• Газеты, часопісы і г.д.
  • Развагі  Зянон Пазьняк

    Развагі

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 315с.
    Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
    202.95 МБ
     Стэрэатып успрыманьня БНФ і яго лідэра, некалі створаны ЦК КПБ, усё яшчэ моцны ў сьвядомасьці грамадзянаў Рэспублікі. Нацыяналіст, антысеміт, русафоб... гэтыя ярлыкі і цяпер „клеяць” Пазьняку. Верагодна, гэта і таму, што лідэр БНФ недаацэньваў раней такі фактар, як стварэньне патрэбнага іміджу палітыка?
     Імідж стварае той, у каго ў руках сродкі масавай інфармацыі. Таму размова пра мой імідж для мяне ня мае рэальнага сэнсу. Зробяць такі, які захочуць. Галоўнае не перашкаджаць ім зганьбіць самых сябе. Жывучы нянавісьцю, яны ня ведаюць меры. Для людзей, якія здольныя абплёўваць Васіля Быкава, ніякіх маральных перашкодаў няма. Што ўжо казаць тут пра ярлыкі на Пазьняка.
     У Вашых выказваньнях часта гучыць думка аб прыярытэце маральнасьці ў палітыцы. Пачалавечы хацелася б, каб гэта так і было. Але ці магчыма такое на практыцы? Ці ня ілюзія гэта?
     Гэта праграмныя палажэньні БНФ, якія ён даказаў на практыцы ўсёй сваёй дзейнасьцю, пачынаючы з 30 кастрычнака 1988 года, чарнобыльскімі акцыямі і „Чарнобыльскім Шляхам”, адносінамі да „канкрэтных” камуністаў (індывідуальныя дачыненьні і ўдзел у шэрагах БНФ), да канфэсіяў і нацыянальнасьцяў, паводзінамі пасьля путчу, дараваньнем зьняваг і г.д. Падругое, гэта даказвае палітычная практыка эўрапейскай хрысьціянскай дэмакратыі, асабліва ў пасьляваеннай Нямеччыне. БНФ жа шмат у чым блізкі да палітычных прынцыпаў хрысьціянскай дэмакратыі.
     У праекце Канстытуцыі ёсьць разьдзел  прэзыдэнцкая ўлада. Ці застаўся пункт погляду БНФ на яе нязьменным? I ці будзе Апазыцыя ў Вярхоўным Савеце, не чакаючы прыняцьця Канстытуцыі, правядзеньня рэфэрэндуму і новых выбараў, дамагацца адстаўкі цяперашняга ўраду? Калі ня цалкам, дык асобных міністраў, вылучэньне якіх (напрыклад, Казлоўскага) БНФ раней падтрымліваў?
    I дадатковае пытаньне: чаму ні БНФ, ні іншыя дэмпартыі ні разу ня выказалі занепакоенасьці тым, што засталася нерэфармаванай структура КДБ? Уся справа ў „добрым” Шыркоўскім ці ў боязі, што некага з крытыкаў могуць „засьвяціць”, як гэта было ў краінах Усходняй Эўропы і Прыбалтыкі?
     Мы супраць увядзеньня прэзыдэнцтва ў бліжэйшым часе і абгрунтавалі сваю пазыцыю яшчэ ў траўні 1991 года, калі камуністы Беларусі рыхтаваліся да путчу.
    Адстаўка ўраду пры цяперашнім Вярхоўным Савеце немагчымая.
    Як Апазыцыя галасавала пры выбарах Міністра абароны, ніхто ня ведае, акрамя Апазыцыі. Таму ня трэба паўтараць прыдумкі, якія аднойчы прагучэлі па радыё і па маім настаяньні былі потым абвергнутыя.
    Усялякае „варушэньне” пытаньня пра КДБ у гэтым Вярхоўным Савеце можа прывесьці толькі да горшага ўмацаваньня КДБ. Добра, што ў гэтых абставінах падпарадкавалі яго
    105
    Вярхоўнаму Савету. Зрэшты, урад мае на КДБ сваё вока і ня выключана, што на гэтай сэсіі ўзьнікне пытаньне аб падпарадкаваньні КДБ Саўміну. Вось і ўся рэформа. Магчымыя вынікі яе, спадзяюся, усім зразумелыя.
     На мітынгу 25 жніўня лідэр Народнага Фронту заклікаў народ з аптымізмам глядзець у будучыню. 1 нават назваў яе цудоўнай. Ці сапраўды Рэспубліку чакае такая будучыня?
     Беларусь чакае прыўкрасная будучыня. Гэта вынікае з лёгікі працэсаў і абставінаў. Але гэтая будучыня, як бачым, даецца вельмі цяжка, зь вялікімі стратамі. I прычна гэтага ў нас саміх  ва ўсім нашым грамадзтве, якое, як усялякая зьява, мае агульныя крытэрыі ацэнкі свайго ўзроўню, сьпеласьці і характару, пачынаючы ад бомжа і жабрака і да кіраўніка дзяржавы. Гэтымі абсалютна агульнымі крытэрыямі зьяўляюцца нацыянальная сьвядомасьць і нацыянальная мова. Без нацыянальнай сьвядомасьці ўвогуле немагчымае стварэньне нацыянальнай дзяржавы. Без унівэрсальнасьці нацыянальнай мовы траціцца гісторыя, не разьвіваецца кулыпура грамадзтва, вышэйшай формаіі якой зьяўляецца, ізноў жа, стварэньне нацыянальнай дзяржавы.
    Палітыка вынарадаваньня Беларусі, якую 74 гады праводзіла КПСС, ударыла, перш за ўсё, па гэтых асноўных крытэрыях грамадзкай агульнасьці. Унутраныя натуральныя працэсы беларускага культурнанацыянальнага адраджэньня яшчэ не набылі дастатковай сілы, не праніклі глыбока ў верхнія кіруючыя пласты грамадзтва, калі
    62. Васііь Быкаў.
    Беларусь, добра скарыстаўшы спрыяльныя зьнешнія чыньнікі, набыла незалежнасьць. Нясьпеласьць нацыянальнай, дзяржаўнай сьвядомасьці нашага грамадзтва самым кепскім, нават фатальным чынам адбіваецца цяпер на нашым становішчы і нашым жыцьці, на рэформах эканомікі і будаўніцтве незалежнага гаспадарства. Аслаблена здольнасьць самаарганізацыі грамадзтва, узнікаюць і цалкам не ўсьведамляюцца людзьмі самаразбуральныя працэсы, дзеяньні і рашэньні. А калі ўсьведамляюцца, то прапаноўваецца згода не па ўнівэрсальных, не па аб’яднаўчых, а па антаганістычных крытэрыях (па размежаваных дачыненьнях уласнасьці, напрыклад, пра што я ўжо казаў).
    У апошні час непрыхільныя нашай незалежнасьці колы, ініцыяваныя пэўнымі сіламі чужой дзяржавы, імкнуцца ўвесьці ў сьвядомасьць нашага грамадзтва думку пра неабходнасьць другой дзяржаўнай мовы  расейскай. Бярэцца стандартнае імпэрскае клішэ, праваленае ў іншых месцах, і сілком накладваецца на беларускую рэчаіснасьць. Патрабаваньне двухмоўя для монанацыянальнай дзяржавы ёсьць тыповая палітычная асіміляцыйная дактрына КПСС. Яна пачала мусіравацца з канца 70х гадоў пасьля прыняцьця „ брэжнеўскай” канстытуцыі, дзе было аб’яўлена пра „новую гістарычную агульнасьць люд
    зей  савецкі народ”. Разьлік быў просты  юрыдычна замацаваць расейскую мову ў саюзных рэспубліках і пад відам раўнапраўя паступова русіфікаваць іх, выцесьніўшы нацыянальныя мовы. Гэты „нумар” нідзе не прайшоў, бо ў канцы 80х гадоў пачаўся дэмакратычны нацыянальнавызваленчы рух у Савецкім Саюзе.
    Зараз тыя ж задачы і аналягічныя адрасы. Але цяпер палітычны сэнс такой прапановы і магчымы вынік неабдуманага рашэньня  раскол грамадзтва і зьнішчэньне беларускай мовы. Прытым раскол катастрафічны, які можа прывесьці да канчатковай пагібелі беларускай нацыі. У гэтым можна не сумнявацца. Прапаноўваюць за „другую” дзяржаўную мову ўзяць мову суседняй звышдзяржавы, якая раней праводзіла тут асімілятарскую моўную палітыку, могуць толькі недасьведчаныя, недабразычліўцы ці самазабойцы. Расейцы ж на Беларусі не аўтахтоны, а нацыянальная меншасьць, як і ўсе астатнія, акрамя беларусаў. А вось беларусы ў Расеі, дарэчы, якраз аўтахтоны і жывуць аж да Ржэва і Дарагобужа.
    Дзьве мовы для аднаго народа  поўны абсурд. Той постімпзрскі стан, у якім зараз жыве нашая нацыя,  гэта пераходны хваравіты стан. Выздараўленьне, выхад зь яго ёсьць шлях нацыянальнакультурнага адраджэньня. Гзтым шляхам трэба ісьці, бо ён  разьеіцьцё. Такім шляхам прайшлі шмат якія эўрапейскія народы, што аднаўлялі кулыпуру, незалежнасьць і дзяржаву.
    Некалі Карл Маркс прыводзіў як прыклад загінулага асіміляванага народа чэхаў, прарочыў, што анямечаныя чэхі ўжо ніколі ня ўзьнікнуць. А вось жа ўзьніклі. Бо пайшлі шляхам адраджэньня культуры і чэшскай мовы. Цяжка было выбрацца з нямецкага асіміляцыйнага палону. Яшчэ ў 30я гады, напрыклад, у чэшскім унівэрсітэце чыталі лекцыі панямецку. He хапала прафэсараў, што размаўлялі пачэшску. А паглядзіце цяпер на чэхаў, на гэты цывілізаваны, багаты эўрапейскі народ!
    Беларуская мова, сказаў нядаўна Васіль Быкаў, адзінае, што захавала і трымае нас як народ у цяжкай нашай гісторыі. Шмат якім людзям, аднак, трэба яшчэ канчаткова гэта асэнсаваць, у тым ліку і ў Вярхоўным Савеце. Ня выключана, што Вярхоўнаму Савету нават прыдзецца пераходзіць гэты рубеж, важнейшую для нацыі гарантыю і важнейшы экзамен на сьпеласьць парляманта.
    Ёсьць яшчэ некалькі сьмяртэльных бар’ераў і перашкод, якія Беларусі прыйдзецца пераадолець (напрыклад, зразумець неабходнасьць, абавязковасьць нацыянальнай валюты). Пераадолеўшы іх  будучыню нашай зямлі ўбачым цудоўнай.
    (Пытаньні задавала Галіна АЙЗЕНШТА Т)
    Надрукавана: („ Звязда”,  1992, 17 кастрычніка)
    106
    БЕААРУСЬ У ДАРОЗЕ...
    У жніўні 1991 года праваліўся апошні камуністычны путч у былым СССР. Беларусь здабыла незалежнасьць без пераменаў улады. Перад кіраўнічымі структурамі на Беларусі, якія не жадалі яе суверэнітэту, паўстала гістарычная неабходнасьць кіраваць і жыць па законах незалежнай дзяржавы. Вядома ж, яны ня сталі так жыць. Мінуў час  мы змарнавалі год страчаных магчымасьцяў.
    Што атрымала ў спадчыну незалежная Беларусь?
     Дзяржаву, разьмешчаную на дзьвюх трацінах тэрыторыі Беларускай Народнай Рэспублікі, без вялізных абшараў на ўсходзе аж да Ржэва і Дарагобужа, захопленых у 1918 годзе бальшавікамі, бяз Вільні і Беластока;
     эканоміку і вытворчасьць, сутнасьць якой  зборачны цэх СССР. Гэта значыць, вышэйшы ўзровень вытворчасьці, якая, аднак, не разьлічана на нашыя ўнутраныя і дзяржаўныя патрэбы, завязаная на расейскую сыравіну і энэрганосьбіты і, адпаведна, на расейскі рынак, экспартная доля ў якім нашай прадукцыі складае 70 адсоткаў паставак;
     сельскую гаспадарку з прыярытэтам індустрыяльнай жывёлагадоўлі, што ператварыла нашу Беларусь у гіганцкі сьвінушнік Савецкага Саюза  адзінага імпарцёра беларускага мяса, якога вытваралася ў нас на душу насельніцтва столькі ж, і нават больш, чым у Злучаных Штатах Амэрыкі;
     экалогію, зьмест якой  нітраты ў зямлі, хімічныя, памыййыя рэкі, атамныя палігоны на Палесьсі, дзе выпрабоўвалі ядзерную зброю на людзях, і... Чарнобыль  „детшце” КПСС;
     дэфармаваную нацыянальную сьвядомасьць, духоўна хворы соцыюм  вынік разбурэньня культуры, фальсіфікацыі гісторыі, зьневажэньня роднай мовы;
     геапалітыку, ці геапалітычнае становішча, сутнасць якога  залежнасьць ад Расеі і пастаянная пагроза з усходу.
    Каб нармальна існаваць і разьвівацца як незалежная дзяржава, Беларусі трэба вырашыць усе гэтыя пытаньні, зыходзячы з нацыянальных інтарэсаў, гэта значыць, з інтарэсаў беларускага грамадзтва.
    Дзяржава павінна валодаць усімі крытэрыямі незалежнасьці: нацыянальнай валютай, мытнай прасторай і межамі, міжнароднымі сувязямі на ўзроўні пасольстваў. Першым чынам неабходна было праводзіць рэформу ўласнасьці і эканомікі, дзе галоўны прынцып такі: раўнапраўнасьць дзьвюх формаў уласнасьці  прыватнай і дзяржаўнай. Пераарыентацыя эканомікі і вытворчасьці на патрэбы Беларусі. Справа ня толькі ў разрыве штучных адміністрацыйнаэканамічных сувязяў паміж дзяржавамі былога СССР. Справа ў тым, што шмат якая (заснаваная на савецкай гігантаманіі і расейскай сыравіне) вытворчасьць і прадпрыемствы, пакліканыя задавальняць бяскрайні і бяздонны СССР, Беларусі ўвогуле не патрэбныя. Ці калі патрэбныя, то не ў такіх памерах і маштабах. Пра гэта трэба было адразу дзяржаўна падумаць замест таго, каб вытвараць непатрэбшчыну.