• Газеты, часопісы і г.д.
  • Развагі  Зянон Пазьняк

    Развагі

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 315с.
    Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
    202.95 МБ
    Ацэньваючы становішча, Народны Фронт ад пачатку заняў выразную і пасьлядоўную адмоўную пазыцыю супраць увядзеньня цяпер прэзыдэнцкай пасады на Беларусі. Але гэта ня значыць, што БНФ увогуле адмоўна ставіцца да магчымасьці ў нас прэзыдэнцкай рэспублікі. Усяму свой час. Цяпер нельга даць намэнклятуры ашукаць народ і ўзьлезьці яму з нагамі на галаву. 1 так сядзяць на карку.
    Вось калі спачатку абраць новы парлямант,  тады іншая справа. Тады Кебіч 1 намэнклятура, упэўнены, не былі б ужо дырыжораміманапалістамі, а выступалі б на роўных падставах. Шанцы на захоп намэнклятурнай мафіяй прэзыдэнцкай пасады зьменшыліся б.
    Аднак, улічваючы шматлікасьць і арганізаванасць камуністычнай намэнклятуры ў Вярхоўным Савеце і неразуменьне палітычнай сутнасьці „прэзыдэнцкага пытаньня” шмат якімі намэнклятурнымі дэпутатамі, ня выключана, што гэтую апэрацыю ажыцьцёвяць. Народны Фронт у такім выпадку павінен, на май погляд, абавязкова прыняць актыўны ўдзел у выбарах прэзыдэнта. Шанцы ў БНФ, вядома ж, будуць невялікія (уяўляем прапагандысцкую кампанію). Але жыцьцё можа прапанаваць такія нечаканыя для намэнклятуры павароты, што сто разоў праклянуць яны тое моцнае прэзыдэнцтва, асабліва калі з мафіі паляціць пер’е.
    Беларускі Народны Фронт падыходзіць да свайго ІІІго зьезду як структурная палітычная арганізацыя ў асноўным народнацэнтрысцкага накірунку і адначасна як шырокі народны рух, які яднае ўсіх людзей, што выступаюць супраць камуністычнага таталітарызму, за дэмакратыю, незалежнасьць, рынкавыя эканамічныя рэформы і нацыянальна
    культурнае адраджэньне Беларусі. Колькасьць прыхільнікаў ідэяў Народного Фронту вялікая, яна расьце, што добра відаць у час такіх масавых акцыяў, як збор подпісаў за рэфэрэндум. Цяпер ізноў на суд грамадзтва выстаўляецца адна з найкаштоўнейшых ідэяў БНФ і падстава нашага грамадзкага існаваньня  ідэя нэўтралітэту (і зьвязаная зь ёй ідэя бязьядзернасьці Беларусі). Гэтую ідэю Народны Фронт абараніў у Вярхоўным Савеце яшчэ ў 1990 г., а ў 1991, менавіта з ініцыятывы Фронту, яна стала нормай Канстытуцыйнага закону. Цяпер намэнклятура, фактычна, праводзіць рэвізію ўсіх ідэяў БНФ у заканадаўстве дзяржавы. Але мы бачым, што людзям падабаюцца ідэі Фронту. Хіба ж дрэнна жыць у міры і спокоі? Хіба ж дрэнна мець гарантыі стабільнасьці, незалежнасьці і будучыні, не плаціць непатрэбных падаткаў? А ўсё гэта дае нам нэўтралітэт.
    Хранічная бяда БНФ  адсутнасьць доступу да сродкаў масавай інфармацыі. Але ўсё ж хоць павольна, ды канчаецца ўжо эпоха вялікага ашуканства. Беларусь зноў уступае ў паласу цяжкіх выпрабаваньняў, але і Народны Фронт трохі загартаваўся і яго не правядуць на мякіне.
    Самае галоўное цяпер  абараніць дзяржаву і незалежнасьць ад унутранай камуністычнай здрады. Пры гэтым трэба памятаць, што ўсе прынятыя з 29га кастрычніка 1992 году законы і пастановы Вярхоўнага Савету ўжо ня маюць абавязковай сілы. Гэта рашэньні нелегітымнага воргану, што ўтрымлівае ўладу незаконным чынам насуперак волі людзей. Што б яны зараз ні прымалі на шкоду незалежнасьці  усё гэте ня будзе прызнана наступным парлямантам, куды, спадзяюся, ужо ня трапяць ненавісьнікі Беларусі, здраднікі і былыя пэрсанальныя пэнсіянеры.
    Упэўнены, што добрае зерне, кінутае Фронтам у глебу Бацькаўшчыны і не заўважанае людзьмі, яшчэ прарасьце і ускалосіцца, нібы само з сябе, нібы так і трэба, бо нішто добрае не зьнікае. Дабро вечнае, як наш народ. Хіба ж ня радосна ўсё гэта ведаць.
    Зянон Пазьняк
    Надрукавана: (Навіны Беларускага Народнага Фронту,  1993, травень, спэцыяльны выпуск газэты)
    144
    ЗДРАДА  СПОСАБ ІСНАВАНЬНЯ
    Гэты артыкул 3. Пазьняка  не апошні, які рэдакцыя хоча прадставіць увазе чытача. У наступным нумары мы змесыіім меркаваньні старшыні Сойму БНФ пра мажлівы ваенны саюз Беларусі зь некаторымі краінамі СНД.
    напалі на Беларусь. Як павядуць сябе гэткія генэралы і гэткі Міністар?
    16 сьнежня 1992 г. Вярхоўны Савет прыняў Пастанову, дзе даручыў Саўміну «да 1га сакавіка 1993 года: прадставіць у Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прапановы па прывядзеньні заканадаўчых актаў Рэспублікі
    Камуністычная здрада на нашай зямлі выяўляе пэрманентны характар і абумоўленая тым, што камунізм ня мае ніякага дачыненьня да Беларусі і беларускага народа. Гэта чужародная зьява, прынесеная на Беларусь з Расеі ў часе Ій Сусьветнай вайны бальшавізаваным расейскім войскам. У канцы 1918 года расейскія бальшавіцкія войскі ўварваліся ў Беларускую Народную Рэспубліку, вязучы з сабой у абозе калябаранцкі ўрад Жылуновіча і іншых нацыяналкамуністаў. 1га студзеня 1919 года аб’явілі аб стварэньні марыянетачнай бальшавіцкай БССР, якую праз два месяцы самі ж і ліквідавалі. Потым, у 1920 годзе, вымушаныя былі яе зноў аднавіць галоўным чынам па той прычыне, што беларускія камуністыкалябарацыяністы з прыдуманага «ўраду» былі дрэннымі здраднікамітрымаліся за Беларусь, за сялянаў ды культуру. Прыйшлося расейцам іх неўзабаве ўсіх рэпрэсаваць і накіраваць на той сьвет.
    Наступнае пакаленьне бальшавіцкіх халуёў на Беларусі хутка ўцяміла, як трэба сябе паводзіць. Здрадніцтва было даведзенае да паталагізму  прадавалі Бацькаўшчыну, веру, сяброў, бацьку, матку, мову, купьтуру, гісторыю, гонар. Спаборнічалі выслужыцца ў нізасьці, поўзалі на каленях, аддана плявалі на свой род, а ў канцы ўсяроўна атрымлівалі кулю ў патыліцу, так і не зразумеўшы, «за што». Нашчадкі тых халуёў кіруюць цяпер. Эстафета прадаўжаецца.
    Год таму па ініцыятыве дэпутацкай Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце паміж шматлікімі грамадзкапалітычнымі арганізацыямі Беларусі (акрамя камуністаў) і кіруючымі структурамі было падпісанае Антыкрызіснае пагадненьне аб аб’яднаньні намаганьняў на абарону суверэнітэту ў выніку пагрозы незалежнасьці Беларусі (маецца на ўвазе з боку Расеі). Пад пагадненьнем з аднаго боку стаяць подпісы Старшыні БНФ, кіраўнікоў партыяў і арганізацыяў, з другога  прэм’ерміністра В. Кебіча, старшыні КДБ Э. Шыркоўскага, міністраў, дзяржаўных дзеячоў. Цяпер аказалася, што гэтыя ўрадавыя дзяржаўныя дзеячы самы сталі ініцыятарамі пагрозы незалежнасьці Беларусі.
    Цікава пачытаць выступы некаторых камуністаўдэпутатаў Вярхоўнага Савета 2627га ліпеня 1990 г., калі прымалі палажэньні аб імкненьні да нэўтралітэту і бязьядзернасьці Беларусі ў Дэклярацыі аб незалежнасьці. Які напышлівы казённы стыль, якая падтрымка! Цяпер гэтак жа дэклямуюць навыварат, супраць нэўтралітэту.
    У сярэдзіне сьнежня 1992 года ў Вярхоўным Савеце прымалі Ваенную дактрыну Рэспублікі Беларусі. Міністар абароны і іншыя генэралы, пагаджаючыся з Апазыцыяй БНФ, пафасна дэкляравалі вернасьць Дэклярацыі аб незалежнасьці і курсу на нэўтралітэт. Так і запісалі, што Рэспубліка Беларусь «праводзіць самастойны курс у галіне ваеннай палітыкі, імкнецца да пераходу ў статус нэўтральнай, бязьядзернай дзяржавы.., узаемадзейнічае з зацікаўленымі дзяржавамі рэгіёна па стварэньні бязьядзернага пояса ад Баптыйскага да Чорнага мораў».
    Прайшло тры месяцы, і Міністар разам з генэраламі, вокам не міргнуўшы, засьпявалі ўсё наадварот. А ўявім, што ў Расеі пачаліся грамадзянскія закалоты і банды бальшавікоў зноў
    Беларусі ў адпаведнасьць з Ваеннай дактрынай Рэспублікі Беларусі».
    Нічога выканана не было. Замест выкананьня В. Кебіч, падыгрываючы расейскім камуністам, выступіў за ваенны саюз  „калектыўную бясьпеку” з Расеяй, супраць нэўтралітэту Беларусі. (А значыць, супраць Канстытуцыйнага закона, Ваеннай дактрыны і нэўтральнай міралюбнай палітыкі нашай дзяржавы).
    Хіба гэта ня здрада?
    Сытуацыя ў БеларусІ склалася дрэнная і парадаксальная. Ва ўладзе новай незалежнай дзяржавы засталіся старыя савецкія структуры кіраваньня, людзі, якія заўсёды былі шалёнымі ворагамі беларускай незалежнасьці, дзяржаўнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыі. Для сьпелай нацыі і нармальнага нацыянальнага сьвядомага грамадзтва такое становішча немагчымае. Альбо парлямант і ўрад адстойвалі б дзяржаву і незалежнасьць, альбо гэты парлямант і ўрад доўга б не праіснавалі. Толькі на Беларусі ў хворым савецкім грамадзтве магчымае існаваньне антынацыянальнага ўраду і Вярхоўнага Савета.
    У траўні 1992 г. неверагоднымі намаганьнямі нацыянальнадэмакратычных сілаў Беларусь атрымала ўнікальную магчымасьць правесьці рэферэндум аб роспуску Вярхоўнага Савета і аб нечарговых выбарах. Адзіны і своечасовы гістарычны шанец, якога дамогся Народны Фронт, быў зглумлены па адной прычыне, якая мае два бакі: крымінальная антыбеларускасьць улады і апатыя грамадзтва да ўласнага лёсу. Усё гэта нагадвае аднаго шыбеніка з казкі братоў Грым, які быў такі лянівы, што палянаваўся нават пад шыбеніцай абрэзаць вяроўку на шыі, каб не павіснуць.
    Ня буду апісваць псіхалёгію саўковага грамадзтва і тым больш кіраўніцтва, што парушае законы. Істотна іншае. Растаптаўшы ў бязвыхадным адчаі рэферэндум, закон, Канстытуцыю, правы асобы і не спаткаўшы супраціўленьня ў народзе, камуністычная намэнклятура канчаткова пазбавілася страху і зразумела, што ўсё можна, усё дазволена.
    3 гэтага часу і пачалася адкрытая палітыка здрады, накіраваная на зьнішчэньне незалежнасьці, нэўтралітэту, дзяржаўнасьці, магчымасьці беларускага культурнанацыянальнага адраджэньня. Этапы гэтай здрады  маскоўскія ваенныя пагадненьні 20 ліпеня 1992 года, эксгумацыя КПСС КПБ, рашэньне аб далучэньні да ваеннага дагавора пра „ калектыўную бясьпеку”. Далейшыя пляны намэнклятура не хавае. Палітыка яе разьвіваецца па шляху рэгрэсу, будуць перагледжаныя і адмененыя ўсе мінімальнадэмакратычныя і дзяржаўнанезалежніцкія рашэньні Вярхоўнага Савета, прынятыя дзякуючы стараньням Апазыцыі БНФ. Будзе прадаўжацца стварэньне штучнай галечы на Беларусі. Вынікі яе будуць цяжкімі. Спраўджваюцца самыя дрэнныя прагнозы, што намэнклятурнакамуністычнае кіраўніцтва пратрымаецца на Беларусі да чарговых выбараў і новы парлямант прыйдзе на галавешкі.
    Гэта найбольш балюча ўсьведамляць, бо за паўтара гады мафіёзнага кіраваньня Беларусь ужо страціла асноўныя свае вартасьці, магчымасьці і перавагі ў эканоміцы. Я ўжо не кажу пра рэгрэс
    145
    83. На мітынгу.
    маралі і культуры. Пацьвярджаецца агульнавядомая ісьціна: разьвіваецца і багацее ня тая краіна, дзе ёсьць золата і кілбаса, а тая, дзе ў людзей ёсьць нацыянальная годнасьць, дзе цэняць свабаду.