Развагі
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 315с.
Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
распрацоўвае пытаньне аб мультыкультурнасьці. Гэта можна было б зразумець, гледзячы на Канаду, якая нават утварылася як краіна эмігрантаў. Але як яго разглядаць ў Эўропе (у той жа Бэльгіі)?
Такім чынам, з аднаго боку, гаворыцца пра правы чалавека, з другога ствараюць новыя сацыяльныя супярэчнасьці ў старым грамадзтве, паколькі карэнныя жыхары апынуліся ў сьціснутых дыскамфортных умовах. Супярэчнасьці будуць паглыбляцца.
Вось вам прыклад, як прыярытэт правоў чалавека перад суверэнітэтам нацыі апынуўся наадварот, зацісканьнем правоў чалавека і, фактычна, паставіў пад пагрозу суверэнітэт.
Мы з свайго боку павінны абавязкова рабіць аналіз, каб не паўтараць чужых памылак. He атрымаецца вечна жыць так, як жыве пасьляваенная Эўропа усё роўна будзе крызіс. Гэты крызіс ужо адчуваецца. Нам належыць прапанаваць сваю канцэпцыю. Відавочна, што ў дадзеным выпадку нельга гаварыць пра прыярытэт: альбо суверзнітзту альбо правоў чалавека. Бо суверзнітзт як правы ўсяго народу гэта таксама правы чалавека (прытым, вялікія, усеагульныя правы)! Зразумела, што трзба прызнаваць не праярытзт, а парытзт, роўнасьць гзтых правоў. Мы гэта павінны вырашыць.
Мне б хацелася, каб пры распрацоўцы праграмы, мы зрабілі патрэбны аналіз. Адказ на гэтыя пытаньні мы, як палітычны рух, абавязкова павінны даць.
Зянон Пазьняк
(Сакавік. 1993 г.)
Вытрымкі са стэнаграмы. Надрукаваныя:
(„ Навіны Беларускага Народнага Фронту „ Адраджэньне”. 1993, 26 сакавіка 20 красавіка, № 4(39): Прынцыпы нашае праграмы
(Спавешчаньне на сакавіцкім Сойме БНФ напярэдадні ІІІга Зьезду БНФ). Кніжны тэкст адаптаваны згодна стэнаграмы.
Рай
У сьведамасьці жывуць Бацькаўшчына і Рай.
Рай — гэта пачатак жыцьця над Гаўёй,
I квітнеючы яуг,
I аблокі,
Белыя, нібы зпад мміна шум,
I цьвітучая бумба —
Бяскрайні абсяг —
I перазвон касьцемны.
2003 г. (3 цыклу „Перазвон")
131
ЯК ДЗЕМНІЧАЕ НАМЭНКЛЯТУРА
(Палітычны камэнтар)
На ХІй нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савету мы сталі сьведкамі (і ўжо ня першы раз), фактычна, антыдзяржаўнай змовы супраць нацыянальных інтарэсаў Беларусі і назіралі, як яна ажыцьцяўлялася. I хоць камуністаў у Вярхоўным Савеце амаль 90 адсоткаў, у Апазыцыі былі рэальныя шансы гэтую „змову” праваліць, калі б, як заўсёды ціха і непрыкметна, у патрэбны момант ні „знайшоў згоду” Старшыня Вярхоўнага Савету. Нешматлікая Апазыцыя БНФ выйграла ўсе дні сэсіі, акрамя апошняга.
Тое, што С. Шушкевіч „знойдзе згоду”, нельга было сумнявацца (прырода сваё возьме). Цікава было толькі паглядзець, як гэта здарыцца. А здарылася ўсё трывіяльна, хоць і больш тонка, чым пры антызаконнай забароне рэфэрэндуму, пры аднаўленьні дзейнасьці КПССКПБ і іншых драбнейшых маладушных учынкаў. Сьпікер з прэм’ерам проста дамовіліся.
Як і ў ранейшых выпадках, намэнклятура паставіла сьпікера (ці, як яны вымаўляюць, „скіпера”) перад выбарам, намякаючы адначасна пра магчымасьць яго адстаўкі. Прыём заўсёды спрацоўваў бездакорна. Ад „скіпера” патрабавалася ня даць нармальна працаваць Апазыцыі БНФ адзінай сіле ў Вярхоўным Савеце, якая можа сапсаваць гульню большасьці. Кіраўнік сэсіі заўсёды стараўся. Груба парушаліся законы, рэглямант, адключаліся і не ўключаліся мікрафоны, не давалася слова, галасаваньнем большасьці спынялася дыскусія.
Ужываліся нават адкрытыя падтасоўкі галасаваньня (як, напрыклад, пры аднаўленьні КПССКПБ), супрацьзаконныя перагаласоўкі і г.д. Вярхоўны Савет у такім выпадку поўнасьцю губляў свае, нават мінімальныя, прыкметы парляманту; дэпутатаў Апазыцыі БНФ пад гіканьне і выкрыкі, ёрніцтва Старшыні, разьлічанае на ўхваленьне камуністычнае большасьці, фактычна, пазбаўлялі на сэсіі дэпутацкіх правоў. Дзіўна, што ў такіх бальшавіцкіх умовах пры сваёй малалікасьці Апазыцыя Народнага Фронту часам магла перамагаць гэтую кучу сонных, не заўсёды цьвярозых, ахамелых „ народных абраньнікаў”.
На гэты раз выбар быў пастаўлены вельмі сур’ёзна. Адмова ад нэўтралітэту і бязьядзернасьці Беларусі, ваенны саюз з Расеяй і азіяцкімі краінамі гэта ня толькі пэрспэктыва страты незалежнасьці, гэта крах мірнай незалежнай палітыкі, страты прэстыжу і пазыцыяў у сьвеце. Гэта пагроза жыцьцям грамадзянаў Беларусі. Старшыня Вярхоўнага Савету такой дзяржавы ператвараецца ў палітычны нуль. С. Шушкевіч зразумеў гэта і ... павёў сэсію па рэгляманце.
Апазыцыя БНФ атрымала роўныя магчымасьці з дэпутатамі намэнклятурнай большасьці і пачала перамагаць. Тады раптам перапынілі сэсію на тыдзень, каб падрыхтаваць падтрымку ад саўмінаўскіх структураў (правёўшы розныя псэўдаэкспэртызы і інш.).
Пасьля перапынку першы дзень (8га красавіка) намэнклятура зноў прайграла. У яе пачаліся лёгкія „дрыжыкі”. I вось тады, назаўтра, мы ўбачылі бяздарны спэктакль.
Дарадца В. Кебіча, ён жа дэпутат, прапануе на галасаваньне пытаньне аб даверы С. Шушкевічу. Кароткая дыскусія ў карысьць гэтай прапановы і ў другім канцы ўстае іншы стагнат з гэтай жа каманды і пачынае ... абараняць Шушкевіча, заклікае не галасаваць за парпанову першага ,, актора”. Першы
выступант упарціцца. Прадстаўнік Апазыцыі цікавіцца ў Прэм’ерМіністра, што „сіе” значыць, ці думае спадар Кебіч гэтак жа, як яго прыбліжаны дараднік? Спадар Кебіч чырванее і кажа, што размаўляў з дараднікам, але да яго прапановы ня мае ніякага дачыненьня. Дэпутаты ўхмыляюцца. Гульня мускулаў прадаўжаецца. Намэнклятура дэманструе „скіперу” сваю сілу. Паспрабуй, зрабі не панашаму.
Спадар Шушкевіч, між іншым, спакойны. Ён ужо са спадаром Прэм’ерам знайшоў згоду. Сьпікер ставіць на галасаваньне пытаньне аб даверы сабе і, вядома, атрымлівае яго. I тут жа ўсё мяняецца. Дэпутаты Апазыцыі зноў не атрымліваюць слова, зноў парушаецца рэглямант, не ўключаецца мікрафон і г.д. Сьпікер падводзіць пад галасаваньне чацьверты пункт аб калектыўнай бясьпецы (супраць якога выступае сам, але што зробіш спэктакль дзеецца, трэба выконваць ролю).
Сьпікер пачынае сьпяшацца. Ён, як і ўсе ў залі, ведае, што пасьля абеду ваенны саюз будзе правалены, бо сёньня пятніца, і палова „палітбайцоў” разьедзецца па дамах. Праверана нішто не стрымае іх: ні вайна, ні гром нябесны, нават канец сьвету. Яны ўсяроўна разьбягуцца па хатах. Таму спадар Шушкевіч не марудзіць і, паглядаючы на засяроджнага Прэм’ера, вядома ж, дасягае мэты. Дарма дэпутаты Апазыцыі зьвярталі ўвагу ўсіх, што галасаваць канстытуцыйнае палажэньне трэба 2/3 галасоў, кідаліся да трыбуны, пратэставалі, выходзілі з залі. Згода адбылася.
Прагаласавалі простай большасьцю пра даручэньне падпісаць ваенны дагавор аб калектыўнай бясьпецы. Тут жа спадар Шушкевіч эфэктоўна заявіў пра вынясеньне пытаньня на рэфэрэндум і тут жа згадзіўся з стагнацкай большасьцю, каб вынесьці на ўсенароднае галасаваньне „іншыя важнейшыя пытаньні”, што і разглядзець на чарговай сэсіі ў траўні.
У выніку задаволеныя: спадар Шушкевіч, які захаваў сваё крэсла, падмацаваў свой вобраз змагара за згоду і дасягнуў згоды з Прэм’ерам; спадар Кебіч, які выйграў палітычную гульню і накінуўтакі на шыю Беларусі пятлю ваеннага саюзу (засталося толькі зашмаргнуць, што і пастараюцца зрабіць у траўні); спадары намэнклятура, якія дасягнулі мэты і перамаглі Апазыцыю. Адным словам, суцэльная згода. Закон парушаны. Выйгралі ўсе палітыканы. Прайграў народ і Народны Фронт.
Падзеі ў траўні будуць у значнай ступені залежыць ад вынікаў рэфэрэндуму ў Расеі аб даверы прэзыдэнту Ельцыну. Калі Ельцын не атрымае падтрымкі народу Расейскай Фэдэрацыі, дык, безумоўна, камуністы і антынезалежніцкія сілы ва ўрадзе і Вярхоўным Савеце Беларусі ўзбадзёрацца, стануць паводзіць сябе нахабна і самаўпэўнена, убачаць новы шанц для зьнішчэньня нашае дзяржавы, для эксгумацыі СССР і камунізму.
Малаверагодна таксама, каб пры апатыі народу Беларусі, якую мы цяпер назіраем, справа дайшла да рэфэрэндуму. Навошта гэта намэнклятуры, калі ўсё залежыць ад яе? Прыдумаюць чарговую згоду. У гэтым можна не сумнявацца, маючы на ўвазе „палітычнабытавыя” паводзіны сьпікера, яго беспрынцыповае імкненьне спалучыць неспалучальнае інтарэсы гвалтаўніка і ахвяры, знайсьці паміж імі „згоду”.
Жыцьцё ўвесь час б’е яго па галаве, прымушае раз за разам здраджваць, але, відаць, ня вучыць. Якое можа быць пагадненьне з тымі, хто, будучы ў Вярхоўным Савеце, ненавідзіць нашую дзяржаву, незалежнасьць, дзяржаўныя сьвятыні і сымбалі, хто ўступае ў антыдзяржаўную змову з камуністамі іншай краіны, рыхтуе дзяржаўны пераварот?!
132
На наступнай сэсіі яны паставяць чарговыя пытаньні аб зьнішчэньні асноваў дзяржаўнасьці Беларусі, у першую чаргу грамадзянства (праз увядзеньне двайнога грамадзянства), увосень пастараюцца паставіць пытаньне аб дзяржаўнасьці расейскай мовы, аб аднаўленьні камуністычных сьвятаў, камуністычнай сымволікі, аб „маёмасьці” КПССКПБ, аб інкарпарацыі ў Расею і г.д.
Сытуацыя ўнікальная: незалежная дзяржава але сэрвільнае грамадзтва, антынацыянальны нелегітымны парлямант і антыдзяржаўны ўрад. Так скула ня лопне. Хутчэй пачнецца гангрэна. Толькі сіла можа ўратаваць такі арганізм ад клінічнай сьмерці. Ці знойдзецца, ці зьявіцца такая сіла вось дзе пытаньне.
Мар’ян ВАНЬКЕВІЧ
Надрукавана: Навіны Беларускага Народнага Фронту, 1993, красавік, спэцыяльны выпуск;
(Пад псэўд. Map ’ян Ванькевіч. Назва артыкула: „ Выйгралі палітыканы прайграў Народны Фронт ’’)
АХ, АСТАП ІБРАГІМАВІЧ!
(УСЁ ПАСТАРОМУ)
Дзеяньне нечарговай 11й сэсіі Вярхоўнага Савета разгортвалася нечакана досыць драматычна для ўрадавай намэнклятуры. Відаць, стопрацэнтнай упэўненасьці ў перамозе змовы і прыняцьця дагавора аб „калектыўнай бясьпецы” (з Расеяй) не было. Тады 30га сакавіка ціха і бяз лішняга агалошаньня Савет Міністраў прымае пастанову № 185, якая зацьвердзіла палажэньне... аб чым бы вы думалі? аб пэнсіі „за асобыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь” (гл. газэту „Рэспубліка”, 1993, 10 красавіка). У „асоба заслужаныя”, акрамя розных герояў „соцтруда”, узнагароджаных савецкімі ордэнамі, лаўрыятаў і г. д. уключаныя, між іншым, „народныя дэпутаты Рэспублікі Беларусь, вабраныя, пачынаючы з 12га скліканьня Вярхоўнага Савета, члены Прэзыдыюма Вярхоўнага Савета і
Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, члены ураду, старшыні Камітэту Дзяржаўнай Бясьпекі, праўленьня Белкаапсаюзу, Вярхоўнага Суду, Кантрольнай Палаты, Фэдэрацыі Прафсаюзаў Беларусі, генэральныя пракуроры, начальнікі Сакратарыяту Вярхоўнага Савету (надта ж важная шышка! З.П.), старшыні аблвыканкамаў і Менскага гарвыканкама.”