• Газеты, часопісы і г.д.
  • Развагі  Зянон Пазьняк

    Развагі

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 315с.
    Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
    202.95 МБ
    Сёньня, цяпер, першачарговай задачай павінна спіаць адстаўка антынацыянальнага недзеяздольнага ўрада. Трэба пры гэтым мець на ўвазе, што пракамуністычная большасьць Вярхоўнага Савета абапіраецца, перш за ўсё, на Ўрад і сама залежная ад яго. Адстаўка Ўраду аблегчыць выбары.
    Да выбараў павінен дзейнічаць пераходны кааліцыйны ўрад некамуністычных антыімпэрскіх сілаў. Трэба разумець, што ў Беларусі ня можа існаваць кааліцыйны ўрад і ніякая кааліцыя з удзелам камуністаў. Гэта супярэчыць прыродзе рэчаў. Камуністы на Беларусі выступалі і выступаюць супраць
    існаваньня беларускай дзяржавы і яе незалежнасьці, супраць беларускага кулыпурнанацыянальнага Адраджэньня, дзяржаўнасьці беларускай мовы, супраць нацыянальнай гісторыі, школы і ўвогуле супраць усяго беларускага. Гэта пачварны прыклад, адзіны ў сваім родзе. Ня могуць кіравайі, дзяржавай людзі, што выступаюць супраць дзяржавы. Дзейнасьць такіх арганізацыяў у нармальным грамадзтве недапушчальная і павінна быць забаронена.
    Хачу падкрэсьліць, што нельга канчаткова змарнаваць шанс, які ўсё ж яшчэ адкрывае Беларусі гісторыя. Мы павінны зьвярнуцца да здаровага сэнсу ўсіх нашых некамуністычных дэпутатаў, да ўсяго нашага незакранутага камуністычнай хваробай грамадзтва. Антынацыянальны ўрад згубіў права на ўладу. Далейшае яго існаваньне  небясьпечнае для грамадзтва, для нашай дзяржавы.
    Крывавыя падзеі ў Расеі яшчэ раз далі нам зразумець, наколькі нямоцная, зыбкая наша дзяржаўная незалежнасьць і якая гэта вялікая культурная, сацыяльная і палітычная каштоўнасьць, за якую аддадзена столькі жыцьцяў, за якую змагаліся цэлыя пакаленьні нашых продкаў. Іх абавязкі і на нашых плячах. Мяркую, што нам хопіць добрай волі, стараньня і цярпеньня, каб разам з нашай краінай выйсьці на яе сьветлы і сапраўдны шлях.
    Зянон ПАЗЬНЯК
    Надрукавана: (Выбар, 1993, 27 кастрычніка  9 лістапада)
    Мой лес
    У дарозе, ля горада,ў мсе, Дзе поўна чужых людзей Га/іёкала, ммам кустоўе і дрэвьг, Пі/іо, ем, па/іі/іа агні, Ляжаяа пад сонцам дармовым, Засьпеў мяне дождж Зь ветрам і градам.
    У момантусё апусьцела, I бурны струмет Каляровае сьмецьце панёс.
    I радасна мокнуць мне У мсе маім, I люба мне стыць Пад ветрам і градам.
    1983 г.
    152
    НАСТАЕ ЧАС ДЗЕЯНЬНЯУ I РАСПЛАТЫ
    У агульнай дэградацыі намэнклятурнай улады на Беларусі і яе правінцыйнай палітыкі надышоў час, калі крытыка ўжо ня мае сэнсу. Яна дастаткова поўна выказана намі два і тры гады таму. Настае час дзеяньняў і расплаты. Расплаты грамадзтва, вядома. Зрэшты расплаты баіцца якраз урад. Адказнасьці за поўнае сваё банкруцтва, за ашуканства і „ прыхватызацыю”, за разрабаваньне дзяржаўнай маёмасьці і зьніжэньне сацыяльнага ўзроўню жыцьця, за разбурэньне эканомікі і сельскай гаспадаркі, медыцыны і культуры і самае галоўнае  за свядомы правал фінансавакрэдытнай палітыкі і як вынік  за здраду дзяржаўнасьці Беларусі, здраду, прадэманстраваную кіраўніком гэтага ўрада прылюдна і бессаромна.
    Некаторыя людзі задаюць сабе пытаньне, як такое магло здарыцца, каб урад дзяржавы адкрыта выступіў бы супраць незалежнасьці гэтай дзяржавы і рыхтаваў бы яе ліквідацыю. У гісторыі няма аналагаў такой сітуацыі. Яшчэ больш зьдзіўляе пры гэтым поўная апатыя народа да свайго лёсу, бязглуздыя разважаньні часткі інтэлігенцыі, якая („соль нацыі”), здаецца, нават не разумее, што адбываецца. Прычыны, на жаль, элемэнтарныя, пра якія ўжо ня раз казалі і ад якіх сэрвільнае грамадзтва не ў сілах пазбавіцца. Новая дзяржава вымагае новай адпаведнай ёй улады і новых людзей у кіраўніцтве.
    24—25 жніўня 1991 года, дзякуючы змаганьню Народнага Фронту і ў першую чаргу яго дэпутацкай Апазыцыі ў Вярхоўным Савеце, Беларусь здабыла незалежнасьць. Аднак дзяржава апынулася ва ўладзе тых структураў і тых людзей, якія, папершае, не былі падрыхтаваныя для кіраваньня дзяржавай, падругое  заўсёды яра выступалі супраць дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі, супраць нацыянальнакультурнага адраджэньня, супраць беларускай мовы, супраць прыватнай уласнасьці на зямлю, супраць кардынальных рынкавых рэформаў эканомікі. Мы здабылі незалежнасьць, але не змаглі адначасна (не хапіла сілаў) кардынальна перамяніць савецкую ўладу. У руках старой намэнклятуры апынулася незалежная дзяржава, незалежнасць якой яны так ненавідзелі.
    Ці трэба тлумачыць, што з гэтага павінна было атрымацца праз паўтарадва гады і якую яны стануць праводзіць палітыку? Ненавісьнікі незалежнасьці ня будуць будаваць незалежную дзяржаву. Людзі, што трымаюць у руках эканоміку, уладу і разьмяркоўваюць грамадзкае багацьце, ня стануць ствараць рынак уласьнікаў. Ненавісьнікі беларускай мовы ня будуць яе ні адраджаць, ні сцьвярджаць, ні вывучаць. Бескулыурныя не адновяць культуру, бяспамятныя  памяць.
    Каб не дапусьціць катастрофы, патрэбна было абавязковае палітычнае дзеяньне  выбары новага парляманта і сфармаваньне новага ўраду, за што адразу з 1991 года і пачаў змагацца Народны Фронт. Гэтая прасьцейшая арыфмэтыка і неабходная ўмова аказалася занадта цяжкай для саўковай псіхалёгіі дэнацыяналізаванай часткі грамадзтва (нацыянальна несьвядомы чалавек, практычна, адлучаны ад палітыкі). Тым ня менш, мэта магла б быць дасягнута, калі б ня грубы антыправавы, антызаконны акт забароны рэфэрэндуму аб роспуску Вярхоўнага Савета і нечарговых выбарах. Шляхам узурпацыі намэнклятура і Саветы затрымалі за сабой уладу.
    У выніку (што і павінна было здарыцца), замест цывілізаванага рынку тавараў стварылі спэкулятыўны рынак дэфіцытаў, загналі эканоміку ў тупік разам з народам і гатовыя за выратава
    ньне скуры расплаціцца дзяржавай, якую ўспрымаюць як тавар, як сваю прыватную ўласнасьць.
    Я лічу, што нелегітымны ўжо цяпер, не адпаведны рэальнаму грамадзтву, рэальнаму дзяржаўнаму стану Вярхоўны Савет і намэнклятурны ўрад выступілі, як і трэба было чакаць, ворганамі разбурэньня дзяржаўнасьці Беларусі, яе эканомікі, культурнай і сацыяльнай пэрспэктывы. Пакуль існуюць гэтыя рэліктавыя ворганы, дзейнічаюць іхныя функцыянеры і кіраўнікі  разбуральная праца будзе працягвацца і можа скончыцца (што верагодна) поўным крахам намэнклятурнай Рэспублікі Беларусь і яе ў большасьці яшчэ апатычнага, абыякавага да свайго лёсу грамадзтва. I да гэтай засьцярогі трэба аднесьціся сур’ёзна.
    Тут трэба адзначыць другую прычыну беларускай драмы  умовы, у якіх існуюць разбуральныя ворганы ўлады. Беларускае грамадства яшчэ моцна хворае. Гісторыя ўсяго XX стагоддзя была тут такой бязьлітаснай, асабліва пэрыяд савецкабальшавіцкага вынішчэньня і этнацыду, што падарвала ў масе беларусаў здольнасьць супраціўляцца злу. (Калізія гэта ня новая, адлюстраваная ў клясычнай літаратуры; успомнім „Сон на кургане” Янкі Купалы.) Гатоўнасць сьцярпець любую зьнявагу, ашуканства, адкрытае рабаваньне, насільле магла б незвычайна зьдзіўляць, калі б не былі вядомыя прычыны такога стану людзей. Сэрвільнасць безаблічнага савецкага кшталту страшнейшая за самую махровую азіятчыну, дзе хоць існуюць азіяцкія мэтады абароны гонару асобы (помста, кінжал, куля і да т.п.), што карэктуюць паводзіны сэрвільнага чалавека на ўсходні манер.
    Разгарніце любую рускамоўную газэту на Беларусі. Колькі бруду, колькі памыяў выліваецца на нашу мову, на сьвятое, на культуру, на ўсё беларускае! Якое дзікунства. Як гісторык сьведчу  гэтакіх зьняваг не было яшчэ ў нашай гісторыі і такога рабскага маўклівага халуйства. Hi ў адной, нават самай адсталай, самай каляніяльнай азіяцкай краіне, немагчыма прачытаць, скажам, такое:
    „Рагачы, бамбула, над раздрыпаным каханьнем”. Вот такой вольный перевод на „матчыну мову” нзвестной арнн „Смейся, паяц”. Грешно смеяться над тягой людей к родному языку, скажете вы. А, помоему, грешно требовать преподавать русскнй язык н лнтературу на белорусском. Еслн можно представнть перевод Шекспнра с языка орнгннала на язык межнацнонального обіцення бывшего СССР, то перевод Пушкнна на суверенный язык нашей республнкн представнть трудно... А представляете, как будут смеяться юные акселераты на геометрнн, когда бедный учнтель обьясннт нм, что в свете новых веяннй „ перпенднкуляр” перенменуется в „тарчок”? А на анатомнн выясннтся. что у нас теперь не почкн внутрн, а „камкн”... Чтобы не прншлось... детншкам нз детского саднка обьяснять, почему Кашей Бессмертный оказался Здыхам Бессмяротным”.
    Такія пячорныя „матэрыялы” друкуе  якое б вы думалі выданьне?  прафсаюзная газэта „Беларускі час” (гл. нумар ад 2330 жніўня 1993 г.), Я ўжо не кажу пра камуністычныя газэты. Гэта не палеміка. Гэта беларусафобства, расперазанае хамства ў друку.
    Такое захаваньне немагчымае ў цывілізаванай эўрапейскай краіне. He дазволіць нармальнае выхаваньне. А калі б, уявім, нешта падобнае зьявілася, то суд над „публіцыстам” быў бы хуткі. Я ўжо не кажу пра маральную рэакцыю ў грамадзтве. Такое немагчыма таксама нідзе на Усходзе, нават там, дзе няма
    153
    87. Народныя шаржы.
    законаў. „Русскоязычные публіцысты” там гэта ўлічваюць і не адважваюцца на зьнявагі карэннай нацыі. Рускі хам на Беларусі, у грамадзтве беззаконьня, ведае іншае: куды ні плюнь  вытруцца ды яшчэ пахіхікаюць заадно.
    Адсутнасьць нацыянальнай сьвядомасьці ў грамадзтве азначае, перш за ўсё, адсутнасьць нацыянальнай годнасьці асобы. Без нацыянальнай сьвядомасьці незалежная нацыянальная дзяржава не ствараецца. Нават думкі пра гэта не ўзьнікае. Бальшавікі засьцерагаючы свае геапалітычныя інтарэсы, прыклалі шмат намаганьняў, каб духоўна разбурыць нашу нацыю, культуру, стварыць бяспамятнае атамізаванае грамадзтва без традыцыяў і абавязкаў перад будучыняй. Вынікі іхяй разбойніцкай дзейнасьці мы цяпер перажываем. (Дарэчы, за тры гады дзеяньня Закона аб мовах ні адзін член Ураду не загаварыў пабеларуску.)
    Трымаючы ўладу ў такой супольнасьці, намэнклятура нават не лічыла патрэбным хаваць сваю здрадніцкую змову з расейскімі камуністамі па ліквідацыі нашай незалежнасьці і аднаўленьні таталітарнага СССР. Аднак... мяцеж праваліўся. У Расеі Ельцын, Гайдар, лібэральныя рэформы, забаронены камуністы і ліквідаваны Саветы. Што рабіць? Каму здавацца? Тым больш, што Ельцына беларуская намэнклятура ненавідзіць ня менш, чым сваю мову і свой дзяржаўны сувэрэнітэт.
    Тым часам зканамічныя структуры ўжо не сумяшчальныя  у Расеі разьвіваюцца рынкавыя рэформы, зьмяняецца палітычная сістэма. Беларусь жа абрабавалі да ніткі і пакінулі без уласных грошай, без запасных крыніц энэргарэсурсаў, без неабходных законаў, зь мільярднымі пазыкамі, большасць якіх праедзена, выкарыстана Ўрадам не па прызначэньню і раскрадзена. Калі на працягу бліжэйшага часу ня будуць знойдзены сродкі, каб разьлічыцца з калгасамі, сельская гаспадарка пачне падаць. Наперадзе крах. I гэта ўсё нарабіў той урад, які, выконваючы рашэньні апошняга зьезда КПБ  КПСС, з маніякальнай упартасьцю трымаецца за савецкія калгасы, выступае супраць прыватнай уласнасьці на зямлю, які ўжо чатырыкроць сарваў зямельную рэформу ў Беларусі.