Развагі
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 315с.
Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
Зянон ПАЗЬНЯК
Надрукавана: („Літаратура імастацтва" 1993, 2блістапада).
91. Спатканьне прэзыдэнта Польшчы Леха Валэнсы і Зянона Пазьнякаў Курапатах. 1993 г. Зьлева напр.: Альжбэта Смулэк (амбасаАар РПу Беларусі), Зянон Пазыіяк, Данута Валэнса (жонка прэзыдэнта), Лех Валзнса.
161
ГАЛОУНЫ ВОРАГ РАСЕЙСКІ ІМПЭРЫЯЛІЗМ
(Выступ на Vм зьезьдзе Руху ў Кіеве 11 сьнежня 1993 г)
Паважаныя спадарыні і спадары! Шаноўныя дэлегаты Зьезду!
Дазвольце перадаць вам сардэчнае прывітаньне ад Беларускага Народнага Фронту
„ Адраджэньне ”.
Mae развагі будуць пра Беларусь. Але вы ўбачыце, што тым самым размова йдзе і пра Украіну, бо ў нас падобныя праблемы, падобныя задачы, падобная бяда і агульны вораг былая камуністычная намэнклятура і імпэрскія сілы Расеі.
У жніўні 1991 года, калі пасьля правалу камуністычнага путчу ў Маскве мы дамагліся незалежнасвьці і спынілі дзейнасьць КПСС, тады не ўдалося дасягнуць вельмі важнага правесьці новыя выбары і адхіліць намэнклятуру ад улады. У Беларусі засталіся ва ўладзе стары Вярхоўны Савет, стары камуністычны ўрад, сфармаваны яшчэ на бюро ЦК КПБ, старыя Саветы і ўся савецкая намэнклятура. Тая самая намэнклятура, якая на дух не ўспрымала дзяржаўную незалежнасьць Беларусі; тая самая намэнклятура, што адмовілася ад беларускай мовы і ўгоднічала перад Масквой. I вось гэтая намэнклятура воляю нашага лёсу і воляю нашага змаганьня апынулася ў незалежнай дзяржаве, зь якой яны ня ведалі, што рабіць.
I яны пачалі яе рабаваць, раскрадаць, пераразьмяркоўваць дзяржаўную маёмасьць ў сваю прыватную ўласнасьць. За два гады яны да рэшты развалілі эканоміку, паралізавалі фінансавакрэдытную сістэму, раскралі маёмасьць на мільярды даляраў, паставілі пад пагрозу нашу незалежнасьць і само існаваньне Беларускай дзяржавы. Яны ўступілі ў змову з расейскімі камуністамі групамі Хазбулатава, Руцкога, Чарнамырдзіна і рыхтавалі ліквідацыю дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі. Правал сёлета кастрычніцкага камуністычнага мецяжу ў Маскве часткова прыпыніў гэты працэс.
Унікальнасьць посткамуністычнай сітуацыі на Беларусі ў тым, што намэнклятурная ўлада, якая ацалела як рэліктавае ўтварэньне, выступае за ліквідацыю ўласнай дзяржавы, выступае супраць рынкавых рэформаў, супраць дзяржаўнасьці беларускай мовы, супраць нацыянальнага дзяржаўнага сьцяга і гэрба, якія раней пад страхам яна вымушана была прыняць і зацьвердзіць. Гэта зьява фэнамэнальная, але адначасна і заканамерная. У камунізма няма бацькаўшчыны і няма народа. Гэта крымінальная ўлада. Тут псіхалёгія крымінальнай ахлакратыі, якая зьяўляецца сутнасьцю намэнклятурнай палітыкі: красьці, ашукваць, прыстасоўвацца, ілгаць і зноў красьці. Вось і ўся палітыка.
Улада для іх гэта іхняя прыватная ўласнасьць, а Бацькаўшчына тавар, разьменная маёмасьць, якой яны гатовыя ў любы час заплаціць за ўратаваньне сваёй скуры.
Справа дайшла да таго, што беларуская намэнклятура пачала здаваць Расеі за даўгі нацыянальныя нафтаперагонныя заводы і нацыянальную народную ўласнасьць.
Каб утрымаць за сабой уладу, яны пойдуць на любую подласьць, на любое крывавае злачынства. Посткамуністычныя гісторыя краінаў былога СССР гэта добра пацьвярджае. Мы зрабілі для сябе высновы з гэтай гісторыі.
Першая выснова. Нельга супрацоўнічаць з камуністычнай намэнклятурай у галіне дзяржаўнага будаўніцтва і палітыкі. Гэта беспэрспэктыўна, амаральна і супярэчыць прыродзе рэчаў. Пазытыўнага выніку ня будзе.
Беларускі Народны Фронт адразу са жніўня 1991 года стаў у жорсткую апазыцыю да намэнклятуры і не зрабіў памылкі, ня верыў ні на ёту сваім „ краўчукам”, не супрацоўнічаў зь імі.
Другая выснова. У нармальным здаровым грамадзтве не павінна быць ніякіх камуністычных арганізацыяў. Яны ствараюць пагрозу людзям, дзяржаве, грамадзтву. Дзейнасьць іх павінна быць забароненая. Метастазы камунізму павінны быць выдаленыя. Тым больш, пасьля жахлівага генацыду, які камуністы тварылі ў нас з 1917 года, і таго тэрарызму і нянавісьці, якія яны правакуюць цяпер.
Трэцяя выснова. Ніякай дэмакратыі, ніякіх рынкавых рэфэрмаў і ніякага станоўчага дзяржаўнага будаўніцтва ня будзе, пакуль застаецца ўлада саветаў. Саветы гэта разбуральныя структуры, прыдуманыя бальшавікамі. Саветы трэба ліквідаваць рашуча, хутка і беспаваротна.
Чацьвёртая выснова. Зло павінна быць пакаранае. Інакш яно робіцца нормай. Калі ў Беларусі стане дэмакратычная ўлада і калі да яе будзе мець дачыненьне Народны Фронт, тады ў краіне першым чынам будзе наведзены парадак.
Усе антыдзяржаўныя дагаворы і акты, прынятыя нашым тройчы нелегітымным Вярхоўным Саветам, ня будуць прызнаныя. Дзяржаўныя прадпрыемствы, раскрадзеныя намэнклятурай, перададзеныя Расеі і карумпаваным асобам, будуць нацыянальзаваныя, вернутыя дзяржаве і ўласьнікам. Народная ўласьнасьць знойдзе сваіх гаспадароў, злачынцы і крымінальнікі сваю турэмную камэру.
Пятая выснова. Беларусь павінна выйсьці з СНД. Рашуча і цьвёрда. Наш шлях прыклад Балтыйскіх краінаў. Нельга быць ні ў якіх саюзах, ні ў якіх садружнасьцях разам з Расеяй. Нельга даваць ніякіх фармальных повадаў для прымяненьня ў дачыненьні да нашай краіны расейскай імпэрскай палітыкі. Яна пагражае нашаму нацыянальнаму існаваньню.
Шостая выснова. Рынкавыя рэфэрмы трэба пачынаць з уладкаваньня фінансавакрэдытнай сістэмы і ўвядзеньня нацыянальнай валюты.
Сёмая выснова міжнароднага кшталту. Павінна быць балтыйскачарнаморская каардынацыя.
Усе краіны, разьмешчаныя паміж Балтыйскім і Чорным морамі, паміж Расеяй і Польшчай, маюць падобныя ўнутраныя задачы і агульную зьнешнюю пагрозу з боку імпэрскіх сілаў Расеі.
У гэтых геапалітычных умовах кожнаму ў адзіночку, ды яшчэ знаходзячыся ў СНД, супрацьстаяць імпэрскай палітыцы вельмі цяжка. Мы балтыйскачарнаморскія дзяржавы, проста абавязаныя каардынаваць свае дзеяньні паміж сабой і нашыя дачыненьні з усходам. Нашыя ўсходнія межы павінны стаць аднолькава цьвёрдымі, а межы між сабой мяккімі. Мы павінны стварыць процівагу, балянс паміж усходам і захадам, калі хочам выжыць як незалежныя дзяржавы ў гэтым падзеленым сьвеце. Ва ўсіх нас ёсьць агульная геапалітычная ніша. Мы павінны яе заняць, як толькі дэмакратычныя сілы і сілы незалежнасьці перамогуць ў нашых краінах.
Дэмакратычныя нацыянальныя сілы ў Беларусі цяпер дамагаюцца нечарговых выбараў і адстаўкі антынацыянальнага ўраду, які праводзіць прарасейскую палітыку. Галоўным на
162
шым апанэнтам на выбарах будзе, як гэта, магчыма, здасца для вас нечаканым, расейская імпэрская разьведка і тыя палітычныя ўтварэньні, арганізацыіфантомы і структуры, якія яна стварыла і кантралюе. А кантралюе яна, практычна, поўнасьцю ўрад (Савет Міністраў), армію, памежныя і ўнутраныя войскі, камуністычныя і ветэранскія арганізацыі, часткова КДБ. Робіцца ўсё, каб разбурыць нашу дзяржаву, дыскрэдытаваць суверэнітэт, задушыць адраджэньне нацыянальнай культуры, паралізаваць эканоміку.
Сілы нацыянальнай незалежнасьці, дэмакратыі, дзяржаўнага разьвіцьця і ўвогуле нашы народы робяць намаганьні супраць агульнага ворага. Мы перажываем цяжкі час. Але я не сумняваюся, што ўрэшце рэшт мы пераможам.
Галоўныя перашкоды старая намэнклятурная ўлада і расейскі імпэрыялізм. Яны ня вечныя ўжо самы па сабе. Гэтыя перашкоды абавязкова абваляцца. Трэба толькі набліжаць гэты час. 1 тады пачнецца новы ўздым уздым спакойнага стваральнага і эфэктыўнага разьвіцьця нашых вольных краінаў і народаў.
Набліжайма ж гэты сьвяты час! Багаслаўляйма гэты добры шлях!
Слава Украіне! Жыве незалежная Беларусь!
Зянон Пазьняк
Кіеў, 11 сьнежня 1993 г.
92. „Жыве Беларусь!”
163
ПРА ЖАНЧЫНУ I КАХАНЬНЕ ГЕЛАРУСКАЯ НАЦЫЯ МОЦНАЯ I АДМЕТНАЯ =====^===============^===============^^ оСВАІМІ ЖАНЧЫНАМІI ПА ЗЬНЕШНЯМУ ХАРАС
ТВУ, I ПА ХАРАКТАРУ, I ПА ЎНУТРАНЫХ ДУШЭЎНЫХ ЯКАСЬЦЯХ, I ПА РОЛІ, ЯКУЮ ЯНЫ АДЫГРЫВАЮЦЬ У ЖЫЦЬЦІ,» ТАКОЕ ПРЫЗНАНЬНЕ ЗРАБІЎ ЗЯНОН ПАЗЬНЯК, РАЗВАЖАЮЧЫ ПРА КАХАНЬНЕ.
Мы паставілі апошнюю кропку ў гэтым інтэрв’ю некапькі дзён таму, але ўжо звыкла не абмінаем позіркам сьветлыя вокны трэцяга паверху Дома ўрада.
...Наш субяседнік не задаў недарэчнага пытаньня: Чаму з размовай аб каханьні менавіта да яго, і дзякуй Богу за гэты штрых да партрэта.
Стрыманы на людзях, лідар Народнага фронту Зянон Пазьняк зблізку аказаўся чалавекам з адкрытым добразычлівым тварам і прамяністымі вачамі. I як мы былі яму ўдзячныя за тое, што некалькімі словамі зьнішчыў напружанасьць, стварыўшы атмасфэру мяккай восеньскай шчырасьці. Адагрэўшыся ў кабінеце Зянона Станіслававіча, мы здалёк пачалі аб розным. Але ўвесь час шукалі вытокі ягонага ідэалізму...
Уявіце сітуацыю у перапынку на сэсіі вам перадаюць ландышы ад незнаёмай дзяўчыны. Што вы думаеце ў такім становішчы?
Думаю, што нейкая добрая дзявочая душа мяне падтрымлівае і хоча падбадзёрыць. Былі і ландышы. Праўда, я не пюблю ландышаў. Гэта халодныя і, на маё адчуваньне, хваравітыя кветкі. Але ў шчырасьці і добрасьці тых, хто перадаваў, я ніколі не сумняваўся, хоць ніколі іх потым ня бачыў.
Вы як католік як вы вызначаеце межы, за якія можна пераходзіць у каханьні! Наколькі апраўдана (і неабходна!) магчымасьць кантраляваць сябе, спыніцца? Як вы вызначаеце паняцьце «грэх»! Проста грэх і грэх у каханьні? Вось у нейкім прыгодніцкім рамане: «Сутнасьць часта гаварыць «так» Богу і „ не” людзям. Што вам бліжэй?
Каханьне гэта справа дваіх. Мужчыны і жанчыны. Гэта іхняе шчасьце і іхняя таямніца, асьвечаная грамадзтвам, рэлігіяй і маральлю. Усе добрае і ўсё магчымае, што прыемна абодвум, што прымаецца разам. Мяжа павага да каханай (каханага). Зьнікае павага, зьнікае і каханьне. Таму ў каханьні не павінна быць прымусу, грубасьці і насільля. Вышэйшая сутнасьць павагі любоў. Любоў ёсьць аснова сьвету і аснова каханьня.
Цяпер пытаеце, што мне бліжэй: «так» Богу і «не» людзям, ці наадварот. У прыгодніцкім рамане, што вы прачыталі, відаць, адлюстравана блытаніна ў аўтарскай галаве. Нешта накшталт пытаньня, колькі будзе двойчы два пяць ці сем? У жыцьці такой супярэчнасьці паміж абавязкамі перад Богам і людзьмі, практычна, не ўзьнікае, калі не парушаны запаведзі. Але ўсё залежыць ад веры чалавека, моцы яго рэлігійнага перакананьня і разуменьня.
Вашы любімыя гворы аб каханьні? „Канцэпцыя жанчыны” калі можна аб такой гаварыць якая вам бліжэй, якой нацыі, якіх пісьменьнікаў?