Развагі
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 315с.
Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
Мо ’ ня прыйдзе наш зорны час, Мо ’ затопчацца сьяед.
Мой закончыцца бег,
Я пайду.
Ах, каб стаў бы я гскрай Сьвятога агню,
* Гэтая зорка... самая прыгожая... (франц.).
98
Ах, каб быў хоць быяінкай У пом.
Ах, каб стаў я ахвярай
Апошняму дню.
Ах, каб мог яўзяць Твае' гора
На пмчы...
Буду кропмй крыві У пакутах Тваіх, Томкі б з Табой Навечна...
Цеплыня над морам... Якая цеплыня... Толькі холадна ў ногі. Ах, я ж стаю ў вадзе. Коціцца галька. Чаму я не здзіўляюся гэта ж Анёл Божы на небе ляціць над вадой. Як сухая трава валасы. I чаму ён такі суровы?.. Дзіўлюся, што вішневы цьвет на вадзе. Хіба ж бо май? He, гэта блікі... Цікаюць блікі... цікцік ходзікі... Стукае... пярсьцёнкам па стале... пісар земскі...
Гарыцьу грудзях.
Так млоснаў цішыні, Хтось пяе за сьцяной пра любоў.
Я падняў галаву. Іграла радыё. Сьцерхала рука, прыціснутая да стала. У пакоі было сьветла. Так я і праспаў галавой на ста
ле пад месяцам. Ужо ірдзелі пад сонцам макаўкі царквы, дзе некалі адпявалі Максіма Багдановіча. Мора было абсалютна спакойнае, поўны штыль, і бледнае, як туман. Вось і „фатаграфія”:
Сьвітае.
Аалёкг карабем на гарызонце Змтыўу марской цішыні.
Неба.
Так што нічога не атрымалася з маім начным бадзяньнем па чужым горадзе. Прыстойныя людзі ноччу сьпяць.
АРЫЕНЦІРЫ
Раненька прыйшоў узрушаны Ўладзя. Памерла маці. Ён тэрмінова ад’язджаў у Наваполацк. Дзень быў цяжкі, нават прыгнечаны. Фатаграфаваў мясьціны Багдановіча. Сама сабой склалася „фатаграфія” дня:
У сябра няшчасьце —
маці памеряа.
Штось маркотна стала мне.
Цэлы дзень маўчу.
58. Госьціца.
(Аўтар фота невядомы).
99
Перад ад’ездам вырашыў яшчэ раз схадзіць на могілкі да Багдановіча. Апрануўся ў касьцюм, купіў белых кветак і пайшоў адзін. На могілкі я прывык глядзець як дасьледчык. Усе могілкі ёсьць помнікі гісторыі і культуры. Яны павінны захоўвацца вечна. Хочаш пазнаць незнаёмы горад схадзі на яго могілкі. Калі ўмееш пазнаваць даведаешся шмат.
Я прыйшоў да Багдановіча ўжо вечарам, калі садзілася сонца. Падыходзіў паволі, і аж сэрца стукала ў мяне ад хваляваньня. Вось глыбапомнік, і за ёй... He, спадары, не. Катка не было. Але калі б ён зноў зьявіўся, то я, аказваецца, сам гатоў быў паверыць у свой жарт. Што называецца, не жартуй сьвятымі рэчамі, a то дурнем станеш. Каля помніка на галінцы туі вісіць белчырвонабелы сьцяжок. На палатне пакідаюць аўтографы беларусы. Апошнімі перада мной былі студэнты філфака БДУ.
Павінен сказаць, што трапіць на старыя Ялцінскія могілкі ня так проста. Горад надзвычай зарослы дрэвамі, кустамі, а жыхары, як я ўжо адзначыў, кепска разьбіраюцца ў гэтай чашчобе. Яшчэ цяжэй знайсьці магілу Багдановіча на могілках. Таму не лічу лішнім напісаць тут кароткую дарожную арыенціроўку.
Ад кіно „ Спартак”, што непадалёк ад цэнтра, трэба праехаць аўтобусам №15 да прыпынку вул. Украінская. Выйшаўшы з аўтобуса, трэба ісьці адразу з правага боку ўверх па цэмэнтовай дарожцы з прыступкамі пад шатамі кустоў. Потым праз мэтраў 200250, выйшаўшы на асфальтавую дарогу, ідзем направа і праз мэтраў 5070 выходзім на разьвілку зь невялікай пляцоўкай і аўтобусным прыпынкам насупраць.
Дарога, дзе едуць аўтобусы, паварочвае налева, а нам трэба ісьці направа па нешырокай, як праехаць аўтамабілю, асфальтавай дарозе паабапал дрэў і кустоў. Прыблізна праз 300350 мэтраў з правага боку ўбачым нягеглую шырокую браму, звараную з жалезных „вугалкоў” і прутоў. Гэта і ёсьць уваход на могілкі. За брамай адразу зьлева ржавее ўрослая ў зямлю жалезная аўтабочкапрычэп ці то зпад піва, ці то зпад квасу, з надпісам пітная вада. Бочка, гледзячы па ўсім, існуе тут спрадвеку і будзе, хутчэй за ўсё, стаяць вечна, пакуль, схаваўшыся пад сьмецьцем і зямлёй, не ператворыцца ў археалягічны здабытак (такі ўжо тут падыход). Таму згадваю яе як тапаграфічны арыенцір. Ад бочкі ідзем направа па асфальтавай дарожцы могілак. Праз 150 мэтраў мінаем ЛЭП і паварочваем трохі ўлева. Справа застанецца магутная жалезная апора ЛЭП.
Трошкі прайшоўшы наперад, заўважым, што ўлева перпендыкулярна ад дарогі ідзе ўверх нешырокая дарожка, вымашчаная каменнай ачэсанай брусчаткай (гэта адзіная дарожка з брусчаткай на могілках). Вось тут паварочвайце направа і йдзіце ўніз па бэтонных сходах алеі, высаджанай кіпарысамі. Гэта і ёсьць алея да магілы Багдановіча.
Спусьціўшыся па ёй мэтраў на 100120, справа за вялізнай чорнай бясформеннай глыбай помніка зь вялікай высечанай у камені чалавечай галавой убачым магілу Максіма Багдановіча.
АД’ЕЗД
Назаўтра раніцой я ад’язджаў у Менск. Раненька, на самым сьвітаньні, падняўся на схіл гары, каб здалёку на разьвітаньне зірнуць на „сінюю бухту”. Далёка ледзь чутна хвалявалася Чорнае мора. Вось бліснуў чырвоны прамень зза вады, і пурпуровая дарога пабегла па дробненькіх хвалях. Нараджаўся шэдэўр прыроды, Боскія імгненьні, зь якіх складаецца вечнасьць. Непаўторнае ў паўторным. Можа, у такую раніцу ствараўся Боскі шэдэўр паэзіі. Імя яму Таямніца... Максім Багдановіч...
„ У краіне сьветмй, дзе яўміраю,
У белым доме ля сіняй бухты,
Я не самотны, я кнігу маю
3 друкарні пана Марціна Кухты. ”
Барвовы шар усё вышэй падымаўся над мяжой небаспаду, асьвятляючы белы прыбой. Гэта бачыў Максім, гэта бачылі таўры і скіфы, гэтае сонца, што залоціць АйПетры, тую пену ля скал, тыя сінія хвалі...
3 вьгсокай гары — мора за небакрай.
Хваяі блішчаць.
Тыя, хто застануцца жыць, Убачаць woe самае.
Зянон Пазьняк
Надрукавана: („ Літаратура і Мастацтва”,
1992, 18 верасьня)
59. Вясеньняя Беларусь. Красавік.
100
ЛЕС ДЭМАКРАТЫІ ВЫРАШАЕЦЦА НА БЕЛАРУСІ
АД РЭДАКЦЫІ.
Па настойлівай просьбе аўтара захоўваецца дарэформенны правапіс артыкула. З.С. Пазьняк лічыць, што сучасныя нормы беларускай мовы былі санкцыянаваныя „зьверху”, увед
зеныя насільна, без парады са спэцыялістамі і народам. I даўно настаў час вярнуць беларусам іх сапраўдную мову, якая стваралася вякамі. He камэнтуючы асобныя небясспрэчныя думкі аўтара, рэдакцыя пакідае такое права за чытачамі, яго апанентамі. (Народная Газэта)
Палітычнае жыцьцё на Беларусі, асабліва пачынаючы з травеня гэтага году часу прыняцьця рашэньня пра правядзеньне ўсебеларускага рэфэрэндуму аб новых выбарах і роспуску Вярхоўнага Савета, разьвіваецца пад знакам будучага рэфэрэндуму.
Як і можна было спадзявацца, наш Вярхоўны Савет, большасьць якога складаецца з былой і сёньняшняй намэнклятуры, пачаў ад рэфэрэндуму ўхіляцца, прытым выбраў самы просты і прымітыўны шлях перапыніў красавіцкую сэсію і распусьціўся „на канікулы” на нявызначаны тэрмін. За паўгода шмат што адбылося. Двойчы істотна павышаліся цэны, эканоміцы не хапае асноўных эканамічных законаў, шалёны дэфіцыт бюджэту, а тут трэба тэрмінова ратыфікаваць міжнародныя дагаворы да нарады ў Гэльсінкі і г.д. Дакуманты так і не ратыфікавалі, бо, як паведаміў Старшыня Вярхоўнага Савета, ён асьцерагаўся, што зза недастатковасьці часу Вярхоўны Савет не зьбярэцца. Вось гэта „парлямант” так, прабачце, пазашываліся, што нават цяжка сабраць.
Аднак гэтая схільнасьць да „зашываньня” не такая ўжо і бяскрыўдная. Вярхоўны Савет, ведаючы фармулёўку, вынесеную на рэфэрэндум, аб правядзеньні нечарговых выбараў увосень 1992 года, я лічу, сьвядома парушыў закон, зацягнуў вызначэньне даты правядзеньня рэфэрэндуму, груба ігнараваў правы чалавека тых 442 тысячаў выбаршчыкаў, што падтрымалі правядзеньне рэфэрэндуму.
Але ад сэсіі не схаваешся, і 20 кастрычніка, калі яна пачнецца, Вярхоўнаму Савету прыйдзецца шукаць выхад, прыносіць прабачэньні, прымаць тэрміновыя рашэньні аб даце правядзеньня рэфэрэндуму. Ад гэтага ўхіліцца немагчыма. Пытаньне пра рэфэрэндум, як падказвае здаровы сэнс, павінна стаяць першым. Калі ж „высокі форум” акажацца няздольным выконваць законы, тады яму застанецца адно аб’явіць аб самароспуску. Далейшае ягонае інаваньне азначала б ня што іншае, як захаваньне ўлады незаконным шляхам. Такі парлямант, фактычна, траціць сваю легітымнасьць. I калі яго абаронцы, магчыма, змогуць абвесьці вакол пальца некаторых нашых дэзарыентаваных пэнсіянераў ці калгасьнікаў, то сумняваюся, каб ашукалі ўсіх. I ўжо ніяк ня ўдасца ўвесьці ў зман міжнародныя парляманцкія і грамадзкія арганізацыі.
Вярхоўны Савет, распусьціўшыся „на канікулы”, фактычна, ўхіліўся ад палітычных функцыяў улады, аддаў усё ў рукі Савету Міністраў. Першае, што зрабіў Савет Міністраў, рыхтуючыся да рэфэрэндуму, рэарганізаваў сваю струкгуру па тыпу былога ЦК КПБ, стварыў аддзелы, упраўленьні, што кіруюць і кантралююць міністэрствы, друк, радыё, тэлебачаньне і г.д. Потым Саўмін аб’явіў сябе заснавальнікам альбо сузаснавальнікам, практычна, усіх агульнанацыянальных газэтаў і часткі часопісаў і манапалізаваў у сваіх руках асноўны друк (дзевяць галоўных выданьняў). 3 гэтага часу Урад пачынае займацца палітыкай, не ўзгадняючы яе зь Вярхоўным Саветам, альбо толькі робячы выгляд узгадненьня. Найбольш буйным актам такой палітыкі
сталі пратакол, дагавор і пагадненьні з Расейскай Федэрацыяй, падпісаныя ў Маскве 20 ліпеня гэтага году, дзе былі, фактычна, праігнараваныя нацыянальныя інтарэсы нашай дзяржавы і падпісаныя дакуманты, заведама нявыгадныя Беларусі.
Савет Міністраў інтэнсіўна фармуе свае новыя кантрольнабюракратычныя структуры, набірае туды намэнклятурных дэпутатаў Вярхоўнага Савета, былых ваенных палітрукоў, палкоўнікаў ад вайсковай камэрцыі, былых партначальнікаў. У жніўні пры іх дапамозе наладжваецца спроба аб’яднаць камуністычныя і „махровыя” антыдэмакратычныя групоўкі ў адзіны ,. каардынацыйны камітэт”. Так узьнікае дзіўны сімбіёз „камуністаўмарыністаў” і іншых, накіраваных супраць дэмакратыі і Адраджэньня, экзатычных арганізацыяў, які ўзначаліў не выпадкова ўзяты на службу ваенны супрацоўнік Саўміна спадар С. Гайдукевіч. Урад імкнецца праводзіць сваю „вулічную” палітыку супраць рэфэрэндуму і разьвіцьця дэмакратыі на Беларусі, стараецца „непрыкметна” ўзначаліць ім жа стымуляваную камуністычную і пракамуністычную сацыяльную нэўрастэнію.
Ужо ў канцы жніўня, ігнаруючы заканадаўства і элемэнтарныя нормы прыстойнасьці, Урад выдзяляе адной з арганізацыяў гэтага новастворанага палітычнага „камітэту” („комітету солдатскіх матерей”) паўтара мільёна рублёў*, як сказана ў распараджэньні, „на выкананьне статутных задач”. Факт беспрэцэдэнтны. I тут зьдзіўляе беспрынцыповасьць Мінюста, яно чамусьці і ня думае праверыць адпаведнасьць статутаў далёкіх ад палітыкі арганізацыяў зь іхнім удзелам у палітычным аб’яднаньні. Ці чаму гэтай справай не заняцца Кантрольнай палаце, альбо пракуратуры?