• Газеты, часопісы і г.д.
  • Развагі  Зянон Пазьняк

    Развагі

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 315с.
    Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
    202.95 МБ
    Кожны самастойны стваральны крок, кожнае, нават самае малое заканадаўчае дасягненьне, патрабавала незвычайных высілкаў нешматлікай дэпутацкай Апазыцыі. Усе гэтыя прапановы ў большай ці меншай ступені вымушаны былі прымацца, але, на жаль, зь вялікім спазьненьнем. Цяпер, бадай, кожнаму зразумела, што Вярхоўны Савет ня мае канцэпцыі разьвіцьця дзяржавы, ён ня ў стане і ня здольны стварыць яе.
    Гэта  першае.
    Другое. Вярхоўны Савет ня мае і канцэпцыі эканамічнага разьвіцьця грамадзтва. Чаму? Думаецца, таму, што больш за 2/3 у ім складае былая камуністычная намэнклятура, якая і па сёньня валодае ўсёй сістэмай улады, эканамічнай і, фактычна, палітычнай. Адзіная ж задача яе  любым чынам утрымацца, захаваць свой статускво.
    *
    Больш таго, у Рэспубліцы  цішком ад народа  праводзіцца эканамічная палітыка дзікай прыватызацыі. Тэрмін шырока вядомы, таму ня буду тлумачыць яго значэньне. Часовае палажэньне Савета Міністраў, што дзейнічае сёньня, у значнай ступені стварае ўмовы для незаконнай прыватызацыі, калі, выкарыстоўваючы дзяржаўныя структуры, намэнклятура прыўлашчвае дзяржаўную маёмасьць. Працэс набывае пагражаючыя памеры. Намэнклятура адчувае свой хуткі канец, адхінае ўсе ўмоўнасьці і даволі цынічна праводзіць гэтую прыватызацыю з карысьцю для сябе  за кошт народа.
    Такім чынам, уся практыка Вярхоўнага Савета, у тым ліку і палітычная, паказвае, што адзіны выхад зараз для нашай дзяржавы  мець такі ўрад і такі парлямант, якія будуць карыстацца народным даверам, стаяць на дэмакратычных асновах і выяўляць інтарэсы народа Беларусі. Вось БНФ на пачатку года і выйшаў з ініцыятывай, зьвярнуўся да дэмакратычных партыяў аб правядзеньні рэфэрэндуму.
    Чашу цярпеньня грамадзтва перапоўніў апошні закон аб падатках. Такога закона, бадай, няма ні ў адной дзяржаве сьвету. Такое ўражаньне, што ён прыняты адно для таго, каб мы страцілі рэсурсы, пазбавіліся прадпрыемстваў, спынілі вытворчасьць і прышлі да беспрацоўя і эканамічнага хаосу.
    Канечне, закон можна падправіць, унесьці адпаведныя зьмены, але ж Вярхоўны Савет можа прыняць і такія законы, якія будуць мець неабарачальнае значэньне, і зьмяніць іх стане немагчыма без вялікіх выдаткаў для грамадзтва.
    Спашлюся толькі на адзін прыклад. Як вядома, Саўмін Рэспублікі Беларусь падрыхтаваў праект Закона аб зямлі, які прадугледжвае юрыдычнае замацаваньне калгасаў  перавод зямлі ў калектыўную і прыватную ўласнасьць. Прапаноўваюцца і метады дасягненьня мэты. Што мы будзем мець у выніку  ня
    84
    трэба гадаць. Мы ня будзем мець замежных інвэстыцыяў, ня зможам развіваць фэрмерскую гаспадарку, мы, урэшце рэшт, не пракормім самі сябе.
    Што ж, гэта той закон, за які намэнклятура будзе стаяць насьмерць. Бо зямля  гэта ўлада! Ніякія спрэчныя пытаньні ў парляманце  стварэньне ўласнага войска, дэпартызацыя, прыпыненьне дзейнасьці КПСС  да грамадзянскай вайны не прывядуць. Але згадаем: заўсёды, калі рушыліся пэўныя грамадзкапалітычныя сістэмы, да войнаў прыводзіла неразумнае вырашэньне зямельнага пытаньня. Аб гэтым сьведчыць і вопыт 19171920 гадоў.
    Мы, даводзіцца гэта прызнаць, жывём у люмпэнізаваным грамадзтве, а ў ім дэмакратыя немагчымая. Крах аднаго таталітарызму прыводзіць да іншага, бо люмпэн ня можа быць свабодным. Свабода, дэмакратыя стануць магчымымі
    тады, калі мы адновім прыватную ўласнасьць і нацыянальную культуру. Толькі прыватная ўласнасьць робіць чалавека незалежным. Культура  вучыць яго карыстацца незалежнасьцю, ператварае ў свабоднага чалавека.
    Аднак, паўтаруся, з цяперашнім Вярхоўным Саветам мы ня станем свабоднымі і заможнымі. Кожны дзень яго існаваньня небясьпечны для нашага грамадзтва. Таму выйсьце адно  замена гэтай парляманцкай улады дэмакратычным канстытуцыйным шляхам праз рэфэрэндум.
    (Публікуецца згодна з выступленьнем Зянона ПАЗЬНЯКА на лютаўскай прэсканфэрэнцыі ў Менску. 1992 г.)
    Надрукавана: („ Беларусь ’’, 1992, №5)
    Карова
    За саветамі „ўласьць ’’ дазваляла трымаць толькі адну карову. I зрабілася яна для беларусаў сьвятой. Гэтак думаючы, я ўспомніў:
    Мароз за сьцяною хлява аж трашчыць.
    Падсьцялю я табе саломкі.
    Ахіну я цябе дзяружкай, кароўка.
    2002 г.
    Беднае жыцьцё
    Падкасаўшыся, баба
    па каленіў вадзе Балотныя травы жне.
    Азяружка ляжыць.
    * * *
    Адпачьгваюць касцы. Уткнўтыя косы, Нібы сьцягі на ветры.
    85
    ХТО БАІЦЦА ПАДПІСАЦЬ „СЬМЯРОТНЫ ПРЫГАВОР"?
    Склалася становішча, калі закаранелым партыйным намэнклятуршчыкам, што ўсё жыцьцё частавалі людзей кіруючай дэмагогіяй, трэба па закону самым сабе падпісаць „сьмяротны прыгавор”  прызначыць дату правядзеньня рэфэрэндуму аб роспуску Вярхоўнага Савета і аб новых выбарах. Як кажуць у такіх выпадках расейцы,  трапілі, як „кур во пці” Таму, як і трэба было чакаць, пачаўся лямант, заснаваны на адкрытай хлусьні.
    Нядаўна ва ўсіх залежных ад Саўміна газэтах зьявіўся такі зборны матэрыял  „зноў вакол рэфэрэндуму”. Тут сакратар Цэнтральнай камісіі па рэфэрэндуму, які шкодзіў у працы Ініцыятыўнай групе, напісаў: „Сцьвярджэньне, што Вярхоўны Савет павінен толькі прызначыць дату правядзеньня рэфэрэндуму,  няправільнае. Закон аб рэфэрэндуме не звужае канстытуцыйна замацаваныя за парлямантам правы. Вярхоўны Савет можа ня толькі адхіліць або зацьвердзіць фармулёўку пастаўленага на рэфэрэндум пытаньня для далейшага яго ўключэньня ў бюлетэнь, але і удакладніць яе.” Гэта называецца заведамым ашуканствам. Па закону Вярхоўны Савет прызначае толькі дату рэфэрзндуму і ня можа „ зацьвярджаць ”, „ адхіляць ” ці „ўдакладняць” фармулёўку зацьверджанага Цзнтральнай Камісіяй пытаньня, вынесенага на рзфэрэндум. Такіх правоў Вярхоўнаму Савету ня дадзена, і аўтардэзінфарматар спасылак на Закон ня робіць, бо ў Законе гэтага не напісана. А напісана там вось што.
    „ Артыкул 14. Парадак прыняцыія пастановы Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па прапанове аб правядзеньні рэфэрэндуму.
    Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь пасьля атрыманьня аформленай у належным парадку прапановы аб правядзеньні рэфэрэндуму разглядае пытаньне аб прызначэньні даты абавязковага або кансультатыўнага рэфэрэндуму і мерах па яго забесьпячэньню або аб неабходнасьці прыняііьця Закона або іншага рашэньня, якое прапануецца на рэфэрэндум, без яго правядзеньня.
    У выпадку парушэньня гэтага Закона ініцыятарамі рэфэрэндуму Вярхоўны Саеет Рэспублікі Беларусь мае права адхіліць прапанову аб правядзеньні рэфэрэндуму ’’.
    Закон ня быў парушаны. He праводзіць жа рэфэрэндум можна толькі ў выпадку прыняцьця Вярхоўным Саветам „рашэньня, якое прапануецца на рэфэрэндум”. Гэта значыць, у дадзеным выпадку тады, калі Вярхоўны Савет сам прыме пастанову аб новых выбарах і сваім самароспуску на прынцыпах, сфармуляваных у пытаньні, вынесеным на рэфэрэндум і падтрыманым больш чым 440 тысячамі выбаршчыкаў. (Дарэчы, гэта быў бы разумны крок, толькі гэты Вярхоўны Савет на яго ня здольны.)
    Далей у артыкуле 15  „ Зьмест пастановы Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб прызначэньні рэфэрэндуму”  сказана:
    „ У пастанове Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб прызначэньні рэфэрэндуму ўказваюцца дата правядзеньня рэфэрэндуму, фармулёўка пастаўленага на рэфэрэндум пытаньня для далейшага ўключэньня яго ў бюлетэнь, вызначаецца парадак фінансаваньня і вырашаюцца іншыя пытаньні, зьвязаныя з правядзеньнем рэфэрэндуму...
    Дата правядзеньня рэфэрэндуму ўстанаўліваецца не пазьней, чым па сканчэньні трох месяцаў з дня прыняцьця пастановы аб прызначэньні рэфэрэндуму.
    У выключных выпадках Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь можа ўстанавіць іншыя тэрміны правядзеньня рэспубліканскага рэфэрэндуму”.
    „Устанавіць іншыя тэрміны” Вярхоўны Савет, згодна з Законам, можа толькі ў адным выпадку, адлюстраваным у артыкуле 7,  „у выпадку ўвядзеньня ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь надзвычайнага становішча ”. Але і яно ня можа быць прынятае, бо ў Канстытуцыі такога палажэньня няма, а закона аб надзвычайным становішчы ў нас не існуе.
    Дэзінфармацыйнага туману напусьціў у зборным заказе для друку старшыня Пастаяннай камісіі Вярхоўнага Савета па дзяржаўным будаўніцтве. Той самай камісіі, якая раней накіравала Цэнтральнай камісіі па рэфэрэндуму бязглуздае заключэньне з прапановай разьдзяліць пытаньне, вынесенае на рэфэрэндум на некалькі асобных пытаньняў. Пры гэтым старшыня Кмісіі ВС яшчэ і абураецца, што „праігнаравалі” ягонае заключэньне. Добра, што ў Цэнтрвыбаркаме знайшліся людзі больш кемлівыя, чым у Вярхоўным Савеце, і не прынялі відавочнае глупства. A то ўявім сабе, што большасьць прагаласавала б за роспуск Вярхоўнага Савета, а меншасьць  за новыя выбары, калі падзяліць пытаньне так, як прапаноўвалі. (Значыць, Вярхоўны Савет распусьціць, а новы выбіраць ня трэба.) Ці, наадварот,  большасьць за новыя выбары, а меншасьць  за роспуск. (Тады трэба выбіраць новы Вярхоўны Савет і адначасна пакідаць стары.) Ці пры іншым варыянце  трэба правесьці новыя выбары, але па старым антыдэмакратычным законе і г.д. Пра гэта раней ужо было напісана. Толькі, відаць, ня ўсе старшыні камісіяў ВС чытаюць газэты, а калі чытаюць, то ня ўсе разумеюць, ці калі што разумеюць, то, што найгорай, сьвядома заблытваюць людзей. Вось у зборнай публікацыі напісана: „Вярхоўны Савет можа прымаць рашэньне аб характары рэфэрэндуму  кансультатыўны або абавязковы, аб фармулёўцы пытаньня, якое выносіцца на галасаваньне, аб тэрмінах правядзеньня рэфэрэндуму і да т.п. Гэта дастаткова выразна сфармулявана ў артыкулах 14 і 15”.
    Тут я якраз і працытаваў, што там „сфармупявана”. I ня трэба намякаць, шаноўныя, быццам Вярхоўны Савет можа на гэтым этапе зьмяніць фармулёўку пытаньня (пра што адкрыта кажуць і пішуць менш абазнаныя, чым цытаваны аўтар). Ня можа! He ашуквайце людзей. I характар рэфэрэндуму зьмяніць ня можа. Мэта рэфэрэндуму сфармулявана ў афіцыйным дакуманце  Заяве Ініцыятыўнай групы з просьбай зарэгістраваць пытаньне, прапануемае на рэфэрэндум, дзе сказана, што „мэтай рэфэрэндуму зьяўляецца прыняцьце абавязковага рашэньня аб датэрміновых выбарах...” і г.д. Гэта ж пацьверджана ў другім афіцыйным дакуманце  Заключным акце, складзеным пасьля збору подпісаў. Так што ня трэба перакручваць, паважаныя члены Прэзыдыюма. A то даходзіць да таго, што рэфэрэндум аб’яўляюць „рэвалюцыяй”, „рэвалюцыйным шляхам”, а яны, бач, за партыю, то бо, прабачце, за ўрад, ды за самых сябе, за „эвалюцыю”.