Развагі
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 315с.
Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
Варта мець на ўвазе, што грамадзкі раскол у Расеі, які пачаўся дзесьці з 1988 г., адбыўся ў асяроддзі камуністычнай намэнклятуры не па дачыненьнях да дэмакратычных ідэяў (хаця зьнешне выглядала так), а па дачыненьнях да ўлады. У Расеі стварылася намэнклятурнае двоеўладдзе. Канфлікт у Расеі ня ёсць клясычны канфлікт паміж дэмакратамі і таталітарыстамі (камуністамі), як, напрыклад, на Беларусі, у Латвіі ці Летуве, дзе з аднаго боку БНФ, „Саюдзіс”, новыя людзі, дэмакратынацыяналісты а з другога якраз камуністычная (прарасейская) намэнклятура.
Нацыянальную дэмакратыю ў краінах Балтыі, у Польшчы, у Беларусі ўзначалілі антыкамуністыдэмакраты. Дэмакратыю ў Расеі ўзначаліла намэнклятура, што фармальна адмовілася ад КПСС. „Разборкі” паміж імі носяць там традыцыйна расейскі, нецывілізаваны характар. Праўда, камунізм паўсюдна прыўносіць асаблівыя крывавыя дачыненьні. Гэта трэба ўлічваць.
Ня трзба, аднак, мець ніякіх ілюзіяў, што пераможная дэмнамэнклятура Расеі, якая, дарэчы, цяпер схіляецца да лібэральных ідэяў, адмовіцца ад імпэрскай палітыкі і ад сваіх геапалітычных і стратэгічных інтарэсаў. Імпэрыялізм Расеі ў гэтых варунках з цягам часу можа нават узмацніцца. Эканамічны ціск праз рынак і часовы сыравінны (рэсурсавы) манапалізм стане магутным і разбуральным рычагом расейскай палітыкі менавіта для Беларусі як краіны, якую штучна затрымаліў адміністрацыйным рэжыме.
Адзіна правільны шлях у такой сітуацыі мацаваць дзяржаўную незалежнасьць Беларусі, умацоўваць нацыянальную фінансавакрэдытную сістэму, рэфармаваць эканоміку, павышаць яе вытворчыя самарэгулюючыя і партнёрскія магчымасьці і знаходзіць раўнавагу, балянс паміж Усходам і Захадам. Нашае вяртаньне ў Эўропу ляжыць праз нэўтралітэт (прынамсі ў пачатку), няўдзел ні ў якіх вайсковых саюзах і блёках. Нашыя палітычныя і эканамічныя партнёры найперш на Захадзе, a ўжо потым на Усходзе. Мадэль паводзінаў Беларусі тут відавочная. Аднак патрэбна актыўная палітыка. Палітыка ня здрады, а разьвіцьця, не калапсу, а нацыянальнай духоўнай пэрспэктывы, палітыка творчага раскрыцьця вольнага чалавека, што робіць грамадзтва заможным, а народ свабодным.
Зянон ПАЗЬНЯК, народны дэпутат Беларусі
Надрукавана: („ Народная Газэта”, 1993, 9 лістапада)
156
ЗЯНОН ПАЗЬНЯК:
ІМПЭРЫЯ НЯ ЛЛОЖА БЫЦЬ ДЭМАКРАТЫЧНАЙ
(Лідэр Апазыцыі БНФ пра Расею і пра яе выбары)
Як вы ацэньваеце вынікі выбараў у Расеі? Ці былі яны для Вас нечаканымі?
Адбылося тое, што павінна было адбыцца ў краіне, якая, па сутнасьці і псіхалёгіі сваёй, зьяўляецца імпэрыяй і да таго ж зьведвае страшэнны сацыяльнаэканамічны крызіс. У такіх сітуацыях абавязкова зьяўляюцца людзі, якія апэлююць да люмпэна, да простых сацыяльных інстынктаў, заснаваных на нянавісьці, разьмеркаваньні, выкрываньні, абяцанках. Гэта вядомы шлях, які ў свой час перажыла Эўропа і які зараз праходзіць Расея. Нічога непрадбачанага для БНФ тут не было. Больш таго, мы не чакалі ад выбараў якоганебудзь паляпшэньня, паколькі ні адна з партыяў, якія там супернічалі, ня мела антыімпэрскай плятформы. Усе яны ў той ці іншай ступені стаялі на імпэрскіх пазыцыях, і тут я не баюся паўтарыцца як вядома, імпэрыя проста „ па вызначэньню” ня можа быць дэмакратычнай. Гэта аксіёма.
Зараз Расея відавочна пайшла па шляху антыдэмакратызму гэта гістарычна заканамерны для яе шлях, хаця і вельмі драматычны. Ня толькі Дзяржаўная дума атрымаецца гранічна палярызаванай, але палярызаваная і сама структура ўлады: на адным краі прэзыдэнт, на другім парлямант, які, напэўна, пачне з высьвятленьня адносінаў з Ельцыным. Усё гэта ў бліжэйшы час можа прывесьці да грамадзянскага канфлікту і нават да збройнага сутыкненьня.
Гаворачы аб выніках выбараў у Расеі, нельга не засьведчыць і поўны правал заходняй палітыкі ў адносінах да яе. Захад яшчэ раз паказаў неразуменьне таго, што адбываецца на Усходзе, поўны крах сваіх ілюзіяў. Увогуле, заходнюю палітыку я расцэньваю як філістэрскую (абывацельскую, посную, мяшчанскую В.Ц.), гэта тая палітыка, якая ў 30я гады прывяла да аншлюсу Аўстрыі, да пакта МолатаваРыбентропа, здачы Чэхаславаччыны і г.д. Аднак палітыка, разьлічаная на стварэньне „дэмакратычнай Расеі”, ілюзорная Расея ня можа быць дэмакратычнай, пакуль яна існуе як імпэрыя. A яна можа існаваць толькі як імпэрыя...
Інакш кажучы, Вы лічаце, што Расея можа існаваць толькі як імпэрыя альбо Расеі як дзяржавы ўвогуле ня можа быць?
У гэтым уся справа.
I гэта, павашаму, будзе карысна для ўсяго сьвету?
Сьвету стане лепей, калі такой імпэрыі ня будзе існаваць. Дасягнуўшы вяршыняў свайго разьвіцьця, Расея ў ХІХм і XXм стагоддзях уяўляла сабой пастаянную пагрозу міру. Імпэрыя жыве законамі экстэнсіўнага разьвіцьця яна гатовая пашырацца на ўвесь сьвет, „паглынаць” чужыя культуры, эканомікі і называць іх рускімі. Такімі катэгорыямі мысьлілі рымляне і што ў выніку? Рымская імпэрыя развалілася, рымскага этнасу няма, мова мёртвая.
Самым расейцам цяпер трэба, каб дамінуючая руская нацыя вызначылася як нацыянальнасьць. Менавіта нацыянальная культура імкнецца вычленіць, разьвіць і абараніць свой творчы пачатак. Пакуль жа ў рускіх не нацыянальная а імпэрская сьвя
домасьць, рускі абывацель, руская культура думаюць катэгорыямі імпэрыі, а ня нацыі.
Але як самым расейцам зразумець тое, што ім патрэбны развал Расеі?
Зразумець гэта ім амаль немагчыма. Тут, безумоўна, асобная сур’ёзная размова можа, і не для газэтнага інтэрв’ю але трэба рэальна ўяўляць: Расея імпэрыя з насельніцтвам, якое валодае імпэрскай мэнтальнасьцю. I тут драма і бяда гэтага насельніцтва.
3 Вашых слоў нейкае сумнае зачараванае кола выходзіць. У чым жа тады выйсьце?
Выйсьце ў стварэньні процівагаў. У рэалізацыі ідэі, якую даўно прапануе БНФ, аб стварэньні балянсу сіл на ўсходзе Эўропы. Гэты блёк дзяржаваў БалпіыйскаЧарнаморская садружнасьць патрэбны якраз ня супраць Расеі (гэта ідыёцкасавецкі вобраз мысьленьня), а для стабільнасьці ў Эўропе. Ідэя гэта, якая, нагадаю, нарадзілася на Беларусі яшчэ ў 1916 годзе, важная для ўсёй Эўропы, у тым ліку і для Расеі. Калі ня будзе такога балянсу сілаў, гэта можа прывесьці да яе некантралюемай экспансіі, агрэсіі і распаду. 3 аднаго боку, вышэй я гаварыў, што гэта можа адбыцца, але, з іншага гэта небясьпечны і не адначасовы працэс, ён мусіў бы йсьці эвалюцыйна.
Як выбары ў Расеі паўплываюць на пракамуністычную большасьць нашага парляманта зь яе ідэяй аб „яшчэ больш цеснай інтэграцыі з Раееяй”?
Камунізм і фашызм вырастаюць з аднаго кораня, у іх падобныя ідэі і сымволіка. На пэўным этапе яны здольныя мімікрыраваць, пераўвасабляцца адно ў адно і нават аб’ядноўвацца. Але гісторыя сьведчыць, што камуністы нідзе і ніколі ня будуць дзяліць уладу толькі часова. Дарэчы, асабліва красамоўна гэта бачна на гісторыі Расеі, калі за адну ноч выразалі цэлыя партыі былыя паплечнікі бальшавікоў (левыя эсэры, анархісты). Камуністы гатовы пайсьці на саюз з кім заўгодна, але, прышоўшы да неабмежаванай улады, адразу ж зьнішчаюць сваіх часовых саюзьнікаў. Калі ў абранай Дзяржаўнай думе ўмацуюцца пазыцыі камуністаў (а гэта, бачна па ўсім, павінна адбыцца), беларускія іх аднадумцы адразу ж сябе праявяць.
Пакуль жа яны на скрыжаваньні, на ростанях, ня ведаюць, што рабіць. Заўважце, колькі часу прайшло пасьля выбараў, a ў Вярхоўным Савеце аб Расеі яшчэ аніводнага слова! Нібыта яе і няма!
Якія канкрэтныя. практычныя высновы робіць БНФ пасьля выбараў у Расеі?
Мы не прапануем нічога экстравагантнага. Існуюць нормы, па якіх павінны жыць грамадзтва і дзяржава. Яны былі растаптаныя ў апошнія дзесяцігоддзі і зараз адраджаюцца разам з нашай дзяржаўнасьцю. Трэба падымаць эканоміку праз увод уласнай валюты, праводзіць дзяржаўную палітыку, зыходзячы з інтарэсаў Беларусі, інакш кажучы, каб карыстацца плёнам сваёй працы, трэба прымусіць сябе прызнаць, як гэта зрабіла маленькая Эстонія.
Другая, больш канкрэтная выснова, аб ядзернай зброі. Калі ў ядзернай дзяржаве да ўлады прыходзяць авантурысты, якія ставяць задачу правядзеньня войнаў, зьмены межаў, такія людзі ня маюць права валодаць ядзернай зброяй. Гэта ж элемэнтарна. Таму ні Ўкраіна, ні Беларусь не павінны аддаваць ракеты гэтай дзяржаве. Нам ня трэба ядзерная зброя. Нагадаю, што менавіта БНФ ініцыяваў і дамогся таго, што без’ядзернасьць і нэўтральнасьць сталі нормай нашай Кансты
157
туцыі. Ядзерная зброя не патрэбная нам, але мы ня маем права аддаць яе тым палітыкам, якія могуць уцягнуць сьвет у вайну.
Як Вы думаеце, ці можа да падобных ідэй аб ядзернай зброі прыйсьці цяперашняе кіраўніцтва Беларусі?
Прыйсьці да гэтага нескладана, але зараз яны больш занятыя пытаньнем, хто больш накраў і як утрымацца ва ўладзе. Справа ў тым, што без Захаду мы зброю ня зьнішчым гэта надта дарагая справа. Нават пры гэтым кіраўніцтве
90. Дэлегаты III Зьезду БНФ „ АОраОжтыіе”. Менск. Тэатр ічя Янкі Купалы. 2930 траўня 1993 г.
158
Беларусь пайшла на ўсё: мы рэжам танкі, ракеты, заўважце, акрамя нас ніхто гэтага ня робіць. Усё гэта выключна за наш рахунак, улічваючы Чарнобыль, і... ніякай дапамогі Захаду.
Як жа гэта назваць? Калі Захад і далей ня будзе дапамагаць нам раззбройвацца, думаю, можна будзе знайсьці іншае выйсьце з сытуацыі. Ня мы ж прыдумалі ядзерныя ракеты і ня мы іх сюды завезьлі.
Ці можна чакаць, што палітыка Захаду да Расеі пасьля выбараў зьменіцца? Бо мяняць палітыку пасьля наступных выбараў прэзыдэнцкіх магчыма, ім будзе ўжо позна.
Усю палітычную, маральную і матэрыяльную дапамогу Захад накіраваў у Расею, поўнасьцю ігнаруючы Беларусь і Ўкраіну. Захадам было дапушчана, каб Расея, дзякуючы свайму дамінуючаму становішчу, валоданьню нафтай і газам, асаблівай палітыцы цэн, выдаіла і паставіла на калені Украіну і Беларусь. Захад сьвядома пайшоў на гэта, напэўна, думаючы, што вядзе мудрую палітыку па стварэньні „новай дэмакратычнай Расеі”.
Аднак, калі клапаціцца аб пашырэньні эўрапейскай цывілізацыі, свабоднага сьвету, трэба было перш за ўсё дапамагаць умацаваньню дзяржаўнасьці ў Прыбалтыцы, на Украіне і Беларусі. I не даваць крэдыты гэтаму пракамуністычнаму рэжыму (які ляжа ярмом на нашу шыю), а аказваць найперш маральнапалітычную падтрымку дэмакратычным сілам. Нам дармовых грошай ад іх ня трэба маем свае рукі, свой розум. Але трэба, каб аб нас інфармавалі, прыязджалі сюды, вывучалі нашу сітуацыю, дапамагалі стварэньню грамадзкай думкі. Усяго гэтага няма ўся ўвага туды, дзе страляюць і забіваюць.