты ведаюць, што нельга ў адміністрацыйнадзяржаўную эканамічную сістэму ўводзіць рынкавыя структуры. Павінна быць альбо адно, альбо другое. Альбо дзяржаўнаадміністрацыйная эканоміка пад прымусам, што вядзе да стагнацыі, ГУЛАГу і выраджэньня грамадзтва, альбо рынкавая эканоміка, якая прадвызначае разьвіцьцё дэмакратыі. Нельга спалучаць тое, што не спалучаецца. Інакш пачынаецца неабмежаваная спэкуляцыя, узрастае ценявая эканоміка, інфляцыя, зьнікаюць тавары, спыняецца рост вытворчасьці. Падзеі, якія мы назіраем ад 1987 году.
Чаму гэтак атрымліваецца? Паколькі ня вырашаныя пытаньні з уласнасьцю, не прынятыя асноўныя рынкавыя законы аб свабодзе прадпрыймальніцтва, свабодзе купліпрадажы, канкурэнцыі рынкавыя структуры ў адміністрацыйнай сістэме (кааператывы, біржы, сумесныя і малыя прадпрыемствы і г.д.) ператвараюцца ў наросты на целе дзяржаўнай эканомікі, якія перамолваюць рэсурсы, ператвараюць безнаяўныя грошы ў наяўныя і гэтым самым садзейнічаюць інфляцыі, а ўвядзеньнем спэкулятыўных (двайных) цэнаў на дзяржаўную прадукцыю спрыяюць зьнікненьню тавараў з магазінаў і разьвіцьцю ценявай дзейнасьці. Адзін і той жа тавар перапрадаецца шматкроць па штораз вышэйшых цэнах, ня робячы ніякага руху. Рухаюцца толькі пустыя грошы.
Чаму ж дзяржава ня спыніць гэтага? А дзеля таго, што і ў дзяржаўнай уладзе, і ў дзяржаўнай і ценявой эканоміцы дзейнічаюць асобы аднаго гатунку „товаршцн”. Яны стварылі структуру крымінальнай эканомікі. Яны выкарыстоўваюць дзяржаўнаэканамічную ўладу і ператвараюць агульнанацы
янальнае багацьце ў сваё ўласнае. Ідзе ценявая, „дзікая” прыватызацыя. 1 праводзяць яе „антырыначнікі”, зрабіўшы зь дзяржавы дойную карову. Таму яны супраць рынкавых рэфэрмаў (хоць і гавораць пра рынак), бо тады прыдзецца дзяліцца з усім народам. Яны ня маюць канцэпцыі дзяржаўнай палітыкі Беларусі, ня дбаюць пра ўмацаваньне суверэнітэту, пра абарону нашай эканомікі ад сыравіннага шантажу Расеі, не бароняць Беларусь ад экспансіі чужых грошай пустых рублёў. Ім абыякавыя нацыянальныя інтарэсы Бацькаўшчыны і лёс народу.
Ня маючы пляну разьвіцьця беларускай дзяржавы, яны сьвядома прывязалі Беларусь да хворай расейскай эканомікі, да авантурніцкай палітыкі Ельцына. У выніку мы не пазьбеглі „лібэралізацыі” цэнаў, рэзкага зьніжэньня жыцьцёвага ўзроўню, хоць Беларусь мела ўсе магчымасьці ад гэтых хваробаў ухіліцца, калі б праводзіла палітыку суверэннай дзяржавы ў эканоміцы. Яны ігнаруюць відавочную існасьць неабходнасьць умацаваньня незалежнасьці.
Што ў такіх варунках рабіць? Трэба адхіліць былую намэнкляпіуру ад улады. Распусьціць антыдзмакратычны недзеяздольны Вярхоўны Савет і праеесьці новыя выбары на аснове дэмакратычнага закону. Новы прафэсійны парлямант (Сойм) сфармуе ўрад народнага даверу, які і правядзе рэфэрмы. Цяперашні намэнклятурны Вярхоўны Савет і ўрад ня ў стане іх правесьці. У Вярхоўным Савеце сядзяць антырыначнікі. Бяссэнсоўна прапаноўваць ім прагрэсіўныя эканамічныя праграмы і заканапраекты. Яны іх ня прымуць. Апазыцыя БНФ ужо падавала ім дзясяткі законапраектаў. I людзі бачылі, як рэтраградная большасьць Вярхоўнага Савету іх успрымала. Нечарговыя выбары адзінае выйсьце.
Рашэньне распусьціць цяперашні Вярхоўны Савет ды правесьці новыя выбары можа прыняць сам народ шляхам рэфэрэндуму. Рэфэрэндум гэта таксама адзіны клапан выхаду для збанкрутаванага Вярхоўнага Савету, Аднак „палітыкі” ад намэнклятуры далі адмоўнае заключэньне Цэнтральнай выбарчай камісіі аб неабходнасьці правядзеньня рэфэрэндуму. Яны яшчэ ня ведаюць, што яны самазабойцы, бо думаюць, што зацягнуць і выйграюць час, паставяць на калені беларускі народ, які, спакутваўшыся, зноў пакліча камуністаў да жорсткай рукі, да таталітарызму.
Якія ілюзіі! А тым часам нішчыцца нашая Беларусь, рабуюць наш народ, бяднеюць людзі. Кожны дзень існаваньня гэтага Вярхоўнага Савету небясьпечны для нашага грамадзтва. Таму галоўнае заданьне цяпер рэфэрэндум. Шлях да нечарговых выбараў.
Зянон ПАЗЬНЯК,
Народны дэпутат Беларусі
Надрукавана: („ Беларус”, 1992, люты, №387)
47. Савецкая міліцыя.
76
„А BOCb I ПТУШАЧКІ...”
Пра асаблівасьці сацыяльнапалітычнай сітуацыі на Беларусі і пра яе разуменьне Народным Фронтам ужо ня раз паведамлялася ў друку. Адзначалася, што на Беларусі перамаглі дэмакратычныя ідэі, але ўся выканаўчая, заканадаўчая, прадстаўнічая, адміністрацыйная і эканамічная ўлада засталася ў руках былой камуністычнай бюракратыі і намэнклятуры. Гэтая бюракратыя на Беларусі своеасаблівая. Выхаваная і сэлекцыянаваная ў КПБ на ідэалёгіі нацыянальнага нігілізму, на нянавісьці да ўсяго беларускага, роднага, свайго, яна ў пэрыяд краху імпэрскай сістэмы не перайшла на пазыцыі нацыянальнага дэмакратызму, як гэта зрабілі іх паплечнікі па партыі ў Расеі, на Украіне, у Малдове, Эстоніі, Латвіі, Арменіі і іншых краінах. He перайшлі яны і на пазыцыі нацыяналкамунізму, як бюракратыя ў мусульманскіх рэспубліках. У выніку беларуская былая партыйная намэнклятура не вядзе пасьлядоўнай незалежнай дзяржаўнай палітыкі, ня мае канцэпцыі беларускай дзяржавы, суверэнітэт для яе нічога ня значыць. Крэатуры ўлады (ШушкевічКебіч) яскрава гэтыя дачыненьні выяўляюць.
22 лютага гэтага году, напрыклад, С. Шушкевіч, гаворачы пра неабходнасьць і прапановы ўвядзеньня ўласнай валюты на Беларусі, заявіў у інтэрв’ю французкай газэце „Монд”, што „зробіць усё магчымае, каб пазьбегнуць гэтага”. Ён і робіць „усё магчымае”, каб Беларусь заставалася паўдзяржавай, a пасьля ўвядзеньня ў іншых краінах СНД нацыянальных грошай у галечы, каляніяльным прыдаткам Расеі. Такія дзеяньні і заявы ў цяперашняй крытычнай сітуацыі сьведчаць звычайна альбо пра поўнае неразуменьне, што да чаго, альбо пра здраду нацыянальным інтарэсам Беларусі.
Увогуле, складваецца ўражаньне, што і Вярхоўны Савет, і Урад „ня ведаюць, што твораць”. Чым жа займаецца тады былая партбюракратыя на Беларусі? „Дзікай” прыватызацыяй. Стварыўшы сістэму крымінальнай эканомікі на аснове зьмешваньня адміністрацыйнадзяржаўных і рыначных структураў, намэнклятура ўтварыла сабе „шчьшіну”, праз якую напаўлегальным шляхам ліхаманкава пераводзіць дзяржаўную маёмасьць у сваю прыватную ўласнасьць. Адбываецца маштабнае рабаўніцтва дзяржавы, бессаромнае абкраданьне народа. Адсюль рэзкае зьніжэньне жыцьцёвага ўзроўню насельніцтва, зьбядненьне грамадзтва, людзей, прывід вымушанага беспрацоўя.
Словам, калі ва ўсіх дзяржавах вакол нас былая партнамэнклятура, каб утрымаць уладу, прыстасоўваецца да абставінаў, дбае пра суверэнітэт, імкнецца будаваць нацыянальную дзяржаву, то іх беларускія „калегі” дбаюць не пра незалежнасьць краіныі, а пра сваю ўласную намэнклятурную „скуру”, не будуюць, а крадуць. Ім ня трэба нацыянальныя інтарэсы, ні нацыянальная валюта, ні войска, ні рынкавая эканоміка, ні культура. Іх задавальняе становішча паўдзяржавы лягчэй рабаваць. Яны, як бактэрыі, вірусы, што нішчаць арганізм і неўсьвядомлена паміраюць разам зь ім. Наш нацыянальнадзяржаўны арганізм ужо набліжаецца да фатальнай мяжы.
Каб спыніць гэтае набліжэньне, патрэбна зьмена палітычнай і эканамічнай улады нечарговыя выбары, што адчыняць шлях да рэальных рэформаў. Народ мае магчымасьць стаць на гэты шлях праз рэфэрэндум.
Палітычныя працэсы, як і ўсё ў прыродзе і грамадзтве, маюць свае аб’ектыўныя заканамернасьці, таму вымагаюць адпаведных (а не абы якіх) захадаў, даюць магчымасьць рэальнага
прагнозу. Арыентацыя БНФ і дэмакратычных партыяў на рэфэрэндум і новыя выбары павінна была абавязкова выклікаць контрдзеяньні намэнклятуры і зьвязаных зь ёй структураў. Чакалася ўзмацненьне дэзінфармацыі і прапаганды супраць БНФ у друку і іншых сродках масавай інфармацыі, чакаліся спробы палітычнага афармленьня намэнклятурных структураў („савецкіх прафсаюзаў”, розных „асацыяцыяў”, аграрных ініцыятываў і т.п.). Абавязкова павінны былі ўзьнікнуць дзеяньні, накіраваныя на раскол дэмакратычнага руху. Павінны былі зьявіцца псэўдадэмакратычныя ініцыятывы і арганізацыі, аргкамітэты „ агульнаграмадзкіх” блёкаў „усіх” партыяў (без вызначэньня іх палітычнай прыроды, гэта значыць, у прынцыпе немагчымае дзеяньне), дэклярацыі аб „ кансалідацыі”, аб выратаваньні эканомікі і падтрымцы ўрада. Павінна рэзка ўзрасьці палоханьне людзей „дэстабілізацыяй”, „путчамі”, „грамадзянскай вайной”, „расколам”, „жырыноўскім”, чакаюцца выступленьні сваіх маленькіх жырыноўскіх і паўюродзівых кадэбісцкіх крэатураў, правакатараў і сэксотаў, што пазалазілі ў дэпутаты, у прафсаюзы, культурніцкі, хрысьціянскі рух і г.д.; будуць заклікі „ня рэзаць курыцу, што нясе яйкі”, „не мяняць коней на пераправе”, „не хістаць лодку” і да т.п.; чакаюцца контрініцыятывы з боку Вярхоўнага Савета і наёмнікаў намэнклятуры; чакаюцца „казлы адпушчэньня” і нават „ахвяры” (напрыклад, возьмуць і ахвяруюць прэм’ерміністрам, што, праўда, малаверагодна) і г.д. Усё гэта было, усё гэта ў гісторыі паўтаралася неаднаразова. Вядомыя і вынікі палітычных камэдыяў.
Мы разумеем, як набірае сілу ініцыятыва рэфэрэндуму і як разыгрываецца контрспэктакль.
Першым прыкметным крокам была спроба стварыць у пачатку лютага блёк „усіх” партыяў і арганізацыяў „Новая Беларусь”. Усплылі афіцыйныя прафсаюзы ВПК былая „школа камунізму” і абаронцы адміністрацыі, ажывілася намэнклятура і абслугоўваючыя яе дэпутаты, „ружовыя” і „чырвоныя”, адазваліся даўнія, выгнаныя з Народнага Фронту ненавісьнікі БНФ, што сышлі ў палітычны нябыт. I вось на табе, жыў курылка, зноў пішуць „так званы Народны Фронт” (гл. Газэту „Набат”, №5, 1992 г.).