• Газеты, часопісы і г.д.
  • Развагі  Зянон Пазьняк

    Развагі

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 315с.
    Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
    202.95 МБ
    Мафіёзная ўлада, што сфармавалася за два гады пад дахам Рэспублікі Беларусь, не праводзіла ніякай мэтанакіраванай дзяржаўнай палітыкі ў эканоміцы, акрамя палітыкі рабава
    ньня ўласнай дзяржавы і спадзяваньняў на пастаўкі газу і нафты з Расеі па нізкіх цэнах. Спадзяваньням прыйшоў канец, а запасных варыянтаў не стварылі. Становішча такое, што ў бліжэйшыя месяцы можа спыніцца падача цяпла ў дамы. Ва Ўрадзе паніка. Значыць, трэба чакаць, што хутка зноў абвінавацяць ва ўсім суверэнітэт. (Асабліва дрэнны, кажуць, суверэнітэт эстонскі „дажыліся”, маўляў, што фіны прыязджаюць у Эстонію прадукты купляць, бо ў Эстоніі іх шмат і таньней.) Дарэчы дарэмна панікуюць ягамосьці. Грамадзтва ж ўсёроўна сьцерпіць. Беларусы так любяць Саўмін, Кебіча, што ім яшчэ і лепш будзе без цяпла.
    У гэтай сітуацыі Ўраду даўно трэба было падаваць у адстаўку. Але тыя, што захапілі ўладу ў 1917м, самы, як вядома, у адстаўку ня ходзяць.
    Могуць быць тры найбольш верагодныя варыянты паводзінаў збанкрутаваных кіраўнікоў. Першы  гэта прадаўжаць ліквідацыю незалежнасьці Беларусі праз падпарадкаваньне („аб’яднаньне”) фінансавакрэдытнай сістэмы нашай краіны грашовай сістэме Расеі. Як ні дзіўна, але гэта ўрадам Кебіча, дарэчы, пры поўнай згодзе сп. Шушкевіча і апатыі грамадзтва, якраз і ажыцьцяўляецца. Вядуцца закрытыя перамовы ў Маскве, уносяцца нейкія таемныя папраўкі ў праект пагадненьня, прымаюцца капітулянцкія ўмовы і г.д.
    Калі б гэты праект быў, напрыклад, ажыццёўлены, то дзяржаўная незалежнасьць нашай краіны неўзабаве была б ліквідаваная, згарнулася б беларускае прадпрымальніцтва (яго паглынула б мацнейшае расейскае і руская мафія), спынілася б большасць прадпрыемстваў; маёмасць і вытворчасць хутка перайшла б ва ўласнасць Расеі, расейскіх вытворцаў і бізнесмэнаў. Чаканых „рублёў” ня зьявіцца, бо Расея ня стане іх даваць, каб не павялічваць інфляцыю. У выніку пачаўся б страшэнны калапсуючы крызіс і крах беларускай эканомікі. Гэтага часу Расеі будзе дастаткова, каб прыбраць усё да сваіх рук, зацьвердзіць на Беларусі сваю ваеннастратэгічную пляцоўку і прадаставіць права беларускім салдатам ваяваць у Таджыкістане, а насельніцтву плаціць падаткі ў бюджэт Расейскай Фэдэрацыі.
    Калі меркаваць чыста фармальна, такі паварот павінен азначаць пачатак канца беларускай нацыі. Hi культурна, ні эканамічна Беларусь тады ўжо ня зможа падняцца.
    Другі варыянт, які таксама па інэрцыі ажыцьцяўляецца,  гэта працяг старой мафіёзнаадміністрацыйнай палітыкі, ня гледзячы ні на што. Ельцынскачарнамырдзінская адміністрацыя ў такім разе падтрымае ўрад Кебіча. Гэта аксіёма. Ім стратэгічна нявыгадна падтрымліваць дэмакратаў і Народны Фронт на Беларусі. Мы гэта выдатна бачым, іхныя незацікаўленыя адносіны да нас, да дэмакратаў Балтыі, да Руху Украіны і г.д. Ідзе звычайная імпэрская гульня ў дэмакратыю. Намэнклятурны рэжым на Беларусі атрымае ад Расеі энэргарэсурсы, крэдыты, магчыма, запэўніваньні ў неўмяшаньні і г.д. А потым у патрэбны момант выставяць банкрутам жорсткія патрабаваньні  плаціце! Ах, няма чым? Тады расплачвайцеся сваімі заводамі, трубаправодамі, чыгункамі, лясамі, зямлёй і г.д.
    Будзьце ўпэўненыя: спадары, уладу трымаючыя, тут жа „расплацяцца”. I тады наш такі харошы, такі „шматпакутны”,
    154
    такі „талерантны” народ, які яны гэтак „любяць”, стане жабраком на ўласнай зямлі, якая яму ўжо ня будзе належаць. Вьнік? Як і ў першым варыянце. Яшчэ й горшы.
    Трэці ход, да якога ўрадавая намэнклятура зараз узмоцненна рыхтуецца,  гэта варыянт „ надзвычайнай палітьічнай ініцыятывы”. Пачаўся ён з мафіёзных разборак і забойства старшыні Горадзенскага аблвыканкама Д.Арцьмені. На другі ж дзень пасля забойства ў Саўміне выставілі надзвычайную міліцэйскую ахову, якой загадалі не пускаць нават народных дэпутатаў (што, дарэчы, недапушчальна і супярэчыць закону). У страха, кажуць, вялікія вочы. Нечакана стала відаць сувязь паміж Саўмінам і крымінальнымі падзеямі ў Горадні. Далей  болей. Вырашылі стварыць спэцыяльны батальён (750 чалавек) аховы Саўміна, падпарадкаваны, вядома ж, Саўміну. Але і гэтага мала. Паколькі, як высьветлілася, Міністар унутраных справаў У.Ягораў часта мае сваю прафэсійную думку і не заўсёды глядзіць у рот розным саўмінаўскім чыноўнікам,
    88. Сакавіцкія дні. (Зьлева напр.: 3. Пазьняк, С. Навумчык, (?).
    вырашылі забраць зпад яго падпарадкаваньня ўнутраныя войскі МУС і падпарадкаваць іх Саўміну цераз сваю кандыдатуру, якой стаў намесьнік У.Ягорава К.Платонаў  былы камсамольскапартыйны функцыянер, адзін з „герояў” праваленай крывавай правакацыі 30 кастрычніка 1988 года ля Усходніх могілак у Менску.
    Але і гэтага недастаткова. Непасрэдна Савету Міністраў перападпарадкавалі Менскі АМАП. Што яшчэ? Спрабуюць забараніць зьбірацца народу перад Саўмінам на плошчы Незалежнасьці ў Менску. Усім членам Прэзыдыюма Вярхоўнага Савета, усім начальнікам аж да раённага маштабу будзе выдзеленая ахова.
    Рыхтуецца цыркуляр, які ўдасканаліць набыцьцё зброі для ўсяго начальства, ад Саўміна і да сельсавета. Словам, намэнклятура ўзбройваецца. Хутка, пэўна, пачуем кананаду, перад якой забойства Арцымені будзе выглядаць дзіцячай забаўкай. А зрэшты, калі глянуць на ўсю гэту саўмінаўскую апэрэту больш сур’ёзна, то пачынаеш прыходзіць да высновы, што ў некага там ці то ад смагі, ці то ад недахопу „глузду”, як кажуць у народзе, „паехаў дах”. Зь кім, скажыце, зьбіраецца ваяваць Саўмін, што, напляваўшы на закон, падпарадкаваў сабе ўсё  армію, унутраныя войскі, АМАП ды яшчэ й стварае свой асобы саўмінаўскі батальён? Нармальнага адказу няма. Застаецца адно  мафія зьбіраецца абараняцца сама ад сябе. Хутка пад іхнія „разборкі” мы пачуем і палітычную падкладку.
    Трэба заўважыць яшчэ адну немалаважную асаблівасьць. Былы Саўмін БССР на сёньняшні дзень даўно перастаў быць легітымнай сістэмай. У ім панастворана розных бюракратычных упраўленьняў, аддзелаў і структураў, якія камандуюць міністэрствамі і міністрамі, хоць ня маюць на гэта канстытуцыйнага права (міністраў зацьвярджаў Вярхоўны Савет). Прыдумалі нават пасады дзяржсакратароў (па ўзору сакратароў ЦК КПСС), якія кіруюць цэлымі галінамі. Так, напрыклад,
    усімі падпарадкаванымі Саўміну войскамі, сілавымі структурамі і г.д. камандуе „дзяржсакратар” нехта Г. Данілаў  былы партыйны функцыянер (раней курыраваў КГБ па Менскай вобласьці), які стаў вядомы ў апошні час сваімі судовымі скандаламі з журналістамі.
    3 усяго бачна, што былы Саўмін БССР даўно перастаў быць Урадам Рэспублікі Беларусь і ператварыўся ў закрытую партыйнамафіёзную нелегітымную структуру намэнклятуры, у ворган, які падгрэб пад свой уплыў Вярхоўны Савет і, фактычна, абслугоўвае сам сябе. Яго існаваньне ў такім выглядзе робіцца небясьпечным для грамадзтва.
    Урад імкнецца пазьбегнуць адказнасьці за разбуральныя вынікі сваёй дзейнасьці. Аднак рэальнага выйсьця ў яго ўжо няма, ідэі адсутнічаюць, а арсеналы дэмагогіі, фактычна, вычарпаныя. У гэтых абставінах нікога не павінна зьдзівіць, калі Саўмін праз сваё лобі ў Вярхоўным Савеце (фракцыя „Беларусь”) выступіць ініцыятарам новых выбараў. Намэнклятура, аб’яднаная вакол Саўміна думае абаперціся на ўрадавую манаполію ўлады, сродкаў масавай інфармацыі, сілавых структураў, фінансаў, эканомікі (хоць і паралізаванай) і любымі спосабамі хутка дамагчыся перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах.
    Саўмін спадзяецца ашукаць Вярхоўны Савет (і нават Апазыцыю БНФ) і дамагчыся рашэньня аб выбарах некалькімі спосабамі (прыняцьцем, напрыклад, „ прэзыдэнцкай” Канстытуцыі, прыняцьцем новага закона аб выбарах, увядзеньнем пасады прэзыдэнта і г.д.) Тут будуць прымальныя шматлікія спосабы, толькі б правесьці выбары пры гэтым Урадзе і пры ўсёй той сітуацыі, якая гэтаму Ураду падкантрольная. Калі, скажам, Саўміну такое ўдасца, то, як толькі пачнецца выбарчая кампанія, у ахвяру будзе прынесены ўвесь Вярхоўны Савет. Гэта, магчыма, стане неспадзяваным для шмат якіх нават
    155
    цьвёрдых намэнклятурных дэпутатаў, але трэба ж зразумець і Саўмін, якому проста няма на каго, акрамя як на Вярхоўны Савет, зваліць усе свае грахі і адказнасьць за правал у эканоміцы. Інакш выбарчую кампанію яму ня выйграць. Ды й спадару Кебічу можна будзе пакрасавацца гэткім Ельцыным шываратнавыварат.
    Апазыцыя БНФ гэтую дарожку саўмінаўскай намэнклятуры ўбачыла яшчэ месяц таму, адразу пасьля правалу мяцяжу ў Расеі. Нашыя прапановы вядомыя: адстаўка Урада Кебіча і сфармаваньне пераходнага ўраду (кабінета міністраў) са спэцыялістаў, які можа быць кааліцыйным урадам некамуністычных антыімпэрскіх сілаў. Задачы гэтага ўрада: захаваць незалежнасьць Беларусі, распачаць рынкавыя рэформы (у тым ліку зямельную), увесьці пераходную нацыянальную валюту (ёй могуць стаць „разьліковыя білеты”), вырашыць пытаньне з паліўным энэргазабесьпячэньнем, падрыхтаваць выбары ў парлямант (сойм) і мясцовыя ворганы ўлады.
    Усе іншыя прапановы і захады Саўміна з захаваньнем свайго існаваньня (і ў рэальнасьці  кантролю над выбарамі), як кажуць, „ад нячысьціка”. Хацелася б засьцерагчы ад спакусы паддавацца на саўмінаўскае палітыканства. Выбары ці то парляманту, ці то прэзыдэнта без адстаўкі Кебіча і збанкрутаванай саўмінаўскай структуры ня будуць ні дэмакратычнымі, ні карыснымі для нашага грамадзтва. Яны могуць зноў прывесьці да ўлады мафію і зноў надоўга.
    Зразумела, што немагчыма таксама прымаць новую намэнклятурную Канстытуцыю Беларусі пры існаваньні Саўміна Кебіча (дарэчы, прапануюць зноў, фактычна, савецкую Канстытуцыю, толькі крыху падпраўленую.) Намэнклятура падыходзіць да прыняцьця новай Канстытуцыі не з дзяжаўных, а са сваіх кан’юктурных мэтаў. Успомнім, як за апошні
    89. Брук.
    час дэпутацкая большасьць Вярхоўнага Савета шэсьць разоў мяняла свае погляды на процілеглыя аб прэзыдэнцкай уладзе, у залежнасьці ад развіцьця падзеяў у Расеі. Пра што тут можна сур’ёзна гаварыць! Некаторыя зь іх пры гэтым прапануюць нават вынесьці недасканалы праект Канстытуцыі на рэфэрэндум. Канстытуцыю на рэфэрэндуме лепш не прымаць. Тым больш недапрацаваную. Парлямант тады ўжо ня зможа яе паправіць.
    Для нармальнага разьвіцьця Беларусі важна ня толькі ўнутранае, але і зьнешняе вызначэньне. Прыклад і вопыт нашых суседзяў паказвае, што трэба ісьці па шляху балтыйскіх краінаў. Беларусь павінна рыхтавацца да выхаду з СНД. Трэба разьвіваць раўнапраўныя двухбаковыя дачыненьні з усші краінамісуседзямі, у тым ліку і з Расеяй, але нельга ўступаць зь ёй ні ў якія, нават фармальная, саюзы, садружнасьці і да т.п. Гзта небясьпечна. Расея заўсёды праводзіць імпэрскую палітыку, і нельга даваць ёй повад для палітычнага ці эканамічнага ціску на Беларусь.