Развагі
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 315с.
Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
Ці здолее Захад зьмяніць свае адносіны? Нейкія карэктывы, напэўна, будуць. Але, наколькі я разумею заходнюю палітыку, гэта вельмі інэртнае і зашоранае мысьленьне, якое наўрад ці зможа рашуча зьмяніцца. Там надта распаўсюджанае думаньне выключна ўласным кашальком, супакаеньнем і адчуваньнем таго, што ўсё гэта дзесьці вельмі далёка. А гэта блізка, надта блізка... Баюся, што, як і ў выпадку з Гітлерам, Захад, сам таго не разумеючы, дапаможа фашыстам, дакладней, гэбістам у Расеі прыйсьці да ўлады і замацавацца.
(Размову вёў Віталь ЦЫГАНКОЎ)
Надрукавана: (1993 г.), (крынійа незанатаваная).
159
КУРС НА СТРАТУ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ
(Стзнаграма)
Мінулы і пачатак гэтага тыдня былі пазначаны гарачымі парляманцкімі дэбатамі пра шляхі выйсьця з эканамічнага (дый палітычнага) крызісу, у якім
апынулася Беларусь. У гэтых дэбатах, як і раней, ярка выявіліся розныя, часам супрацьлеглыя погляды на праблемы нашага дзяржаўнага будаўніцтва. I можа самае прыкрае тое, што большасьць дэпутацкага корпусу паранейшаму ня ўвязвае пытаньні эканамічнага выжываньня з такімі асноватворнымі для любой краіны паняцьцямі, як суверэнітэт, незалежнасьць.
Аднак гучалі з трыбуны сэсіі і іншыя выступленьні, у якіх самастойнасьць Беларусі сцьвярджалася і перадумовай яе даб
рабыту, уладкаванасьці ўсіх сфэраў грамадзкага жыцьця.
Друкуем меркаваньні на гэты конт дэпутатаў Н. Гілевіча і 3. Пазьняка, якія прагучалі на сэсіі Вярхоўнага Савета 17 і 18 лістапада (1993 г.).
Зянон ПАЗЬНЯК:
Я хацеў бы таксама засяродзіць на гэтым вашую ўвагу. Сапраўды, ідэя СНД узьнікла тады, калі ва ўрад Расеі прыйшлі эканамісты чыкагскай школы, якія цудоўна разумелі, што палітычнымі мэтадамі ўтрымаць гэтую бочку Савецкі Саюз ужо немагчыма. Яна ўзарвецца. I ўзарвалася б вельмі крывава. I таму быў прапанаваны другі мэтад. Мэтад СНД. Тут было заўважана, што як толькі былі ратыфікаваныя віскулёўскія пагадненьні па СНД, адразу ж праз месяц пачалася лібэралізацыя цэнў ў Расеі. Я прашу вас заўважыць, як дзейнічаў наш Урад і як, фактычна, пад яго дыктоўку вымушана была дзейнічаць большасьць Вярхоўнага Савета. Фактычна, калі зрабіць аналіз, зрэз гэтых гадоў, то атрымліваецца, што палітыка большасьці нашага Вярхоўнага Савета і Ўраду ішла сінхронна з палітыкай адпаеедных колаў Расеі.
Вазьміце падаткавую сістэму, пра якую ішла гаворка. Катэгарычна былі не ўспрыняты тыя прапановы, якія выказваліся Апазыцыяй БНФ і іншымі дэпутатамі. Аб узроўні нашых падаткаў, напрыклад, якія большыя, чым у суседзяў. Ясна, куды пайшоў беларускі капітал. Ён пайшоў у тыя краіны рублёвай зоны, дзе падаткі меншыя. У асноўным у Расею.
Што датычыць лібэралізацыі цэнаў у 1992 годзе. Катэгарычна не ўспрымаліся тут ніякія думкі аб уводзе ўласнай нацыянальнай валюты, а менавіта ў 1992 годзе, тады, калі ў нас яшчэ былі добрыя стартавыя магчымасьці, гэта трэба было зрабіць. Тады, вы памятаеце, эканамісты рабілі аналіз і паказвалі, што ў найбольш выгадных умовах па ўвядзеньні нацыянальнай валюты знаходзіцца якраз Беларусь. Калі б тады мы прыступілі да ўвядзеньня сваёй уласнай валюты, як у той час пачала рыхтавацца Эстонія, мы б ня мелі тых праблем, якія маем зараз.
Цяпер паглядзіце, што адбывалася. Расея валодае стратэгічнымі запасамі нафты, энэргарэсурсамі, значыць яна можа дыктаваць цэны. Гэта зразумела, таму што мы залежныя ад яе рэсурсаў. Яна ўводзіць на сваю нафту адну цану, унутраную, і другую цану, зьнешнюю. I вось на гэтых, як кажуць, вагах энэргарэсурсаў і розных цэнах была пастаўлена на калені Украіна.
Узяліся за Беларусь. Паглядзіце, як пасьлядоўна. Наш Урад увесь час гаварыў, што Беларусь залежыць толькі ад энэргарэсурсаў Расеі. Яны не хацелі ісьці ні на якія пагадненьні з іншымі краінамі аб энэргарэсурсах (тое, што прапанавала Летува па тэрмінале ў Клайпедзе, той жа самы БалтыйскаЧарнаморскі калектар, прапановы па тэрмінале ў Вэнтспілсе).
Злучаныя Штаты Амэрыкі маюць 28 пастаўшчыкоў нафты, бо ў законе сказана, што нельга, каб адзін пастаўшчык даваў нафты больш за 30 працэнтаў. Гэта зразумела, чаму. У нас жа
Ўрад намёртва прывязваецца да расейскіх пастаўшчыкоў, да расейскай нафты. Адсюль вынікае, што Расея можа дыктаваць свае цэны, сваю палітыку.
Глядзіце, як разьвіваюцца падзеі далей. Узьнікае прапанова пра „калектыўную бясьпеку”, ставіцца пытаньне пра эканамічны саюз і, нарэшце, пытаньне аб аб’яднаньні грашовых сістэмаў. Гэтым, фактычна, знойдзена форма ліквідацыі незалежнасьці Беларусі.
Давайце паглядзім, што за сілы кіруюць у Расеі. Распаўсюджаная думка дэмакраты і камуністы. Але давайце глянем на гэтую сітуацыю глыбей. Калі справа ідзе пра Эстонію, Латвію ці іншыя балтыйскія краіны так. Сапраўды, туды прышлі ва ўрад новыя людзі, не намэнклятура. 3 другога боку, засталіся старыя людзі, старыя структуры, якія былі адхілены ад улады. Што ж адбылося ў Расеі? Адбыўся падзел па прынцыпе не дачыненыіяў да ідзі дэмакратыі, а па прынцыпе дачыненьняў да ўлады. I Ельцын, і яго каманда гзта тая самая намзнклятура, якая адмовілася ад ідзі камунізму, якая ўсплыла на антыкамунізме. I невыпадкова, што менавіта гэтая намэнклятура ўспрыняла ідэі лібэральнага капіталізму, ідэі лібэралізму, носьбітам якіх стаў Гайдар. I вось гэтыя ідэі, якія ў аснову ставяць прагматычную эканоміку, яны, бадай, страшнейшыя для нашай незалежнасьці, чым камуністычная экспансія, якую ажыцьцяўляў Хазбулатаў. Таму што яны нас хочуць паставіць на калені шляхам прадуманай эканамічнай безвыходнасьці і вымусіць нас самых ісьці ў гэтую „рублёвую” зону, гэтак жа, як трус ідзе ў пашчу ўдава, ды яшчэ каб мы думалі, што гэтае пажыраньне стане выратаваньнем. Гэта вельмі небясьпечная і, я б сказў, страшная, варожая палітыка, таму што, паўтаруся, яна ідзе шляхам ашуканства, а вымушаны выбар павінны рабіцца ашуканымі нібы добраахвотна.
Я перакананы, што сярод вас ёсьць людзі, якія сапраўды думаюць, што гэта будзе пэўная палёгка, што гэта нейкі выхад з таго стану, у якім мы апынуліся. Але паглядзіце, як пасьлядоўна палітыка нашага Урадў, ураду спадара Кебіча, давяла нашую эканоміку да таго стану, калі мы стаім на каленях, і тут жа кажуць, быццам бы няма выхаду. I толькі цяпер, не ў 1992 годзе, не ў пачатку 1993 года, а менавіта цяпер зьявілася гэтая заплянаваная падступная прапанова: давайце, маўляў, аб’ядноўваць грашовыя сістэмы. Але ж гэта элемэнтарна: без сваёй нацыянальнай валюты і фінансавакрэдытнай сістэмы ня можа быць дзяржаўнай незалежнасьці.
Што з гэтага можа атрымацца? Першае, што можна прагназаваць, спыняцца нашыя заводы. Спыняцца, бо рэформы ў Расеі пайшлі значна далей, расейцы маюць больш танную сыравіну, менш затрачваюць працы на вытворчасьць адпаведных прадуктаў, яны будуць значна таньнейшыя. I калі расейскія
160
тавары прыйдуць сюды (а яны прыйдуць, таму што і эмісіяй, і фінансавакрэдытнай палітыкай будзе валодаць Цэнтральны банк Расеі, будзе валодаць Расея, а ня мы), то нашая вытворчасьць ня зможа канкурыраваць, нашы тавары будуць даражэйшымі, проста нам ня будзе патрэбы гэтыя тавары выпускаць, будзе нявыгадна, і заводы спыняцца. Вось вам першы сацыяльны крызіс, які адбудзецца.
Расеі будзе нявыгадна разьвіваць тут структурную перабудову. Гэта павінна рабіць наша дзяржава, яна павінна ўкладваць сродкі. Небясьпека аддзяленьня ўсяроўна будзе стаяць, і Расея будзе ажыцьцяўляць тут свае стратэгічныя мэты.
Такім чынам, куды мы пойдзем, куды трапім, калі зараз на гэтым Вярхоўным Савеце будуць ратыфікаваныя гэтыя пагадненьні? Тут жа няма ніякіх эканамічных пэрспэктываў. Той бізнэс, тая прадпрыймальніцкая вытворчасьць, якая зараз разьвіваецца ў Расеі (і разьвіваецца дастаткова бурна, прытым па дастаткова дзікіх законах, таму што грамадзкая супольнасьць там слабая, яна несфармаваная), яны значна мацнейшыя за наш бізнэс, за нашую прадпрымальніцкую вытворчасьць. I іхныя банкі значна мацнейшыя, чым нашы. Калі мы ня будзем распараджацца сваімі фінансамі (а мы ж ня будзем, мы ж будзем плаціць падаткі ў фэдэральны расейскі бюджэт, будзем падпарадкоўвацца законам расейскага банку), то яны нам, як кажуць, напішуць танец. Зразумела, што не ўзьнікне ніякага эканамічнага супраціўленьня, і зразумела, што наша вытворчасьць, наш бізнэс будуць тут жа ліквідаваны, яны ня вытрымаюць ніякай канкурэнцыі. Нашыя банкі лопнуць.
Спадар Беленькі гаварыў, што ў лепшым выпадку яны стануць філіяламі (гэта ў лепшым выпадку). Але яны проста перастануць існаваць.
У выніку нашыя заводы, нашыя фабрыкі, чыгункі, лясы апынуцца ва ўласнасьці расейскіх прадпрымальнікаў і бізнэсмэнаў. Наша маёмасьць, прадпрыемствы будуць спушчаны з малатка, з аўкцыёна. I гэта элемэнтарна можна пралічыць, нават ня будучы эканамістам, а гісторыкам, бо такое ў нашай гісторыі ўжо было.
Узгадаем тры падзелы Рэчы Паспалітай. Мы цудоўна ведаем, як адбывалася тады разбурэньне нашых мануфактур, як нішчылася наша эканоміка, і гэта была сьвядомая палітыка Расейскай імпэрыі. Трэба рабіць вывады з гісторыі, таму што імпэрская палітыка паўтараецца. Цяпер мы бачым яе на новым вітку.
Я вельмі прасіў бы ўсё ж такі ўсіх дэпутатаў большасьці (сярод якіх, напэўна, ёсьць людзі, якія думаюць, што, прагаласаваўшы за ратыфікацыю, яны зробяць дабро, ну, для нашага „рэгіёна”, для насельніцтва) прасіў бы задумацца сур’ёзна над вынікамі магчымага вашага рашэньня, якое можа аказацца фатальным для нашай дзяржавы і для нашага народа. Я вельмі прасіў бы над гэтым задумацца і, як кажуць, сем разоў адмераць, перш чым галасаваць.
Мы не павінны ратыфікаваць гэтае пагадненьне. Нам неабходна ўводзіць сваю нацыянальную валюту і праводзіць сваю незалежную эканамічную палітыку, сваю фінансавую палітыку. Нам прапануюць увесьці „зайцаў” як часовую валюту. Так, гэта пакуль што выхад. Нам трэба гэта рабіць.
Але ж заўважце, якая кручаная хітрасьць, што Расея гэта нам сама прапаноўвае. Заганяе ў пастку і прапаноўвае. Таму што калі ня будзе ў нас сваёй валюты (у нас жа яе няма), то потым Расеі нявыгадна ўкладаць сюды свае рэсурсы і быццам бы „дапамагаць” нам, каб затым нас і праглынуць. Яны хочуць яшчэ, каб мы, пагадзіўшыся на паглынаньне, ўвялі гэту сваю валюту, каб ім можна было адпаведна і зручна для сябе прыраўняць курсы, каб можна было, так бы мовячы, эксплуатаваць вось гэтыя штучныя грашовыя курсы адзін да шасьці, ды адзін да аднаго, адзін да чатырох і г.д., і праз некалькі месяцаў праглынуць нас поўнасьцю, ды яшчэ і за наш кошт. Мы ж не павінны вось так станавіцца на калені і не разьбірацца ў элемэнтарных рэчах. Вельмі б вас прасіў над гэтым глыбока задумацца і не ратыфікаваць пагадненьне.