• Газеты, часопісы і г.д.
  • Развагі  Зянон Пазьняк

    Развагі

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 315с.
    Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
    202.95 МБ
    Варта адзначыць, што рэфэрэндум на Беларусі  гэта будзе першы дэмакратычны рэфэрэндум на тэрыторыі былога СССР, арганізаваны па ініцыятыве зьнізу. Усе рэфэрэндумы, што праходзілі на былых савецкіх абшарах раней, зыходзілі ад кіруючых структураў дзяржавы.
    тых 442 тысячаў выбаршчыкаў, якія паставілі свае подпісы за правядзеньне рэфэрэндуму.
    Цяпер усе паводзіны кіруючай посткамуністычнай намэнклятуры на Беларусі вызначаюцца рэфэрэндумам. Вярхоўны Савет самаўхіліўся ад палітыкі, даўшы свабоду дзеяньняў намэнклятурнаму ўраду (сфармаванаму, дарэчы, яшчэ ЦК КПБКПСС). Урад ужо зрабіў шэраг абарончых захадаў, разьлічаных на магчымае паражэньне намэнклятуры на рэфэрэндуме і на выбарах. Перш за ўсё, Урад узяў у свае рукі сродкі масавай інфармацыі агульнанацыянальнага значэньня, амаль увесь пэрыядычны друк. Урад зрабіў сябе заснавальнікам гэтых выданьняў і ўтрымлівае іх за „свой”, ян ён мяркуе, кошт, забіраючы сродкі зь дзяржаўнага бюджэту, дэфіцыт якога даўно перайшоў за крытычную рысу. Усё гэта выглядае даволі дзіўна і для чалавека, выхаванага на традыцыях дэмакратыі, магчыма, здаецца тэатрам абсурду.
    Урад рэарганізаваў сваю структуру па узору ЦК КПСС, стварыў аддзелы, што, фактычна, назіраюць і кіруюць мініс
    90
    тэрствамі, сродкамі інфармацыі, войскам і т. п. У прыватнасьці, пакрываецца небывалая карупцыя ў былой савецкай арміі, што перайшла пад юрысдыкцыю Беларусі. 3 войска, якое фармальна лічыцца беларускім, мэтадычна і мэтанакіравана звальняюць афіцэраў беларускай нацыянальнасьці, санкцыянуецца перасьледваньне афіцэраўбеларусаў за патрыятызм, за любоў да Бацькаўшчыны, за размову пабеларуску. Савецкая ваеннапартыйная машына сьвядома забараняла афіцэрамбеларусам
    Пасьля прыняцьця рашэньня аб правядзеньні рэфэрэндуму намэнклятурны ўрад Беларусі зрабіў рэзкі паварот у бок Расеі, адкрыта адкідаючы нацыянальныя інтарэсы беларускай дзяржавы. 20 ліпеня 1992 г. у Маскве былі падпісаны Пратакол спатканьня ўрадавых дэлегацыяў Расеі і Беларусі, Дагавор аб каардынацыі дзейнасьці ў ваеннай галіне, Пагадненьне аб стратэгічных сілах, часова разьмешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусі і іншыя дакуманты, згодна зь якімі Беларусь
    S3. Менск 27 ліпеня 1992 г.
    служыць на Беларусі. Прадстаўнікоў іншых нацыянальнасьцяў (асабліва рускіх) наадварот прысылалі на Беларусь. У выніку амаль 40 тысячаў афіцэраўбеларусаў апынуліся ў Расейскай Фэдэрацыі і іншых дзяржавах, і толькі 5 тысячаў на Белару сі (г. зн. менш 18 працэнтаў). Іх якраз і хочуць цяпер выгнаць у запас. Афіцэры, што засталіся за мяжой Беларусі, ніяк ня могуць вярнуцца на Бацькаўшчыну ў беларускае войска. Ім ствараюць усялякія бюракратычныя перашкоды менавіта тут, у Беларусі. Урад і ваенная намэнклятура хочуць стварыць з войска чужую нашым нацыянальным інтарэсам аднародную структуру, папершае, каб зручней распрадаць, выкарыстаць і прыватызаваць ваенную маёмасьць, падругое, каб у выпадку паражэньня на выбарах выкарыстаць неканстытуцыйныя сродкі для захаваньня сваёй улады. Гэта, вядома, утапічныя „пражэкты”, уласьцівыя ўзроўню думаньня былых савецкіх ваенных чыноўнікаў, але, тым не менш, такія „пражэкты” выказваюцца былымі „палітрукамі”.
    зьбіраецца мець „адзіную грашовую сістэму” з Расеяй на аснове расейскага рубля. Відавочна, няма патрэбы тлумачыць, што такое рашэньне ў існуючым становішчы было б раўназначна страце суверэнітэту, нацыянальнай капітуляцыяй. Тады ўсялякія эканамічныя рэформы на Беларусі губляюць сэнс. Беларускі народ зь іх нічога не скарыстае.
    Асабліва абсурдныя і для многіх нечаканыя пагадненьні ў ваеннай галіне. Яны супярэчаць прынцыпам незалежнай дзяржавы. Згодна з гэтымі не нармальнымі пагадненьнямі, усе стратэгічныя войскі на тэрыторыі Беларусі пераходзяць пад юрысдыкцыю Расеі, але пры гэтым Беларусь не атрымлівае ні капейкі за арэнду тэрыторыі, палігонаў, аэрадромаў і г. д. Увесь рух вайсковага расейскага транспарту будзе адбывацца на бяспошліннай аснове пры поўнай адсутнасьці кантролю за перамяшчэньнем расейскіх войскаў з боку беларускай дзяржавы; сацыяльнабытавое забесьпячэньне расейскіх ваеннаслужачых бярэ на сябе беларускі бок. Фінансаваньне свайго вой
    91
    ска на Беларусі будзе, вядома, ажыцьцяўляць Расея і, вядома ж, пустымі інфляцыйнымі рублямі, а напаўняць гэтыя пустыя рублі таварам (па сутнасьці, паперу) вымушана Рэспубліка Беларусь. Расея будзе ажыцьцяўляць поўны кантроль над абароннай вытворчасьцю Беларусі.
    Самае дзівоснае ў гэтых арыгінальных пагадненьнях тое, што грамадзяне Беларусі будуць рэкрутаваныя служыць у армію чужой дзяржавы і прымаць прысягу не Беларусі. (Згодна з Законам аб грамадзянстве, такія ваеннаслужачыя аўтаматычна пазбаўляюць сябе грамадзянства Беларусі). Расейскае войска застаецца на тэрыторыі беларускай дзяржавы не два гады, як адзначалася ў ранейшых дакумантах СНД, а сем гадоў, што абсалютна нічым не абгрунтавана, акрамя як экспансіянісцкімі намерамі расейскага кіраўніцтва. У гэтых пагадненьнях лёгка прададзеныя нацыянальныя інтарэсы Беларусі, парушаныя дагаворы СНД. I што даволі сімптаматычна  гэтыя пагадненьні Урад падпісаў без папярэдніх палітычных кансультацыяў зь Вярхоўным Саветам (тут, як і паўсюдна,  грубае парушэньне закону).
    Паўстае пытаньне, чаму такія пагадненьні сталі магчымымі. Галоўная прычына ізноў жа  рэфэрэндум. У выпадку паражэньня на рэфэрэндуме і на выбарах беларуская посткамуністычная намэнклятура спадзяецца на ўмяшаньне і падтрымку чужой дзяржавы.
    Mary з поўнай упэўненасьцю сказаць, што тыя, хто захочуць ужыць радыкальныя сродкі супраць Беларусі, пацерпяць поўны крах, які можа стаць канцом Расейскай імпэрыі. Мы  народ іншай культуры, які ўмее захоўваць мір і цаніць чалавечую асобу.
    Палажэньні маскоўскіх дакумантаў ад 20 ліпеня выгадныя толькі Расеі. Нам вядома, што галоўны геапалітычны інтэрас на захадзе СНД для расейскай імпэрыялістычнай палітыкі ўяўляе Беларусь. Расея глядзіць на нашу тэрыторыю як на калідор і дзьверы ў Эўропу, як на стратэгічны пляцдарм для захаваньня пазыцыяў у сьвеце, для узьдзеяньня на Польшчу, на Украіну, на Захад. Расея праводзіла і праводзіць імпэрскую палітыку, што вынікае зь яе імпэрскай структуры. Ня трэба ілюзіяў  ідэалягічныя і палітычныя шаблоны ў дзеяньнях гэтай напоўазіяцкай, хворай звышдзяржавы, усталяванай на багатых землях, ствараліся стагоддзямі і не зьмяніліся па сёньняшні дзень. Акрамя дэзінтэграцыі, у гэтай штучнай краіны няма дэмакратычнай пэрспэктывы. Яна абсалютна не зацікаўленая ў існаваньні незалежнай беларускай дзяржавы і ніколі ня будзе спрыяць нашаму сувэрэнітзту.
    Тым часам палітыка Расеі і іншых сумежных дзяржаваў паказвае, што СНД як часовае, штучнае, пераходнае ўтварэньне ўжо вычарпала свае палітычныя магчымасьці і для Беларусі цяпер няма ніякай неабходнасьці зьвязываць сябе дагаворам з так званай Садружнасьцю Незалежных Дзяржаваў. Як паказала практыка, пэрспэктыву маюць двухбаковыя дзяржаўныя пагадненьні. Мы не адмаўляем, аднак, магчымасьці стварэньня больш натуральнай садружнасьці новых дзяржаваў, што разьмешчаныя паміж Балтыйскім і Чорным морамі і блізкія па сваёй гісторыі, культуры, узроўню разьвіцьця эканомікі.
    Цяпер некалькі слоў пра расстаноўку палітычных сілаў на Беларусі і палітыку Народнага Фронта. На Беларусі існуе сем асноўных палітычных партыяў і рухаў. Гэта, перш за ўсё, Беларускі Народны Фронт, потым Аб’яднаная дэмакратычная партыя, Сацыялдэмакратычная грамада, Хрысьціянскадэмакратычная злучнасьць, Сялянская партыя, Нацыяналдэмакратычная партыя і Партыя камуністаў Беларусі. У апошні
    час намэнклятурай (ці пры яе садзеяньні) створана некалькі штучных партыяў, без ясных партыйных праграмаў у разьліку на магчымыя выбары, а таксама некалькі квазіпалітычных арганізацыяўфантомаў без істотнай сацыяльнай апоры ў грамадзтве.
    Найбольш уплывовай палітычнай сілай зьяўляецца Народны Фронт. Ён створаны 19 кастрычніка 1988 года. БНФ паставіў задачы змаганьня за дэмакратыю і нацыянальнадэмакратычную прававую дзяржаву, за вольнага чалавека і незалежнасьць Беларусі, за адраджэньне нацыянальнай культуры, за рыначную эканоміку і супраць камунізму, за зьвяржэньне і ліквідацыю КПСС.
    Беларускі Народны Фронт  гэта ня партыя, а грамадзкапалітычны рух. Гэта канфэдэрацыя людзей і арганізацыяў, аб’яднаных адзінай мэтай і агульнымі задачамі, але не абавязкова адзіным сьветапоглядам, ці партыйнымі інтарэсамі. Народны Фронт мае ў Вярхоўным Савеце сваю парляманцкую арганізацыю  Апазыцыю Народнага Фронту (агулам 37 дэпутатаў, на сёньняшні дзень рэальна  2930). Гэта ў межах 810 адсоткаў ад усяго Вярхоўнага Савета. Аднак, улічваючы, што Вярхоўны Савет  гэта па сутнасьці заканадаўчы, а па форме грамадзкі орган, які працуе непастаянна, Апазыцыя БНФ, ня гледзячы на нешматлікасьць, у шэрагу выпадкаў, правільна пабудаваўшы тактыку, змагла дасягаць посьпеху і нават перамагаць.
    Беларускі Народны Фронт выкарыстоўвае толькі законныя дэмакратычныя мэтады палітычнай барацьбы. У Статуце БНФ запісана не адказваць насільлем на насільле ўладаў. Гэтае палажэньне ні разу не было парушанае, ня гледзячы на арганізаваныя камуністычнымі ўладамі зьбіваньні дэманстрантаў спэцыяльнымі атрадамі міліцыі і ўнутраных войскаў, нападзеньні на актывістаў, несправядлівыя суды і перасьледваньні. Да сярэдзіны 1991 года камуністычныя ўлады не прызнавалі БНФ і наш рух, маючы зарэгістраваную Апазацыю ў парляманце, дзейнічаў на паўлегальных падставах.
    Па сваіх палітычных дзеяньнях і імкненьнях, па поглядах на рэформы эканомікі, па падыходах да сацыяльных пытаньняў, да развіцьця культуры, рэлігіі, канфэсійнай дзейнасьці, па ўяўленьнях аб прававай дзяржаве, аб нацыі, аб грамадзтве і чалавеку, ва ўсіх галоўных аспэктах сваёй палітычнай дзейнасьці БНФ найбольш набліжаецца да палітычнай практыкі і прынцыпаў эўрапейскай хрысьціянскай дэмакратыі, а таксама да народнакансэрватыўных партыяў. БНФ  гэта шырокі цэнтрысцкі рух, які не карыстаецца крайнімі радыкальнымі мэтадамі ў палітыцы і імкнецца выяўляць увесь дэмакратычны спэктар праблемаў Беларусі. Спэцыфіка палітычнага становішча на Беларусі ў тым, што тут няма праварадыкальных палітычных сілаў. Таму дзяржаўная камуністычная прапаганда, змагаючыся супраць БНФ, заўсёды старалася навязаць грамадзтву думку пра Народны Фронт як пра крайнюю экстрэмісцкую сілу, што імкнецца перастраляць і перавешаць усіх „чэсных” камуністаў, спараджала часам пры гэтым камічныя сітуацыі з прычыны яўнай неадпаведнасьці прапаганды і рэальнасьці.