• Газеты, часопісы і г.д.
  • Развагі  Зянон Пазьняк

    Развагі

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 315с.
    Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
    202.95 МБ
    Адсутнасьць такіх выбараў на Беларусі дае магчымасьць дапушчальна спрагназаваць яе дзяржаўную стагнацыю, разбурэньне эканомікі, сельскай гаспадаркі і ў цэлым заход разьвіцьця ў тупік, што пры далейшай пасіўнасьці грамадзтва і адсутнасьці палітычных пераменаў у нашай сітуацыі можа скончыцца стратай незалежнасьці і ліквідацыяй дзяржавы. Гэта таксама аксіёма. Палітыка ўрадавага бяздзеяньня, як бачым, ужо падводзіць нас да гэтай мяжы. Але ў эканамічных цяжкасьцях, у стратах рынкаў збыту хочуць вінаваціць каго заўгодна, толькі не палітыку ўраду Кебіча.
    Што перашкаджала ўраду і старшыні Кебічу ўсе гэтыя гады праводзіць пераарыентацыю нашай прамысловасьці і ўсёй эканомікі на патрэбы Рэспублікі Беларусь? Што перашкаджала не тармазіць, а ініцыяваць захаваньне і разьвіцьцё сельскай гаспадаркі? Што перашкаджала рэальна спрыяць стварэньню сапраўднай фінансавакрэдытнай і банкаўскай сістэмаў, садзейнічаць падрыхтоўцы ўвядзеньня нацыянальнай валюты? Што перашкаджала займацца канвэрсіяй ваеннай прамысловасьці? Што перашкаджала шукаць і ствараць другія і трэція крыніцы забесьпячэньня энэргарэсурсамі і перш за ўсё  нафтай і газам? Ёсьць жа вопыт іншых краінаў; ёсьць канструктыўныя прапановы. Есьць выхад.
    Чаму нічога не скарыстана? Чаму паставілі такім чынам Беларусь у залежнасьць ад расейскай нафтаздабычы, якая, дарэчы, цяпер згортваецца і дэградуе? Што перашкаджала ўраду ініцыяваць абгрунтаваную, зручную для разьвіцьця вытворчасьці падаткавую палітыку? Што перашкаджае, нарэшце, праводзіць эфэктыўную барацьбу са злачыннасьцю і карупцыяй?
    Чаму ў дзяржаве, фактычна, адсутнічаюць неабходныя медыкаменты, а мільёны даляраў выдаткаваныя зь ведама Старшыні Саўміна на іх закупку камэрцыйнай структуры, у якой працуюць сваякі прэм’ерміністра, і грошы выкарыстаны не па прызначэньню? Гэта факт. Як выглядае ў такім разе рэпутацыя кіраўніка беларускага Ураду?
    Ёсьць шмат „ чаму?”. Але адказ адзін. Прэм’ерміністар меў магчымасьць пасьлядоўна ажыцьцяўляць палітыку дзяржаўнага разьвіцьця Беларусі, але ня выкарыстаў іх, ня ўмеў і не хацеў. Спадзяваўся, што Беларусь можа існаваць у адміністрацыйным рэжыме, без уласных грошай, без эка
    намічных прыярытэтаў, без рэформы ўласнасьці, бяз межаў, без канцэпцыі самастойнага дзяржаўнага разьвіцьця  існаваць сярод іншых краінаў, якія нас ужо апярэдзілі.
    Увесь сэнс палітыкі Ураду заключаўся ў спадзяваньнях атрымліваць нафту з Расеі па нізкіх цэнах. Гэта ж ілюзія. У выніку такой палітыкі наша прамысловасьць, сельская гаспадарка, у цэлым эканоміка, фінансы апынуліся ў тупіку, і Старшыня Саўміна ня бачыць ніякага выхаду з гэтага тупіка, ня мае ніякіх канструктыўных ідэяў, акрамя непрыймальных прапановаў адмовіцца ад нейтралітэту, падпісаць ваенны да
    74. У Вярхоўным Савеце. (3. Пзьняк і С. Шушкевіч).
    гавор аб калектыўнай бясьпецы, заключыць эканамічны саюз з нестабільнай Расеяй, якая вядзе ваенныя дзеяньні. Я ўжо не кажу пра цяперашні развал у яе эканоміцы, пра неплацежаздольнасьць прадпрыемстваў і т.п.
    На працягу апошніх гадоў Беларусь заключыла шэраг двухбаковых дамоваў і пагадненьняў з Расеяй і іншымі дзяржавамі СНД, у тым ліку і агульны дагавор, падпісаны 18 кастрычніка 1991 года „Аб эканамічнай супольнасьці” паміж Беларусяй, Расеяй, Арменіяй, Казахстанам, Кыргызстанам, Таджыкістанам, Туркменістанам, Узьбекістанам. Што перашкаджала ўраду і спадару Кебічу выконваць гэтыя супольныя дагаворы і пагадненьні? Ці не таму, што сп. Кебіч разумеў, што ўсе заключаныя ўмовы Расеяй не выконваюцца?
    На мой погляд, прапанова прэм’ерміністра аб эканамічным саюзе выглядае ў гэтай сытуацыі ні чым іншым, як імкненьнем стварыць чарговую дымавую заслону, падсунуць чарговы міф, каб зноў у каторы раз імітаваць дзейнасьць і пазьбегну
    127
    ць адказнасьці за пустазвонства і памылкавую безадказную палітыку.
    Колькі мы ўжо чулі такіх міфаў, пустых заяваў і прапановаў з боку прэм’ерміністра. Нічога не ажыцьцёўлена, бо сама лёгіка дзяржаўнага эканамічнага разьвіцьця супярэчыць гэтым „пражэктам”. Усе навакол нас будуюць свае незалежныя дзяржавы, свае дзяржаўныя інстытуты. Трэба будаваць і нам.
    Выклікае пэўнае недаўменьне заклік кіраўніка ўраду, зроблены 18 сакавіка, скасаваць важнейшую палітычную каштоўнасьць нашай дзяржавы  нэўтралітэт і заключыць ваенны саюз з нестабільнай Расеяй. Такія заклікі ня толькі супярэчаць Канстытуцыі, але і сьведчаць пра высьпяваньне дзяржаўнай здрады. Беларусі непатрэбныя ніякія ваенныя саюзы, тым больш з ваюючай велізарнай краінай на ўсходзе.
    Усе гэтыя маніпуляцыі паказваюць, што прэм’ерміністар вычарпаў усе свае ідэі і магчымасьці да паправы становішча ў краіне.
    Дзейнасьць ураду пад яго кіраўніцтвам даўно спынілася на мёртвай кропцы і ня мае пэрспэктываў. Каб пачаць выходзіць з тупіка, дэпутатам трэба праявіць палітычную волю і прымаць захады. Лічу, што Вярхоўны Савет павінен запатрабаваць адстаўкі спадара Вячаслава Кебіча з пасады Старшыні Савета Міністраў. Вядома  гэта палавіністае рашэньне. Яно ня вырашыць цалкам праблемы. Але далей заставацца на мёртвай кропцы небясьпечна для дзяржавы. Трэба зрабіць першы крок  зыйсьці зь яе.
    Уношу прапанову: уключыць у парадак дня і паставіць на галасаваньне 11й нечарговай Сэсіі Вярхоўнага Савета пытаньне аб адстаўцы Вячаслава Францавіча Кебіча з пасады Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
    Зянон ПАЗЬНЯК
    30 сакавіка 1993 г.
    Прадчуваньне бяды
    Бачу мноства пачвар пад дрэвамі.
    Рабая сьвіньняў гамаку Задзіраеўгару капыты.
    Сноўдаюцца каросьлівыя сабакі, Гаўкаюць наўвесь мс.
    Ляжыць кілбасаў дэкамтэ.
    Рохкаюць япрукі,
    Рыюць пад дубам карэньні...
    А вецеру хвоях шуміць, Трапечаў мсьці асін.
    I ніякіх ім спраў да пачвар, Даўсіх.
    Да пустых берагоў,
    Да агнёў,
    Што попемна мжуць траву языкамі, Да цынкованых трун,
    Што грымотна лятуць над палямі, Да руін,
    Да забытых сьвятынь...
    Ужо даўно не жывуць чалавекі.
    Зорка шчасьцяў глыбіні нябёс адяяцем...
    I ніякіх ім спраў...
    Томкгў соснах вьгсокіх
    Вершалгны ссохлі
    I мсьце бяроз пажаўцела.
    1985 г.
    128
    ПРЫНЦЫПЫ НАШАЕ ПРАГРАМЫ
    (Спавешчаньне на сакавіцкім Соіше БНФ напярэдадні ІІІга Зьезду БНФ, 1993 г.)
    Мы, Народны Фронт, як рух, пачыналіся ў 1988 годзе, калі ідэя Народнага Фронту ўжо ўзьнікла ў Эстоніі, пасьля  у Латвіі ды Летуве і потым (пасьля нас) прайшла па ўсім былым Саюзе. Такая форма руху склалася натуральна, бо асноўнай задачай была барацьба з камунізмам і змаганьне за незалежнасьць і дэмакратыю. Тады была поўная яснасьць ў падзеле палітычных сілаў: з аднаго боку  намэнклятура і КПСС, з другога  дэмакратычныя сілы. У той сытуацыі мелі вялікае значэньне разавыя акцыі, кідкія лёзунгі, усё, што магло прывесьці да зьмены ўлады. Утварэньне народнага руху выканала станоўчую ролю.
    Што мы назіраем цяпер на абшарах былой савецкай імпэрыі? Найбольш поўна і жыцьцёва захаваўся толькі адзін народны фронт  беларускі. Некаторыя франты, у прыватнасьці, прыбалтыйскія, дасягнулі сваіх мэтаў. Прыкладам, у Эстоніі фронтаўцы правялі ўжо другія выбары. Да ўлады там прышлі чатыры партыі, якія выйшлі з Народнага Фронту. Яны заключылі кааліцыю, перамаглі на выбарах і цяпер аб’ядналіся. Выпадак асаблівы і канструктыўны. Фармаваньне гэтых партыйных структураў пачалося ў нетрах Народнага Фронту. Народны Фронт Эстоніі зараз у апазыцыі да хрысьціянскадэмакратычнага ўраду.
    Вось якія адбываюцца дзіўныя, на першы погляд, метамарфозы. Тое, што зроблена ў Эстоніі, добра відаць. За год яна выйшла далёка наперад, стабілізавала крону, прамысловасьць, сельскую гаспадарку, палітыку, межы, падняла жыцьцёвы ўзровень, вырашыла пытаньне з таварамі і, фактычна, уваходзіць у Эўропу.
    Падобныя працэсы разьвіваюцца і ў Латвіі. У Лутуве  крыху інакш. Там у структуры „Саюдзісу” пачалося фармаваньне партыі незалежнасьці. Лідарам гэтай партыі быў В. Чапайціс. Камуністычныя сілы, у першую чаргу, дзяржбясьпека, нанесьлі паразу „Саюдзісу” тым, што перашкодзілі фармаваньню партыі Чапайціса. Яны разьядналі Вярхоўны Савет, дзе „Саюдзіс” меў бальшыню, уцягнуўшы дэпутатаў у высьвятленьне адносінаў: хто ў якой ступені быў зьвязаны з КГБ. Усё гэта дыскрэдытавала палітыкаў „Саюдзісу”, і гэты рух ня змог перамагчы на выбарах. Гэта яшчэ добра для Летувы, што там перамены не пагражаюць незалежнасьці краіны, ня гледзячы на тое, што да улады прышлі сілы іншага кірунку.
    Што мы бачым на Каўказе? Якія зьмены адбыліся ў Народным Фронце Грузіі, нам добра вядома. Я ўжо не кажу пра народныя франты Сярэдняй Азіі. Скажам, Народны Фронт Таджыкістану  аб’яднаньне камуністычнай намэнклятуры  разьвязаў грамадзянскую вайну.
    Калісьці мы спэцыяльна зьбіралі Сойм, калі неабходна было акрэсьліць нашую палітычную „нішу”. Мы прышлі да васновы, што па сваіх мэтах, арганізацыі і практычнай дзейнасьці Беларускі Народны Фронт стаіць у шэрагу клясычнага ўзору народных і хрысьціянскадэмакратычных аб’яднаньняў. Мы пакінулі структуру Народнага Фронту нязьменнай: гэта шырокі рух, што абапіраецца ня толькі на сваіх сяброў, якія могуць складаць аб’яднаньне партыйнага тыпу, але і на шырокае кола прыхільнікаў, сярод якіх ёсьць і асобныя грамадзяне, і партыі дэмакратычнага кірунку. Гэта дае нам
    магчымасьць больш эфектыўна супроцьстаяць маніпуляцыям намэнклятуры, захоўваючы сваю чысьціню.
    Беларускі Народны Фронт у жніўні 1991 года не зрабіў памылкі, як ініаыя дэмакратычныя арганізацыі, не паддаўся намэнклятурнай палітыцы дэмакратычнай мімікрыі. He памыліўся ня толькі таму, што намі быў зроблены дастаткова добры аналіз; сама сытуацыя на Беларусі склалася такім чынам, што дзейнічаць неадпаведна было нельга і недапушчальна. Нельга было паддавацца эўфарыі ды падтрымліваць намэнклятуру, якая на некалькі дзён стала на незалежніцкія пазыцыі. „Дэмакратычная Расея”, падтрымаўшы Ельцына, фактычна, зьнішчыла дэмакратычную апазыцыю, завязла ў структурах, у міжусобнай барацьбе, і зараз будучыню Расеі вызначае апазыцыя чырвонакарычневага толку. Папулярнасьці „Дэм. Расея” і дэмакратычныя рухі ў грамадзтве ня маюць.
    Што мы бачым на Ўкраіне? Пэрспэктыўная палітычная арганізацыя  Рэспубліканская Партыя: пасьлядоўная і ў сацыяльным пляне, і ў пляне незалежнасьці, выдае 6 газэтаў, 2 часопісы. Сяброў  некалькі тысячаў чалавек.