Развагі
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 315с.
Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
Другое, што відаць з аналізу намэнклятурнай істэрыкі, гэта сэнс дэбеларусізацыі афіцэрскага корпусу беларускага войска. Чыноўнікі Саўміна і кіруючая частка былых савецкіх генэралаў на Беларусі хацелі стварыць за кошт Беларусі чужое войска, няздольнае абараняць пры неабходнасьці суверэнітэт дзяржавы пры пагрозе з усходу. Падрыхтоўваліся падставы для ціхай аку
пацыі Беларусі, якая ўжо пачалася рабіцца рукамі беларускага Савету Міністраў і захадамі расейскай дыпляматыі.
Гэтыя дзеяньні суадносяцца з зьнешнепалітычнымі захадамі Ураду. Згодна з дакумантамі, падпісанымі 20 ліпеня ў Маскве, усе стратэгічныя войскі на Беларусі пераходзяць пад юрысдыкцыю Расейскай Фэдэрацыі не на 2 гады, як папярэдне дамоўлена было ў пагадненьнях СНД, а на 7 гадоў. Пры гэтым ніякай арэнднай платы за выкарыстаньне тэрыторыі, зямлі, палігонаў, аэрадромаў, за псаваньне прыроды і т. п. Беларусь ня будзе атрымліваць. Наадварот, сацыяльнабытавое ўтрыманьне расейскага войска павінна будзе забясьпечваць наша дзяржава. Ніякіх пошлінаў за любыя вайсковыя транспартныя перавозкі Расея Беларусі выплачваць не будзе. Адпаведна Беларусь ня можа ажыцьцяўляць кантроль за перамяшчэньнем расейскіх войскаў на беларускай тэрыторыі. Тым часам Расея, згодна з пагадненьнямі, павінна мець поўны кантроль над разьвіцьцём і прадукцыяй беларускіх абарончых прадпрыемстваў аж да атрыманьня праектнай і тэхнічнай дакумэнтацыі.
I ўжо зусім поўным абсурдам гучыць палажэньне аб тым, што грамадзяне Беларусі будуць праходзіць абавязковую вайсковую службу ў расейскім войску. Тое, што гэта нечуванае глупства яшчэ паўбяды. Цяжкія вынікі такога безгалоўя, бо згодна з законам аб грамадзянстве, людзі, што паступаюць на службу у чужое войска, аўтаматычна трацяць грамадзянства Беларусі. Інакш як зьдзекам над нашай дзяржавай, над нашымі законамі і над нашай нацыянальнай годнасьцю гэтыя
113
пагадненьні не назавеш. Аднак, калі разглядаць іх у рэчышчы эгаістычнай палітыкі камуністычнай намэнклятуры, становіцца зразумелым, чаму так цынічна прадаюцца нацыянальныя інтарэсы Беларусі.
Маскоўскія пагадненьні 20 ліпеня, дзе былі ў чарговы раз праігнараваныя ранейшыя пагадненьні па СНД, канчаткова паказалі, што СНД ужо вычарпала свае магчымасьці і ператварылася ў зручную шырму і падставу для імпэрскай палітыкі Расеі і палітычнага націску на іншыя дзяржавы Садружнасьці. Беларусі больш няма неабходнасьці заставацца ў СНД. Далейшае знаходжаньне у гэтым фармальным утварэньні пагражае ужо нашай, набытай незалежнасьці, не спрыяе вяртаньню ў цывілізаваную Эўропу. Выхад з СНД і поўны вывад расейскага войска з Беларусі да 1994 года гэта патрэбы, якія становяцца на палітычны парадак дня.
Аднак важнейшай задачай застаецца стварэньне новага беларускага войска на аснове старой савецкай арміі. Фармальна для вайсковага будаўніцтва ўжо створаны першыя элемэнтарныя магчымасьці. Аднак стары намэнклятурнавайсковы багаж, старыя камуністычныя хваробы і балячкі старога войска плюс неспрыяльныя дзеяньні намэнклятурнага ўраду, што змыкаюцца з палітыкай чужой дзяржавы, зводзяць на нішто ўсе гэтыя фармальныя ўмовы.
Акрамя таго, карупцыя і зладзейства, што панавалі ў савецкай арміі, цяпер шырока распаўсюдзіліся і дасягнулі незвычайных памераў. У сувязі з гэтым вельмі нізка ўпала мараль, дысцыпліна, годнасьць афіцэра. Адбылося зьмяшаньне ма
6 7. Група афіцэраў Беларускага Згуртаваньня Вайскоўцаў,
ральных і немаральных крытэрыяў, паняцьцяў. Нават лепшыя людзі здольныя дзеля добрых мэтаў карыстацца неганаровымі сродкамі, блытаючы маральныя памкненьні з адказнасьцю і маральнымі абавязкамі.
Аднак не наліваюць у старыя мяхі віно маладое. Змагацца з карупцыяй трэба будзе ня толькі законам, выкананьнем закона, але і кадравай палітыкай, і сістэмай выхаваньня, і стварэньнем новых структураў, іншай сістэмы кіраўніцтва і падпарадкаваньня. Старая савецкая армія, што раптам цяпер махрова разбуяла на Беларусі, павінна быць паступова зьліквідаваная, адначасна са стварэньнем на яе месцы і на яе аснове новага беларускага войска, сфармаванага па грамадзянскіх крытэрыях, без нацыянальнага бяспамяцтва і камуністычнарасейскага шавінізму, вернага і адданага сваёй дзяржаве і народу, якому
яно прыносіць прысягу, шануе яго культуру, мову, народныя здабыткі, не пагарджае яго працай.
У мяне не выклікае ніякага сумненьня, што дзяржава не павінна вырашаць сацыяльныя праблемы тых ваеннаслужачых і тых намэнклятурных генэралаў, што, будучы ў беларускіх узброеных сілах, не прынялі вайсковую прысягу на вернасьць Беларусі, тых вайсковых асобаў, што зьневажаюць нашу дзяржаву, наш сьцяг і гэрб, наш народ, яго мову, гістарычныя і культурныя каштоўнасьці. Такія людзі выпадковыя ў войску. Гэтыя палажэньні павінны быць адлюстраваныя ў законе аб сацыяльнай абароне вайскоўцаў, які трэба ўводзіць у дзеяньне толькі пасьля прыняцьця прысягі. Адданасьць дзяржаве, народу, лаяльнасьць да яго мовы і культуры павінны быць адлюстраваныя як абавязковае патрабаваньне ў законе аб войску.
Мяркую, што асаблівую ўвагу трэба зьвярнуць на вайсковых спэцыялістаў. Пры скарачэньні войска яны павінны карыстацца прыярытэтам захаваньня на пасадах.
Старыя камуністычныя палітрукі не павінны весьці палітычнавыхаваўчую працу ў войску, ня ведаючы беларускай мовы, не прайшоўшы спэцыяльных адукацыйных курсаў перападрыхтоўкі і штогодняй атэстацыйнай камісіі на прафэсійную годнасьць.
Акрамя таго, некаторым службам і абслузе ў войску трэба надаць грамадзянскі статус. Тут будзе і эканомія сродкаў, і захаваньне працоўных месцаў для вайскоўцаў.
Лічу, што Міністэрства абароны трэба перападпарадкаваць Вярхоунаму Савету, каб пазьбегнуць канцэнтрацыі ўсіх сродкаў улады ў руках аднаго Саўміна. Упраўленьне грамадзкай бясьпекі і абароны Савета Міністраў павінна быць зьліквідаванае зза непатрэбнасьці. Гэта лішняя струкгура. Пытаньнямі бясьпекі і абароны абавязаны займацца адпаведныя міністэрствы.
Вялікую ўвагу трэба зьвярнуць на ваенныя вучэльні і на нармальнае гуманітарнапатрыятычнае выхаваньне вайсковай афіцэрскай зьмены. He павінна беларуская вайсковая вучэльня называцца „ суеораўскай”. Гэта зьняважліва і ганебна. Вучзльню трэба рэфармаваць у вайсковы калегіум імя Вялікага гетмана Канстанціна Астрожскага і спрыяць таму, каб адтуль выходзілі сапраўдныя сыны Бацькаўшчыны з цьвёрдымі паняцьцямі пра беларускі афіцэрскі гонар і нацыянальную годнасьць.
Ствараючы нацыянальнае войска, трэба памятаць ня толькі пра забесьпячэньне гарантыяў нашага дзяржаўнага суверэнітэту, але і пра будучыню нацыі, пра яе духоўнае здароўе, бо праз войска праходзіць большасьць мужчынаў нашай дзяржавы, прытым у такім узросьце, калі фармуюцца жыцьцёвыя схільнасьці і ідэалы. Старая савецкая армія дзейнічала як малатарня, ламаючы душы маладых і ў цэлым псавала маральнае і інтэлектуальнае здароўе грамадзтва. Беларускае войска ня можа быць такім. Яно павінна даць людзям большы, лепшы выбар, шырэйшыя магчымасьці для асобы, без фальшы і нянавісьці. Ёсьць краіны, дзе гэта дасягнута, і я ўпэўнены, так будзе і ў нас. Але ўсіх нас, усё грамадзтва чакае дзеля гэтага вялікая цяжкая і мужная праца. Яна ажыцьцёвіцца, бо ўжо ёсьць людзі, што прысягнулі Беларусі сэрцам і здольныя пастаяць за Радзіму і за сябе.
Зянон ПАЗЬНЯК
Надрукавана: (Выбар, 1992, кастрычнік, (№ 20(26)
114
ПРА НЕЗАКОННУЮ ЗАБАРОНУ РЭФЭРЭНДУЛЛУ НА БЕЛАРУСІ АБ НОВЫХ ВЫБАРАХ
(Выступ у Эўрапарляманце. 1992 г.)
Глыбокапаважаныя спадарыні і спадары. Дазвольце выказаць задавальненьне і ўдзячнасьць з нагоды прадстаўленай мне магчымасьці выступіць перад вамі дэпутатамі Эўрапарляманту. Прызнаюся, я меў патрэбу ў такім выступленьні ад імя дэпутацкай Апазыцыі Беларускага Народнага Фронту ў Вярхоўным Савеце Беларусі. Бо ёсьць каштоўнасьці, якія аднолькава дарагія і патрэбныя ўсім. Гэта свабода, дэмакратыя, правы чалавека, павага да закону, дзяржаўная незалежнасьць. Кожны чалавек, кожны народ мае права на гэтыя каштоўнасьці, валоданьне якімі набліжае нас да супольнасьці вольных народаў.
У 1918 годзе, больш чым праз сто гадоў расейскай няволі, Беларусь вярнула сваю незалежнасьць. Аднак у канцы 1918 года яна была зноў акупаваная войскам бальшавіцкай Расеі і толькі праз 73 гады ў жніўні 1991 г. змагла аднавіць страчаны суверэнітэт на 2/3 сваёй тэрыторыі ў межах былой Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
У жніўні 1991 года на Беларусі, дзякуючы намаганьням Народнага Фронту (у парляманце і ў грамадзтве) і агульнай сітуацыі распаду СССР, была спыненая дзейнасьць структураў КПСС. Але ўся заканадаўчая, выканаўчая і мясцовая ўлада аўтаматычна засталася ў дзяржаўнай камуністычнай намэнклятуры. Вярхоўны Савет, урад, суд, пракуратура, уся сістэма выканаўчай улады засталіся на Беларусі тыя ж, што і пры партыйнай уладзе КПСС тыя самыя людзі, тыя ж сувязі, тыя ж узаемадачыненьні. Посткамуністычная намэнклятура зразумела, што сіла яе ўлады ўжо не ў КПСС, а ў маёмасьці, у валоданьні дзяржаўнай уласнасьцю. Яна пачала праводзіць сваю палітыку, якая заключаецца ў незаконным пераразьмеркаваньні дзяржаўнай маёмасьці ў прыватную ўласнасьць намэнклятуры.
Раскраданьне ўласнасьці адбываецца дваякім спосабам: шляхам махінацыяў і парушэньня закона, і шляхам карпаратыўнай дзейнасьці, калі ствараюцца антыдзяржаўныя законы ў інтарэсах вузкага кола дзяржаўнай бюракратыі. Вось чаму на Беларусі затармазіліся рыначныя рэфэрмы, разьвіцьцё рыначных дачыненьняў і дэмакратычнае дзяржаўнае будаўніцтва. Уся ўлада ў Рэспубліцы Беларсь, зьверху да нізу, знаходзіцца поўнасьцю ў руках старой посткамуністычнай намэнклятуры і састарэлых аджылых дзяржаўных структураў, сфармаваных пры ўладзе КПСС, няздольных дзейнічаць у новых умовах незалежнай дзяржавы.
Рэспубліка Беларусь дастаткова разьвітая ў эканамічных адносінах дзяржава зь вялікімі прамысловаіндустрыяльнымі фондамі і вытворчым патэнцыялам у эканоміцы, сельскай гаспадарцы, навуцы, з добрым запасам навукаёмкай вытворчасьці і інтэлектуальнай сфэры. Гэта была ў СССР рэспублікадонар, што вытварала больш, чым спажывала, якая ўвозіла сыравіну і вытварала тавары, канечны прадукт. Аднак эканоміка яе ў значнай ступені была з’арыентаваная не на ўнутраныя патрэбы і інтарэсы Беларусі, а на імпэрскія абшары Савецкага Саюза. Больш 70 адсоткаў беларускага экспаргу прыпадае на