• Газеты, часопісы і г.д.
  • Развагі  Зянон Пазьняк

    Развагі

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 315с.
    Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
    202.95 МБ
    Народны Рух Украіны падтрымаў Краўчука і намэнклятуру, якая стала на пазыцыі незалежнае Украіны. Гэтым самым Рух паспрыяў умацаваньню незалежнасьці Ўкраіны. Яны стварылі свае структуры, арганізавалі нацыянальную гвардыю Ўкраіны  гэта 1500 чалавек надзейнага войска. Тут безумоўная заслуга Руху.
    Аднак намэнклятура ёсьць намэнклятура. Іншай палітыкі яна праводзіць ня будзе, як тую, якую праводзіла і да якой прывучаная. Сацыяльная і эканамічная сытуацыя на Ўкраіне яшчэ цяжэйшая, чым у нас, выклікае незадаволенасьць людзей. I тут ужо Руху няма куды падзецца. На яго паказваюць пальцам. Маўляў, вы пайшлі з намэнклятурай, з Краўчуком, вы іх падтрымалі, дык і вы адказныя.
    Гэтак ніхто ня скажа Беларускаму Народнаму Фронту. Яшчэ 25 жніўня, калі Шушкевіч крычаў: «якая апазыцыя, няма ніякай апазыцыі, Вярхоўны Савет адзіны»  намі было цьвёрда сказана: мы былі і застаемся апазыцыяй. Прыйшлося прыкладаць палітычныя намаганьні, каб пераканаць у гэтай неабходнасьці і «смых сябе». (Бо беларуская намэнклятура не была незалежніцкай.) Цьвёрдая пазыцыя, вытрыманая і абгрунтаваная, захавала і ўзвысіла наш змагарны адраджэнскі Фронт. А пасьля таго, як у мінулым годзе намэнклятура растаптала рэфэрэндум і кінулся да Масквы,  ўсе, хто яшчэ сумняваўся, | пераканалася ў правільнасьці нашых дзеяньняў.
    У чым жа тады, вы скажаце, пытаньне? Ды ў тым, што ўсе сродкі масавай інфармацыі, усе інфармацыйныя структуры знаходзяцца ў руках партнамэнклятуры. Мы ня можам уплываць на грамадзкую думку праз газэты, радыё, тэлебачаньне.
    Для нас важна ведаць свае слабыя і моцныя бакі. Калі пачынаецца зацяжная пазыцыйная палітычная барацьба, калі | ставяцца задачы, якія могуць вырашыць толькі арганізаваныя, паўнацэнныя палітычныя структуры, то такога кшталту арганізацыя, як Фронт, як Рух, ня тое, каб не эфэктыўная, яна ў такой сытуацыі ня можа вынікова дзейнічаць. Прыбалты гэта заўважылі адразу ды вялі адпаведную працу.
    Калі адбудуцца, скажам, выбары, і таталітарная сістэма скончыць сваё існаваньне, і можна будзе спраўджваць у жыцьці тую сацыяльную і эканамічную палітыку, якая закладзена ў нашых праграмах, дык, безумоўна, прыйдзе такі час, што ў
    129
    грамадзтве ня будзе патрэбы ў такім народным руху. Але калі мы захаваем структуру, якую зараз маем, дык гэтая палітычная арганізацыя застанецца ўплывовай, зможа уплываць на палітычнае жыцьцё дзяржавы.
    Я хацеў бы зьвярнуць увагу на ідэалягічныя і палітычныя прынцыпы, на якіх грунтуецца наш рух і якія цяпер, на мой погляд, ў значнай ступені зыходзяць з падвойнай структуры нашага руху.
    Асноўны прынцып, асноўны дэвіз нашага руху  гэта Адраджэньне.
    Мы прынялі праграмную заяву «Свабода, незалежнасьць, адраджэньне» на Другім Зьезьдзе Фронту. Гэтыя дэвізы, гэтыя прынцыпы былі самыя важныя, еамыя аб’яднаўчыя. Яны і зараз аб’ядноўваюць усе палітычныя дэмакратычныя сілы Беларусі. 3 таго часу, часу барацьбы з камунізмам, яны і па сёньняшні дзень адыгрываюць сваю кансалідацыйную ролю. Наша нацыя гістарычна апынулася ў такім становішчы, што для нас цяпер найважнейшай каштоўнасьцю зьяўляецца нацыянальная бзяржава.
    Пакуль яна існуе, у нас ёсьць пэрспэктыва. Калі б толькі мы яе, ня дай Бог, страцілі, то нашае грамадзтва ўжо магло б і не падняцца. Мы знаходзімся тым часам у крытычным стане. Існаваньне дзяржавы для нас вызначальнае. Пытаньне незалежнасьці застаецца на парадку дня.
    Мы дэталёва разглядалі Адраджэньне, як фактар гістарычны, як чыньнік аднаўленьня нашае культуры. Калі незалежнасьць мы можам разглядаць як галоўную палітычную задачу, то Адраджэньне  гэта галоўная гістарычная забача нацыі. Адродзім мы нашу кульпіуру, мову, гісторыю, нашыя традыцыі, нашыя грамадзкія ўзаемадачыненьні  значыць будзе незалежнасьць, будзе жыць наша дзяржава.
    Свабода. Мы разглядалі гэтае паняцьце як сынтэз незалежнасьці і свабоды чалавека, як свабоду ад таталітарызму, як свабоду разьвіцьця. У нейкай ступені мы сыходзімся зь лібэральным разуменьнем свабоды ў эканоміцы, але для нас прыярытэтам ёсьць свабода народу, таму што такая ўзьнікла гістарычная неабходнасьць. Гэтыя прыярытэты застаюцца. Аднак у дзеяньне ўступаюць таксама іншыя прыярытэты стварэньня. He перамогшы цалкам таталітарызм, нам трэба адначасна вырашаць задачу будаўніцтва дзяржавы, стварэньня грамадзянскай супольнасьці, разьвязаньня сацыяльнаэканамічных пытаньняў. Мы ня можам паводзіць сябе такім чынам, што, маўляў, давайце спачатку разьбяромся з камунізмам, вырашым першасныя палітычныя задачы, а потым пачнем усё астатняе. Гэта выглядала б несур’ёзна.
    Мы павінны ў гэтай сытуацыі спрыяць дзяржаўнаму будаўніцтву, рыхтаваць канструктыўныя прапановы і эканамічныя праграмы праз нашыя дэпутацкія структуры, узьдзейнічаць на сацыяльнае жыцьцё сваёй працай і сваімі ўплывамі. Мы, аднак, знаходзімся ў цяжкім становішчы. Рэальныя магчымасьці знаходзяцца ў руках дзяржавы, а дзяржава ў руках камуністычнай намэнклятуры і старых структураў. Мы павінны ажыцьцяўляць нашыя праграмныя палажэньні, знаходзячыся ў апазыцыі, у дэпутацкай меншасьці ў парляманце. Калі мы (як і раней) ня будзем адначасна вырашаць канструктыўныя задачы і стымуляваць дзяржаўнае будаўніцтва, мы проста зьнікнем як рух, сыйдзем з палітычнай арэны.
    Неабходнасьцю становіцца ўтварэньне палітычнага ядра, пра якое мы гаворым, і вызначэньне прынцыпаў, характэрных для народнай партыі. Практычна, Народны Фронт яднае ў сабе
    прынцып народнага руху і ідэалёгію народнай партыі. У гэтым сэнсе нам трэба істотна ўдакладніць паняцьце свабоды. Свабода  гэта сынтэз правоў і абавязкаў чалавека ў свабодным грамадзтве. Чалавеку павінен быць гарантаваны шанец, чалавек павінен мець права на ініцыятыву. Мы павінны зыходзіць з паняцьцяў чалавека і сям’і як асновы грамадзтва. Нашае разуменьне свабоды павінна выходзіць на паняцьце сацыяльнай эканомікі. У нашых эканамічных праграмах і канцэпцыях прысутнічае разуменьне сацыяльнай эканомікі, а гэта якраз разуменьне народных цэнтрысцкіх партыяў і рухаў. Гэта эканоміка, якая дае чалавеку сацыяльную абароненасьць, эканоміка, якая зыходзіць з маральнасьці чалавека і салідарнасьці ўсіх членаў грамадзтва. У гэтым сэнсе для нас вельмі важны прынцып салідарнасьці. Мы павінны заўсёды адлюстроўваць яго ў нашай праграме. Гэта народны прынцып.
    У палітычным сэнсе  гэта салідарнасьць усяго народу ў змаганьні за паляпшэньне жыцьця, дабрабыту, за незалежнасьць, свабоду, здаровую эканоміку і г. д. Мы адмаўляем падзел на клясы і антаганізмы паміж імі. Нашае разуменьне салідарнасьці суадносіцца з нашым разуменьнем свабоды. Салідарнасьць народная і салідарнасьць чалавечая. Чалавек і іншы чалавек салідарныя ў агульнай рабоце дзеля паляпшэньня цяпершчыны і народнай будучыні.
    Неаддзельны ад гэтых прынцыпаў павінен быць прынцып справядліеасьці. Прынцып справядлівасьці намі разглядаецца ў кантэксьце згаданых вартасьцяў як прынцып гуманізму, дзе павінны быць роўныя шанцы для кожнага чалавека. Але роўныя шанцы не абавязкова даюць роўныя вынікі. I тым ня менш, кожны чалавек у грамадзтве павмнен мець права на пабтрымку дзеля ўдзелу ў агульнай справе. Гэта  калі зыходзіць з агульнай гуманістычнай трактоўкі чалавека. Прывяду прыклад. Калі чалавек  інвалід і ня можа канкураваць са здаровым чалавекам, яму трэба даць шанец. Але ён фізічна ня можа яго выкарыстаць так, як здаровы чалавек. Грамадзтва павінна дапамагчы гэтаму чалавеку. Ён мае права на дапамогу, каб свае магчымасьці выкарыстаць на агульную справу. Грамадзтва з такімі прынцыпамі магчымае.
    Другі прыклад. Жанчына, якая знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку, не працуе. Яна павінна мець абавязковую падтрымку ад грамадзтва, дастаткова доўгую ды істотную, таму што яна гадуе чалавека. У яе роўныя шанцы зь іншымі людзьмі, але іншыя магчымасьці. Грамадзтва павінна йсьці ёй насустрач, бо гэта на карысьць усёй нацыі, ўсяго народу, на карысьць грамадзкіх ідэалаў.
    Такім чынам, прапануючы адлюстраваць у праграме такія прынцыпы як салідарнасьць, справяблівасьць, свабоба, незалежнасьць, адраджэньне, я хачу падкрэсьліць нашае палітычнае разьвіцьцё ад руху да болый арганізаванай палітычнай структуры, якая мае сваё абгрунтаваньне ва ўсёй структуры грамабзтва. Людзям баліць, што ў іх малая зарплата, што ім пагражае беспрацоўе, што падвышаюцца цэны і г. д. Мы павінны мець выразную агульную канцэпцыю і прапанаваць яе людзям. Інакш, безумоўна, ня будзе ў нас і палітычнае пэрспэктывы.
    I наступнае. Мы павінны дзейнічаць так, як склалася ў гісторыі Народнага Фронту. У нашым статуце адлюстравана: непраціўленьне насільлем насільлю ўладаў. Мы гэта пацьвердзілі сваёй працай.
    Мы пацьвердзілі таксама, як, дарэчы, пацьвярджаюць народныя партыі Эўропы, адкрытасьць і маральнасьць нашай
    130
    палітыкі: якую палітыку праводзім  пра тое адкрыта кажам. Мы гаворым праўду людзям, якая б яна ні была балючая для нашага грамадзтва. На нас за гэта сыплюцца прапагандысцкія шышкі непрыяцеляў. Але ўрэшце рэшт праўда працуе на нашу і на агульную карысьць.
    Цяпер, калі б хто заняўся аналізам руху Народнага Фронту, ён згадаў бы, пра што мы казалі людзям: гзта праўда пра Чарнобыль, пра сталінізм і камунізм, пра Курапаты, пра суверэнітэт і незалежнасьць. Усё гэта ўжо стала рэальнай праўдай, фактам рэчаіснасьці.
    Для нас вельмі важна зыходзіць з канцэпцыі чалавека як свабоднага і гуманнага Божага стварэньня. I тут я хачу падкрэсьліць адзін момант, для нас вельмі істотны, які, я лічу, мы, як палітычны рух, павінны вырашыць. Уся дэмакратыя Эўропы прымае канцэпцыю чалавека, але ў розных кшталтах. Найбольш блізкая для нас канцэпцыя чалавека, прынятая ў хрысьціянскадэмакратычных і народных партыях.
    Якія вынікі ўвасабленьня канцэпцыі чалавека ў Эўропе? Гэта прывяло да абароненасьці яго правоў, да дабрабыту, да раскрыцьця ягоных магчымасьцяў, да перакшталтаваньня эўрапейскай цывілізацыі, яно правяло да міру, урэшце рэшт. Гэта станоўчыя вынікі. Але ёсьць і нэгатыўныя зьявы.
    Эўрапейская канцэпцыя чалавека ставіць правы чалавека вышэй за суверэнітэт (пытаньне яшчэ, што гэта за правы). У 50х гадах, калі гэтая канцэпцыя толькі пачыналася, у эўрапейскія краіны перасялілася мноства арабаў, туркаў, людзей з былых калёніяў. Ніхто не рабіў ім ніякіх перашкодаў, наадварот  спрыялі. Прыбышы, практычна, не інтэграваліся ў эўрапейскае грамадзтва, але карысталіся ўсімі сацыяльнымі ільготамі (напрыклад, на дзяцей). Тыя зь іх, якія мелі па шмат дзяцей (а ў іх, як правіла, дзяцей шмат), маглі, фактычна, не працаваць. Расходы на выхаваньне дзяцей пакрывала дзяржава. Тым часам у карэнных жыхароў абвастрыліся праблемы беспрацоўя, бо праца імігрантаў абыходзілася таней. У той жа час Міністэрства культуры (у прыватнасьці, напрыклад, Бэльгіі)