• Газеты, часопісы і г.д.
  • Развагі  Зянон Пазьняк

    Развагі

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 315с.
    Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
    202.95 МБ
    На наш погляд, для ўмацаваньня незалежнасьці неабходна было зрабіць наступныя пераўтварэньні: ажыцьцявіць рэформу ўлады (ліквідаваць саветы і перайсьці на муніцыпальную сістэму кіраваньня); ажыцьцявіць рэформу эканомікі на рыначнай аснове; адрадзіць нацыянальную кулыуру і нацыянальную сьвядомасьць; стварыць інстытуты дзяржаўнай незалежнасьці (нацыянальная валюта і фінансавакрэдытная сістэма, нацыянальная армія, мытная сістэма і межы, міжнародныя сувязі на ўзроўні пасольстваў). Практычна, нічога гэтага за мінулы год незалежнасьці не ажыцьцёўлена, ня гледзячы на адчайныя спробы дэпутацкай Апазыцыі БНФ паўзьдзейнічаць на палітыку Вярхоўнага Савета. Шмат якія задачы (напрыклад, стварэньне нацыянальнага войска) спрафанаваныя, рэформы адкінутыя.
    У чым жа прычына? Перш за ўсе, разгледзім сутнасьць пераменаў, што адбыліся ў былым СССР у жніўні 1991г. Адбылося, на наш погляд, пераразьмеркаваньне ўлады паміж партыйнай і дзяржаўнай намэнклятурай (бюракратыяй). Сістэма намэнклятурнай улады ў Савецкім Саюзе складалася з двух узроўняў. Першы ўзровень нелегітымныгэта рэальная ўлада
    88
    КПСС і яе структураў. Другі ўзровеньквазілегітымныгэта прымітыўная падстаўная ўлада Саветаў і іх выканаўчых ворганаў  шырма камуністычнай дыктатуры. Сюды ж належаць суд, пракуратура і дзяржаўныя прафсаюзы. Пасьля ліквідацыі КПСС, супроць якой быў накіраваны галоўны ўдар нацыянальнадэмакратычных сілаў, рэальная ўлада перайшла ў манапольнае валоданьне квазілегітымных ворганаўСаветаў і іх выканаўчых інстытутаў, практычна не прыстасаваных да функцыянальнага ажыцьцяўленьня ўлады. Аднак і першы, і другі ўзровень улады ў СССР зьвязваліся адзінай уладнай „ субстанцыяй” камуністычнай намэнклятурай. Намэнклятура непадзельная. Пасьля ліквідацыі КПСС камуністычная намэнклятура старых дзяржаўных структураў аўтаматычна атрымала манаполію на ўладу (дарэчы, кепска рэгуляваную законам). Гэтым тлумачыцца даволі лёгкая і ціхая сьмерць КПСС. Яна (сьмерць) структурна пераразьмеркавала ўладу камуністычнай намэнклятуры, надала ёй „ сьвецкі”, г. зн. квазідэмакратычны, характар. Гэта як у прыпавесьці пра двухгаловага зьмея  адну галаву сьцялі, а зьмей жыве.
    Калі ў іншых рэспубліках былога СССР у асяродзьдзі намэнклятуры ўтварылася скрытая апазыцыя КПСС (тых, хто зразумелі выгады для сябе лёзунга „улада саветам”), то на Беларусі камуністычная намэнклятура аказалася непадзельнай у сваёй рэакцыйнасьці, антынароднасьці і адданасьці маскоўскаму партыйнаму камуністычнаму рэжыму. Тым ня менш, у жніўні 1991 года абвал адбыўся і тут, праўда, пад моцным і рашучым націскам парляманцкай Апазыцыі Народнага Фронту і нацыянальнадэмакратычных сілаў Беларусі. Беларуская намэнклятурнакамуністычная „Вандэя” правалілася палітычна, але ўтрымала ў руках дзяржаўную ўладу.
    Грунтоўных дэмакратычных пераўтварэньняў у сістэме ўлады на Беларусі не адбылося. Разбурана толькі структура КПСС, яе ідэалягічны кантроль над грамадзтвам. Палітыка намэнклятуры засталася такой як і былаадносіны да дзяржаўнай улады як да сваёй прыватнай уласнасьці. Аднак паводзіны намэнклятуры перамяніліся. Калі раней сіла ўлады намэнклятурнай бюракратыі выяўлялася ў існаваньні асаблівай партыйнай арганізацыі таталітарысцкага зьместу, то цяпер, са стратай партыйных структураў і партыйнага кантролю, улада намэнклятуры пачала губляць унівэрсальны характар. Адміністраваньне не дасягае мэты. У гэтых умовах намэнклятурная камуністычная бюракратыя ўбачыла грунт сваёй улады ва ўласнасьці, у манаполіі на вытворчасьць і ў цэлым на эканоміку. На Беларусі зараз адбываецца пераразьмеркаваньне дзяржаўнай уласнасьці ў прыватную ўласнасьць бюракратычнай намэнклятуры. Альбо, кажучы бытавой мовай, адбываецца раскраданьне бюракратыяй дзяржаўнай уласнасьці незаконнымі і карпаратыўнымі (на аснове антыдзяржаўных законаў) мэтадамі. Менавіта таму і не ажыцьцяўляюцца рыначныя рэформы эканомікі, павольна зьяўляюцца дэмакратычныя законы, сабатуюцца ўжо прынятыя дэмакратычныя палажэньні. Ствараюцца ўмовы і прымаюцца адпаведныя заканадаўчыя акты, спрыяльныя для намэнклятурнага пераразьмеркаваньня дзяржаўнай уласнасьці, трапна названай у грамадзтве „ прыхватызацыяй”.
    „ Прыхватызацыя” выклікае рэзка нэгатыўную ацэнку ў народзе, бо людзі разумеюць, што іх зноў бессаромна абкрадваюць, Усе канструктыўныя спробы парляманцкай Апазыцыі БНФ прымусіць Вярхоўны Савет прыступіць да рэальных рэформаў эканомікі і ўласнасьці ў інтарэсах народа і дзяржавы не далі адчувальных вынікаў. Зрухі невялікія.
    Трэба адзначыць, што ў Вярхоўным Савеце Беларусі, выбраным на аснове антыдэмакратычнага закону ў часы панаваньня камуністычнага рэжыму, 86 працэнтаў дэпутатаў  гэта былыя камуністы і прадстаўнікі камуністычнай намэнклятуры, прытым амаль усе яны цяпер пастаянна працуюць у выканаўчых ворганах улады, пачынаючы ад Ўраду, міністэрстваў і канчаючы раённымі саветамі, выканкамамі, ворганамі МУС, КДБ, пракуратуры.
    Неабходна растлумачыць таксама, што камуністычная намэнклятура улады на Беларусі характарызавалася незвычайнай коснасьцю і рэтраградзтвам, залежнасьцю ад ідэалёгіі Масквы і нацыянальным нігілізмам, гэта значыць усеагульным непрыняцьцем кулыурных нацыянальных каштоўнасьцяў уласнага народу, нянавісьцю да беларускай мовы, ад якой камуністы адмовіліся, непрыняцьцем незалежнасьці Беларусі. Усе гэтыя комплексы, сфармаваныя раней пад узьдзеяньнем інтэрнацыянальнарусіфікатарскай палітыкі КПСС, засталіся і цяпер, з рэдкім выключэньнем, амаль у нязьменным выглядзе. Адсюль непасьлядоўнасьць і супярэчлівасьць у дзеяньнях Вярхоўнага Савета, гамаваньне дэмакратычных рэформаў, сабатаваньне станаўленьня нацыянальнадэмакратычнай беларускай дзяржавы.
    Каб зьмяніць становішча, парляманцкая Апазыцыя Народнага Фронту распрацавала і прапанавала некалькі дзясяткаў праектаў законаў на дэмакратычнай аснове. Практычна, усе яны (нават праект закона аб барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасьцю), за выключэньнем некаторых палажэньняў, былі адкінуты, а тыя, што ў асноўным прынятыя (напрыклад, Закон аб грамадзянстве), фактычна, ня дзейнічаюць і сабатуюцца выканаўчай уладай. Асабліва адмоўна адбіваецца на разьвіцьці дзяржавы непрыняцьце законапраекта аб прыватнай уласнасьці на зямлю. Бяз гэтага закона размовы пра рэформы, пра цэны на прадукты, замежныя капіталаўкладаньні, інвэстыцыі ў беларускую эканоміку, зьяўляюцца пустым гукам. Тым ня менш, кіруючая камуністычная намэнклятура, маючы эканамічную і палітычную базу ў калгаснай вёсцы, ня йдзе на дэмакратычнае рынкавае вырашэньне зямельнага пытаньня.
    Цяперашняе намэнклятурнакамуністычнае кіраўніцтва Беларусі ня вырашыла і не спрабавала вырашыць ніводнай неабходнай праблемы нацыянальнага разьвіцьця, лічачы за лепшае пасіўна плесьціся ў рэчышчы разбуральнай для Беларусі палітыкі Расеі, чым прыкладваць намаганьні па стварэньні, скажам, сваёй фінансавакрэдытнай сістэмы, нацыянальнай валюты, пошуку дадатковых пастаўшчыкоў энэргарэсурсаў, стварэньні праграмаў эканоміі і альтэрнатыўных крыніцаў энэргіі і г. д. I гэта пры ўсім пры тым, што Беларусь  адна з найбольш разьвітых у эканамічным дачыненьні дзяржава ў шэрагу рэспублік былога СССР, з навукаёмістай разнабаковай вытворчасьцю, з даволі высокім узроўнем сельскай гаспадаркі (параўнаўча, вядома), зь вялікім навуковым і інтэлектуальным патэнцыялам, з багатымі запасамі вытворчай сыравіны, з грамадзкай стабільнасьцю.
    Прывязваючы Беларусь да абвальнага эканамічнага працэсу разбурэньня, што адбываецца цяпер у Расеі, беларуская кампрадорская намэнклятура прымушае нашу дзяржаву страчваць свае перавагі, губляць сваю свабоду, пэрспэктыву ўмацаваньня незалежнасьці, робіць бессэнсоўнай народную працу, бо вынікамі яе народ не карыстаецца, бяднеючы з кожным днём.
    Такія дзіўныя, на першы погляд, паводзіны тлумачацца адсутнасьцю ў цяперашняга намэнклятурнакамуністычнага кіраўніцтва Беларусі яснай канцэпцыі разьвіцьця незалежнай дзяржавы, правінцыяльнасьцю, ці неразьвітасьцю дзяржаўна
    89
    га думаньня. Палітыка, накіраваная на прыватнае ўзбагачэньне намэнклятурнай бюракратыі пры дапамозе ўлады, на карпаратыўны падзел і прыватнае прысваеньне дзяржаўнай уласнасьці, на задушэньне адраджэньня нацыянальнай сьвядомасьці і нацыянальнай культуры, супярэчыць імкненьням народа і нацыянальным інтарэсам Беларусі.
    Выхадам з такога становішча, якое ня можа працягвацца доўга, могуць стаць нечарговыя, дэмакратычныя выбары новага парляманта Беларусі. У канцы сьнежня 1991 года парляманцкая Апазыцыя Беларускага Народнага Фронту выступіла з ініцыятывай правядзеньня ўсебеларускага рэфэрэндуму аб роспуску існуючага Вярхоўнага Савета і аб дэмакратычных выбарах пастаяннага парляманту (Сойму) на аснове дэмакратычнага выбарчага закона, распрацаванага БНФ. Для пра
    Аднак прайшло ўжо больш чым чатыры месяцы з моманту прыняцьця рашэньня аб правядзеньні рэфэрэндуму, а Вярхоўны Савет так і не сабраўся. У красавіку, спыніўшы разгляд законапраектаў, сэсія была раптоўна перапынена. Вярхоўны Савет, фактычна, самараспусьціўся на нявызначаны тэрмін. Такія своеасаблівыя паводзіны тлумачацца боязьзю рэфэрэндуму і таму нежаданьнем зьбірацца на сэсію, бо тады прыйдзецца прызначыць дату правядзеньня рэфэрэндуму. Тым часам эканоміка ў цяжкім стане, узрастаюць цэны, не хапае асноўных эканамічных законаў, а Вярхоўны Савет вось ужо хутка паўгода ў вольным самароспуску.
    Мы бачым у такіх несур’ёзных дзеяньнях (ці, дакладней, у бязьдзеяньні) Вярхоўнага Савета нежаданьне выконваць закон і грубае парушэньне правоў чалавека, у прыватнасьці правоў
    52. Шэсьце БНФ на 25 Сакавіка. 1992 г. Менск.
    вядзеньня рэфэрэндуму створаны блёк „Рэферэндум” з усіх нацыянальнадэмакратычных рухаў, партыяў і арганізацыяў. Да 12 красавіка 1992 года Ініцыятыўная група рэфэрэндуму, дзейнічаючы строга па закону і пераадольваючы моцнае супраціўленьне ўлады на месцах, сабрала 442 тысячы подпісаў (неабходна 350 тыс.) і перадала іх у Цэнтральную камісію па рэфэрэндуму, якая, праверыўшы, прызнала правільнасьць і законнасьць сабраных подпісаў і дала пра гэта сваё Заключэньне ў Вярхоўны Савет. Тым самым, згодна з Законам, рашэньне аб правядзеньні абавязковага рэфэрэндуму па зацьверджаным пытаньні прынятае. Прэзыдыюум Вярхоўнага Савета павінен быў у месячны тэрмін склікаць сэсію Вярхоўнага Савета, якая, згодна з Законам, прызначае дату правядзеньня рэфэрэндуму.