Развагі
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 315с.
Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
Зрэшты, тэарэтычна ў беларусаў ёсьць яшчэ адзін шанец гэта распусьціць Вярхоўны Савет сілай, склікаць Устаноўчы Сойм, выбраць урад, прыняць Канстытуцыю, закон аб выбарах і правесьці свабодныя выбары. Гэтыя дзеяньні ў дадзеным становішчы былі б цалкам прававымі і легітымнымі. Нагадваю, што, калі парлямант у пытаньні пра давер да сябе парушае правы людзей, Канстытуцыю, закон і ўзурпуе такім чынам уладу, народ мае права патрабаваць яго адстаўкі любымі спосабамі.
Тым часам людзям Беларусі пакуль што нехапае дастатковай сілы на энэргічныя захады. I, дадам, у бліжэйшы час ня будзе хапаць з прычыны псіхалягічнай і арганізацыйнай няздольнасьці бальшыні цяперашніх беларусаў на рашучыя самастойныя ініцыятывы ва ўласных інтарэсах. Рашучы грамадзкі паварот малаверагодны ў найбліжэйшай пэрспэктыве. Патрэбная абавязковая падрыхтоўка грамадзтва нацыянальная асьвета і нацыянальнакультурная праца. Хіба толькі нейкія надзвычайныя абставіны зрушаць зь месца людзей. Станоўчага выніку, аднак, можа дасягнуць толькі рух нацыі, а не пратзст стыхійна сабраных грамадзянаў.
Перад абліччам здрады, аднак, ёсьць яшчэ рэсурсы ў нашым грамадзтве. Трэба мацаваць нацыянальнадэмакратычныя арганізацыі, і, перш за ўсё, Народны Фронт. Мацаваць ня толькі падтрымкай на словах, але і асабістым удзелам, маральна, матэрыяльна, арганізацыйна, палітычна. Ёсьць яшчэ ў здаровых сілаў шанец дапамогі, шанец супраціўленьня, шанц удзелу і салідарнасьці. Ці будзе ён выкарыстаны не бяруся сцьвярд
жаць, але скарыстаць яго трэба. Хоць і хворае яшчэ наша грамадзтва, але іншага шляху, як здаравець, працаваць, ствараць, супраціўляцца здрадзе і змагацца за волю іншага шляху дзеля разьвіцьця і сцьвярджэньня сябе на сваёй зямлі няма.
На Беларусі, таксама, ужо ёсьць дастаткова вялікая колькасьць свабодных людзей і тых, што ўсталі з каленяў. Трэба сказаць гэтым людзям: «Мужайцеся!» Бо ў самы бліжэйшы час яны могуць стаць сьведкамі зьдзеку пачкі ўчарашніх зданяў мінулага, што засталіся пры ўладзе, зьдзеку з Бацькаўшчыны, незалежнасьці, мовы і свабоды. Пад рогат „абраньнікаў народа” і адабрэньне „простых людзей” будуць распраўляцца з грамадзянствам дзяржавы (уводзіць „двайное”, як у СССР), з дзяржаўнасцю беларускай мовы (юрыдычна замацуюць расейскую). Пры пасыіяховым абалваньваньні гатовага зьмірыцца з усім насельніцтва Беларусь як дзяржава можа быць, фактычна, ліквідаваная пэнсіянерамі і намэнклятурнымі камуністамі, захаваўшы пакуль толькі фармальныя атрыбуты самастойнасьці. Вось тады пачалося б самае жахлівае, асабліва для аматараў кілбасы.
У мяне не выклікае сумненьня, што ў такой сытуацыі, думаючы пра лепшае, трэба быць гатовым да горшага і рыхтавацца да яго сур’ёзна і дзелавіта, усімі спосабамі, сродкамі і думкамі, памятаючы Купалу:
Гэта бітва ідзе сусьветна
Між сьвятмм і
апраметнай.
Зянон Пазьняк
Надрукавана: (Выбар, 1993, 1218 траўня)
146
АБ ПАЛІТЫЧНAM СЫТУАЦЫІ
(Ватрамкі з выступу на Сойме БНФ 11га верасьня 1993 г.)
Паважаныя калегі! Я закрану палітычныя пытаньні і ацэнку сітуацыі сёньня ў грамадзтве. Антынезалежніцкія сілы, фактычна, ўжо падрыхтавалі падставы і спосабы зьнішчэньня нашай дзяржаўнасьці і нашай незалежнасьці. Калі б тое рабілася толькі палітычнымі мэтадамі, то, магчыма, было б лягчэй разабрацца і грамадзтву, і Народнаму Фронту. Але тое, што адбываецца зараз, робіцца апасродкаваным чынам, цераз прыняцьцё адзінай валютнай сістэмы з Расеяй, праз заключэньне эканамічнага саюзу, адным словам, цераз эканамічныя хады, якія вымагаюць ад насельніцтва пэўнага веданьня, пэўнага абстрактнага думаньня. Таму вельмі істотнай зьяўляецца работа сродкаў масавай прапаганды масавага ўздзеяньня на грамадзкую думку. Фактычна, мы бачым, што грамадзтва не разумее, што адбываецца.
7 верасьня абвешчана пра аб’яднаньне грашовых сістэмаў Беларусі і Расейскай Фэдэрацыі. Гэта значыць, што эмісія будзе рабіцца ў Маскве, што адменяць пошліны і мытні, паўстане пытаньне пра адзіны бюджэт. Гэта ёсьць пытаньне адзінай дзяржавы, і з таго вынікае поўная страта незалежнасьці ў беларускай эканоміцы і падпарадкаваньне яе эканоміцы іншай дзяржавы. Дадзенае пагадненьне будзе разглядацца Вярхоўным Саветам і можа быць ратыфікаванае 2/3 галасоў. Мы бачым таксама, што законы ў нас не выконваюцца самой уладай, існуюць крымінальныя падыходы і будуць спробы ашукаць, каб дамагчыся ратыфікацыі. Непасрэдна на сёньняшні дзень мы ўжо назіраем прыклады, як імкнуцца здаць нашу прамысловасьць стратэгічнага значэньня ў расейскія рукі („Захадтрансгаз”, ніткі газаправоду, якія праходзяць праз Беларусь і інш.).
Цяпер пра эканамічны саюз. Гэта чыста палітычная акцыя, якая прыкрываецца эканомікай. Ня робіцца рэальных захадаў па стварэньню агульнага рынка, хаця дэклярацыяў шмат.
I наступная пагроза ваеннапалітычны блёк калектыўнай бясьпекі з Расеяй пагроза афармленьня на нашай тэрыторыі чужога (расейскага) войска.
Са здзяйсьненьнем ўсяго гэтага, закрыліся б пэрспэктывы на палітычнае разьвіцьцё незалежнасьці. Нас чакала б адпаведная арыентацыя на Усход і плата падаткаў на ўтрыманьне чужога войска, плата сваімі жыцьцямі за чужыя інтарэсы.
Што ж тут рухае і падтрымлівае антынезалежніцкія дзеяньні? Папершае, улада засталася ў руках былой камуністычнай дзяржнамэнклятуры, у тым ліку ўлада на сродкі масавай інфармацыі. I гэтую ўладу намэнклятура пачала выкарыстоўваць выключна ў сваіх інтарэсах, для свайго эканамічнага абагачэньня.
Другі чыньнік нацыянальны нігілізм наменклятуры... Легалізуюцца камуністы (ПКБ), „славянскія саборы” і г.д. Гэты стан народжаны кампрадорскімі, імпэрскімі памкненьнямі нашай намэнклятуры, а спраектаваны ў Расеі... Канчатковая мэта забор, акупацыя Беларусі... Палітыка распрацоўваецца ў Маскве, і чаўночныя рэйды нашых дэпутатаў туды відавочнае пацьвярджэньне гэтага.
Плянуецца ціхая акупацыя Беларусі. Якія тут у іх магчымасьці і пэрспэктывы? У ацэнках нам трэба падыходзіць сур’ёзна і адказна, ўлічваць нашу беларускую спэцыфіку і ня мераць падзеі выключна эўрапейскімі ды суседскімі меркамі. Калі ў Маскве Бразаўскас сказаў, што яны „на жаль, зьвязаныя вынікамі гарбачоўскага рэфэрэндума” (аб захаваньні СССР), то ўся Летува ўстала на ногі: што значыць, „на жаль” зьвязаны рэфэрэндумам?!
У нас іншае. Але нават з улікам згаданага можна сцьвярджаць, што плянуемая рублёвая зона, эканамічны саюз вынікаў не дадуць, рэальных пэрспэктываў тут усё ж няма. Ды й намэнклятура пэрспэктыўных задачаў ня ставіць. Яе мэта пратрымацца яшчэ год, потым яшчэ год і парабаваць... Канешне, небясьпека вялікая, бо калі яны сапраўды пратрымаюцца яшчэ годпаўтара, наша эканоміка можа быць вынішчана.
Якая ж стратэгія Фронту ў гэтай сітуацыі? Мы павінны зрабіць прагноз далейшага разьвіцьця і вызначыцца ў прыярытэтах нашай палітыкі. У цяперашні момант неабходна накіраваць усе свае інтэлектуальныя сілы на распрацоўку фінансавых і энэргетычнапаліўных пытаньняў і праграмаў, ды прапанаваць гэта грамадзтву і ўладзе.
Акрамя таго, трэба выказацца і падрыхтавацца па пытаньнях навядзеньня парадку, бо сёньня грамадзтва ўжо стамілася ад паўсюднай крыміналізацыі жыцьця. Неабходна распрацоўваць праграмы, зьвязаныя з праблемамі мясцовай улады і сельскай гаспадаркі. У тактыцы мы павінны прыкласьці вялікія намаганьні па аб’яднаньню ўсіх антыімпэрскіх, антыкамуністычных сілаў. Нам неабходна ўзмацніць працу па фармаваньні новых фронтаўскіх структураў, напаўняць іх дзейнасьць канкрэтным палітычным зьместам, мы павінны цяпер рэальна паклапаціцца пра новыя кадры, у тым ліку і пра кадры (кандыдатаў і працаўнікоў) на будучыя выбары.
Зянон ПАЗЬНЯК
Надрукавана: („ Ратуша ”, Магілёўская дэмакратычная газэта, 1993, 2329 верасьня)
84. Брама.
Р S961 ‘гякнчсвц £ вюф)
147
ХВОРЫ ДРУК, ХВОРАЯ УЛАДА НЯШЧАСНАЯ КРАІНА
Апошнім часам я прысутнічаў на некалькіх прэсканфрэнцыях у Вярхоўным Савеце. Мяне цікавіла ня столькі тое, пра што там будзе гаварыцца, колькі, як яно будзе асьвятляцца потым у манапольным і паўманапольным друку Беларусі. Вынікі, лічу, проста абсурдныя. Чытачы атрымліваюць тэндэнцыйную і суб’ектыўную інфармацыю. I мне ўспамінаецца роспачнае ўскліканьне аднаго сталага сумленнага журналіста: „Калі ня вырваць друк з брудных лапаў, у якія ён трапіў, Беларусь стане няшчаснай краінай!”
Дэградацыя друку набыла сапраўды небясьпечны характар. Зьнікла элемэнтарная аб’ектыўнасьць нават прасьцейшай інфармацыі. Поўны абсурд, каб пра звычайную, нават банальную падзею рознымі карэспандэнтамі (якія разам яе назіралі) давалася б рознае, нават супрацьлеглае і ўзаемавыключаючае апісаньне ў розных газэтах. Напрыклад, пра спатканьне дэпутатаў Апазыцыі БНФ 7 кастрычніка з выбаршчыкамі горада, дзе прысутнічала мноства карэспандэнтаў, я прачытаў у сямі пэрыядычных выданьнях. Ну што можа быць прасьцей: пабываць на месцы падзеі, паглядзець, паслухаць і даць інфармацыю чытачу пра тое, што адбылося. Што ж у выніку? А ў выніку пра адну канкрэтную і простую падзею надрукавана сем розных інфармацыяў, дзе не супадаюць нават элемэнтарныя зыходныя (прытым аб’ектыўныя) дадзеныя. I калі чытач, скажам, з Магілёва ці Віцебска прачытаў бы ўсе гэтыя паведамленьні, то так і не зразумеў бы, што ж адбылося ў сапраўднасьці. Зрэшты, гэта яшчэ было б паўбяды. На самай жа справе чытач у Магілёве чытаў бы пра гэта ў адной газэце, а чытач з Віцебска у іншай. Уявім, калі б яны спаткаліся і надумаліся аб прачытаным факце пагаварыць.
Сітуацыя з прасьцейшай інфармацыяй паказвае, папершае, у якім стане знаходзіцца пэрыядычны друк на Беларусі і што ён сабой уяўляе. Падругое, на прыкладзе элемэнтарнага добра відаць, што прафэсіяналізм і сумленьне карэспандэнтажурналіста ёсьць паняцьці неадрыўныя. Таму журналіст гэта часьцей за ўсё альбо асоба, альбо, прабачце, адсутнасць асобы. (Тут як з талентам: альбо ён ёсць, альбо яго няма.)
Часам падаецца такая інфармацыя, зьмест і сэнс якой напачатку ўвогуле цяжка зразумець. Напрыклад, „Знамя юностн” нядаўна напісала, што на тэксьце заявы дэпутатаў Апазыцыі БНФ ёсць толькі подпіс народнага дэпутата С.Навумчыка і даецца чамусьці фотакопія кампутарнага набору. Пры гэтым пішуцца нейкія скамарошыя намёкі: „Мы говорнм партня подразумеваем...”