• Газеты, часопісы і г.д.
  • Развагі  Зянон Пазьняк

    Развагі

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 315с.
    Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
    202.95 МБ
     Калі мне было 18 гадоў, мае фантазіі круціліся вакол Патрыцьіі Хольман Э.М. Рэмарка («Тры сябры»), Я тады думаў, што гэта выдатны пісьменьнік. (Цяпер думаю інакш). Аднак найбольш падабаліся мне потым коласаўская Ядвіся („На ростанях”) і асабліва Данута А. Карпюка ў аднаіменнай аповесьці.
    Блізкая і поўнасьцю прымальная для мяне „канцэпцыя”, як вы кажаце (дакладней, вобраз), беларускай жанчыны, адлюстраваная ў творах Адама Міцкевіча, Вінцука ДунінаМарцінкевіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Уладзімера Караткевіча, Аляксея Карпюка. Наогул жа лічу, што беларуская нацыя моцная і адметная сваімі жанчынамі і па зьнешняму хараству, і па характару, і па ўнутраных душэўных якасьцях, і па ролі, якую
    яньі адыгрываюць у жыцьці. Беларускія мужчыны наадварот, калі браць у цэлым, выглядаюць даволі нікчэмна, асабліва ў важнейшых сфэрах нацыянальнага існаваньня. Ім не хапае сьмеласьці, мужнасьці, рашучасьці, ініцыятывы і энэргіі, і проста розуму, здольнасьці браць адказнасьць на сябе  чыста мужчынскіх якасьцяў. Гэта можна растлумачыць цяжкай паднявольнай гісторыяй апошняга часу, задушэньнем паўстаньняў, генацыдам і г. д. Вынішчаліся, у першую чаргу, лепшыя мужчыны, Але самае страшнае ў тым, што прыдушана была нацыянальная сьвядомасьць народа  духоўны стрыжань культуры, нацыі і дзяржавы. Мужчына, якому прыродай наканавана быць актыўным, без духоўнага стрыжаня робіцца нікчэмным.
    Па сваёй псіхалёгіі беларуская нацыя ёсць увогупе жаночая нацыя (нацыя з жаночай псіхалёгіяй). Гэта трэба разумець, але тут ужо іншая тэма. Што датычыць хараства беларускіх жанчын, то павінен сказаць, што, па маіх уяўленнях, яны самыя прыгожыя жанчыны ў сьвеце. Дзе б я ні быў у апошні час на Захадзе (ці то ў Вашынгтоне, Таронта, Брусэлі, НьюЁорку, Мілане і г. д.), там на людных вуліцах я ня бачыў ніводнай прыгожай жанчыны. Гэта неверагодна. Я быў уражаны. Менск, ды што Менск, якаянебудзь Рэчыца  райскае месца. Ужо за адно гэта трэба бараніць гэтую нашу мілую зямлю ўсімі сіламі, усім розумам і ўсімі мускуламі, а жанчынам казаць толькі ласкавыя словы павагі і захаплення.
     У Лярошфуко: „Сапраўднае каханне падобнае на здань: усе аб ім гавораць, але мала хто бачыў”. Ці даводзілася вам (банальнае пытаньне) сутыкацца з тым, што меў на ўвазе класік (не абавязкова ва ўласным жыцьці). Пытаньні „на падсвядомасці”  якія вобразы ў вас узьнікаюць пры слове „каханьне”? Як бы вы гэта намалявалі? Як  у дзяцінстве і як  зараз?
     Зьмест выказваньня, як у Лярошфуко, характэрны для ладу думак і паводзінаў малаактыўных летуценьнікаў і замкнутых сантымэнтальных дзяўчат, якія сядзяць і чакаюць, што вось прыйдзе раптам аднекупь прынцэса ці прынц і пачнуць іх кахаць гэтак, як яны хочуць. Тым часам каханьне  гэта актыўная творчасьць, дзе трэба аддаваць больш, чым забіраць, а не марыць упустую ці плысьці па хвалях сваіх пачуцьцяў, не клапоцячыся, што даюць вашы пачуцьці іншаму.
    Адносна „падсьвядомасьці”. Ніколі не задумваўся над гэтай сувязьзю. Але цяпер сам дпя сябе адкрываю са зьдзіўленьнем, што ўсплываюць карціны травеньскай прыроды, маладая лістота бяроз, ружовы цьвет яблыняў і яркае блакітнае неба. Я разумею прыроду гэтых асацыяцыяў. Травеньскую пару люблю надзвычайна. I жыцьцё мераю ад траўня да траўня, калі цьвітуць вішні. Відаць, нешта ўгэтым ёсць. Штосьці замыкаецца.
    164
     Першае і апошняе пытаньне да Пазнякапалітыка, бо астатнія будуць  да паэтарамантыка. Наколькі прапарцыянальна суадносіцца здольнасць кіраваць палітычна, выклікаючы на нейкія мэты лепшую энэргію людзей, і здольнасць падпарадкаваць сабе волю жанчыны, прычым жанчыны вартай, якая цікавая сама па сабе? (Бо Ева ж  з рабра Адама, значыць, частка не зусім самастойная).
     Мне цяжка адказаць на гэтае пытанне, бо мала вядома пра асабістае жыцьцё палітыкаў. Што датычыць мяне, то ні адна жанчына ні ў чым мной ніколі не кіравала (акрамя маці ў раньнім дзяцінстве). Усе спробы заканчваліся, як кажуць, „незваротна”. Зрэшты, сам я не люблю кіраваць ці, тым больш, „ падпарадкоўваць” сабе іншага чалавека, ды яшчэ й каханую асобу. Усё павінна складвацца само сабой, згодна з павагай і
    павінен імкнуцца быць чыстым у сэрцы, у душы, у думках, у гігіене цела. Калі такі чалавек ёсьць, ён як золата: яму ня страшная ніякая грамадзкая ці жыцьцёвая гразь, Да яго яна не прыстане.
    Што датычыць зямнога і ўзьнёслага ў жанчыне «сьнегавой халоднасьці» і г. д., то павінен сказаць, што небясьпечна блытаць літаратурныя рамантычныя вобразы і мастацкія ідэалы з рэальным жыцьцём. На вялікі жаль, узьнёслыя рамантычныя дзяўчаты, якія прымітыўна выхаваныя на літаратуры, як правіла, не знаходзяць у каханьні і ў сям’і таго шчасьця, на якое спадзяваліся, a то і ўвогуле кепска канчаюць. У большасьці, ніхто, акрамя іх самых, у гэтым не вінаваты. Аднабокае выхаваньне, аднабокія ілюзорныя ўяўленьні.
    Тое ж датычыцца і паэтаў, якія ствараюць ідэальныя воб
    93. Цьвіценьне.
    (Фота З.Пазьняка).
    разуменьнем справы. Словам, у гэтай сітуацыі людзі павінны, як кажуць, адзін да аднаго „падабрацца”, а не займацца неразумным спаборніцтвам па кіраваньні, „ падпарадкаваньні” волі і т. п.
     Наколькі вы ідэаліст? Калі пачытаць уважліва вашы вершы  адчуваецца воблік жанчыны вашага ўспрыманьня як прыкладна ў Бпока  зоркі, сьнегавая халоднасьць, недасягальнасьць, і разам з тым  пранізьлівая чысьціня. НаколькІ для вас у жанчыне супярэчліва зямное I ўзьнёслае, як вы гэта для сябе сумяшчаеце? Якія жанчыны вам здаюцца цікавымі, чаго наогул чакае ад жанчыны чалавек разумны?
     Шчыра кажучы, я зьдзіўлены, што вы трапілі ў кропку. Чысьціня, чыстасьць, як я лічу, важнейшая катэгорыя эстэтыкі, хараства і важнейшая ацэнка чалавека. Чалавек
    разы жаночага хараства. Але, дзякаваць Богу, большасць пігмаліёнаў кахаюць і жэняцца на нармальных жанчынах, a не на тых, што самы выдумалі. I не адзін зь іх уратаваў гэтым сваю паэзію, здароўе і доўгае жыццё. Нельга кахаць свае ілюзіі, прывіды і жаніцца на зданях сваёй фантазіі, нават самых найхарашэйшых, ідэальнае існуе ў духу як вобраз, як узор для ўдасканаленьня, як ідэал для імкненьня, як прыклад дпя натхненьня.
    Вы, відаць, ужо зразумелі, што ў дачыненьні да жанчыны і жаночага хараства я паважаю больш патрабаваньні народнай эстэтыкі і традыцыйную народную хрысьціянскую мараль. Жанчына павінна быць шляхетнай. Гэтая рыса характэрная для тыповай беларускі. Лічу народныя прьнцыпы найбольш здаровымі і выпрабаванымі жыцьцём. Я так лічыў заўсёды і з гадамі толькі ўмацоўваўся ў сваіх перакананьнях.
    165
    Іншая справа, што я, пражыўшы ўжо, пэўна, большую палову свайго веку, не зрэалізаваў сваіх перакананьняў. Але гэта ўжо іншая размова. Я удзячны Богу і не наракаю на лёс, бо ён склаўся амаль так, як я хацеў.
     Ці падзяляеце вы такое азначэньне жанчыны: „трансфарматарная будка”  непрадказальнасьць, загадкавасьць! Зь якой жанчынай, павашему, прасьцей: са „сваім хлопцам” ці з цудам, які вымотвае нэрвовую сістэму, але стварае менавіта сьвята жанчыны?
     Наконт „будкі”  не разумею сэнсу гзтага вульгарнага параўнаньня.
    Шмат якія жанчыны непрадказальныя і загадкавыя, тым больш, калі не разьбіраешся ў жаночым характары. Нічога кепскага ў гэтых якасьцях ня бачу, асабліва, як сказаў адзін жартаўнік, калі ведаеш, што ад каханьня могуць нарадзіцца дзеці. Усё астатняе можна прадказаць.
    Наконт „свайго хлопца” і „цуду”  тут ізноў пытанне пра пяць і сем. У жанчыну тыпу „свой хлопец” цяжка закахацца, а што датычыць „цуду”, пра які вы кажаце, то я сам, як мне здаецца, добрае „ цуда”. „ Цуда» на „ цуда”  можа атрымацца „ЦудаЮда”. Таму я такія падарункі лёсу стараўся абмінаць за тры кілёмэтры.
     Вось такая мадэль сітуацыі: 18гадовы юнак хоча ажаніцца са старэйшай за яго жанчынай, якая мае сям’ю, але адказвае ўзаемнасьцю. Што б вы маглі параіць?
     Невядома, каму раіць у вашай мадэлі. Васемнаццацігадоваму юнаку, які яшчэ поўнасцю не сфармаваўся як мужчына, ня кажучы пра ўсё астатняе ў такой сітуацыі, ці безадказнай, лёгкадумнай сямейнай жанчыне. Тут патрэбнае ўмяшаньне бацькоў юнака. Прытым, вельмі рашучае і радыкальнае, без зацяжкі і доўгіх высьвятленьняў, каб не дапусьціць, скандалу. Інакш сям’я можа разваліцца, чалавечыя лёсы  надламацца, Тут якраз той „грэх у каханьні”, пра які вы пыталі ў пачатку  парушэньне запаведзяў „ не пажадай жонкі бліжняга свайго”, „не чужалож”. Я ўжо не кажу пра тое, што ў юнака сьвет клінам не сышоўся. Усё жыцьцё  наперадзе. На чужым няшчасці шчасця не пабудуеш.
    Ва ўсіх аналягічных выпадках парушэньня гэтай запаведзі адказнасьць падае на мужчыну. Галоўны грэх на ім. Жанчына  істота пачуцьцёвая. У яе слабейшая воля, у яе пасіўная роля ў дачыненьнях палоў. Мужчына ж актыўны бок, ён павінен кіравацца розумам і запаведзямі. Так прадугледжана прыродай. Хрысьціянства гэта ўлічвае. Таму жанчыне Бог можа дараваць (невядома толькі, ці даруе муж) гэтак жа, як дараваў Хрыстос прастытуткам, але грэх мужчыны не даруецца. Яго трэба адкупляць альбо за яго адказваць. Дарэчы, гэта я пераказаў вам вядомыя развагі айцоў царквы; я зь імі згодзен.
    — Вобраз Грынаўскай Асоль... Вы ўяўляеце Асоль у сучасных умовах? Якая яна, ці жыцьцяздольны зараз гэты вобраз? I ці ідэал гэта жанчыны? Ці не адбудзецца зблізу ператварэньне Асоль ва ўвасабпеньне працяглага непаразуменьня? Бо часта наіўнасыіь, вера раздражняюць. I калі Асоль і капітан Грэй  увасабленьне чысьціні і адказнасьці за каханьне  то як выхаваць Асоль і Грэя? Як бы вы выхоўвалі жанчыну і мужчыну з уласных дзяцей?
     Я ўжо казаў пра гэта. Ня трэба блытаць Божы дар зь яешняй. Мастацтва  з жыцьцём, ідэальны мастацкі вобраз  з канкрэтнымі людзьмі ў рэальных сацыяльных абставінах. Гэтае псэўдамудрагельства некалі высьмейваў Марк Твэн у апавяданьні пра пудзеля з перабітай лапай. Сапраўднае Боскае
    мастацтва заўсёды нясе ў сабе духоўны ідэал як узор для духоўнага ўдасканаленьня асобы праз эстэтычнае перажываньне. Але ж не праз сьляпое перайманьне. Эстэтычнае перажываньне адбываецца ў духу, у ідэальнай сфэры асобы і вынікам мае (павінна мець) катарсіс. У гэтым эстэтычная сутнасць і прызначзньне мастацтва  набліжэньне да ісьціны і любові праз хараство, бо ісьціна (Бог) заўсёды харошая. Хараство  функцыя ісьціны. Перайманьне ж ідэальнага (фактычна абстракцыі) і рэпрадукаваньне яго ў канкрэтнай рэчаіснасьці нагадвае паводзіны тых міфічньіх манахаў, што словы Эвангельля „нясіце крыж свой” разумелі літаральна і цягалі з сабой драўляныя крыжы. Нельга ж ідэальны вобраз, увасабленьне ідэй і мастацкія сітуацыі матэрыялізоўваць на канкрэтнай кухні, у канкрэтнай чарзе ці камунальнай кватэры. Гэта бясплённыя параўнаньні і пустыя, непатрэбныя разважаньні. („Асоль у сучасных умовах...” і г. д.). Нельга спажываць мастацтва канкрэтна, як карова сена. Гэта сфэра духу, асэнсаваная праз хараство.