Развагі
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 315с.
Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
Быў прапанаваны таксама і больш лагодны варыянт. Падпісаць пасьля ўнясеньня неабходных паправак прэамбулу статута, разьдзел 1 (Мэты і прынцыпы), разьдзел 2 (Членства) і разьдзел 5 (Супрацоўніцтва ў эканамічнай, сацыяльнай і прававой галінах). Астатнія разьдзелы не падпісваць. Фактычна, гаворка ідзе толькі пра асацыятыўнае членства Беларусі ў СНД.
Як будуць разьвівацца дачыненьні з прыняцьцем статута СНД, убачым у другой палове студзеня. Мне здаецца, што шмат хто ўжо пазбаўляецца ад ілюзіяў пра СНД і расейскую „гегемонію” ды звяртае свой позірк на неабходнасьць добрай гаспадарскай і культурнай адбудовы нашай незалежнай дзяржавы дзеля карысьці і будучыні ўсіх людзей Беларусі.
Зянон ПАЗЬНЯК, народны дэпутат Беларусі.
Надрукавана: („ Народная Газета”, 1993, 14 студзеня )
70. Народны плякат.
121
БРЭМГЕЛЬСКІ ШЛЯХ
На пачатку года ў друку зьявілася спавешчаньне з прэсканфэрэнцыі Мітрапаліта Менскага і Слуцкага Філярэта Патрыяршага экзарха Беларусі. (ЛіМ, 1993, 8 студзеня).
і паплыве магутнай плыньню. Сьвятары, што вераць у Бога і сапраўды зацікаўленыя ў квітненьні і жыцьцёвасці каталіцтва ў Беларусі, я ўпэўнены, згодна запаведзяў, будуць спрыяць беларускаму духоўнаму і нацыянальнаму адраджэньню Касьцёла.
Гаворачы пра польскіх ксяндзоў, што прыехалі рознымі спосабамі на Беларусь, Уладыка адзначыў: „...тым, хто прыязджае, трэба памятаць, што гэта Беларусь, а не Польшча. Ксяндзы з Польшчы павінны ўсьведамляць, што яны прыехалі ў Рэспубліку Беларусь і што з касьцёльнага амбона гаварыць аб межах 1939 года гэта нонсенс. Вывешваць польскі сьцяг у касьцёле гэта таксама, я думаю, недарэчна, як і не пабрацку гаварыць аб праваслаўі, што гэта „ня тая” вера. Гэтыя факты нас насьцярожваюць і не садзейнічаюць разьвіцьцю экуменічных адносінаў”.
Слушныя разважаньні, адзначым мы. Але далей карэспандэнт задае пытаньне: „Як вы лічыце, Уладыка: адраджэньне Грэкакаталіцкай Царквы на Беларусі зьяўляецца пагрозай для Царквы праваслаўнай?”
„ Пагроза была і ёсць, адказвае Патрыяршы экзарх, Унія гэта непраўдзівы шлях да адзінства ў Царкве”.
Як кажуць, „вось табе і раз”, „опять двадцать пять”. Ізноў „ня тая” вера. Ну, і ці ж будзе такое разуменьне „садзейнічаць разьвіцьцю экуменічных адносінаў”? Далей Уладыка выказаўся пра ўніяцкія абшчыны: „яны ствараюцца штучна (?), кіруючыся, хутчэй, толькі палітычнымі і нацыяналістычнымі ідэямі”. (Падкрэслена мной 3. П.). Нядобра сказана. Неяк не пахрысьціянску, а папартыйнаму, пакадэбісцку. А тым часам Унія, якая адраджаецца на Беларусі, яднае ў сабе найбольш тых людзей, што раней былі бяз Бога, не належьші ні да якіх канфэсіяў. У яе пайшла моладзь, інтэлігенцыя, людзі, якія шануюць Божае слова ў роднай мове, якія імкнуцца жыць па запаведзях Хрыстовых, шчыра любячы сваю Бацькаўшчыну, культуру, народ. Як гэта добра. I раптам такая непрыхільнасць.
Дарэчы, будучыня на Беларусі будзе за той канфэсіяй, якая хутчзй засвоіць і адродзіць у сваім афіцыйным ужытку беларускую мову. Ніякая вольная незалежная дзяржава і ніякая дэмакратычная ўлада не пацерпіць аніякай антыдзяржаўнай, антыбеларускай дзейнасьці пад выглядам канфэсійнай працы незалежна ад таго, адкуль яна інсьпіруецца з Масквы, з Варшавы, з Львова, НьюЙорка ці з аналаў замежных разьведак. Ня трэба расьціць ілюзіяў. Гэты пераходны пэрыяд і камуністычнанамэнклятурная ўлада на Беларусі ня вечныя. Гэтай уладзе засталося ўжо ня так шмат часу дыхаць, а яшчэ менш існаваць. Дзяржаўнасьць і незалежнасьць Беларусі будзе ўсталявана моцна. Гэта грамадзкая неабходнасьць. Калі праваслаўная і каталіцкая адміністрацыя да гэтага часу так і не павернецца тварам да Беларусі, да беларускай мовы, да гістарычнага духоўнага лёсу беларускага народа, можна не сумнявацца, што беларуская дзяржава падтрымае Унію (іншага не застанецца) і знойдзе шмат спосабаў, каб пасапраўднаму абараніць духоўныя і нацыянальныя інтарэсы беларускага грамадзтва.
У гэтым жа кантэксьце павінен сказаць, што „кратовае палітыканства” некаторых польскакаталіцкіх місіянераў, накіраванае супраць беларускай дзяржавы і кулыуры, можа прывесьці толькі да затармажэньня і звужэньня каталіцызму. Будучыня каталіцтва на Беларусі зьвязаная зь беларускім Адраджэньнем. А яно ў пэўным часе перастане вяла сачыцца
Тое ж адносіцца і да Праваслаўнай Царквы. I вельмі шкада, што Уладыка, паддаўшыся згубнай маскоўскапалітыканскай традыцыі, так зьняважліва адносіцца да братоў сваіх у Хрысьце маладых грэкакатолікаў. А між тым, беларуская Уніяцкая Царква ёсць пакутніцкая Царква. Унія не запляміла сябе супрацоўніцтвам з НКВД і КГБ. Яна была патоплена ў крыві расейскім самадзяржаўем і расейскім, зросшымся з царскім рэжымам, праваслаўем. Беларуская Унія, якую вызнавала 80 адсоткаў беларусаў, ня вытрымала рускага самадзяржаўнаправаслаўнага генацыду. Было забіта, закатавана, затаптана казацкімі коньмі, саслана тысячы беларусаўуніятаў, манахаў, сьвятароў толькі за тое, што яны былі ўніятамі і беларусамі. Калі я ў Вільні ў аддзеле рэдкіх кнігаў і рукапісаў унівэрсітэцкай бібліятэкі чытаў „Акты пакутніцкай Уніі” цяжка было чытаць. Віна за кроў нявінна забітых ляжыць на рускай праваслаўнай Царкее. Ніхто зь яе сьвятароў ніколі не асудзіў генацыд, учынены ў 1830х гадах над Уніяй і беларускім народам. Але ж пахрысьціянску не асуджэньне патрэбнае, а пакаяньне. He зразумелі. Бог наслаў кару бальшавіцкія рэпрэсіі; самы захлынуліся ўласнай крывёй сьвятарысуддзі. Зноў не зразумелі.
„Пагроза” праваслаўю. „Непраўдзівы шлях”. „Ня тая” вера. Вось табе і „пастыры”. Пра якія экуменічныя дачыненьні можна гаварыць тым, хто хоча „пасьвіць” народ і не прызнае культурнанацыянальнае адраджэньне беларускага народа? Народа лёс, гісторыю і культуру якога тапталі ў гразь. Народа якому якраз цяпер патрэбная духоўная дапамога, каб адрадзіць душу, культуру, дзяржаву і сябе. Толькі прызнаньне беларускага народа суб’ектам веры (а не палітыкі) можа выклікаць сапраўдныя экуменічныя дачыненьні. Уся справа, аднак, у тым, што шмат якім людзям у сутанах лёс гэтага народа чужы. У іх, відаць, аслабела вера, аслабела любоў. (Усё, як напісана ў Сьвятым Пісьме.)
Беларускі Народны Фронт, які ў аснове сваіх найбольш агульных аб’яднаўчых ідэй зыходзіць з народніцкіх адраджэнцкіх прынцыпаў (прынцыпаў эўрапейскіх народных партыяў) і цэнтрысцкіх каштоўнасьцяў хрысьціянскай дэмакратыі, аднолькава адносіцца да ўсіх традыцыйных хрысьціянскіх канфэсіяў на Беларусі. Прыярытэт ня цэрквам, а народу (які аб ’ектыўна гэтыя цэрквы яднае), не канфэсійнаму зьместу, а хрысьціянскай людзкой маралі.
Яшчэ ў 1988 годзе БНФ першы паставіў пытаньні (і потым адлюстраваў у сваёй Праграме) пра вяртаньне храмаў вернікам, пра падтрымку хрысьціянскай маралі, пра свабоду традыцыйных веравызнаньняў, пра аўтакефалію праваслаўнай беларускай Царквы і стварэньне беларускага праваслаўнага экзархату, пра прызнаньне і правы Уніі, пра правы пратэстантаў і спыненьне іх перасьледваньняў, пра адраджэньне беларускага каталіцтва, пра беларускую мову ў храмах, пра свабоду духоўнаасьветніцкай і міласэрнай дзейнасьці Касцёла і Царквы і г. д. БНФ працягнуў руку ўсім. Ніводнае значнае масавае мерапрыемства БНФ, ніводзін зьезд не абыходзіцца без сьвятароў усіх канфэсіяў. Мы не адрываем рэлігію ад грамадзтва, ад адраджэньня беларускай кулыуры.
122
Мы ня можам не заўважаць, што палітыканізацыя канфэсійнай дзейнасьці стымулюецца і ідзе зьверху, і зза межаў Беларусі, ня можам не адзначаць, што ўзьдзеяньне Царквы і Касцёла на духоўнае адраджэньне насельніцтва мізэрнае. Хамства, злачыннасьць, заняпад маралі, сямейныя разводы, нявыхаванасьць, азлабленьне, эгаізм коцяцца, як навала. He прыходзіць духоўнае прасьвятленьне, але зьяўляюцца штучныя канфэсійныя праблемы, адчужанасьць і нападкі „ пастыраў”.
Пытаньне, аднак, зразумелае і простае: рэлігійнае жыцьцё нашай краіны ня можа кіравацца зза мяжы іншай краіны. Кіраваць павінны свае. Калі гэта ўлічыць, то няма канфэсіій
ных праблемаў на Беларусі. Ёсць праблема духоўнага адраджэньня беларускай нацыі. Паміж прыхільнікамі і непрыяцелямі яе ў рэлігіі разыгрываецца ўся дзея, заўвагі й нападкі на «правільных» і «няправільных». Гэта банальна. Але й вельмі сур’ёзна, калі памятаць, хто за гэтым стаіць. Толькі ня пойдзе ўжо Беларусь Брэйгельскім шляхам. Яна пойдзе сваёй дарогай.
Зянон ПАЗНЯК, народны дэпутат Беларусі.
Надрукавана: (Звязда, 1993, студзень)
71. Пітэр Брэйгель. „Прыпавесьць пра сьляпых. ” 1568 г.
* * *
Адчыняю Эвангельле наўгад і чытаю: „Гэтак чалавек павінен разумець нас, як служак Хрыстовых і аканомаў таямніц Божых; ” (Перш. пасл. Паўлы да Карын., 4; 1). Тады я сабе напісаў:
Хто служыць ц&мнаму народу,
Той рана ці позна
Ім будзе забгты,
Вучэньне яго растаптана.
Таму стацца служэньнем павінна — асьвета.
2004 г.
123
ПАКАРАНЬНЕ
„Сачыненьні” Леніна мне, як і кожнаму студэнту, асьпіранту і навуковаму працаўніку ў камуністычнай „бээсэсэрыі” прыходзілася чытаць і перачытваць шмат разоў дзеля ўсялякіх „кандыдацкіх мінімумаў”, экзаменаў, сэмінараў і да т.п. Гэта была пакута. Адчуваньне, быццам сутыкаешся зь нечым нячыстым. Псіхалягічны вобраз, што паўставаў за радкамі, жорсткі, злосны, мэтанакіравана ненавідзячы ўсіх чалавечак, гэтакі „Маленькі Цахэс”. Нейкая д’ябальская паталёгія згадвалася ў ім. Што мяне ўражвала тады, і яшчэ больш цяпер, дык гэта неверагодная, дыямэтральная неадпаведнасьць паміж вобразам культу Леніна, створанага камуністамі, і рэальнай нікчэмнасьцю яго асобы і „творчасьці”. Абмежаванасьць, вузкасьць думаньня, парадыйны прымітывізм аргумантаў проста зьбянтэжваў. Жорсткасьць, цынізм і амаральнасьць ашаламлялі. I пры гэтым надзвычайная энэргія і актыўнасьць. Усё, напісанае ім, выдавалася шмат разоў зборамі „твораў” мільённымі тыражамі, што займалі паліцы кожнай бібліятэкі, установы, кабінета, хатычытальні. I ўсе сьпявалі асанну гэтаму незвычайнаму культу. Ці чытаў тады яго хтонебудзь?
Чыталі, у асноўным, каб падабраць цытаты. Цытатніцтва цэлая галіна ленінізму. Цытатамі Леніна можна было падмацаваць дыямэтральна процілеглыя думкі. Яго выказваньнямі спрабавалі нават карыстацца ў барацьбе зь ленінізмам. Тут, праўда, патрэбна была асьцярожнасьць. Памятаю, як некалі, яшчэ ў асьпірантуры, я працытаваў Леніна (з „Ленннского сборннка” выданьня 1937 года) у абарону беларускага сялянства, дык ледзь ні „загрымеў”, як кажуць у народзе. Ня тое працытаваў. Бальшавіцкія цэрберы ад навукі не драмалі. Палітыка і задачы партыі лічыліся вышэй ленінізму і культу Леніна. Ленінскі культ быў зброяй у руках кіруючых камуністаў. Гэтай зброяй маніпулявалі толькі яны. Вартыя жалю былі людзі, што наіўна думалі абараніць ісьціну, цытуючы Леніна (творы тыпу „Ленін пра Беларусь” і да т.п.). Папершае, на кожную ленінскую цытату была ленінская антыцытата. Падругое, аўтару заўсёды можна было заткнуць рот, „бнть по головкам, бнть безжалостно”, як пісаў ,, чалавечны чалавек”.