• Газеты, часопісы і г.д.
  • Развагі  Зянон Пазьняк

    Развагі

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 315с.
    Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
    202.95 МБ
    3 1918 да 1924 гт. насельніцтва былой Расейскай імпэрыі паменшылася на 15,1 мільёнаў чалавек. Зь іх 2 мільёны прыпадае на эміграцыю і 800 тысяч на грамадзянскую вайну. Астатнія перабітыя, перадушаныя, закатаваныя, замораныя голадам бальшавікаміленінцамі. Да 1953 года ахвяраў камунізму лічылі ўжо на дзясяткі мільёнаў душ.
    „Для нас нет н не может быть старых устоев моралн н „гуманностн”, выдуманных буржуазней для угнетення н эксплуатацнн ннзшнх классов,  пісалася ў 1919 г. у чэкісцкім штотыднёвіку „Красный меч”.  Наша мораль новая, наша гуманность абсолютная, нбо она поконтся на светлом ндеале уннчтоження всякого гнета н наснлня. Нам все разрешено.”
    „Ленін стварыў магутную дзяржаву, няхай сабе і праз расстрэлы”,  пішуць цяпер. („ Звязда”, 1993 г., 24.02.)
    Увогуле, фразы, накшталт вышэйпададзенай, і лічбы, якімі б вялікімі, страшнымі яны ні былі, часам дрэнна асэнсоўваюцца на слых. Для некаторых гэта абстракцыі, за якімі не ўяўляецца нічога канкрэтнага (нават для тых, хто ўхваляе забойствы. Успомнім Бухарына.). Што ж, давайце зазірнём, што стаіць за дзеяньнямі людзей, якім было „ўсё дазволена”.
    Сьведчаньняў, дакумантаў, матэрыялаў, артыкулаў, кніг на гэтую тэму надрукавана больш, чым дастаткова. Я асабліва адзначыў бы працы С. Мельгунова „Красный террор в Росснн. 19181923”, Ніластонскага, Авербуха, Мергуліеса, а таксама матэрыялы „Асобай Камісіі па рассьледваньні злачынстваў бальшавікоў”, створанай генэралам А. Дзянікіным. Дакуманты з парыжскага архіва Камісіі часткова надрукаваныя ў Расеі (часопіс „ Родта”, 1990, №10 і інш.).
    У сакавіку 1919 г. у Астрахані адбываецца забастоўка рабочых. „Дзесяцітысячны мітынг рабочых, якія мірна абмяркоўвалі сваё цяжкае матэрыяльнае становішча, быў ачэплены кулямётчыкамі, матросамі гранатчыкамі. Пасьля адмовы рабочых разысьціся быў дадзены залп зь вінтовак. Потым затрашчалі кулямёты, накіраваныя ў шчыльную масу ўдзельнікаў мітынгу, і з аглушальным трэскам пачалі разрывацца ручныя гранаты... Ня менш дзьвюх тысячаў ахвяр было выхаплена з рабочых радоў.” (Мельгуноў.)
    Потым пачаліся арышты рабочых. „У падвалах „чрезвычаек”, камендатур і проста ў дварах расстрэльвалі. 3 параходаў і баржаў кідалі проста ў Волгу. Некаторым няшчасным прывязвалі камяні на шыю... 1314 сакавіка расстрэльвалі зноў толькі адных рабочых... потым... рашылі браць першых трапіўшых пад руку „буржуяў”... Да 15 сакавіка наўрад ці можна было знайцьсі хоць адзін дом, дзе б не аплаквалі бацьку, брата, мужа... Да пачатку красавіка расстралялі чатыры тысячы ахвяраў. А рэпрэсіі ўсё не сьціхалі... Жудасную карціну ўяўляла Астрахань у гэты час. На вуліцах  поўнае бязьлюддзе. У дамах ручаі сьлёз.”
    (Успомніце хрушчоўскі расстрэл рабочых у Новачаркаску ў 1962 г. Бальшавізм „еднн”.)
    У студзені 1919 года было хваляваньне рускага насельніцтва ў Туркестане, нездаволенага бальшавікамі. „У ноч з 20 студзеня былі масавыя расстрэлы. Груды целаў былі навалены на чыгуначнае палатно. У гэтую страшную ноч было перабіта звыш 2500 чалавек.” (Мельгуноў.)
    1920 г. Казань. Бальшавікі расстралялі 60 рабочых за патрабаваньне васьмігадзіннага рабочага дня.
    137
    Нарком Ежов
    В сверканнн молшій ты стал нам знаком, Ежов, зоркоглазый н умный нарком. Велпкого Ленііна мудрое слово Растпло для біітвы героя Ежова.
    Велнкого Сталнна пламенный зов Услышал всем сердцем, всей кровью Ежов. Когда заснялп октябрьскне зорн, Дворец штурмовал он с отвагой во взоре.
    Джамбул.
    ("Пйонерская правда", Nel71, 20.12.1937).
    77. Яжоў, адзін з крывавых кіраўнікоў савецкага НКВД, і два слупкі зь вялікага хяалебнага словаблудзтва.
    1920 г. Бальшавікі ў Адэсе. „Кожны дзень расстрэльваюць... Колькасьць расстраляных па афіцыйных дадзеных даходзіць да 7000.” Загадалі эвакуіраваць з Адэсы ўсіх галічан. „Але калі яны сабраліся на таварную станцыю з жонкамі, дзецьмі і багажом, іх сталі расстрэльваць з кулямётаў.”
    Бальшавікі ў Екацярынадары. Турмы перапоўненыя. „Са жніўня 1920 па люты 1921 толькі ў адной турме расстралялі каля 3000 чалавек.”
    Стаўрапальская губернія. „ Расстрэльваюць жонак за тое, што не данесьлі пра ўцёкшага мужа, забіваюць 15ці, 16гадовых дзяцей і 60гадовых старых... Расстрэльваюць з кулямётаў, часам сякуць шаблямі.”
    Менск. 1922 г. На сценах сьпіскі расстраляных. „Расстрэльваюць кожны дзень па некалькі дзясяткаў чалавек.”
    Крымская разьня 19201921 гт. Колькасьць расстраляных называюць ад 50.000 да 150.000 чалавек. „У Сімферопалі можна было бачыць расстраляных жанчын з груднымі немаўлятамі.”
    У маленькай Еўпаторыі за 34 дні арыштавалі 300 чалавек, перавезьлі на караблі і забівалі на палубах. „Ахвяру акружалі з усіх бакоў узброеныя матросы, здымалі зь яе верхнюю адзежу, зьвязвалі вяроўкамі рукі і ногі... адразалі вушы, нос, губы, палавы орган, а часам і рукі, і ў такім выглядзе кідалі ў ваду...” (Справа №56 Асобай Камісіі...)
    „На металургічным заводзе кінулі ў доменную печ 50 чалавек.”
    У Харкаве, Палтаве і іншых украінскіх гарадах Асобая Камісія выявіла шмат забітых бальшавікамі ў агульных магілах. Трупы з адрэзанымі рукамі, языкамі, насамі, выкалатымі вачамі, сплюшчанымі галовамі і т.п. Сярод іх 18 сямідзесяцігадовых манахаў. 3 75гадовага архіепіскапа Радзівона зьнялі скальп. „У ліку ахвяр  маладыя дзяўчаты, старыя бабулькі і цяжарныя жанчыны.”
    „Дваццаць пяць сьвятароў расстралялі ў Пярмі, а епіскапа Андроніка жывога закапалі.”
    „Забітых пакідалі доўга валяцца на месцы расстрэлу і не дазвалялі родзічам забіраць целы, пакідаючы іх на зьядзеньне сабакам і сьвіньням, якія цягалі іх.” (Мельгуноў.)
    „Ворагаў народа”, сялян, рабочых, буржуяў, „гнілую інтэлігенцыю” і г.д. чэкісты шмат дзе вешалі і расстрэльвалі днём, проста ў горадзе ў прысутнасьці разьзявак, родзічаў і дзяцей.
    У маскоўскай ЧК у 1923 годзе ўсю зіму расстрэльвалі проста ў двары. Сьнег быў буры. Калі ён пачаў раставаць, на вуліцу зпад варот хлынула рэчка крыві. Чэкісты выскачылі і адчынілі на вуліцы нейкі люк, спускаючы туды крывавую плынь.
    У Саратаве бальшавікі расстрэльвалі каля горада ў вялікім глыбокім яры. Трупы не засыпалі. За год іх накапілася тысячы. Як магнітам туды цягнула людзей. Стаялі на перакідным мастку, узіраліся ў чалавечае месіва, дзе жыравалі каты, вароны, сабакі, спадзяваліся ўбачыць сваіх родзічаў. Цікаўных тут жа арыштоўвалі чэкісты. A людзі, як у самнамбулічным стане, ішлі і ішлі.
    Хворых і раненых зьнішчалі „ беспоіцадно”. Вось прыехала група бальшавікоў у шпіталь пасьля адыходу Дзянікіна. „Пагаварыўшы трошкі з раненымі, пачалі затым расстрэльваць і секчы ўсіх падрад... прычым адзін зь іх дастаў сякеру і сек ёю... Праз нейкі час... усе вымазаныя крывёй абмывалі сябе і сваю зброю, сякеры і рыдлёўкі на двары ў карытах, а потым зноў вярнуліся прадаўжаць... (Справа №2.)
    Над людзьмі і трупамі абавязкова глуміліся. У прысутнасьці жонкі бальшавік ударыў яе мужа шабляй па галаве.”Мазгі выпалі і разьбіліся на кускі па тратуары; удава кінулася падбіраць іх, каб ня даць схапіць сабакам. Адагнаўшы ўдаву, чырвоны кат закрычаў; „Ня руш. Хай сабакі зжаруць.” (Справа 4344)
    „Расстрэльвалі дзяцей у прысутнасьці бацькоў і бацькоў у прысутнасьці дзяцей... Асабліва лютаваў Асобы аддзел ВЧК. Ён прысылаў з „франтоў” у Бутыркі (Масква  З.П.) цэлымі пачкамі малалетніх „шпіёнаў” ад 8 да 14 гадоў.” (Мельгуноў) Надзвычай жорстка зьнішчалі сялян.
    1921 г. „Амаль уся Ляскавіцкая воласьць Бабруйскага павету спаленая бальшавікамі дарэшты,  паведамляецца ў Мельгунова. — Арыштаваных адсылаюць у Валагодзкую губ. Ці ў галодныя месцы. Маёмасьць іх канфіскуецца. Бяруцца дзясяткамі закладнікі.”
    Загад №69 па Кіеўскай акрузе прадпісваў „ужываньне масавага тэрору супраць заможных сялян, аж да вынішчэньня іх „поголовно”.
    У Кастрамской губ. начальства, прыехаўшы ў вёску, „ставіла ўвесь сход на калені, каб сяляне адчулі павагу да савецкай улады...”
    У Арлоўскай губ. пры зысканьні надзвычайнага падатку шырока практыкаваліся ператварэньні сялян у „ледзяныя слупы” (аблівалі вадой прывязанага на марозе).
    У Тамбоўскай губ. чэкісты „арыштавалі” ікону Багародзіцы і глуміліся над ёй (плявалі і т.п.) Сяляне пайшлі „сьцяной вызваляць Багародзіцу. Ішлі бабы, дзяды, дзеці. Па іх ЧК адкрыла агонь з кулямётаў. Кулямёт косіць па радах, а яны йдуць па трупах, па раненых, лезуць напралом, вочы страшныя, маткі дзяцей наперад, крычаць: „Матухна Заступніца, уратуй, памілуй, усе за Цябе ляжам...” (Мельгуноў.) I ляглі.
    Страшным, пакутным было становішча жанчын. Дзікае, подлае глумленьне. Вясной 1918 г. у Екацярынадары камуністы выдалі дэкрэт, надрукавалі яго ў „Нзвестнях Совета” аб „ сацыялізацыі” дзяўчат ва ўзросьце ад 16 да 25 гадоў. Жадаючыя зьвярталіся ў „надлежаіцне революцнонные учреждення”.
    138
    Вось дакумэнтальны ўзор такога мандата: „ Мандат. Предьявнтелю сего товарніцу Карасёву предоставляется право соцналнзнровать в городе Екатерннодаре 10 душ девнц возрастом от 16 до 20 лет, на кого укажет товарніц Карасёв. Подпнсь: Главком Нвашев. Место печатн.” (Справа №18)
    На падставе такіх мандатаў было схоплена 60 дзяўчат. Усе яны былі згвалтаваныя. Некаторыя пасьля жорсткіх катаваньняў былі забітыя і выкінутыя ў раку. „Так, напр., вучаніца 5га кляса гімназіі была згвалтаваная на працягу 12 сутак цэлай групай... Затым бальшавікі прывязалі яе да дрэва і палілі агнём і, нарэшце, расстралялі.” (Справа №18)
    Сьведчаньні аб засьценках, катаваньнях і дзейнасьці ЧК  жахлівыя. Гэта пекла. Адзін з кіраўнікоў ВЧК Лацыс пісаў у „Чырвоным тэроры”: „Першае пытаньне, якое вы павінны прапанаваць абвінавачанаму  якога ён паходжаньня, выхаваньня, адукацыі ці прафэсіі. Гэтыя пытаньні і павінны вызначыць лёс абвінавачанага. Мы зьнішчаем буржуазію як кляс”.
    Допыт сьледчага ЧК у Стаўрапальскай губ. зводзіўся да адной фразы: „Пакажы руку! Разьдзець.” Зь вязьня зрывалі адзежу і штурхалі да выхаду. Там яго падымалі на штыкі і кідалі цела ў яму.
    Яшчэ прасьцей вялі сьледзтва ў Броньніцах пад Масквой. „Там камісарамі расстрэльваліся ўсе, чые фізіяноміі ім не падабаліся.” (Мельгуноў.)
    У Яраслаўлі закладнікаў расстрэльвалі з прэвентыўнай мэтай. У іншых месцах, як сьведчыў Лацыс, „на всякнй случай”. Людзей афіцыйна забівалі, часам ня ведаючы іхных прозьвішчаў, каго і за што забілі.