• Газеты, часопісы і г.д.
  • Развагі  Зянон Пазьняк

    Развагі

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 315с.
    Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
    202.95 МБ
    Сёньняшняе выступленьне Зянона Пазьняка  спроба адказу апанентам і адначасова  працяг тэмы. Рэдакцыя, як правіла, імкнецца ўстрымлівацца ад публікацыяў такога значнага аб’ёму, шануючы час і цярпеньне сваіх чытачоў. Аднак, улічваючы дэпутацкія правы аўтара і яго палітычнае імя, мы вырашылі задаволіць настойлівае патрабаваньне лідэра Апазыцыі і падаём артыкул у тым выглядзе, у якім прынёс яго ў рэдакцыю Зянон Пазьняк.
    Надрукавана: (3вязда,1993, 12 траўня)
    81. Большавікі.
    141
    СТАНОВІШЧА ПЕРАД III ЗЬЕЗДАМ БНФ
    У гэтым жа годзе Апазыцыя БНФ выкладае ў Вярхоўным Савеце канцэпцыю пераходу да
    Упэўнены, шмат хто зь сяброў Народнага Фронту, успамінаючы пройдзены чатырохгодовы шлях, поўны зьнясільваючых цяжкасьцяў, нават руціны, але адначасна і вялікага духоўнага ўздыму, супрыналежнесьці да свободы і Адраджэньня, шлях шматлікіх падзеяў і переменаў, шмат хто назаве яго лепшым часам у пражытым сваім жыцьці. Гэта сапраўды так. Толькі не па сваёй волі затрымаўшыся ў дарозе, спадзяваймася, што лепшае  наперадзе.
    Няма калі адпачываць, азірацца і разглядацца. Рушым, каб не засьпела нас ноч. Храм рукатворны, сьветлы і прыўкрасны, як наша зямля, ужо відаць на небаспадзе, там, за смугою аблокаў, там  куды мы йдзем, куды навобмацак вяртаецца, вандруе наш род. Засталося няшмат, але цяжкі кавалак  перайсьці праз гадзючае поле. А пройдзе той, хто ўзарэ яго дарэшты і ня спыніцца, не азірнецца.
    19 кастрычніка 1988 года мы ступілі на гэтае поле. Тады быў створаны Арганізацыйны Камітэт Беларускага Народнага Фронту. I мы памятаем, як увесь тысячаголовы крывавы цмок зашыпеў, заскрыгатаў, закрычаў сваімі вогненнымі пашчамі. Толькі не азірацца...
    30 кастрычніка 1988 года. Дзяды ў Менску. Дзень задушны. Нам рыхтаволі крывавы дзень. Але ніхто не азірнуўся... I захлынуўся цмок. 30 кастрычніка паказала: мы  салідарны народ. I, калі ў нас уваскрэсьне нацыянальная ідэя і сьвядомасьць, мы  непераможныя.
    19 лютага 1989 года. Першы масовы мітынг БНФ на перапоўненым стадыёне „Дынама” у Менску. Першая адкрытая перомога над камуністычнай партакратыяй.
    Пэрыяд Аргкамітэту быў, бадай, самы цяжкі. Ён завяршыўся Устаноўчым зьездам у Вільні 2425 чэрвеня 1989 года. Пачалася мэтадычная барацьба з камуністычнай „вандэяй” за дэмакратыю, за праўду пра чарнобыльскае злачынства, за волю і незалежнасьць, за сацыяльную рынкавую эканоміку, за беларускую мову і культуру, за нацыянальную школу і свабоду рэлігіі, за гістарычную справядлівасьць, за годнасьць чалавечую.
    30 вересьня 1990 года  акцыя „Чарнобыльскі шлях”. У лістападзе  міжнародная Асамблея „Чарнобыльскі шлях” і „Чарнобыльскі трыбунал”.
    I увесь час суды, арышты, перасьлед, паклёпы, правакацыі, напады міліцыі і фізічныя расправы над сябрамі і прыхільнікамі БНФ. Ізноў жа, нідзе ніколі ніводзін фронтавец не сарваўся, не пад даўся на правакацыю.
    26 лютага 1990 года. Статысячны перадвыбарчы мітынг Народнага Фронту ў Менску. Заняцьце студыі тэлебачаньня. Поўны правал камуністычнай верхавіны і яе прапагандысцкай кампаніі. Тым ня менш на выбарах намэнклятура прадэманстравала, у чым яе сапраўдная сіла: структуры ўлады, дзяржаўная ўласнасьць (адсюль  залежнасць людзей), сродкі масавай інфармацыі, законы, практычна, неабмежаваная магчымасць фальсіфікацыяў. БНФ не атрымаў і 10 працэнтаў месцаў у Вярхоўным Савеце. Неўзабаве там утвараецца дэпутацкая фракцыя, а потым і Апазыцыя Народнага Фронту.
    7 лістапада 1990 года. Вялікая антыкамуністычная дэманстрацыя і мітынг у Менску, арганізаваныя БНФ. Сымвалічнае вяртаньне „дароў камунізму” пад помнік злачынцу №1.
    рынку і пабудовы беларускае дзяржавы.
    2425 сакавіка 1991 года  II зьезд Народнага Фронту. Галоўныя задачы: адраджэньне, свабода, незалежнасьць.
    19 жніўня 1991 года. На раніцы  заява Апазыцыі БНФ аб супраціўленьні камуністычнаму путчу. Увечары  пікеты БНФ з пратэстамі супраць ГКЧП. 20, 21, 22 жніўня  мітынгі БНФ у Менску перад Вярхоўным Саветам.
    24 жніўня 1991 года. Адкрыцьце нечарговай Сэсіі Вярхоўнага Савету, скліканай з ініцыятывы дэпутатаў Апазыцыі БНФ.
    25 жніўня 1991 года. Незвычайная перамога Апазыцыі Народнага Фронту  канстытуцыйнае замацаваньне незалежнасьці Беларусі, прыпыненьне дзейнасьці КПССКПБ.
    19 сьнежня 1991 году. Заява Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце пра збор подпісаў за правядзеньне рэфэрэндуму аб роспуску Вярхоўнага Савету і нечарговых выбарах. Студзень  сакавік 1992г.  збор больш за 442 тысячы подпісаў. Падрыхтоўка да рэфэрэндуму.
    3 29 кастрычніка 1992 года  часу незаконнай забароны рэфэрэндуму і ўзурпацыі ўлады камуністычнанамэнклятурнай большасьцю Вярхоўнага Савету  разьвіваецца новы палітычны этап на Беларусі  этап „адкату” назад, а дакладней  этап здрады.
    У Вярхоўным Савеце пачаліся напады на асноўныя вартасьці дзяржавы  грамадзянства, нэўтралітэт, сувэрэнітэт, дзяржаўнуто мову, гэрб і сьцяг, адмаўленьне рынкавых рэформаў, прыватнай уласнасьці на зямлю, пэнсіянерская агітацыя за „сацыялістычны лад”, Савецкі Саюз і да т.п. палітычная геранталёгія. Празь нейкі час аднавілі дзейнасьць КПССКПБ, паставілі пытаньне аб канфэдэрацыі з Расеяй, аб адмове Беларусі ад нэўтралітэту і заключэньні ваеннага дагавору пра калектыўную бясьпеку з Расеяй, краінамі Каўказу і Сярэдняй Азіі.
    Рэзкая стымуляцыя намэнклятурнай здрады выклікана дзьвюма асноўнымі прычынамі. Першая  гэта поўны правал урадавай палітыкі „адміністрацыйнай кансэрвацыі” у эканоміцы, страх перад блізкім крахам ды імкненьне пазьбегнуць адказнасьці за яго. Адсюль спадзяваньне, што ваенны дагавор аб калектыўнай бясьпецы юрыдычна дасьць магчымасьць у выпадку неспрыяльнага для намэнклятуры палітычнага крызісу ўвесьці на Беларусь войскі чужой дзяржавы, як гэта неаднаразова рабілася, прыкладам, у былым Варшаўскім дагаворы.
    Другая прычына  псіхалягічная. Пасьля незаконнай і цынічнай забароны рэфэрэндуму намэнклятура з радасьцю ўбачыла, што грамадзтва маўчыць, што яму ўсероўна. Яна пераканалася, што людзі не зьмяніліся, што яны згодныя падпарадкоўвацца і цярпець, быў бы „мінімум” пражыць. Уласнасьць, свабода, лёс нацыі іх не цікавіць. Ідэальнае асяроддзе для мафіі і нажывы. Урад узбадзёрыўся і пачаў набіраць замежныя крэдыты для праяданьня (няважна, што будзе аддаваць народ): прадаецца маёмасьць, закладваецца эканоміка, раскрадаюцца сыравіна, рэсурсы. А калі прад’явяць па вэксалях плаціць  не бяда, можна здаць дзяржаву, ліквідаваць незалежнасьць (пры „усеагульным адабрэньні народу”) і канцы ў ваду, хай Масква плаціць, мільянэры нідзе не прападуць.
    Трэба канстатаваць, што за апошнія два гады на Беларусі адбылося намэнклятурнае пераразьмеркаваньне функцыяў улады. На дзяржаўнай уласьнасьці і адміністрацыйнай эканоміцы
    142
    створаны дэфіцытнаспэкулянцкі рынак і аснова мафіёзнай дзяржавы. Пра гэта адкрыта сьведчыць нават пракуратура: „страты дзяржавы вылічваюцца ўжо мільярдамі рублёў. Шчупальцы мафіёзнага спрута прайшлі на ўсе ўзроўні ўлады... для росту карупцыі, перапампоўваньня грошай зь дзяржаўнага бюджэту ў камэрцыйныя структуры створаныя спрыяльныя ўмовы” (Народная газэта,  1993, 30.04.)
    Для ўтварэньня такой сытуацыі клясычнаму лібэралізму (ці, як яго называюць, капіталізму) спатрэбілася б дзясяткі гадоў, пакуль утварыліся б алігаполіі, кланы і карпарацыі, манапалізавалі б рынак і падграблі б пад сябе дзяржаву. Зьмест такога
    сваіх інтарэсах. На Беларусі ў дасягненьне такога рэжыму намэнклятура хоча выкарыстаць прэзыдэнцкую ўладу. Камуністы апэрацыю з „прэзыдэнцкай дыктатурай” хацелі правесьці яшчэ ў траўні 1991 г., калі прапанавалі праекты законаў аб прэзыдэнцкай уладзе, аб выбарах прэзыдэнта і ... аб надзвычайным становішчы. Гэта быў варыянт ціхага путчу для Беларусі. Апазыцыя БНФ тады раскусіла гэтыя няхітрыя пляны бюро ЦК і, заручыўшыся падтрымкай іншых дэпутатаў, праваліла камуністычныя задумы.
    Цяпер пытаньне прэзыдэнцтва зноў моцна ініцыіруецца парляманцкай большасьцю, асобліва прыўрадавым лобі. Пра
    дзікага капіталізму вядомы: рэзкае расслаеньне грамадзтва на вельмі багатых і вельмі бедных. Мафіёзная ж дзяржава, як адно з магчымых наступстваў такога капіталізму, даводзіць маёмасны падзел грамадзтва да абсурднай мяжы і, як вынік, усталёўвае таталітарны рэжым.
    На Беларусі працэс ідзе ў адваротным парадку: ад ідэякратычнай улады камуністычнай партакратыі да адміністрацыйнаэканамічнай, фінансавай улады карумпаванай немэнклятуры; ад таталітарнай да мафіёзнаспэкулянцкай улады.
    Паколькі ўлада, эканоміка і дзяржава засталіся ў руках намэнклятуры, працэс пераразьмеркаваньня (лібэралізму навыварат) ідзе вельмі хутка, а таму небясьпечна, бо грамадзтва з прычыны інэрцыі, застаючыся ў палоне прапагандысцкіх стэрэатыпаў і сацыяльных ілюзіяў, не пасьпявае арыентавацца і, часьцей за ўсё, праклінаючы мафію, падтрымлівае мафіёзную палітыку (успомнім лямант пра „коней на переправе”).
    Падыходзячы да трэцяга зьезду, Народны Фронт павінен выразна усьведамляць, як зьмянілася сытуацыя на Белорусі, якое грамадзтва вырастае з намэнклятурнага камунізму, як змагацца зь несправядлівасьцю. Публічнасьцю, фактамі і напорам можна ўшчэнт разьбіць ідэялёгію, палітычныя структуры, але не карупцыю, не нажыву, ня тоўстыя валютныя мяшкі, бо гэта ўжо не ідэалёгія, моцная партыяй, а спосаб жыцьця, ён жа  індывідуалізаваны (кожны мяшок  сіла).
    Трэба мець выразную праграму станоўчай пэрспэктывы Беларусі, скіраваную да чалавека, да асобы і яе патрэбаў, да асноўных вартасьцяў нацыі, грамадзтва.
    Мафёзная структура, гэтак жа як і камуністычнанамэнклятурная, імкнецца зьнішчыць палітычных праціўнікаў і ўстанавіць жорсткі кантрольны ці надзвычайны рэжым над грамадзтвам у
    82. 27ліпеня 1993 г. Каля Сядзібы БНФ. Зьлева напр.: Сяргей Навумчык, Валянціна Трыгубовіч, Зянон Пазыіяк, Мікола Крыжаноўскі, Юры Хадыка, Лявон Зданевіч, Юры Беленькі.
    143
    пануюць спачатку выбраць моцнага прэзыдэнта, які стане кіраўніком выканаўчай улады, а потым правесьці выбары ў парлямант, які будзе працаваць на непастаяннай аснове (як цяперашні Вярхоўны Савет). Зразумела, што ўся ўлада апынецца ў руках прэзыдэнта. Пры гэтым Вярхоўным Севеце і ўрадзе, пры поўнай манаполіі на ўладу і сродкі масавой інфармацыі ўсе перавагі пры выбарах прэзыдэнта будуць у намэнклятуры (незележна, дарэчы, ад таго, каго выберуць  В.Кебіча, ці С. Шушкевіча).