• Газеты, часопісы і г.д.
  • Развагі  Зянон Пазьняк

    Развагі

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 315с.
    Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
    202.95 МБ
    Гэтым асобам пэнсія „за асобыя заслугі” ўстанаўліваецца ў памеры пэнсіі па ўзросту ці інваліднасьці з павышэньнем яе на 100  200 адсоткаў мінімальнага памеру пэнсіі па ўзросту (гэта значыць у 23 разы). Акрамя таго членам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета, ураду і ўсім чыноўным пасадам, пералічаным ў папярэднім абзацы, пэнсія будзе налічвацца мужчынам з 55 гадоў, жанчынам  з 50 гадоў ў памеры 85 адсоткаў пэнсіі па ўзросту. Маладзейшым за гэты ўзрост (55 і 50 гадоў) выплачваецца 50 адсоткаў пэнсіі па ўзросту, калі ў мужчын працоўны стаж 25 гадоў, а ў жанчын  20 гадоў.
    Істотна таксама, што „пэнсіі за асобыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь (хоць бы той чынок яе тройчы прадаваў і сто разоў абакраў) выплачваюцца працуючым пэнсіянерам у поўным памеры незалежна ад атрыманага імі заробку (даходу)”.
    Нядрэнна прыдумалі, праўда? Лепш нават, чым былыя савецкія пэрсанальныя пэнсіі намэнклятурным таварышам. Ах, Астап Ібрагімавіч! Ах, шалунішкі! Ну, даюць „ребята”! I „дзяпутатаў” ўставілі. А мы тут думалі, змагаліся з прывілеямі, адмянялі, забаранялі, і вось на табе  яны йзноў за сваё! Няхораша.
    Толькі, відаць, самы сябе рашылі на мякіне купіць, спадары камбінатары. Ня можа такія пастановы прымаць Савет Міністраў. Гэта прэрэгатыва Вярхоўнага Савета, які, дарэчы, даўно праняў закон аб пэнсіях, дзе ніякаму начальству ніякіх прывілеяў не прадугледжана.
    Охохохо, панове. Як кажуць „марната марнаты і ўсялякая марната”. Да сустрэчы на чарговай 12й сэсіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, калегі. 3 павагай 
    Зянон Пазьняк
    Народны дэпутат Беларусі.
    Надрукавана: (Народная Газета, 1993, красавік)
    133
    ЗЯНОН ПАЗЬНЯК:
    „HAM HE ПАТРЭБНЫ ВАЕННЫ
    САЮЗ 3 РАСЕЯЙ”
    (Паводле скарочанай стэнаграмы XI нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савета)
    как обеспечнть стратегнческне ннтересы Росснн”.
    Ва ўсёй кампаніі з калектыўнай бясьпекай і з ваенным дагаворам у расейскай ваеншчыны, акрамя геапалітычнага, ёсьць трывіяльны інтэрас  гэта інтарэс гарматнага мяса для „горячнх точек” і „ стратегнческнх ннтересов Росснн”. Гэты інтэрас спрабуюць за
    Спадары дэпутаты!
    Ня можа ня выклікаць зьдзіўленьня тая пасьлядоўнасьць і тая частотнасьць, зь якой у апошні час узьнікае ў Вярхоўным Савеце пытаньне аб скасаваньні нашага канстытуцыйнага палажэньня аб імкненьні да нэўтралітэту і бязьядзернай дзяржавы. Імкнуцца зьнішчыць гарантыю нашага незалежнага мірнага міжнароднага існаваньня. Больш таго, стараюцца зьнішчыць асновы нашай дзяржаўнасьці і культурнага разьвіцьця, грамадзянства Рэспублікі Беларусі і дзяржаўнасьць беларускай мовы. Прыдумваюць розныя міты накшталт пагрозы Беларусі з боку НАТО ці немагчымасьці эканамічных дачыненьняў з Расеяй без ваеннага саюзу і дагавору аб «калектыўнай бясьпецы».
    У чым жа прычына? Хто зацікаўлены ў такой палітыцы, адкуль яна зыходзіць? Што датычыць Старшыні Савету Міністраў, які адказны за правал рынкавых рэформаў і тупіковы стан эканомікі,  тут усё зразумела. Прыдумваецца чарговая дымавая заслона, каб пазьбегнуць адказнасьці.
    А вось пазыцыя ўраду Расеі, выказаная 30 сакавіка віцэпрэм’ерам А. Шохіным на прэсканфэрэнцыі: „Мы не ставнм вопрос об экономнческом союзе  это нннцнатнва Беларусн н Казахстана” I далей: „Мы переходнм co всемн странамм СНГ на нормальные торговоэкономнческне отношення, как co странамн дальнего зарубежья. Росснн это выгодно экономнческн”. I далей зноў пра калектыўную бясьпеку: „Я впервые слышу такое настойчнвое предложенне с вашей стороны.”
    Як бачым, пазыцыя акрэсьленая. Тады, можа, без ваеннага дагавору ня можа існаваць на Беларусі былы савецкі вайсковапрамысловы комплекс? Яны тут выступалі і казалі  ня можам, маўляў, без ваеннага саюзу, няма заказаў, заводы спыняцца.
    Але адгорнем дагавор паміж Беларусяй і Расеяй „Аб каардынацыі дзейнасьці ў ваеннай галіне”, падпісаны спадаром Кебічам 20 ліпеня 1992 г. і ратыфікаваны Вярхоўным Саветам Беларусі. У арт. 5 напісана: „Бакі забясьпечваюць разьмяшчэньне заказаў Міністэрстваў абароны бакоў на заводах прамысловасьці і прадугледжваюць меры па іх выкананьні”.
    Дык чаго ж вам яшчэ трэба, спадары камісары ВПК? Чаму вакол усе гавораць няпраўду? У чым рэч? Тым больш, што вайсковапрамысловы комплекс Расеі ня ў меншай ступені залежыць ад нашых вытворцаў (больш чым на 60%). А падводныя лодкі, расейскі флёт амаль цалкам залежыць ад многіх нашых паставак.
    Рэч у тым, што беларускія намэнклятурныя артадоксы зрабілі стаўку на авантурныя сілы Расеі, якія імкнуцца адрадзіць КПСС, Савецкі Саюз, халодную вайну, савецкую таталітарную сістэму. I спадзяюцца на пэўныя колы старадумнай расейскай ваеншчыны, якая не хавае сваіх намераў.
    Тым часам сытуацыя ў расейскіх узброеных сілах катастрафічная. Армія не ўкамплектаваная. Гэтай вясной у Расеі, па афіцыйных зьвестках, змогуць набраць толькі 16% прызыўнікоў. Міністар абароны Расеі П. Грачоў гаворыць: „Еслн дело так пойдет н дальше, то к 1995 году росснйскнх войск в „горячнх точках” просто не будет. Пусть тогда полнтнкн думают,
    камуфляваць за нейкімі агаворкамі, абяцаньнямі для прасьцячкоў аб непасыланьні салдат за межы Беларусі і да т.п.  прыём непрыстойны і ашуканцкі. Зразумела, што як толькі нашай краінай будзе заключены ваенны дагавор аб калектыўнай бясьпецы з краінамі СНД (Арменіяй, Казахстанам, Кыргызстанам, Расеяй, Таджыкістанам, Узбэкістанам), над нашымі грамадзянамі навісьне небясьпека апынуцца ў „гарачых кропках”.
    За што вы, кіруючая большасьць у Вярхоўным Савеце, схільныя зноў праліваць беларускую кроў? За чыю выгаду? Хіба Беларусь мае стратэгічныя інтарэсы у Азіі, на Каўказе, на таджыцкааўганскай мяжы? Куды вы штурхаеце наш народ? Нам трэба мець тавары, працу, сацыяльныя гарантыі, свабоду, жыць і працаваць на сваёй зямлі. У нас няма стратэгічных інтарэсаў ні ў Азіі, ні ў Расеі. I ня трэба ўцягваць нашу краіну ў чужыя камуністычныя авантуры.
    Падпісаўшы дагавор аб «калектыўнай бясьпецы», мы павінны будзем выконваць яго яшчэ да ратыфікацыі. Гэта міжнародныя нормы, і гэта элемэнтарна. Больш таго, тут спасьшаліся на ўнутранае заканадаўства, якім, спадзяюцца, будуць кіравацца. Нічога падобнага. Міжнародныя законы, міжнародныя дагаворы маюць прыярытэт у такіх адносінах. Тым больш, што, згодна таму ж артыкулу 6му вырашаць будуць кіраўнікі дзяржаваў  пасылаць ці не пасылаць войскі ў тую ці іншую „кропку”. Гэта значыць, што ў нашай дзяржавы будзе толькі адзін голас. Я ужо не кажу пра тое, што будзе Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі.
    Існуе прысяга, існуе прызыў. I хто будэе адказваць, калі нашыя салдаты, нашыя грамадзяне загінуць дзенебудзь у Абхазіі? Эрых Хонэкер ці Леанід Ільіч Брэжнеў, які падпісаў рашэньне Палітбюро і накіраваў салдат у Аўганістан? А адказнасьць павінна быць канкрэтнай, і адказваць будуць, безумоўна, тыя палітыкі, якія гэтае рашэньне прымаюць.
    Цяпер паглядзім на геапалітычную сітуацыю. Уявім, што Беларусь адмовілася ад нэўтралітэту і заключыла ваенны дагавор з Расеяй. А як да гэтага паставіцца Украіна? Як паставяцца нашыя суседзі? Можа, незразумела, які ўсталюецца рэжым на межах зь імі? Можа, незразумела, зь якога моманту пачнецца падрыхтоўка да інкарпарацыі тэрыторыі Беларусі ў сфэру палітычнага распараджэньня Расеі? Мы станем тэрыторыяй супрацьстаяньня.
    Тут гаварылася, што дэпутаты камуністычнай большасьці вельмі любяць езьдзіць у НАТО. Я растлумачу, чаму яны любяць туды езьдзіць. Я там быў і таксама размаўляў з натаўскай бюракратыяй. Яна зацікаўлена ў тым, каб утвараўся такі саюз. Яна зацікаўлена ў супрацьстаяньні, таму што ў НАТО цяпер няма чаго рабіць. Калі скончацца канфлікты ў Босьніі і Герцагавіне, тады ў іх ізноў узьнікнуць праблемы. Справа ня ў тым, што сам НАТО зацікаўлены ў нашым ваенным дагаворы з Расеяй. НАТО ніколі такога ня скажа адкрыта. А вось натаўская бюракратыя зацікаўленая. Ня дзіва, што вы знайшлі агульныя інтарэсы.
    А як паставіцца да адмаўленьня Беларусі ад сваіх нэўтральных прынцыпаў Эўропа, міжнародная супольнасьць? Здрада
    134
    76. Ноч на танкавым палігоне пад Менскам. 1980 г.
    . (Фота 3. Пазьняка).
    нэўтралітэту аўтаматычна пацягне за сабой зьнікненьне бязьядзернага статусу. Няўжо гэта незразумела? Якую ж тады пэрспэктыву нашай дзяржаве рыхтуюць спадары змоўшчыкі? A гэта сапраўды змова, змова супраць Беларусі.
    Тут спадар Кебіч грымеў філіпікамі ў адрас Беларускага Народнага Фронту. Маўляў, і ўрад крытыкуюць, і ў эканоміцы не разьбіраюцца. Наконт „разьбіраньня ў эканоміцы” Вам, шаноўны Старшыня Савету Міністраў, лепш было б нічога не казаць. Вынікі Вашага разуменьня эканомікі відавочныя. Наша насельніцтва ўжо чэрпае э гэтых вынікаў поўнай чашай. У Вас ва Урадзе няма нават ніякай праграмы, пляну, ніякай эканамічнай канцэпцыі, ніякага эканамічнага здаровага сэнсу. Вы не прыслухаліся ні да адной разумнай парады, якія Вам казалі. Дарэчы, усе эканамічныя прагнозы Апазыцыі БНФ спраўдзіліся. Усе псэўдапачынаньні Ураду праваліліся. Гэта ж факт.
    Імклівае падзеньне пачалося з 1992 года, калі Ваша палітычная бязьдзейнасьць уцягнула краіну ў шалёную інфляцыю. Я памятаю, як ліха выступалі Вы тады ў парляманце пад гром апладысмэнтаў. I што ж цяпер? Гэта Вы, спадар Кебіч, Вашай бяздумнай эканамічнай палітыкай паспрыялі ператварэньню ў пыл грашовых укладаў насельніцтва, што адным махам кінула наш народ у нястачу. А цяпер Вы адшпільваеце падачкі пэнсія
    нерам  праезд бясплатны, 300 рублёў на беднасьць. Усё гэта зараз дапаможа, як мёртваму прыпаркі.
    Так, Вы зразумелі, што зайшлі у тупік. Але мяне зьдзіўляе ня столькі Вашая ўпартасьць не прызнаваць гэтага, колькі гатоўнасьць дзеля свайго выратаваньня ахвяравацца нашымі важнейшымі палітычнымі каштоўнасьцямі: нэўтралітэтам, бязьядзернасьцю, а ў выніку  суверэнітэтам і жыцьцямі людзей.
    Беларусі не патрзбны ніякі ваенны саюз, ніякі дагавор пра «калектыўную бясьпеку». Ня трэба ўступаць ні ў які ваенны блёк з Расеяй. Само геапалітычнае разьмяшчэньне нашае краіны ў цэнтры Эўропы, паміж Усходам і Захадам, прымушае нас (прынамсі, пакуль прымушае) трымацца нэўтралітэту. Гэта гарантыя спакою, стабільнасьці для народу Беларусі. Неўмяшальніцтва ўжо апраўдала сябе. Нельга ў чарговы раз паддавацца на камуністычную авантуру. Гэтыя авантуры нічога не прыносілі нашаму народу, акрамя праліцьця крыві, зьнішчэньня, разбурэньня і зьнявагі нас як народу. Пра гэта трэба памятаць і не забывацца.