• Газеты, часопісы і г.д.
  • Развагі  Зянон Пазьняк

    Развагі

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 315с.
    Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
    202.95 МБ
    Вядома, у гэтым Вярхоўным Савеце ёсьць дэпутаты, што слова „рэфэрэндум” вымаўляюць з цяжкасьцю, ня кажучы пра разуменьне сэнсу паняцьця. Аднак жа паруску чытаюць, навучаны, пасканчалі ВПШ. Дык пачыталі б хоць у Савецкай энцыкляпэдыі, што гэта такое  рэфэрэндум. A то непрыстойна атрымліваецца  і самы не разумеюць, і людзей ашукваюць. Няхораша, паважаныя калегі.
    Зянон ПАЗЬНЯК
    народны дэпутат Рэспублікі Беларусь
    Надрукавана: („ Народная Газэта ”,  1992, 27 чэрвеня)
    86
    ТОЛЬКІ У СЭРЦЫ ТРЫВОЖНЫМ ПАЧУЮ...
    награфічныя замалёўкі, акварэлі тады нікому не былі вядомыя. Ды і ён усе
    15 жніўня 1992 г. спаўняецца 20 гадоў з дня трагічнай гібелі мастака Лявона Баразны, чалавека самабытнага таленту і рэдкага альтруістычнага характару. Узьдзеяньне яго на цяперашняе беларускае мастацтва безумоўнае. Можна без перабольшаньня сказаць, што творчасьць нацыянальных мастакоў, аб’яднаных пад сымвалам Пагоні, якія годна прадстаўляюць беларускае мастацтва і праграмуюць шлях, творчасьць гэтая выйшла з мастацкай дэейнасьці і духу мастацтва Лявона Баразны. Пачынаючы з канца 50х гадоў, ён сваім прыкладам, ня гледзячы на ноч камунізму, сцьвярджаў узор мастацкага служэньня Бацькаўшчыне, яе кулыурнанацыянальнаму адраджэньню. Лявон Баразна, як некалі Язэп Драздовіч, не стаў чакаць лепшых умоў. Узяў мальбэрт, фарбы, капялюш і пайшоў пешшу па мястэчках, вёсках і хутарах Беларусі вывучаць, маляваць і аглядаць скарбы народнай творчасьці. Так прадаўжалася некалькі гадоў. А вынікам сталі некалькі збораў і альбомаў малюнкаў беларускіх народных рэгіянальных касьцюмаў, строяў, арнаментаў. Яны цяпер захоўваюцца ў музеях Беларусі.
    50. Народныя сьпевакі на фоне артыстаў горадзенскага ансамбля „ Нёман”, аформленага Лявонам Баразной.
    Па прызваньні таленту Лявон Баразна жывапісец. Але народная творчасьць, яе амаль неўзараная тады цаліна цалкам захапіла яго. У 60х гадах ён распрацаваў і стварыў беларускі сцэнічны касьцюм, дзясяткі яго тыпаў і ўзораў. Ён аформіў і, вобразна кажучы, апрануў дзясяткі народных ансамбляў, хораў, калектываў, абазначыў цэлы накірунак у мастацтве народнага сцэнічнага касьцюму, паставіў справу на высокі мастацкі прафэсійны грунт, падняў яе з дылетанцтва. Яго касьцюмныя ансамблі рабілі незабыўнае ўражаньне сваім хараством, густам, гармоніяй колераў і фасонаў. Мне ніколі больш і нідзе не прыходзілася бачыць, каб адкрывалася заслона і заля адным духам вохкала ад уражаньня незвычайнай красы сцэнічнага адзеньня, каб яна ўставала і ўзрывалася такімі шчырымі воплескамі мастаку. Асабліва тады ўразіў мяне горадзенскі ансамбль „HeMan”, аформлены ў шляхецкіх традыцыях беларускіх убораў.
    Каб „прабіць” у тыя часы самабытнае нацыянальнае мастацтва на сцэну, трэба было валодаць незвычайнымі якасьцямі характару, вытрымкай і воляй. Лявон Баразна здолеў гэта рабіць і дамагацца перамогі сярод шалёнага зграю і цкаваньня чыноўнікамі ад мастацтва і апарату. Ягоны жывапіс, эт
    сілы аддаваў узняцьцю народнага мастацтва  грунту, як ён лічыў, нацыянальнай творчасьці. Сваю працу ён разглядаў як місію служэньня беларускаму Адраджэньню. Стараўся ўсюды пасьпець. Заўважыў прабел  сам браўся яго запаўняць. Так ён упершыню сабраў, клясыфікаваў, зрабіў мастацтвазнаўчае апісаньне і выдаў асобным альбомам гравюры Францыска Скарыны. Ён умеў вылучыць галоўныя патрэбы беларускага мастацтва, ніколі не марнаваў час на пустую квазімастацкую непатрэбшчыну, так распаўсюджаную ў тыя часы.
    Дзейнасьць Лявона Баразны, асабліва калі ён стаў галоўным мастаком Мастацкага фонду БССР, бьша косткай у горле nap
    57. Лявон Баразна. 1965 г.
    (Фота 3, Пазьняка).
    тыйным апаратчыкам, чыноўным ненавісьнікам беларушчыны (а тады непрыняцьце ўсяго беларускага было афіцыйнай ідэалёгіяй і палітыкай). Ён „спадобіўся” асабістай нянавісьці галоўнага неўспрымальніка гістарычнай культурнай спадчыны народа (разбурыў старажытную вуліцу Нямігу ў Менску) і выразьніка партыйнага прыгнёту П. Машэрава. Нават пасьля сьмерці Лявона Баразны Машэраў помсьціў „пзвестному нацноналнсту”, не даючы рассьледаваць да канца таямніцу яго забойства. Ніткі вядуць у нетры КДБ  перадавога атрада КПСС. Але яны абарваліся яшчэ тады. Зрэшты, ня ўсё таемнае зьнікае бяссьледна. Ня выключана, што выявіцца некалі праўда і пра гэтае злачынства.
    Забойства Лявона Баразны 15 жніўня 1972 г. ускалыхнула ўсю культурную і мастацкую грамадзкасць Беларусі. Ужо тады над яго труной людзі перасталі гаварыць шэптам. У 1974 годзе яго паплечнікімастакі арганізавалі пасьмяротную выставу мастацкай спадчыны Лявона Баразны. Для шмат каго яна стала адкрыцьцём сьвятой любові да роднага народа, адданасьці і служэньня яму па сэрцу, па душы, па істоце сваёй чалавечай. Без перабольшаньня скажу  гэтая выстава ўскалыхнула і арганізавала шмат якіх мастакоў Беларусі. Адсюль пашіыў той няспынны чысты ручаёк беларускага мастацтва, што кіруецца на вялікую раку. Адсюль паляцела з узьнятым мечам наша несьмяротная Пагоня ў вечных вобразах Бацькаўшчыны і прыроднага хараства на палотнах, у лістах, на габеленах і ў бронзе  „біце ў сэрцы іх, біце мячамі, не давайце чужынцамі стаць...”
    Зянон ПАЗЬНЯК, кандыдат мастацтвазнаўства.
    Надрукавана: (Народная Газэта, 1992, жнівень)
    87
    ПАЛІТЫКА НАМЭНКЛЯТУРЫ. ПАЛІТЫЧНАЯ СІТУАЦЫЯ НА БЕЛАРУСІ I ПЭРСПЭКТЫВЫ ЯЕ РАЗЬВІЦЬЦЯ
    (Даклад, прачытаны для кіраўніцтва і супрацоўнікаў НАТО, 3  га верасьня 1992 г., Брусэль)
    Глыбокапаважаныя спадары.
    Адраджэньне нашай суверэннай дзяржавы Беларусі на палітычнай карце сьвету стала магчымым пасьля краху камуністычнай сістэмы, зьяўляецца заканамерным вынікам барацьбы за свабоду і незалежнасьць, што прывяло да распаду Савецкага Саюзу. Да гэтага часу сьвет ужо пасьпеў амаль забыцца пра нашае існаваньне, тым больш, што зьмянілася гістарычная назва нашай тысячагадовай дзяржавы. Але мы жывём і адраджаем сваё нацыянальнае гістарычнае быцьцё. У X стагодзьдзі гэта была Полацкая зямля ці Полацкае княства, што аб’яднала старажытныя беларускія землі крывічоў і літвы, прыняло хрысьціянства ад грэкаў, мела сваю княскую дынастыю Рагвалодавічаў са сталіцай у горадзе Полацку. Да канца XIII стагодзьдзя ў выніку працягу аб’яднаньня земляў, барацьбы з крыжакамі, Кіеўскай Русьсю і татараманголамі адбылася зьмена княскай дынастыі і ўтварылася Вялікае Княства Літоўскае  старажытная беларуская феадальная дзяржава, у якую ўваходзілі ўсе беларускія землі, Жмудзь (перадваенная Летува) і да сярэдзіны XVI стагодзьдзя землі Украіны. Вялікае Княства Літоўскае асабліва ў XVXVI  першай палове XVII стагодзьдзяў яго існаваньня  гэта Залаты час беларускай культуры і дзяржаўнасьці. Беларуская мова была дзяржаўнай мовай і ў XVI ст. замацаваная ў асноўным законе Статуце Вялікага Княства Літоўскага  першай, фактычна, Канстытуцыі дзяржавы. 3 XIV стагодзьдзя беларускія гарады кіраваліся Магдэбургскім правам, у эпоху готыкі створаны велічныя замкі, рэнесанс і барока прынесьлі тонкую пекнату ў будаўніцтва храмаў і гарадоў, разьвіваліся цэхі і рамёствы, мастацтва і права, культура і дзяржаўнае будаўніцтва, пагрунтаванае на законах і дзяржаўным праве, на свабодзе веравызнаньняў і на характэрнай для нашай беларускай цывілізацыі верацярпімасьці.
    Вялікае Княства Літоўскае  гэта была наймагутнейшая дзяржава на ўсходзе Эўропы. Беларуская культура засьведчыла пра сябе сьвету ня толькі замкамі, храмамі і вайсковым умельствам. У 1517 г. доктарам свабодных навук Францыскам Скарынай з Полацка былі выдадзеныя першыя друкаваныя беларускія кнігі  першыя сярод усходніх славянаў. У 1529, 1566 і 1588  выдаваўся Статут Вялікага Княства Літоўскага, збор законаў  помнік феадальнага беларускага права (а таксама і старажытнабеларускай кніжнай мовы), які паўзьдзейнічаў на разьвіцьцё прававай думкі свайго часу і на законы іншых дзяржаў.
    На працягу ўсёй 500гадовай гісторыі існаваньня Вялікага Княства Літоўскага амаль палова часу гэта бесперапынныя войны на ўсходзе з Масквой і пазьней з Расейскай імпэрыяй, якія вызначаліся і вынікалі галоўным чынам з геапалітычнае | сытуацыі. Пастаянная пагроза з усходу прывяла да саюзу з Польшчай і стварэньня ў 1569 годзе канфедэратыўнай дзяржавы  Рэчы Паспалітай (г. зн. „ Агульнай справы”). Гэтае ўтварэньне, аднак, аказалася нежыцьцяздольным і ў канцы XVIII ст. было разарванае паміж трыма імпэрыямі  Расейскай, Прускай і АўстраВенгерскай. Беларусь захапіла Расея.
    Нацыянальнавызваленчая барацьба беларускага народа працягвалася на працягу ўсяго XIX і пачатку XX стагодзьдзя. За гэты час адбылося пяць узброеных паўстаньняў супраць самадзяржаўя. Толькі ў 1918 г. была адноўлена дзяржаўнасьць і створана Беларуская Народная Рэспубліка (БНР) і 25 сакавіка гэтага ж года аб’яўлена яе незалежнасьць. Аднак у канцы 1918 года БНР была акупавана бальшавіцкім расейскім войскам. На невялікай частцы акупаванай тэрыторыі бальшавікі бьші вымушаныя дазволіць стварэньне марыянэткавай Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, пакінуўшы сабе велізарныя беларускія абшары на ўсходзе з гарадамі Смаленскам, Невелем, Бранскам, аж да Ржэва і Дарагабужа. Гэтыя адвечныя беларускія тэрыторыі ня вернутыя Беларусі да сёньняшняга дня. Урад БНР існаваў у эміграцыі. Зараз Рада БНР  правобраз мінулага парляманту  знаходзіцца ў ЗША.
    Гады акупацыі  гэта, перш за ўсё, палітыка этнацыду, асіміляцыі і генацыду, якая дасягнула асабліва жорсткіх і антычалавечых формаў у часы бальшавікоў. За пэрыяд ленінскасталінскіх рэпрэсіяў на Беларусі была зьнішчана амаль трэць яе насельніцтва (каля трох мільёнаў), зьнішчаны помнікі гісторыі і культуры, спаленыя старажытныя кнігі, разрабаваныя нацыянальныя каштоўнасьці, сфальсіфікаваная нацыянальная гісторыя, зачыненыя беларускія школы, зьнішчана нацыянальная адукацыя. Ніколі яшчэ наш народ не выходзіў з гістарычнага катаклізму, з палітычнага небыцьця такім нацыянальна абяскроўленым.
    Але мы поўныя ўпэўненасьці і аптымізму. Паступова грамадзтва выздараўлівае. Мы зьбераглі вельмі важныя народныя якасьці: здольнасьць да працы, цярпімасьць, здаровы сэнс, прывязанасьць да Бацькаўшчыны, павагу да чалавечай асобы.
    У жніўні 1991 года была разбурана ўлада КПСС. Беларусь замацавала сваю незалежнасьць у Канстытуцыі дзяржавы. Здавалася б, перад Рэспублікай адчыніліся небывалыя пэрспэктывы, якія Беларускі Народны Фронт сфармуляваў як вяртаньне нашага народа ў Эўропу, у сістэму эўрапейскай цывілізацыі. Народны Фронт таксама прапанаваў парляманту вызначыць на пэрспэктыву канстытуцыйны статус Беларусі як нэўтральнай бязьядзернай дзяржавы.