• Газеты, часопісы і г.д.
  • Развагі  Зянон Пазьняк

    Развагі

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 315с.
    Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
    202.95 МБ
    Зянон ПАЗЬНЯК
    8 красавка 1993 г.
    Надрукавана: „Навіны Беларускага Народнага Фронту’’,  1993, красавік; спэцыяльны выпуск;
    (рубрыка: „ Што казала Апазыцыя БНФ ")
    135
    Д’ЯБЛЫ
    Вам, паважаныя чытачы, прапануецца цяжкі артыкул, хоць я і ашчадна пішу пра падзеі. Мы павінны ведаць праўду, якой бы змрочнай яна ні была. Бо нельга жыць у хлусьні.
    He магу ня выказаць падзяку „Звяздзе” за добрую прыпіску да майго артыкула „Пакараньне” (11.02.1993), асабліва што датычыць ацэнкі артыкула як ілюстрацыі да маіх „поглядаў, перакананьняў і падыходаў”. Гэта сапраўды так і ёсьць. Але самае важнае тое, што прыпіска, тонка апэлюючы да людзей пэўнай катэгорыі, дала выдатны вынік  дзьве газэтныя паласы водгукаў, дзе, асабліва ў нумары ад 24 лютага, сабралася (амаль выключна) адна масьць, адна ўзроставая катэгорыя людзей, выяўленыя ўсе распаўсюджаныя стэрэатыпы думаньня постбальшавіцкіх рэспандэнтаў  ад „Ленін  бог, якому мы маліліся ўсё жыцьцё” да „... стварыў магутную дзяржаву, няхай сабе і праз расстрэлы”. Гэтае характэрнае сацыялягічнае сьведчаньне і паводзіны, думаю, цікавыя для сучасьнікаў і дасьледчыкаў.
    У пачатку сакавіка я атрымаў ліст з Пінска ад вядомага лекарапсіхіятра Льва Пятровіча Наваковіча. Ён паведамляе:
    ’’Спэііыяльна для „ Зьвязды ” напісаў і сёньня высылаю белетрызаваны акт пасьмяротнай псіхіятрычнай экспэртызы хваробы Леніна, дзе прыводзіцца разгорнуты дыягназ і яго абгрунтаваньне. У „ Медйцйнской газете’’ 18.09.1992 г. надрукаваны мой артыкул „ Болезнь Ленйна: дйагноз псйхйатра ", дзе прыведзенае абгрунтаваньне ленінскага прагрэсіўнага паралічу. Артыкул абмяркоўваўся на катэдры псіхіятрыі Беларускага Інстытуту Удасканаленьня Лекараў трыццацьцю псіхіятрамі. Дыягназ прызнаны правільным.
    Пры здаровым меркаваньні камунізмленінізм  не настолькі ўтопія,  заўважае Л.Наваковіч,  колькі трызьненьне. Сусьветная рэвалюцыя, зьнішчэньне капіталізму, прыватнай уласнасьці і г.д. у сусьветным маштабе  гэта мегагаманічнае трызьненьне, якраз і характэрнае пры прагрэсіўным паралічы. „ Шматмудрасьць", шматслоўе, мноства пісьмовай прадукцыі, ідэй (паталягічных), „ агромністая” волягіпербумія, цяга да разбурэньня, пастаянны (да 1921 г.) ленінскі неадэкватны сьмехусё гэта сімптомы маніякальнага стану, ажыятацыі, у якіх „самы чалавечны чалавек’’ знаходзіўся. Жорсткасьць яго паталягічная, уласьцівая пры арганічным паражэньні мазгоў”,  піша лекар.
    Дарэчы, пра неадэкватны „ ленінскі сьмех ’’. Лекары адзначалі, што ў першыя гады пасьля перавароту настрой у Леніна быў пастаянна „ павышаны ". Ен шмат рагатаў. Пра гэта з замілаваньнем піша А. Стасава: „ Часта на паседжаньнях ЦКможна было чуць выбухі гучнага рогату”.
    Бэртран Расел таксама зьвярнуў на гэта ўвагу, але паіншаму: „ Ен шмат рагоча, спачатку яго сьмех здаецца дружалюбным і вясёлым, але паступова мне стала неяк не па сабе ”.
    Л. Наваковіч, зыходзячы з дыягназу хваробы Леніна, выказаў меркаваньне ў „Меднцннской газете”, што неадэкватны сьмех і настрой „правадыра” меў хутчэй за ўсё нематываваны эйфарычны характар. Але з 1921 года, з паглыбленьнем хваробы, весялосьць пачала пакідаць Леніна.
    На жаль, „Звязда” не надрукавала рукапіс Л. Наваковіча „Сакрэтны дыягназ”. Ня буду яе ў гэтым асуджаць. Аднак некаторыя месцы з дыягназу спэцыяліста варта ўсё ж працытаваць:
    „У часопісе „Огонек” №4 1990, нарэшце, быў надрукаваны артыкул псіхіятрапрафэсара В. Осіпава, які лячыў сьмяртэльна хворага Леніна, і апісаў клінічную карціну і характэрнае разьвіцьцё яго хваробы...
    Дадзеныя паталагаанатамічнага ўскрыцьця цела Леніна, надрукаваныя акадэмікам Б.Пятроўскім... Былі выяўленыя масіўныя атрафіі мазгоў і сасудаў... (Дарэчы, па дадзеных Н. Сямашкі, які прысутнічаў пры ўскрыйьці, „ склероз сасудаў мазгоў Уладзімера Ільіча быў настолькі моцны, што сасуды гэтыя звапнаваліся: пры ўскрыцьці па іх стукалі мэталічным пінцэтам, як па камені ”.)
    „ Апісаныя зьмяненьні мазгоў,  піша Л. Наваковіч,  не бываюць пры раненьнях, атручваньнях, ператамленьнях і неўласьцівыя спадчыннаму захворваньню. Акадэмік Б. Пятроўскі справядліва адзначыў, што ня 5 і ня 10 гадоў хварэў гэтым захворваньнем Ленін, яно пачалося задоўга да 1917 г. Псіхіятар праф. В. Осіпаўу „ КраснойЛетопйсй„(1927г.) апісаўлячэньне хворага правадыра: яго лячылі прэпаратамі ёду, ртуці, мыш ’яку і прышчэпкамі ліхаманкі (малярыі), г. зн. было праведзена актыўнае антысіфілітычнае лячэньне. Прышчэпкамі малярыі тады лячылі прагрэсіўны параліч...
    Характэрная сімптаматыка, разьвіцьцё хваробы, яе стадыйнасьць, завяршэньне і праведзенае антысіфілітычнае лячэньне усё гэта дазваляе цалкам абгрунтавана і неабвержна сцьвярджаць, што У. I. Ленін звыш 10 гадоў хварэў хранічным спэцыфічным менінгаэнцэфалітам  позьнім нейрасіфілісам у выглядзе прагрэсіўнага паралічу з распаўсюджаным атэрасклерозам сасудаў мазгоў. ”
    „ Афіцыйны дыягназ  „ распаўсюджаны атэрасклероз сасудаў на глебе заўчаснага іх зношваньня ’’  не адлюстроўвае сутнасьці захворваньня...
    „ Геній ” быў нэрвовапсіхічна хворым, і пара сказаць народу праўду, дзеля яго ж прасьвятленьня і выратаваньня ",  піша Л. Наваковіч.
    Хвароба ня можа кампрамэтаваць чалавека, нават калі яна зьвязана з псіхікай і галавой. Аднак на справе атрымліваецца: тое, што дазволена Мапасану, не ўспрымаецца ў дачыненьні да Леніна. Бо Ленін не Мапасан. Справа нават ня ў тым, што ён асабіста стаў прычынай неверагоднага генацыду, голаду, людаедства, вынішчэньня мільёнаў нявінных людзей. Такіх сярод герояў і галаварэзаў у гісторыі хапае (хоць Ленін і вылучаецца). Справа ў тым, што хвораму Леніну, які ідэалягічна акамуліраваў і палітычна ўвасабляў вар’яцкія ідэі, створаны камуністычнай сістэмай ілжывы міф генія, заснавальніка „перадавога” вучэньня, вялікага тэарэтыка і „самага чалавечнага чалавека”. Гэтым міфам апраўдваюцца ня толькі забойствы, агрэсія, разбурэньні, насільле, абалваньваньне людзей, палітычны і духоўны прыгнёт, хлусьня. Апраўдваецца „вучэньне” аб гэтай хлусьні. Маўляў, вучэньне правільнае, ды вось „сказілі”, камунізм будзе „жыць вечна”. Трэба толькі трымаць „чысьціню” ленінскіх ідэй. А „ідэі”  псіхапатычныя.
    Міф пра Леніна вынікаў з патрэбнасьці самазахаваньня савецкай таталітарнай сістэмы. Усе камуністычныя правадыры ўмацоўвалі гэты міфічны культ і хавалі яго таямніцы. Гэтак жа, як некалі культ Сталіна, Ленінскі міф ператварыўся ў тыповы для камуністычных краінаў сурагат рэлігіі  сацыяльнае ідалапаклонства.
    Могуць запярэчыць: але ж тое, што казаў і рабіў Ленін, тое самае гаварылі і ажыцьцяўлялі іншыя бальшавікі. Ня ўсе ж
    136
    яны былі хворымі маньякамі? Так, у клінічным сэнсе ня ўсе. Бальшавіцкае вар’яцтва асобай уласьцівасьці. Гэта псіхічная хвароба сэрвільнага грамадзтва, сацыяльная шызафрэнія калектывісцкай ідэалёгіі. Клінічныя маньякі ў такім асяроддзі нічым не вылучаліся, хіба што, часьцей былі завадатарамі. У тым і справа, што калі б у бальшавіцкай сістэме на пасадзе Леніна апынуўся любы зь яго „соратннков” (падкрэсьліваю, любы), яму стварылі б аналягічны цёмны культ. Ведаючы бальшавізм, хіба цяжка ўявіць на месцы генсека Леніна, скажам, Льва Троцкага, Сьвярдлова ці Дзяржынскага, Зіноўева ці Кірава, Лацыса, Радэка, Склянскага, Менжынскага, Кагановіча ці Бухарына? Ня цяжка. А генсекам стаў, між іншым, шэранькі малаадукаваны Коба (Сталін), у мінулым крымінальнік. 1 што атрымалася?!  Геній усіх часоў і народаў.
    Трэба сказаць, што „соратнікі”  вартыя свайго правадыра. За міфы пра іх камуністы прадаўжаюць трымацца, як п’яніца за слуп. Ім хочацца знайсьці сярод бальшавікоў хоць адну нармальную асобу ў чорным пантэоне. Чаго вартыя апошнія спробы абяліць такога агіднага індывідуума, як Бухарын. Гэты „выдаюпційся теоретнк”, „любнмец партнн”, „прекраснодушный ннтеллнгент” пісаў у сваёй працы „Экономнка переходного пернода” (1920 г.): „Расстрелы являются одной нз форм становлення коммуннстнческого обшества”. Альбо: „Без массовых репресснй н расстрелов нам коммуннзм не постронть”. Ці яшчэ: „Пролетарское прннужденне во всех свонх формах, начнная от расстрелов... является методом выработкн коммуннстнческого человека нз человеческого матернала капнталнстнческой эпохн”.
    Мэтад „выработкн коммуннстнческого человека” ў дачыненьні да Бухарына прымяніў Сталін. Пры гэтым „теоретнк” быў моцна напалоханы, плакаў і не хацеў ператварацца ў „коммуннстнческого человека”.
    Пабудову камунізму па бальшавіцкай мэтодыцы Ленін і „соратннкн” пачалі адразу пасьля кастрычніцкага перавароту. Былі ліквідаваныя ўсе судовыя ўстановы. 10 лістапада 1917 г. спэкулянты аб’яўляюцца „ворагамі народа” і „расстрэльваюцца на месцы”. У іншым ленінскім дэкрэце „ворагамі народа” аб’яўлены сяляне, што маюць „лішкі хлеба”. (Нз нсторнн ВЧК,  М., 1958) У лістападзе 1917 г. утварылі Рэвалюцыйныя Трыбуналы, якія кіраваліся „веленнем революцнонной совестн” і складаліся спачатку з сямі чалавек, а з 17 лютага 1919 г.  з трох („ревтройкн”). Ідэя Леніна. Нагадаю, напрыклад, яго тэлеграму ў Ніжагародзкі Саўдэп 9.08.1918 г.: „... составнть тройку днктаторов, навестн тотчас массовый террор, расстрелять н вывезтн...” і г.д.
    5 верасьня 1918 года быў прыняты дэкрэт Савета Народных Камісараў аб стварэньні канцлягераў. Бралі закладнікаў. Забойствы без суда і масавыя расстрэлы сталі звычайнай зьявай.
    Цікава заўважыць, што Сталін не прыдумаў літаральна нічога новага, чаго б не было ў Леніна. Нават ідэі „СМЕРШа” і „заградотрядов” нарадзіліся ў галаве Ільіча. Праўда, ня ўсё, што напісана Леніным, можна прачытаць. Поўны збор твораў яго  гэта, у значнай ступені, фальсіфікацыя. Там шмат купюраў, ніяк не адзначаных у тэксьце. Вось, напрыклад, абзац ліста Троцкаму. Купюра, вырваная ў ПСС, т.51, с.68, намі падкрэсьленая: „Еслн наступленне начато, нельзя лн мобнлнзовать еіце тысяч 20 пнтерскнх рабочнх плюс тысяч 10 буржуев, поставнть позадн нх пулеметы, расстрелять несколько сот н добнться настояіцего массового напора на Юденнча?”
    Неабмежаваныя паўнамоцтвы атрымала ЧК  яшчэ адно ўвасабленьне антычалавечых фантазіяў бальшавіцкага права
    дыра. Пачаўся такі гвалт, у такіх маштабах, якіх дагэтуль яшчэ ня бачыў сьвет. Забівалі ўсіх: старых і малых, мужчын і цяжарных жанчын. Забойствы сталі бытавой зьявай, вар’яцкай нормай жахлівай рэчаіснасьці.