• Газеты, часопісы і г.д.
  • Развагі  Зянон Пазьняк

    Развагі

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 315с.
    Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
    202.95 МБ
    Сэнс гэтай заметкі і незадаволенасьці газэты незразумелыя. Тым больш, што інфармацыя правільная. Так праходзяць усе паперы Апазыцыі Беларускага Народнага Фронту ў Вярхоўным Савеце,
    85. Дэманстрацыя і гэтнінг.
    накіраваныя ў друк. Пасьля таго, як дакумант абмяркоўваецца і прымаецца на пасяджэньні Апазіцыі і ўзгадняецца з народнымі дэпутатамі і сябрамі фракцыі, тэкст яго з прозвішчамі гэтых дэпутатаў перадаецца адным з каардынатараў Апазыцыі ў сродкі масавай інфармацыі. Пры перадачы каардынатар, як правіла, выкладае просьбу і візуе экзэмпляр сваім подпісам.
    Прызначэньне незразумелай і трохі клоунскай публікацыі „Знаменн юностн” высьвятляецца потым, калі па іншых газэтах гатунку „Знаменн юностн” (гл., напрыклад, „Белорусскую ннву”, 12.X.1993 г.) раптам падымаецца лямант, што заявы Апазыцыі БНФ падпісвае за ўсіх (а можна падумаць, што і піша) адзін дэпутат  С.Навумчык. Можна зноў павесяліцца са, здавалася б, ненармальных глупстваў і нізкасьці. Але ўжо нясьмешна, бо стала ўсё зразумелым.
    Перад намі тыповы прыём так званай прапагандысцкай інфармацыі, распрацаванай камуністамі і доктарам Ёзэфам Гэбельсам. Сутнасць гэбельсаўскай прапаганды чытачам вядомая. Прыём, ужыты ў „Знаменн юностн”,  элемэнтарны. Спачатку даецца бязглуздая, абсурдная інфармацыя „ні аб чым , але з цёмнымі неадэкватнымі намёкамі. Прапагандысцкі эфект яе амаль нулявы. Чытачы, як правіла, сьмяюцца, паціскаюць плячыма альбо нічога не разумеюць. Аднак праз нейкі час у іншых газэтах зьяўляюцца публікацыі, накіраваныя супраць таго ж самага апанэнта, дзе папярэдняя бязглуздая публікацыя ўжо перакручваецца і падаецца як факт, як спасылка для абвінавачаньняў і мзтанакіраваных разважаньняў. Потым зьяўляюцца публікацыі яшчэ і яшчэ, бязглуздасьць ператвараецца ў сьведчаньне, у прадмет прапагандысцкай рэчаіснасьці, у аргумант прапаганды. Чаму так становіцца? А вельмі проста. Людзі ў грамадзтве чытаюць розныя газэты і розныя матэрыялы. Прычыннавыніковая сувязь інфармацыйных зьяваў лёгка разрываецца ў часе. Той, хто, скажам, прачытаў цяпер „Белорусскую ннву”, не чытаў раней Знамя юностн” і не стане шукаць гэты нумар газэты, каб нешта ўдакладняць. Тым больш што з цягам часу гэта зрабіць няпроста (трэба ісьці ў бібліятэку і т.д.). Масавы характар штодзённай інфармацыі і дыскрэтны характар яе ўспрыняцьця ёсць тая асаблівасьць, зь якой маніпулюе ўсялякая несумленная прапаганда.
    Самым небясьпечным у такіх варунках зьяўляецца прапагандысцкі манапалізм на сродкі пэрыядычнага друку. На вялікі жаль, ён захаваўся ў Беларусі і разьвіваецца цяпер у надзвычай пачварных, нават нязведаных раней формах. Становішча ў беларускім друку адлюстроўвае становішча ва ўладзе. А гэта аднабока і ненармальна. Друк павінен адлюстроўваць становішча ў грамадстве, шукаць і паказваць лепшыя пэрспэктывы яго разьвіцьця.
    Зянон ПАЗЬНЯК, народны дэпутат Рэспублікі Беларусь
    Надрукавана: (Народная Газета, 1993, 15 кастрычніка)
    148
    ПРАВАЛ НАМЭНКЛЯТУРЫ. ДА ХАРАКТАРЫСТЫКІ ПАЛІТЫЧНАГА
    і заўсёды выступалі супраць дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі, адраджэньня яе мовы і культуры. У жніўніснежні 1991
    СТАНОВШЧАЎ КРАІНЕ
    (Даклад, прачытаны ў кастрычніку 1993 г. на соймавай канфэрэнцыі БНФ)
    года дзяржава Беларусь, каштоўнасці якой яны не разумелі і не прызнавалі, поўнасьцю апынулася пад іхнай уладай.
    Ужо тады сёньняшнюю сітуацыю здра
    Паважаныя спадарыні і спадары.
    Становішча ў дачыненьнях улады і ў эканоміцы, якое склалася цяпер на Беларусі, бярэ свой пачатак яшчэ з 1990 года. Менавіта з той пары, калі, абапіраючыся на антыдэмакратычны закон пра выбары і валодаючы паўнатой таталітарнай улады, кіруючая камуністычная намэнклятура выйграла выбары. Стала зразумелым, што ў параўнаньні з суседнімі краінамі, дзе намэнклятура не атрымала такой татальнай перамогі, Беларусь правальваецца і асуджана на непазьбежную страту ўсіх сваіх перавагаў і стартавых магчымасьцяў, на адставаньне і закрыццё самастойнай пэрспэктывы.
    Шанц на выбарах 1990 года ня быў выкарыстаны таксама з прычыны слабасьці арганізаваных дэмакратычных сілаў у Беларусі, зза кволасьці ў грамадзтве свабодалюбных і нацыянальнавызваленчых памкненьняў. Грамадзтва тады яшчэ поўнасьцю не высьпела да асэнсаваных масавых палітычных дзеяньняў за свае інтарэсы. Аднак яго палітычная актыўнасць разьвівалася. Гэта дало магчымасьць вельмі актыўна і часам нават вельмі вынікова дзейнічаць у Вярхоўным Савеце нешматлікай дэпутацкай Апазыцыі Народнага Фронту. Галоўнымі палітычнымі вынікамі першапачатковай дзейнасьці Апазыцыі сталі, акрамя шэрагу законапалажэньняў,  зьмест Дэклярацыі аб суверэнітэце, ідэі аб нэўтралітэце і бязьядзернасьці Беларусі, якія былі потым зацьверджаныя ў канстытуцыйным законе.
    У жніўні 1991 года Апазыцыя БНФ пры падтрымцы грамадзтва своечасова і без прамаруджваньня дамаглася заканадаўчага пацьвярджэньня незалежнасьці Беларусі і спыненьня дзейнасьці КПССКПБ. Аднак не ўдалося дасягуць вельмі важнага  правядзеньня нечарговых выбараў у новы парлямант незалежнай Беларусі. Новая дзяржава вымагала новай улады. Велізарныя высілкі Народнага Фронту і ўсіх нацыянальнадэмакратычных сілаў нашай краіны па правядзеньні рэфэрэндуму аб адстауцы старога Вярхоунага Савета і аб новых выбарах былі груба, з парушэньнем усіх нормаў закона, растаптаныя дэпутацкай камуністычнай большасьцю. Неправамоцны Вярхоўны Савет яшчэ раз пацьвердзіў сваю неадпаведнасць, няздольнасьць ажыцьцяўляць законныя функцыі ўлады.
    3 гэтай пары, менавіта з восені 1992 года, дэпутацкая большасць Вярхоўнага Савета і Урад распачалі адкрытую палітыку камуністычнага рэваншу, накіраваную на тармажэньне рынкавых рэформаў, ліквідацыю дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі і аднаўленьне таталітарнага СССР.
    Такім чынам быў страчаны (ці, дакладней, зьнішчаны) важнейшы шанс нашага незалежнага дзяржаўнага разьвіцьця  прывядзеньне ў адпаведнасць дзяржаўнай мэты з дзяржаўнай уладай.
    У жніўні 1991 года беларускія нацыянальнавызваленчыя дэмакратычныя сілы дамагліся дзяржаўнай незалежнасьці краіны, але ўся ўлада зьверху данізу засталася ў руках камуністычнай намэнклятуры, правінцыйнай групы савецкіх упраўленцаў, якія ніколі ня думалі дзяржаўнымі катэгорыямі
    ды і антыдзяржаўнай палітыкі можна было лёгка прадбачыць. Аднак, першае, што стала рабіць намэнклятура, атрымаўшы ў рукі дзяржаву, пачала яе рабаваць. Ня буду | спыняцца на „прыхватызацыі”, карупцыі і спэкуляцыі. Гэтыя зьявы ўсім відавочныя. Намэнклятура захавала на Беларусі старую адміністрацыйную сістэму, дзяржаўнаразьмеркавальную эканоміку і стварыла спэкуляцыйны рынак  рынак дэфіцытаў. Валодаючы рычагамі разьмеркаваньня, намэнклятура атрымала ў гэтых варунках небывалыя магчымасьці хуткага ўзбагачэньня, прыкладаючы, практычна мінімум намаганьняў. Непазьбежнае пры гэтым пагаршэньне сацыяльнага становішча людзей папрапагандысцку сьпісваецца на дзейнасьць міфічных дэмакратаў, „развал Саюза”, „сувернітэт” і г. д.
    У выніку шкоднай дзейнасьці намэнклятурнага Ўраду і Вярхоўнага Савета Беларусь застецца па сёньняшні дзень у становішчы „поўдзяржавы”; рынкавыя рэформы затарможаныя, пытаньне зь зямлёй і праблема замежных інвэстыцыяў ня вырашаныя, падаткавая сістэма антырынкавая, антывытворчая, антыэканамічная, сацыяльная палітыка прымітыўная, культура ў стане занядбаньня, але самае галоўнае  праваленая фінасава крэдытная палітыка. Фактычна дзяржаўнай палітыкі і дзяржаўнага падыходу тут у фінансавай галіне прынцыпова ніколі не было. Усе неабходныя, нават элемэнтарыя прапановы дэпутацкай Апазыцыі БНФ па ўпарадкаваньні фінансавакрэдытнай сістэмы, падрыхтоўцы да ўводу нацыянальнай валюты і г. д. адкідвалі адразу, альбо з палітычных меркаваньняў, альбо па прычыне непрафэсійнасці і неадукаванасьці ўрадавых чыноўнікаў і намэнклятурных дэпутатаў. Дзяржава без сваіх паўнавартасных грошай нармальна існаваць ня можа, эканоміка ня дзейнічае, прыватызацыя немагчымая. Тым ня менш, насуперак усялякаму здароваму сэнсу і грамадзскай неабход| насьці, і Урад, і дэпутацкая большасць Вярхоўнага Савета зрабілі і робяць усё, каб не дапусьціць ўвядзеньня беларускай валюты, станаўленьня эканомікі і дзяржавы,
    Быў прыкладзены максімум высілкаў, каб перашкодзіць прыняцьцю канструктыўных прапановаў дэпутацкай Апазыцыі БНФ аб паліўнаэнэргетычным забесьпячэньні (стварэньні другіх і трэціх крыніцаў пастаўшчыкоў, падключэньні камэрцыйных структураў і г. д.). У выніку ўжо летам 1993 года Саўмінам быў створаны паліўнаэнэргетычны голад на Беларусі. Выхаду зь яго Урад ня бачыць, хоць і вымушаны | быў часткова пайсьці на ўступкі патрабаваньням Апазыцыі адмяніць пошліны і ліцэнзіі на ўвоз нафты і дазволіць яе ўвозіць камэрцыйным структурам.
    Стала вядома, што нашая плата Расеі за газ пакрываецца ў валюце за кошт заходніх крэдытаў, якія транжырацца не па прызачэньні. У крэдытнай палітыцы Ўраду, як і ва ўсім астатнім, дамінуе падыход дачаснасьці і безадказнасьці. (Аддаваць жа пазыкі прыйдзецца іншаму ўраду). Я ужо не кажу пра тое, што ніякай платы з Расеі за перапампоўку ёй газу і нафты праз нашу тэрыторыю і праз нашыя трубаправоды былы урад БССР не бярэ, зрэшты, як і за карыстаньне нашымі дарогамі, паветранымі шляхамі і г. д.
    149
    86. Сакавіцкі мітынг БНФ. 1993 г.
    (Фота А. Каляды).
    Вынікі такой недзяржаўнай, непрафэсійнай адміністратарскай палітыкі дрэнныя. Беларусь страціла і прадаўжае губляць сваю маёмасьць, каштоўнасьць, капітал, фактычна, ліквідаваная эканамічная стартавая перавага Беларусі, якая існавала ў 1991 годзе ў параўнаньні з нашымі суседзямі. He праведзеная структурная перабудова ў інтарэсах нашага грамадзтва. Адсутнасьць нацыянальнай валюты, рынкавых рэформаў, прыватызацыі, нармальных зямельных дачыненьняў і дачыненьняў уласнасьйі плюс нічым не абмежаванае раскраданьне дзяржаўнай маёмасьці і нацыянальных багацьцяў, рабаўнічы для Беларусі клірынг і разьлікі з Расеяй, навязаныя расейскім кіраўніцтвам і прынятыя беларускім урадам  усё гэта прывяло да таго, што нашая дзяржава за два гады такой дзейнасьці Ўраду і дэпутацкай большасці Вярхоўнага Савету скацілася з перадавых пазіцыяў і стала адставаць нават ад Расеі. Я ўжо не кажу пра краіны Балтыі, якія цяпер мінаюць першы рубікон цяжкасьцяў фармаваньня рынкавай эканомікі і пасьпяхова крочаць да нармальнага эўрапейскага існаваньня.